Паломніцтва да Беларускага Крыжа

posted Sep 13, 2010, 11:07 PM by Belarusian Church
У сыботу 12 чэрвеня 2010 г. вернікі Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Таронта супольна з сябрамі Згуртаваньня Беларусаў Канады зладзілі паломніцтва да Беларускага Крыжа, які знаходзіцца на тэрырорыі каталіцкага манастыра Паўночна-Амерыканскіх Пакутнікаў у горадзе Мідлянд (правінцыя Антарыё, Канада), дзе многія народы ўсталявалі свае нацыянальныя Крыжы. 

Гэтае прыгожае месца знаходзіцца на гары сярод Антарыйскіх азёр, у адлегласьці 150 км на поўнач ад г. Таронта. 

Беларускі Еўпрасіньнеўскі Крыж быў тут усталяваны Беларусамі Канады ў 1988 г. у памяць 1000-годдзя Хрысьціянства ў Беларусі. Пазьней каля Крыжа быў усталяваны памятны знак ахвярам камуністычнага рэжыму ў Беларусі. 

Япіскап Сьвятаслаў адслужыў паніхіду па ўсім загінуўшым за Бацькаўшчыну-Беларусь каля Беларускага Крыжа. 

Такое паломніцтва ладзіцца раз на некалькі гадоў.
Comments