Чын Сабараваньня ў Гайлянд Парку

posted Mar 18, 2015, 6:14 PM by Belarusian Church   [ updated Mar 18, 2015, 6:15 PM ]
22 сакавіка 2015 г., у 4-ю Нядзелю Вялікага Паста, а 5-й гадзіне вечара (5:00 pm) у царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы БМ у г. Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.) адбудзецца чын Сабараваньня. Набажэнства ўзначаліць настаяльнік Парафіі мітрафорны пратаярэй а.Зінові, у якім прымуць удзел сьвятары розных праваслаўных юрысдыкцыяў.