Трэбнік - Чын дабраславеньня і асьвячэньня сьвечак на Стрэчаньне Госпадавае

Сьвятар асьвячае сьвечы на Сьв. Літургіі пасьля Заамбоннае малітвы. Пачатак звычайны.

Дыякан: Дабраслаў, Уладыка.

Сьвятар: Дабраславёны Бог наш заўсёды, цяпер, увесь час і на вякі вечныя.

Чытар: Амін. Уладару нябесны... Трысьвятое. Слава... і цяпер...  Прасьвятая Тройце.  Госпадзе, памілуй (3). Слава... і цяпер...  Ойча наш.

Сьвятар: (выгалас) Бо тваё ёсьць уладарства, сіла і слава, Айца і Сына і Сьвятога Духа, і цяпер, і ўвесь час, і на вякі вечныя.

Хор: Амін.    Трапар і Кандак сьвята.

        (Дыякан кадзіць сьвечы ў часе сьпеву).

Дыякан: Госпаду памолімся.

Хор: Госпадзе, памілуй.

Сьвятар (чытае малітву): Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сьвятло сапраўднае, што прасьвятляеш кожнага чалавека, прыходзячага ў сьвет! Вылей дабрасла-веньне Тваё на сьвечы гэтыя й асьвяці іх сьвятлом Ласкі Тваёй. Дай, Міласьцівы, як гэтае сьвятло, вагнём бачным запаленае, праганяе начную цемру, так каб сэрцы нашы, вагнём нябачным, гэтак сьвятлом Духа Сьвятога, прасьвечаныя, сьляпаты ўсялякіх грахоў пазьбеглі; каб змаглі мы ачышчаным вокам душы бачыць тое, што Табе пажадана і для нашага паратунку патрэбна, і каб нам перамагці цёмныя небясьпекі гэтага сьвету і ўдастоіцца сьвятла няспыннага дасягнуць.

(выгалас) Бо Ты ёсьць Збаўца наш, і Табе славу ўзносім, зь Безпачатконым Тваім Айцом, і Прасьвятым, Добрым і Жыцьцятворчым Тваім Духам, і цяпер, і ўвесь час, і на вякі вечныя.

Хор: Амін.

Сьвятар: кропіць сьвечкі сьвянцонай вадой і выгалошвае:

        Дабраслаўляюцца і асьвячаюцца сьвечы гэтыя Ласкаю Прасьвятога Духа, акрапленьнем вады гэтае сьвянцонае ў імя Айца+, і Сына+, і Сьвятога+ Духа+. Амін. (3)       Сьвятар скончывае Сьв. Літургію.

Comments