Ушанаваньне 60-х угодкаў Парахвіі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, існаваньне якое пачалося ад першае Божае Службы, што яе адправіў у восені 1950-га году ў нанятай краме на Ashford Strret а. пратаярэй Хведар Данілюк - урачыстасьць нятолькі парахвіяльная, але й сьвята ўсіх расьцярушаных па замежжы беларусаў, ды нава ![]() т нацыянальнае. Дзякуючы бо павазе, якую займела ў Амэрыцы Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, асабліва пасьля набыцьця ў 1957-м годзе собскага царкоўнага б удынку, амаль няведамы амэрыканцам датуль Край - Беларусь, зь ейным вызвольным змаганьнем, сталася справай, якой няспынна зацікавіліся ды пачалі дзейна падтрымоўваць у Кангрэсе й Дзяржаўным Дэпартамэнце ЗША. Ачоленая сьпярша япіскапам, а пазьней і мітрапалітамі, Парахвія сталася таксама цэнтрам гуртаваньня беларусаў ня толькі Нью Ёрку ды ваколіцаў, але й прыкладам ды павадыром у рэлнійна-нацыянальнай дзейнасьці беларускае эміграцыі ў Амэрыцы й ува ўсім замежжы. Дзякуючы сьветлай памяці Мітрапаліту Ізяславу, што тады яе ачольваў, Парахвія адразу-ж, як зьявіліся ўцекачы ад лукашэнкаўскіх перасьледаў, адчыніла перад імі дзьверы й памагла нямала каму зь іх атрымаць палітычны азыль ды застацца ў Амэрыцы. Уся гэтая дзейнасьць, пэўна-ж, не заставалася без увагі нашых ворагаў з усходу ды захаду, і яны, выкарыстоўваючы, нажаль, нашых мала-сьведамых суродзічаў, пара разоў прабавалі захапіць парахвію з будынкам, каб яе зьнішчыць. Парахвія, аднак, дзякуючы стойкасьці бальшыні ейных вернікаў, хоць і дазнала нямала шкоды, усё-ж, ад падкопаў і нападаў абаранілася, ды пры Божай, як дагэтуль, Ласцы й далейшай верніцкай падтрымцы йдзе ў лепшую будучыню. Далучэцеся-ж і Вы да ўшанаваньня 60-х угодкаў ейнае дзейнасыд, а калі магчыма, і да самое гэтае дзейнасьці. Барыс Данілюк |
Навіны - Галоўная >