Гуманітарная дапамога Ўкраіне

posted Mar 9, 2022, 5:00 PM by Belarusian Church   [ updated Apr 7, 2022, 1:34 PM ]
Пры Катэдральным саборы БАПЦ у Ню Ёрку, зь першых дзён вайны ва Ўкраіне, быў створаны Каардэнацыйны Цэнтр па збору рэчаў і грашовых сродкаў, закупу спецыяльнай амуніцыі, медыкамэнтаў і аптэчак вытворчасьці ЗША і адпраўкі іх на дапамогу Ўкраіне. Супрацоўніцтва па набыцьці ўсіх неабходных рэчаў вядзецца ў цесным кантакце з амэрыканскай кампаніяй, якая прафісійна займаецца пастаўкамі ваеннай амуніцыі і медыцынскіх аптэчак. Прэзыдэнт кампаніі некалькі дзен таму наведаў будынак сабору дзеля каардэнацыі сумеснай працы. Пасьля візыту кіраўніка кампаніі мы атрымалі зьніжку ў коштах амаль што на 30%. Таксама, пры дапамозе Каардэнацыйнага Цэнтру, два маладыя беларускія патрыёты, якія вырашылі ўстаць на абарону Украіны ў складзе беларускіх дабраахвотнікаў, былі поўнасьцю экіпіраваныя усім неабходным: бронекамізэлькамі, берцамі, шаломамі, аптэчкамі і ўжо адляцелі змагацца разам зь іншымі беларусамі супраць расейскай навалы. 

На сёньня, з розных крыніц ад беларусаў ЗША паступіла больш за $15 000. Усіх неабыякавых просім далучацца да збору ахвяраваньняў.

Кантактная інфармацыя каардэнатараў Цэнтру:

Віктар Данілаў: (347)-337-4104

Андрусь Дундукоў: (347)-447-1953


Таксама Беларуская Парафія сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта пачала збор грошай на Гуманітарную дапамогу Ўкраіне, якія на дадзены момант накіроўваюцца на закуп сьпецыяльных медыкаментаў і аптэчак, чым займаецца Катэдральны сабор БАПЦ у Нью-Ёрку (цяпер іх дэфіцыт у Эўропе). Кампанія “Міст” безкаштоўна дастаўляе іх праз Польшчу ва Ўкраіну.

Пералічыць кошты ў канадзкіх далярах з пазнакаю "Humanitarian Aid" можна па спасылцы:

https://www.canadahelps.org/en/charities/parish-of-st-kiryla-of-turau/ (бярэцца 4% за пералік) 

Можна перадаць наяўнымі грашыма альбо Чэкі, выпісаныя на "Parish of Kiryla of Turau", альбо ўкінуць у паштовую скрыню царквы альбо выслаць на царкоўны адрас: 

524 St. Clarens Ave, Toronto, ON M6H 3W7

Ахвярадаўцы атрымоўваюць паквітаваньні на сьпісаньне падаткаў.


Таксама Беларуская Парафія сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку (шт. Н.Дж., ЗША) сабрала болей 10 тыс.  даляраў для Гуманітарнага Цэнтру Праваслаўнае Царквы Ўкраіны ў Кіеве.




Таксама шмат беларусаў ахвяруюць кошты праз розныя Фонды дапамогі Ўкраіне, у тым ліку на дапамогу беларускім дабраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну.

Загадзя вельмі удзячныя ўсім ахвярадаўцам.

На Катэдральным саборы ў Нью Ёрку ў знак падтрымкі Ўкраіны побач з беларускім і амерыканскім сьцягамі вывешаны Ўкраінскі сьцяг. Таксама Ўкраінскія сьцягі вывешаныя ў храме ў Гайлянд Парку і ў Парафіяльнай Зале царквы ў Таронта.

 

Слава Ўкраіне!  Жыве Беларусь!