Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку

posted May 30, 2013, 11:28 AM by Belarusian Church   [ updated May 30, 2013, 11:40 AM ]
Сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята адбылася ў нядзелю 19 траўня ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.). У Архірэйскай службе прынялі ўдзел Уладыка Сьвятаслаў, а.Зіновій - настаяцель Парафіі і сьвятары з розных Парафіяў. 


У часе Крыжовага ходу навокал храму чыталіся Дабравесьці на розных мовах. Кожны ўдзельнік сьвята атрымаў на памяць іконку сьв. Жыровіцкае Багародзіцы. 

Чытаньне Дабравесьця ў часе Крыжовага ходу

Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай зале адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам. Прывітаньне выказалі прысутныя на сьвяце вернікі Парафіі Катэдральнага сабору зь Нью Ёрку. Уладыка Сьвятаслаў коратка распавёў пра беларускія цудатворныя іконы. Старшыня Парафіяльнае Рады сп-р Віктар Дубяга распавёў пра адведваньне вернікамі супольных службаў, якія ладзіліся ў часе Вялікага паста настаяцелем і сьвятарамі зь іншых Праваслаўных юрысдыкцыяў. 

Па традыцыі сьвяткаваньне скончылася латарэяй.