9 верасьня 2018 г. на Курапацкай Галгофе ў Менску Літоўскім адбылася памінальная багаслужба за супакой курапацкіх пакутнікаў -- нявінных ахвяраў бальшавіцка-сталінскага рэжыму. Правілі службаю сьвятары БАПЦ з менскай парафіі сьвятой Афрасіні Полацкае пратаярэй Леванід Акаловіч і ераманах Вікеньці Кавалькоў. Затым адбыўся ісьцеж грамадскаcьці да брамы ганебнага рэстарана "Поедем -- поедим ("Бульбашжору") у зоне Курапацкага Народнага Мемарыялу, дзе прайшоў мітынг у абарону Курапацкага Мемарыялу як жалобнага мейсца, а не забаўляльна-вясельнага шыкавальнага шынка антыбеларускай мафіі. Тры сьвятары БАПЦ дабраслаўлялі мужных абаронцаў Курапацкага народнага крыжовага мемарыялу, маліліся яшчэ і за сённяшніх ворагаў Курапатаў, каб яны адумаліся і не тварылі граху Курапацкім пакутнікам нявінным ахвярам бяэбожнага НКВД ды зьехалі туды, адкуль яны прыбылі. Закончыўся мітынг грамадскасьці сьвятарскай малітваю за Беларусь-Літву і сумесным сьпяваньнем царкоўна-грамадскага нацыянальнага гімну "Магутны Божа". У Курапацкай акцыі абароны Курапатаў ад прыблудных рэстаранных гандляроў-махляроў заўсёды прымаюць удзел таксама і парафіяне менскай СьвятаАфрасінінскай парафіі. |
Навіны - Галоўная >