14 (1) кастрычніка 2012 г., у 19-ю Нядзелю пасьля Сёмухі, сьвяткавалася вялікае сьвята - Пакроў Прасьвятое Ўладаркі нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі. Архіяпіскап Уманскі Аляксандар (Кіраўнічы Япіскап УАПЦ у ЗША) і Архіяпіскап Наваградзкі Сьвятаслаў (Першаярарх БАПЦ) супольна з украінскім духавенствам адслужылі Сьвятую Літургію ў Катэдральным саборы Сьв. Ап. Андрэя Першпакліканага ў г. Дэтройт (штат Мічыган, ЗША). У сваім казаньні Ўладыка Аляксандар прывітаў Архіяпіскапа Сьвятаслава і крануў у сваіх успамінах пра сьвяткаваньне гэтага Багародзічнага сьвята і абразы Сьв. Пакравы ў бязбожныя савецкія часы на сваёй роднай Палтаўшчыне, калі ў 1930-х гадох быў арыштаваны ягоны бацька – сьвятар УАПЦ. Увечары ў сыботу Ўладыка Сьвятаслаў ачоліў Усяночнае набажэнства ў гэтым саборы. |
Навіны - Галоўная >