Паніхіда па Уладзіміру Караткевічу

posted Sep 13, 2010, 11:09 PM by Belarusian Church

25 ліпеня на Ўсходніх Могілках у Менску адбыліся ўрачыстасьці, зьвязаныя з ушанаваньнем памяці беларускага пісьменьніка - Уладзіміра Караткевіча. На ягоную магілу ў 26-ую гадавіну сьмерці прыйшлі прыхільнікі творчасьці пісьменьніка.

На пачатку сьвятары БАПЦ, япіскап Сьвятаслаў ды а. Леанід Акаловіч адслужылі паніхіду. Урачыстую частку адчыніў вядомы мастак і грамадзкі дзеяч Мікола Купава. З вялікім натхненьнем былі прачытаныя вершы. Прысутныя падзяліліся ўспамінамі пра супачылага. Неаднаразова падкрэсьлівалася значнасьць ягонае творчасьці для беларускага Адраджэньня.

Завяршылася ўрачыстасць сьпяваньнем беларускага рэлігійнага гімну - "Магутны Божа".
Comments