Cьвята Нараджэньня Багародзіцы

posted Sep 26, 2014, 8:16 AM by Belarusian Church   [ updated Sep 26, 2014, 8:19 AM ]
Cьвята Нараджэньня Багародзіцы адзначылі прадстаўнікі Сьвята-Еўпрасіньненскае Парафіі БАПЦ зь Менску ў храме Сьв. Кацярыны г.Чарнігава (Украіна). У нядзелю 21 верасьня 2014 г. Уладыка Сьвятаслаў са сьвятарствам БАПЦ і вернікі узялі ўдзел у Літургіі ў гэтым казацкім саборы. Таксама парафіяне БАПЦ зь Менску, на сабраныя імі ў Беларусі кошты на дапамогу Ўкраінскае Арміі, набылі цёплы абутак, вопратку і перадалі ў чарнігаўскую арганізацыю “Самаабарона” (знаходзіцца ў будынку аблдзержадміністрацыі), якая штотыдня адвозіць дапамогу вайскоўцам на ўсход Украіны. Вернікі БАПЦ адведалі таксама розныя храмы старажытнага Чарнігава.

У часе Набажэнства ў чарнігаўскім саборы сьв.Кацярыны

Сьвятарства і вернікі БАПЦ перад саборам сьв.Кацярыны

Вернікі БАПЦ з прадстаўніком чарнігаўскае "Самаабароны" і перададзенай дапамогай