У нядзелю 22 лістапада 2015 л.Б. у беларускай царкве Сьвятых мучанікаў Антона, Яна і Яўстаха Віленскіх у г. Мэльбурне (штат Вікторыя, Аўстралія) адбылося набажэнства, якое адслужыў архіяпіскап Сьвятаслаў, які быў запрошаны Парафіяльнай Радай на адзначэньне гадавінаў набыцьця Парафіяй царкоўнага будынку (у 1981 г.) і пачатку службаў у собскім храме. Пасьля Службы адбыўся абед у Парафіяльнай зале. Днём раней, парафіянін спадар Мікалай Усьцінаў (Mr. Nikolai Ustinow) за доўгую працу ў Парафіі БАПЦ Мэльбурна (болей 30 гадоў ён быў старшынём Парафіяльнае Рады і адначасова – рэгентам царкоўнага хору) атрымаў з рук Уладыкі Сьвятаслава Царкоўную ўзнагароду – Ордэн Мітрапаліта Мэльхісадэка (ІІ ст. № 2), якім яго ўзнагародзіла Царкоўная Рада БАПЦ. Таксама ў сыботу Ўладыка Сьвятаслаў адслужыў Паніхіду каля Манументу ўсім памерлым беларусам (збудаваны ў 1976 г.) на Беларускай дзялянцы могліцаў “Фоўкнэр” (Fawkner cemetery) Мэльбурна і абыйшоў могілкі памерлых суайчыньнікаў. |
Навіны - Галоўная >