Каляды ў Гайлянд Парку

posted Jan 13, 2011, 3:08 PM by Belarusian Church
Сьвяткаваньне Калядаў адбылася ў Парафіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк, штат Нью Джэрзі, ЗША.

Увечары 6 студзеня ў царкве адбылася архірэйская Ўсяночная служба, якая пачалася Вялікім Павячоррам зь Ліціёй, якую ўзначаліў япіскап Сьвятаслаў.
Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай Зале адбылася посная вячэра, дзе акрамя поснае Куцьці, былі нарыхтавана посныя стравы.

У нядзелю 7 студзеня была адслужана архірэйская Літургія, пасьля якое вернікі сьвяткавалі сьвята Нараджэньня Хрыстовага, сьпявалі Калядкі.

Comments