Клірык БАПЦ паддыякан Сяргей Тарасенка прыняў удзел у міжрэлігійнай Малітве за Беларусь, якая адбылася ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў г. Менску ў Беларусі, ўвечары 18 жніўня 2020 г. Акрамя каталіцкага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які ўзначальваў Малітву, прымалі ўдзел прадстаўнікі грэка-каталіцкае, праваслаўных і пратэстанскіх хрысьціянскіх цэркваў, а таксама Грамады юдаізму і ісламу. Прадстаўнік Беларускага Праваслаўя зьвярнуў увагу на тое, што сёньня людзі гавораць пра праўду і змагаюцца за яе, што вельмі добра. "Праўда - гэта тое, што зьвязвае нас з Богам. Калі ня будзем хлусіць самім сабе, калі мы будзем шукаць яе, то й Бог заўсёды будзе з намі." - сказаў С.Тарасенка. |
Навіны - Галоўная >