Калядныя сьвяты ў Катэдры

posted Jan 19, 2014, 3:45 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 19, 2014, 3:46 PM ]
У Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) адбылася сьвяткаваньне Калядаў. Увечары 6 студзеня 2014 г. адбылася Вялікае Павячор'е зь Ліціёй, пасьля якога правілася сьвяточная Літургія. Набажэгствы служыў а.Іван.

У нядзелю 12 студзеня адбылася архірэйская Літургія, якую служылі Ўладыка Сьвятаслаў і а.Іван.
Паводле традыцыі, пасьля службы адбылася дзіцячая Ялінка, на якой былі беларускія дзеткі з бацькамі з гораду Нью Ёрку і ваколіцаў.