Набажэнства ў Нядзелю Віленскіх мучанікаў

posted Dec 27, 2014, 12:57 PM by Belarusian Church   [ updated Dec 27, 2014, 12:58 PM ]
21 сьнежня 2014 г., у 3-ю Нядзелю перад Калядамі, якая ў старажытнай Кіева-Літоўскай Мітраполіі мела назаў Нядзелі трох Віленскіх мучанікаў, у Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася архірэйская служба, у якой ўзялі ўдзел архіяпіскап Сьвятаслаў Логін і пратаярэй а.Іван Кухар. У часе сьвятое Літургіі іпалыякан Мікола Шчэрба быў рукаўскладзены ў сан дыякана. Сваё служэньне айцец дыякан Мікола будзе праходзіць у Катэдры БАПЦ, дзе дагэтуль ён быў парафіянінам.



Нававысьвячаны а.дыякан Мікола Шчэрба падчас Набажэнства.