31 сьнежня 2014 г. вернікі Парафіі Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку (Highland Park, NJ, USA) БАПЦ адаслалі гуманітарную дапамогу для ўкраінскіх вайсковцаў, якія мужна бароняць сваю дзяржаву ад расейсага агрэсара. Арганізацыяй і зборам дапамогі для братняга беларусам Украінскага народу непасрэдна займаўся настаяльнік храму мітрафорны пратаярэй а.Зінові Жалабак (Fr. Zinoviy Zholobak). Абвясьціўшы пра збор дапамогі для Ўкраіны, парафіяне вельмі актыўна адгукнуліся на гэты покліч і ў кароткім часе сабралі немалую суму коштаў і рэчаў. На ахвяраваныя кошты вырашылі набыць цёплыя рэчы і медыцыну для ўкраінскіх жаўнёраў: рукавіцы, шапкі, цёплую бялізну, рюкзакі, спальныя мяхі, мокрыя сурветкі ... , а таксама цёплыя рэчы, якія людзі прынесьлі. Таксама медыцына – аптэчкі першае дапамогі пры траўмах на 200 асобаў. Агульная вага пасылак склала каля 500 амер. фунтаў, якія былі адпраўленыя ў валанцёрскі цэнтар у г.Кіеў. Асаблівы ўнесак у гэтую дабрачынную справу зрабіла старшыня Сястрынства Парафіі спадарыня Людміла Бакуновіч. Людзі працягваюць рабіць ахвяраваньні для наступнае дапамогі. Раней, вясной 2014 г. гэтая ж Парафія сабрала кошты для дапамогі бацькам загіблага год таму на Майдане ў Кіеве Міхала Жызьнеўскага. |
Навіны - Галоўная >