Калядныя Набажэнствы ў Гайлянд Парку

posted Jan 19, 2015, 4:17 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 19, 2015, 4:18 PM ]
У храмах БАПЦ прайшлі Калядныя Набажэнствы. 6 студзеня 2015 г. увечары ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк (шт. Н.Дж., ЗША) адбылося Усяночнае Пільнаваньне, у якім узялі ўдзел уладыка Сьвятаслаў і настаяльнік Парафіі а.Зінові. Пасьля Службы адбылася Калядная вячэра – Куцьця і посныя стравы, падрыхтаваныя вернікамі. 


7 студзеня, на самое сьвята Калядаў, адбылася архірэйская Літургія, пры канцы якое архіяпіскап Сьвятаслаў упершыню ўручыў Царкоўную ўзнагароду (паводле рашэньня Рады БАПЦ) Ордэн Мітрапаліта Мельхісадэка І ступеню (№ 1) спадару Віктару Дубягу, які з’яўляецца болей за 30 гадоў старшынём Парафіяльнае Рады гэтае Парафіі, і яшчэ ў канцы 1940-х г.г. хлапчуком прыслугоўваў у храме БАПЦ у лагеры перамешчаных асобаў у г.Розэнгайм (Нямеччына). Ягоная сям’я – жонка, дзеці і ўнукі ёсьць вернікамі гэтае царквы. 

Пасьля службы адбыўся сьвяточны абед, дзе вернікі сьпявалі Калядкі.