Паховіны ўкраінскага архірэя

posted Mar 27, 2013, 7:54 AM by Belarusian Church   [ updated Mar 27, 2013, 9:04 AM ]
У сыботу 23 сакавіка 2013 г. адбыліся паховіны супачылага Ўладыкі Аляксандра, Архіяпіскапа Дэтройцкага, ярарха Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў ЗША (Кіеўскі Патрыярхат). У службе чыну архірэйскіх паховінаў, які адбыўся ў храме сьв. ап. Андрэя Першпакліканага ў г. Дэтройт, (шт. Мічыган, ЗША), супольна з украінскім духавенствам узяў удзел Архіяпіскап Сьвятаслаў, Першаярарх БАПЦ. 


Уладыка Аляксандр (Быкавец) болей за 60 гадоў служыў япіскапам і сьвятаром ва Ўкраінскай Царкве і таксама шмат дапамагаў БАПЦ. Вечная яму памяць !