Паховіны Змагара

posted Jan 28, 2014, 6:31 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 28, 2014, 6:31 PM ]
Адпяваньне Міхала Жызьнеўскага (забітага 22 студзеня 2014 г. на Еўрамайдане ў г.Кіеве, Украіна) адбылося ў нядзелю 26 студзеня ў Сьвята-Міхалаўскім Залатаверхім саборы Кіева.

А самое пахаваньне прайшло ўвечары 28 студзеня на могліцах у вёсцы Сьцяг Працы пад г.Гомелем, дзе разьвітацца з супачылым сабраліся сваякі й сябры супачылага.

Абрад пячатаньня магілы правёў сьвятар БАПЦ зь Менску пратаярэй а.Леанід Акаловіч.

Вечная памяць змагару за волю Ўкраіны й Беларусі!