Набажэнства ў Чыкага

posted Sep 13, 2010, 10:25 PM by Belarusian Church   [ updated Sep 13, 2010, 10:34 PM ]
У часе свайго візыту ў ЗША, адведываючы ўкраінскую Парафію Сьвятога Апостала Андрэя ў г. Блумінгдэйл (перадмесьце Чыкага, штат Ілінойс), Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Філарэт 24-26 кастрычніка 2009 л.Б. сустрэўся з япіскапам Сьвятаславам (БАПЦ), дзе былі абгавораныя пытаньні супрацоўніцтва паміж Украінскаю і Беларускаю Цэрквамі. У складзе дэлегацыі Ўкраінскае Царквы знаходзіліся таксама сакратар УПЦ Кіеўскага Патрыярхату архімандрыт Эпіфані і прафесар Кіеўскае Багаслоўскае Акадэміі доктар Дмітро Стэпавік.
У нядзелю 25 кастрычніка ў храме Сьв. Ап. Андрэя была адслужана Сьвятая Літургія, якую ачоліў Украінскі Патрыярх Сьвяцейшы Філарэт у саслужэньні з архіяпіскапам Дэтройцкім Высокаправялебным Аляксандрам (УАПЦ у ЗША), япіскапам Наваградзкім і Паўночна-Амерыканскім Правялебным Сьвятаславам (БАПЦ) і мноствам сьвятароў.

Падчас сусрэчы.

У часе Сьвятое Літургіі.

Comments