У нядзелю 15 лістапада 2015 л.Б. у храме Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Пэрт (штат Заходняя Аўстралія) адбылася сьв. Літургія, якую адслужылі архіяпіскап Сьвятаслаў і настаяльнік а. Уладзімер Зайко. Хор ачольвала матушка Ірына. У часе набажэнства пратаярэй а. Уладзімер, за доўгія гады служэньня на ніве Хрыстовай, быў узнагароджаны Мітраю. Таксама старшыня Парафіяльнае Рады, якая шмат гадоў даглядае Беларускі царкоўны будынак, спадарыня Марыя Мароз была ўзнагароджаная Царкоўнаю Граматаю БАПЦ. Набажэнствы ў маленькай царкоўцы (якую заснаваў яшчэ ў 1950-я г.г. архіяпіскап Сяргей Ахатэнка) праходзяць цяпер ня часта, але яшчэ трымаецца разам невялікая Беларуская Грамада Заходняе Аўстраліі. Кожны прысутны атрымаў на памяць іконку Сьв. Жыровіцкае Багародзіцы. А перад тым, у сыботу, арх. Сьвятаслаў разам з вернікамі сп-няй Марыяй Мароз і сп-ром Аляксандрам Марозам наведалі могліцы, дзе памаліліся за супачылых беларусаў, якія жылі ў г.Пэрце і ваколіцах. |
Навіны - Галоўная >