Хвіліны натхненьня і сьвятла...

posted Feb 2, 2011, 4:15 PM by Belarusian Church
Парафія сьв. Кірылы Тураўскага правяла сустрэчу з пісьменьніцай, ганаровым сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады Вольгай Іпатавай. 



Вольга Іпатава, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, пачала свой цыкл гістарычных раманаў у маладосьці, напісаўшы першую ў беларускай прозе аповесьць пра славутую сьвятую асьветніцу Ефрасіньню Полацкую. Аднак у савецкія часы яна атрымала шэраг разгромных артыкулаў у прэсе, пачынаючы з “Советской Белоруссии”. Затое ў першыя перабудовачныя часы гэтая аповесьць была ўключаная ў школьную праграму. Раман “Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба” пра Сьвятых Віленскіх Пакутнікаў быў ганараваны прэміяй часопіса “Дзеяслоў” у 2006 годзе. 



Слова пра творчасць Вольгі Іпатавай і яе высокую грамадзянскую пазіцыю трымалі прафесар Галіна Сяргеева, пісьменьніца і майстар мастацкага вышываньня Ірына Варабей, а таксама сябра Галоўнай Управы ЗБК Алесь Кот. 

Цудоўны пачастунак у гонар пісьменьніцы зрабіла сп. Марыя Ганько. 



Вяла сустрэчу старшыня парафіі сьв. К. Тураўскага Надзея Дробіна. 

Здымкі і тэкст Юркі Трубца
Comments