Дзяды на беларускіх могліцах у Нью Джэрзі

posted Nov 11, 2013, 10:55 AM by Belarusian Church   [ updated Nov 11, 2013, 4:59 PM ]
У нядзелю 3 лістапада 2013 г. беларусы Амерыкі ўшанавалі памяць продкаў на беларускіх могліцах у г. Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі, ЗША) парафіі Сьв. Жыровіцкае іконы Божае Маці, што ў мясьцечку Гайлянд-Парк.



На беларускіх могілках у Іст-Брансвіку пахаваныя вернікі Парафіяў БАПЦ Нью Джэрзі і Нью Ёрку, сьвятары БАПЦ, а таксама некаторыя дзеячы Беларускае Эміграцыі. Першае пахаваньне на могілках датуецца 1959 г.

Настаяцель згаданае Парафіі а.Зінові адслужыў Паніхіду каля помніку загінуўшым за Беларусь і таксама абыйшоў магілы, успомніўшы ў малітвах ўсіх супачылых.