Галоўная - Навіны / Home - News
Катэдральны Сабор / Cathedral
Парахвіі / Parishes
Кансысторыя / Consistory

Каляндар / Calendar
Літаратура / Literature
Імёны / Names
Кантакт / Contacts
Іншыя Цэрквы / Other Churches
Спасылкі / References

Калядная Ялінка ў Нью Ёрку й Таронта

posted Jan 14, 2012 5:19 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 14, 2012 5:29 PM ]
У храмах БАПЦ прайшлі набажэнствы на сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Паводле традыцыі ў часе Сьвятак (7-17 студзеня) парафіі супольна з Беларускімі таварыствамі ладзяць сьвяткаваньні Калядаў.

У нядзелю 8 студзеня 2012 г. пасьля багаслужбаў у цэрквах, у Парафіяльных Залях Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку і царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронце былі праведзены Калядныя Ялінкі для дзетак і іхных бацькоў. Гэтыя два гарады з ваколіцамі ёсьць найбольшымі цэнтрамі Беларускай Эміграцыі ў Паўночнай Амерыцы. На сьвяткаваньнях дзеці з бацькамі сьпявалі беларускія Калядкі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, атрымоўвалі падарункі ад Сьвятога Мікалая.

Сьяткаваньне Калядаў у Кафедральным Саборы БАПЦ у Нью Ёрку


Дзеткі адгадваюць загадкі на сьвяце ў Таронта