Дзень Сьвятой Афрасіньні Полацкай у Менску

posted Jun 19, 2018, 6:53 PM by Belarusian Church   [ updated Jun 19, 2018, 7:07 PM ]
Парафіяне парахвіі Сьв. Афрасіньні Полацкай у Менску штогод адведваюць помнік сьв. Афрасіні Полацкае ў дворыку Белдзяржуніверстэту ў пачатку прасп. Незалежнасці, у якім сабралася цэлая галярэя помнікаў асьветнікам сусьветнага значэньня: Афрасіня Полацкая, Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі. Кірыла Тураўскі, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны...

У гэтым годзе парахвіяне адзначылі сьвята памяці (875 гадоў сьмерці) князёўны Прадзіславы і звышгоднае Афрасіні Полацкае (108 гадоў пераносу яе мошчаў з Кіева ў Полацак) малебнам-ліціёй і ўскладаньнем кветак да яе помніка ваў універсітэцкім двары і вячэрняй багаслужбаю з акафістам сьвятой маці нашай Афрасіні ігуменьні Полацкай, а таксама памінальнай вячэрай ў парафіяльным доме.