6 студзеня 2016 г. увечары ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША) адбылося Усяночнае Пільнаваньне, у якім узялі ўдзел уладыка Сьвятаслаў і настаяльнік Парафіі а.Зінові. На Ўсяночнай, што складалася зь Вялікага Павячор’я зь Ліціёй і Ранішняе, адбылося алеепамазаньне вернікаў. Пасьля Службы адбылася Калядная вячэра – Куцьця й посныя стравы, падрыхтаваныя вернікамі. 7 студзеня, на сьвята Калядаў, адбылася сьвяточная архірэйская Літургія, у якой таксама прымалі ўдзел і іншае духавенства. Пасьля службы адбыўся сьвяточны абед у Парафіяльнай зале, дзе вернікі сьпявалі Калядкі. |
Навіны - Галоўная >