25 жнівеня 2011 г. выпаўнілася 20 гадоў наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закону. З гэтае нагоды ў г. Кіеве (Украіна) каля помніку Т.Шаўчэнку прайшоў сьвяточны мітынг, на пачатку якога ўладыка Сьвятаслаў, кіруючы япіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, прачытаў па-беларуску Госпадаву малітву “Ойча наш” і дабраславіў сьвяточны сход. На мітынгу выступалі беларускія і ўкраінскія палітычныя дзеячы, у тым ліку дэпутаты Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Таксама выступалі беларускія і ўкраінскія сьпевакі, гучаў гімн “Магутны Божа”. |
Навіны - Галоўная >