7 лістапада пасьля Сьв. Літургіі і Паніхіды ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі, ЗША) вернікі паехалі на Парахвіяльныя Могілкі, што знаходзяцца непадалёк, у г.Іст Брансуік, каб памаліцца за супачылых сваякоў на месцы іх апошняга зямнога прыпынку. Пасьля Паніхіднае Ліціі каля Помніка ўсім загінуўшым змагаром за Беларусь і каля супачылых япіскапаў, пратаярэй а.Зінові з хорам і вернікамі абышоў магілы са сьпевам “вечная памяць”. Абыход настаяцелем Парафіяльных могліцаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы адбываецца двойчы на год – на Дзяды і на Радаўніцу, куды прыязджаюць нашыя суайчыньнікі з розных куткоў Амерыкі, каб наведаць сваіх супачылых сваякоў. |
Навіны - Галоўная >