Трэбнік - Дабраслвеньне пладоў на Ператварэньне (Зьмяненьне) Госпадавае

Пасьля Заамбоннае малітвы, альбо ўсяе Літургіі, у пры-творы ці каля храму асьвячаюцца вінаград, яблыкі, плады, мёд. Пачатак звычайны, альбо адразу - малітвы.

Дыякан абкаджвае плады.

Дыякан: Госпаду памолімся.    Хор:  Госпадзе памілуй.

Сьвятар: (чытае малітву над пладамі) Божа Прамудры і Ўсемагутны Творца сьвету! Ты сатварыў неба й зямлю і ўсё, што на іх. Ты вырасьціў дрэвы і травы й упрыгожыў іх цудоўнымі кветамі, а зь іх пладам загадаў высьпець на радасьць і пажыву роду чалавечаму і ўсякага жывога стварэньня Тваяго. Сам, Госпадзе, дабраслаў пачаткі пладоў гэтых, падай багаты ўражай на іх у мясцовасьці гэтай, па ўсёй краіне нашай і па ўсім сьвеце Тваім. Тых, што працуюць каля іх, дабраслаў у добрым здароўі й спакоі сабраць і скарыстаць іх, а ўсіх людзей Тваіх дабраслаў спажыць гэтыя дары Твае на здароўе цела, душы на збаўленьне, каб удзячныя Табе былі і ў чэсьць і ў славу Тваю спажываць іх удастойліся.

(выг.) Бо Ты ёсьць Падацель усякага дабра, і Цябе мы славім, Безпачатковага Айца з Адзінародным Тваім Сынам і Прасьвятым, Добрым і Жыцьцятворчым Тваім Духам, цяпер, і ўвесь час, і на вякі вечныя.

Хор: Амін.

Дыякан: Госпаду памолімся.   Хор: Госпадзе, памілуй.

Сьвятар: Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш! Ты дабраславіў назваць Сябе вінаградам і пад выглядам сока вінаграднага й хлеба пшанічнага, Цела і Кроў Сваю вучням, а праз іх і нам падаў. Ты навучаеш усіх, каб на кветах запаветаў Тваіх плады добрыя ў сваім жыцьці прыносілі. Ты й Царкву Тваю сьвятую садам назваў, а нас усіх - дрэвамі ў Тваім садзе, што павінны прыносіць добрыя плады на славу Тваю. Сам, Госпадзе, пачаткі пладоў гэтых, што верныя слугі Твае да бажніцы прынеслі ў гэты дзень прасьветлага Ператварэньня Твайго, дабраслаў і ў добрым здароўі й спакоі спажыць іх удастой, а Табе плод нябрыдкага жыцьця прынесьці й добры адказ даць у дзень жахлівага суду Твайго.

(выгалас) Бо Ты адзіны Добры і Чалавекалюбча, і Цябе славім з Айцом і Сьвятым Духам, цяпер, і ўвесь час, і на вякі вечныя. 

Хор: Амін.

Сьвятар: кропіць сьвянцонай вадой плады і выгалошвае:

Дабраслаўляюцца і асьвячаюцца плады гэтыя акрап-леньнем вады гэтае сьвянцонае ў імя Айца+, і Сына+, і Сьвятога+ Духа+. Амін. (3)

Хор: пяе Трапар сьвята.

Comments