Канферэнцыя Беларускае інтэлегенцыі ў падтрымку Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы адбылася 17-18 жніўня 2019 г. у г.Чарнігаве (Украіна). У Канферэнцыі ўзялі ўдзел 140 чалавек: 116 удзельнікаў і 24 госьця. Былі прадстаўленыя 17 гарадоў і ўсе вобласьці Беларусі. Прагучала 12 навуковых дакладаў. 13 грамадскіх дзеячоў Беларусі і Украіны віталі ўдзельнікаў Канферэнцыі з кафедры, 7 вітальных лістоў было даслана поштай. Было прынята 7 Заяваў і Зварот да беларускага народа. Таксама адбылося Набажэнста - Малебен за Беларускі народ, які правілі сьвятары БАПЦ. ![]() ![]() ![]() |
Навіны - Галоўная >