9 студзеня 2011 г., у Нядзелю пасля сьвята Нараджэньня Хрыстовага, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Нью Ёрку адбылася Архірэйская Літургія, у якой бралі ўдзел япіскап Сьвятаслаў і мітрафорны пратаярэй а.Міхайла. Пасьля набажэнства вернікі працягвалі сьвяткаваць Каляды ў Парафіяльнай Залі Катэдры. Дзеці зь бацькамі вадзілі Карагод навокал Каляднай Ялінкі, а каляднікі прасьпявалі Калядкі. У сьвяткаваньні прынялі ўдзел беларускія эмігранты ды іхныя нашчадкі, якія пражываюць у горадзе Нью Ёрку і ваколіцах. |
Навіны - Галоўная >