Беларускі куток сярод антарыйскіх азёр

posted Feb 19, 2011, 8:05 AM by Belarusian Church


Дзіўна далікатныя пейзажы аксамітава-зялёных палёў, напоўненых горкім водарам густых траў; дзікія, малапраходныя, напоўненыя птушыным рознагалосьсем лясы, дзе пасяліліся здаўна магутныя дрэвы-асілкі, дзе водзяцца няпужаныя чалавекам зьверы; казачна чарадзейнае, неверагодна прыгожае возера, зночы пакрытае лёгкімі блакітнымі туманамі, а на світанку афарбаванае сонцам у пунцовы колер; глыбокае начное неба з нізкім россыпам нясьмела мігаючых зорак...



Такія родныя, мілыя зь дзяцінства краявіды! Але вы не ў Беларусі. Вы – на беразе антарыйскага возера Manitouwabing, дзе ў далёкія 60-я беларусы Канады купілі зямлю з будынкам для адпачынку.Днём тут прыемна плаваць, хадзіць у грыбы, рыбачыць, а ўвечары - пасядзець ля вогнішча, паслухаць сьпевы цыкад, а потым прайсьціся па полю.



Ты ў казцы – на небе зоркі, вакол цябе сьветлякі. Вось яна – радасьць жыцьця.



Каб замовіць пакой зьвяртайцесь до сп. Валодзі Чэмеля па тэл. 1-519-623-8019 альбо па сотаваму 1-705-773-3972



Больш іфармацыі пра беларускі цэнтар адпачынку ў Канадзе вы мажаце атрымаці па наступный спасылцы: http://slutzak.belaruscanada.com/?page_id=2


Comments