Каляды ў Парафіі г.Гайлянд Парк

posted Jan 10, 2014, 6:12 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 10, 2014, 6:13 PM ]
Сьвяточныя набажэнствы адбыліся на Каляды ў Беларускіх храмах. На Сьвяты Вечар 6 студзеня ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (ЗША) адбылася архірэйская Ўсяночная служба, якая пачалася Вялікім Павячор’ем зь Ліціёй. Яе ўзначальваў архіяпіскап Сьвятаслаў, а саслужыў яму настаяцель пратаярэй а.Зінові. Пасьля набажэнства, паводле традыцыі, у Парафіяльнай Зале адбылася посная Вячэра, дзе акрамя Куцьці былі прыгатаваныя посныя стравы.

Назаўтра была адслужана архірэйская Літургія, пасьля якое вернікі працягвалі сьвяткаваць сьвята Нараджэньня Хрыстовага, сьпяваючы старажытныя кадядкі.