Каляднае Пасланьне Канстанцінопальськага Патрыярха Барталамея Першага

posted Jan 6, 2017, 8:58 AM by Belarusian Church   [ updated Jan 6, 2017, 8:58 AM ]
Прат. № 1297

                                                                           †  Б а р т а л а м е й, 
                         
Bartolomew I.jpg

   Міласьцю Божаю   
  
Архіяпіскап  Канстанцінопальскі, 

   Новаго Рыму і Сусьветны Патрыярх 


                                                 Усёй паўнаце Царквы, 
                                             Божая Ласка, міласьць і мір
 
                                ад Хрыста Збаўцы, народжанага ў Бэтлееме!
 

                                            «Хрыстовае
ўчалавечаньне – маё ўласнае адраджэньне 


                          Умілаваныя браты й сёстры, дарагія дзеці ў Госпадзе! 
     Мы хвалім і праслаўляем Бога ў Тройцы, што даў годнасьць нам зноў у гэтым годзе дасягнуць да вялікага сьвята Нараджэньня ў целе Сына і Слова Бога-Айца ў «маленькім Бэтлееме».
 
     Сьвятая Царква сьвяткуе з паўнатой радасьці, бо Хрыстос «прыняў цела» праз увасабленьне і ўзнавіў Царкву «упрыгожваньнем для сьвету».
Сапраўды, увесь род чалавечы, і нават усё тварэньне, радуецца з гэтага боскага дабраславеньня. «Кожнае тварэньне сёньня напаўняецца радасьцю, бо Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы». 
     У адрозьненьне ад “першага нерухомага Пачатку” старажытных грэкаў, Бог наш ёсьць прычасьцем любові, і з любоўю рухається ў часе ў адносінах да людзей і сьвету. “У тым любоў, што не мы палюбілі Бога, але Ён палюбіў нас” (1 Ян.4.10).
 
     Спрадвечнае Слова Айца, Які падаў «быцьцё» чалавецтву, цяпер дае яму дабрабыт праз Сваё Ўвасабленьне. “Гэта ёсьць прычынаю сьвята; Вось чаму мы адзначаем сёньня: менавіта Бог сышоў да нас, каб мы маглі падняцца, альбо вярнуцца да Бога… з тым, каб адклаўшы старога чалавека, мы маглі б апрануцца ў новага; каб паміраючы ў Адаме, мы маглі б жыць у Хрысьце; для того, каб мы маглі быць з Хрыстом, быць укрыжаваны зь Ім, быць пахаваны зь Ім і ўваскрэснуць зь Ім”. Шлях абагаўленьня па Ласцы з гэтага часу адкрыты для ўсіх, хто прыходзіць у сьвет. Усе мы «здольныя зьмясьціць Бога». «Няма ўжо ні юдзея, ні язычніка; няма ні раба, ні вольнага; няма ні мужчынскае стаці, ні жаночае; для ўсіх вас – адно ў Хрысьце Ісусе» (Гал. 3.28).
 
     На жаль, Дабравесьце Нараджэньня зноў абвешчана ў сьвет, дзе чутны грукат зброі, дзе адбываецца нічым не справакаваны гвалт у дачыненьні да асобаў і народаў, і дзе пераважаюць няроўнасьць і соцыяльная несправядлівасьць. Невыносна назіраць за станам незьлічоных дзяцей, ахвяр вайны, надзвычайных сітуацыяў, разнастайнае эксплуатацыі, ганеньняў і дыскрымінацыі, голаду, беднасьці і гаротных пазбаўленьняў.
 
     У красавіку мінулага году мы мелі магчымасьць, разам з Яго Сьвятасьцю Папам Рымскім Пранцішкам і з Дабрашчаснейшым Архіяпіскапам Атэнскім і ўсяе Грэцыі Геранімам, назіраць на свае вочы на Лесбасе трагічныя абставіны ўцекачоў і мігрантаў, і асабліва вострыя праблемы пакутуючых дзяцей, нявінных людзей і безабаронных ахвяраў ваеннага гвалту, расавай і рэлігійнай дыскрымінацыї і несправядлівасьці, лік якіх стала расьце.
 
     Сьвята Слова Божага, якое стала немаўляткам Ісусам, пагібелі якога шукала зямная ўлада, паводле дабравесьніка Мацея (Мц. 2.13) – гэта напамін і заклік для нас клапаціцца пра дзяцей, абараняць гэтых уразлівых ахвяраў і паважаць сьвятасьць дзяцінства.
 
     Вядома, дзеці зь іх адчувальнымі душамі знаходзяцца пад пагрозаю таксама ў эканамічна разьвітых і палітычна стабільных краінах сьвету з-за вялізнага крызісу шлюбу і сям’і, розных ўмяшальніцтваў, ды прымяненьні фізычнага альбо псыхічнага гвалту. Душа дзіцяці зьмяняецца за кошт уплывовага спажываньня электронных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва на тэлебачаньні і ў інтэрнэце, і радыкальнай зьмены спосабаў камунікацыі. Неўтаймаваная эканоміка ператварае іх зь юнага ўзросту ў спажыўцоў, а імкненьне да радасьці хутка псуе ў іх дзіцячую нявіннасьць.
 
     У сьвятле гэтых небясьпекаў Сьвяты і Вялікі Сабор Праваславнай Царквы зьвярнуўся да дзяцей і маладых людзей «з асабліваю любоўю і пяшчотаю» (Прам. 8), уключыўшы наступнае ў сваім Акружным Пасланьні: «Паміж супярэчлівых азначэньняў дзяцінства, нашая сьвятая Царква акцэнтуе словы Госпада нашага: «Калі не навярнецеся і ня станеце як дзеці, вы ніколі ня ўвойдзеце ва Ўладарства Нябеснае» (Мц. 18.3), і «Той, хто Ўладарства Божага не прымае як дзіця, ня ўвойдзе ў яго» (Лк. 18.17), а таксама тое, што наш Збаўца кажа пра тых, хто «забараняе» (Лк. 18.16) дзецям прыходзіць да Яго, ды пра тых, хто «спакусіць» іх (Мц. 18.6)».
 
     Таемства Раства крышталізуецца ў словах сьвяточнага Кандака: «... дзеля нас нарадзілася Дзіцё новае, Прадвечны Бог». Бог Слова, як дзіця, і дзіця, як Бог, адчыняюцца людзям з «чыстым сэрцам» і дзіцячай прастатой. Дзеці разумеюць ісьціны, якіх “прамудрыя й разумныя” ня могуць дасягнуць. «З адніх толькі дзяцей можаце адбудаваць Ерусалім,» зазначає Эліціс у своёй паэме «Ад блізкага».
 
          Браты і дзеці ў Госпадзе!
 
     Мы зьвяртаемся да ўсіх вас з заклікам паважаць тоеснасьць і сьвятасьць дзяцінства. У сьвятле глабальнага крызісу адносна ўцекачоў, які крануў правы дзяцей; перад ліхам дзіцячае сьмяротнасьці, голаду і дзіцячае працы, жорсткага абыходжаньня ды псіхалагічнага гвалту, а таксама рызыкаю пашкоджаньня дзіцячае душы праз іхныя некантралюемыя схільнасьці да ўплыву сучасных электронных сродкаў сувязі і падпарадкаваньне іх спажывальніцтву, мы абвяшчаем 2017 год – «Годам абароны сьвятасьці дзяцінства, заклікаючы ўсіх жадаючых прызнаваць і паважаць правы і недатыкальнасьць дзяцей.
 
     Як падкрэсьліваецца ў яшчэ адным важлівым тэксьце Сьвятога і Вялікага Сабору, Царква Хрыстова не глядзіць «каб судзіць і асуджаць сьвет» сваім словам (Ян. 3.17, 12.47), «а хутчэй – прапанаваць сьвету, як кіраўніцтва, Дабравесьце Ўладарства Божага, надзею і ўпэвненасьць у тым, што зло, незалежна ад ягонае формы, не апошняе слова ў гісторыі і не павінна быць дазволена яму дыктаваць ёй свой курс».
 
Таму пакланяемся з пакораю і замілаваньнем нашаму Збаўцу, які наведаў нас з вышыні, мы ўсхваляем чароўным сьпевам неабсяжнасьці сьвятога Ўцелаўленьня, кленчым прад Прасьвятою Багародзіцаю, якая трымае Дзіця Ісуса, і мы пасылаем зь бяссоннага Фанара сьвяточнае вітаньне: «Хрыстос нараджаецца – слаўце, Хрыстос зь нябёсаў – сустракайце!» ўсім далёкім і блізкім дзецям Усяленскае Царквы, разам з нашымі пажаданьнямі бацькоўскай малітвы і Патрыяршым дабраславеньнем.
 
     «Узмацняйцеся ў Ласцы Хрыстом Ісусам» (2 Цім. 2.1). Давайце ўсе разам імкнуцца зь вераю і шчыраю любоўю ў добрай барацьбе новага жыцьця ў Царкве, прытрымліваючыся ўсяго, што загадаў Госпад. Бо Ён жа з намі «ва ўсе дні нашага жыцьця, да канца веку» (Мц. 28.20).
 

Каляды (Раство), 2016 г.
 

          † Барталамей Канстанцінопальскі,

палымяны малітаўнік перад Богам за ўсіх вас.









Comments