Паніхіда каля Памятнага Беларускага Крыжа ў Канадзе

posted Sep 8, 2012, 7:22 PM by Belarusian Church
У нядзелю 2 верасьня 2012 г., пасьля Сьв. Літургіі ў царкве Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, удзельнікі 30-е Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амерыкі паехалі да памятнага Еўпрасіньнеўскага Крыжа, што знаходзіцца ў Сьвятыні Пакутнікаў у горадзе Мідланд (правінцыя Антарыё, 150 км на поўнач ад Таронта), дзе розныя хрысьціянскія народы, якія пражываюць у Канадзе, паставілі памятныя Крыжы, якіх там налічваецца дзясяткі. Каля Беларускага Крыжа, пастаўленага ў 1988 г. у гонар 1000-годдзя Хрысьціянства на Бацькаўшчыне, пазьней быў пастаўены невялічкі помнік ахвярам рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму ў Беларусі. На гэтым сьвятым месцы Архіяпіскап Сьвятаслаў і а. Яўген адслужылі Паніхіду па ўсім захінуўшым за Беларусь. Пасьля якое працягваліся выступы ўдзельнікаў Сустрэчы.