Набажэнства ў Нью Ёрку

posted Jan 25, 2016, 5:25 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 25, 2016, 5:26 PM ]
10 студзеня 2016 г., у Нядзелю пасьля Калядаў, у Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася Набажэнства, у якім удзельнічалі Ўладыка Сьвятаслаў, пратаярэй а.Іван і дыякан а.Мікола.

Пры канцы набажэнства архіяпіскап Сьвятаслаў ўручыў Царкоўную ўзнагароду (паводле рашэньня Рады БАПЦ) Ордэн Мітрапаліта Мельхісадэка І ступеню (№ 2) спадару доктару Расьціславу Гарошку, які з 1949г., як і ягоныя бацькі, быў фундатарам гэтае Парафіі і шмат гадоў з’яўляецца старшынём Парафіяльнае Рады Катэдральнага сабору. Доктар Гарошка ня мае свае сям’і і шмат часу аддае для роднае царквы.

Пасьля Службы, у Парафіяльнай зале, адбыліся сьвяточны абед і традыцыйная Калядная Ялінка для дзяцей беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у г. Нью-Ёрку і ваколіцах.