Хрыстос зь нябёсаў, сустракайце.” (Ірмас 1-е песьні Каляднага Канону) Любыя браты і сёстры ў Хрысьце! Надышло адно з найвялікіх хрысьціянскіх сьвятаў – Нараджэньне Госпада Нашага Ісуса Хрыста, званае ў нашым народзе – Каляды. Сьвяткаваньне гэтае гістарычнае падзеі штогод нагадвае нам пра Тайну прыйсьця на зямлю Сына Божага, які нясе мір і добрую волю ў дамы і сэрцы людзей. Таму Хрысьціянская вера яднала людзей і розныя народы паміж сабою. Але не заўсёды людзі стваралі зямныя законы ў згодзе з законамі Боскімі. Часта імперыі намагаліся зьнішчыць іншыя краіны, у тым ліку й Беларусь. І цяпер суседні брацкі Ўкраінскі народ вядзе змаганьне за сваю волю й незалежнасьць з усходнім агрэсарам, які выдаваў сябе за брата, а сёньня пагражае Хрысьціянскім еўрапейскім народам. Евангельле дае чалавеку разуменьне таго, што ёсьць ад Бога, а што – ад нячыстага, і гэтым вучыць нас, як нам думаць і паступаць у розных выпадках нашага зямнога жыцьця. Ці можа дзяржаўны імперыялізм і такі ж царкоўны «рускі мір», мець нешта супольнае з Хрыстовым вучэньнем? Другая асоба Прасьвятое Тройцы – Сын Божы, прыйшоўшы на Зямлю болей за дзьве тысячы гадоў таму, абвесьціў, што ўсе людзі, як і ўсе народы – роўныя перад Богам і ёсьць братамі. Таму Беларуская Царква заўсёды моліцца за тое, каб наш народ быў вольным сярод вольных і каб незалежная Беларусь была на роўных зь іншымі дзяржавамі. Зычу Беларускаму народу, што жыве на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, прасьвяднага мірнага неба і шчасьця ў Новым 2015 годзе ад Н.Х.! Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго! Зь любасьцю й малітвамі, + Сьвятаслаў, Архіяпіскап Наваградзкі,
Каляды 2014 / 2015 л.Б. |
Навіны - Галоўная >