posted Sep 1, 2016, 11:48 PM by Belarusian Church
[
updated Sep 1, 2016, 11:49 PM
]
Дыяканская хіратонія адбылася 1 жніўня 2016 г. у часе сьв. Літургіі, якую ачольваў Уладыка Сьвятаслаў. Вернік Грамады сьв. Еўпрасіньні Полацкае ў Менску БАПЦ сп-р Мікола Бамбіза перад набажэнствам быў пастаўлены ў чытара і высьвячаны ў іпадыякана, пасьля чаго на самім набажэнстве быў высьвячаны ў сан дыякана.