Зьвяртаюся да сьвятароў і вернікаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, каб у апошнюю нядзелю Каляднага Посту, 2-га студзеня 2011 г., на сьвятой Літургіі памаліцца за здароўе і выратаваньне пацярпелых людзей у сталічным Менску і па ўсёй Беларусі ў часе Выбараў 19 сьнежня 2010 г. з прачытаньнем малітвы за Беларускі народ. Зьвяртаюся таксама да праваслаўных вернікаў Беларускага Экзархату Расейскае Праваслаўнае Царквы: падавайце ў сваіх Парафіях запіскі За здароўе арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты – Уладзіміра, Віталя, Андрэя, Мікалая, Аляксея, усіх нашых братоў і сёстраў - затрыманых, зьбітых, ды іхныя сем’і. Каб Госпад даў ім духоўныя і фізычныя сілы, узмацніў іхную веру, выбачыў іхныя правіны вольныя й нявольныя. Дзякуй за малітву, + Сьвятаслаў Кіруючы Япіскап БАПЦ. |
Навіны - Галоўная >