19 ліпеня 2014 г., у дзень памяці Сьв. Юльляны Гальшанскае, архіяпіскап Сьвятаслаў асьвяціў і перадаў вайсковыя амуніцыю і прылады (вырабніцтва Канады, ЗША і Нямеччыны) беларускім вайскоўцам, якія змагаюцца супраць расейскага агрэсара на ўсходзе братняе Ўкраіны ў складзе батальёну “Азоў”. Кошты на дапамогу сабралі вернікі БАПЦ, якія жывуць на эміграцыі. Перадача дапамогі адбылася хутка пасьля таго, як расейскія найманцы зьнішчылі цывільны літак з 298 людзьмі над акупаванай імі ўкраінскай тэрыторыяй. Беларуская Царква моліцца за абаронцаў Украінскае дзяржавы, бо наступнай ахвярай расейскіх крамлёўскіх фашыстаў можа стацца Рэспубліка Беларусь. Таму ўжо каля сотні беларускіх змагароў адчулі свой хрысьціянскі абавязак – дапамагці братняму народу. Бальшыня іх змагаецца ва ўкраінскіх батальёнах “Данбас”, “Азоў”, “Айдар”, многія зь якіх маюць на форме таксама й беларускія знакі адметнасьці – бел-чарвона-белы сьцяжок і Пагоню. |
Навіны - Галоўная >