Паломніцтва ў Чарнігаў на працягу сьвята Ператварэньня Госпадавага зьдзейснілі вернікі Грамады БАПЦ г.Менску. Праваслаўныя беларусы пабывалі ў храмах і манастырах украінскага старажытнага горада. У нядзелю 23 жніўня 2015 г. архіяпіскап Сьвятаслаў, пратаярэй а.Леанід Акаловіч і вернікі БАПЦ прынялі ўдзел у сьвятой Літургіі ва ўкраінскім саборы Сьв. Кацярыны. Таксама яны ўдзельнічалі ва ўрачыстым сьвяткаваньні дня Незалежнасьці Ўкраіны, сустрэліся з украінскім духавенствам і мясцовай беларускай дыяспарай. |
Навіны - Галоўная >