Летам 1944 г. Беларусь пакінула вялікая колькасьць уцекачоў перад савецкім наступам. Сярод іх знаходзіўся епіскапат БАПЦ у поўным складзе, а таксама шматлікае ніжэйшае духавенства. Епіскапатам заапекавалася нямецкае Міністэрства Усходніх Тэрыторыяў і памясьціла яго разам з прыбочнай адміністрацыяй у Францэнсбадзе ў Судэтах.
Епіскапат БАПЦ хацеў адразу ўліцца ў Расейскую Замежную Царкву й у гэтай справе праводзіў нарады з прадстаўніком расейскага замежжа Георгіем Грабэ (69 )
69 (Георгі Грабэ (манаскае Рыгор, 8.04.1902—7.10.1995). 3 графскага роду. Вучыўся на тэалягічным факультэце Бялградзкага ўнівэрсытэту (1923— 1926). 3 1931 г. кіраваў Сынадальнай канцылярыяй РЗПЦ у Югаславіі. 12 чэрвеня 1944 г. рукапакладзены ў сан ярэя. 31950 г. жыў у ЗША, з 1967 г. — загадчык аддзелу вонкавых стасункаў РЗПЦ. У 1979 г. хіратанізаваны ў япіскапа Мангэтанскага. 3 1986 г. — на адпачынку.)
Хутка, аднак, праясьнілася справа далейшага існаваньня БЦР і ейных экспазытураў у Бэрліне, што перашкодзіла пераходу епіскапату да расейцаў. Ужо ў жніўні БЦР аднавіла сваю дзейнасьць і пасылала некалькі разоў свайго прадстаўніка ад царкоўных справаў Паўла Сьвірыда ў Францэнсбад дзеля паўстрыманьня епіскапату ад ліквідацыі БАПЦ.
Вынікам гэтых паездак была пастаноўка на адным з пасяджэньняў Сабору япіскапаў у канцы 1944 г. пытаньня аб захаваньні надалей сваёй поўнай самастойнасьці. Быў выбраны Сынод у складзе мітрапаліта Панцеляймона, архіяпіскапа Філафея й япіскапа Рыгора ды наладжаныя сувязі з БЦР, а Філафей стаў адпраўляць багаслужэньні для беларускіх вайсковых аддзелаў у Бэрліне.
Нанова ўзьнялася цяга епіскапату да расейцаў у сувязі з прапагандовым нямецкім шумам вакол „уласаўшчыны”. 14 лістапада 1944 г. У Празе быў заснаваны немцамі Камітэт Вызваленьня Народаў Расеі й абвешчаны маніфэст з праграмовымі вытычнымі гэтага камітэту. Пры Камітэце Вызваленьня былі сарганізаваныя нацыянальныя групы фэдэралістаў, у тым ліку й беларуская. 7 студзеня 1945 г. У газэце Воля Народа быў надрукаваны ліст „беларускага” епіскапату да Камітэту Вызваленьня Народаў Расеі, у якім перасылалася багаслаўленьне для працы камітэту й выказвалася агульная радасьць з прычыны стварэньня адзінага расейскага антыбалыпавіцкага фронту. Ліст падпісалі: мітрапаліт Панцеляймон, архіяпіскап Венедыкт, япіскап Сьцяпан і япіскап Рыгор. Адначасова быў прыдзелены для рэлігійнай абслугі казацкіх войскаў генэрала Краснова япіскап Віцебскі й Полацкі Апанас.
9 траўня 1945 г. Нямеччына капітулявала. Шматлікія беларускія ўцекачы апынуліся або проста пад савецкай акупацыяй, або перад пагрозай прымусовай рэпатрыяцыі ў сувязі зь Ялцінскай умовай (70) (Паводле Ялцінскай канфэрэнцыі, былыя грамадзяне СССР падлягалі вяр-таньню ў Савецкі Саюз.)
Япіскап Бранскі Павал (Мялецьеў), як савецкі грамадзянін, каб ухіліцца ад гвалтоўнай рэпатрыяцыі, перайшоў пад апеку каталіцкай царквы. Праваслаўныя беларусы з тых жа самых прычынаў пераходзілі ў каталіцтва, запісваліся польскімі, чэскімі, латыскімі й іншымі грамадзянамі, зьмянялі прозьвішчы, уцякалі на захад. Але й тут не было супакою ад савецкіх рэпатрыяцыйных місіяў, шпіянажу ды гвалту ўладаў, што супрацоўнічалі з Саветамі.
Япіскапы БАПЦ загадзя выехалі з Францэнсбаду (Судэты), які трапляў у савецкую зону, і пасяліліся ў Тырсгайме каля Гофу ў Баварыі (амэрыканская зона акупацыі). Тут знаходзіліся: Панцеляймон, Венедыкт, Філафей, Апанас і Рыгор. Япіскап Сьцяпан пражываў у іншым лягеры для перамешчаных асобаў, утрымоўваючы, аднак, лучнасьць з рэштай япіскапаў. Мітрапаліт Палескі й Пінскі Аляксандар, а таксама япіскап Берасьцейскі Іаан трымалі лучнасьць з украінскім епіскапатам, які знаходзіўся таксама на эміграцыі, і ня мелі сувязяў з Панцеляймонам.
Улетку 1945 г. пасьля першай хвалі рэпатрыяцыйнай суматохі пачало стабілізавацца жыцьцё ўцекачоў у лягерах у Нямеччыне, Аўстрыі й іншых краінах, дзе апынуліся беларусы.
Пры канцы году стала ведама, што „беларускія” япіскапы распачалі патаемна ад нацыянальнага актыву захады аб далучэньні да РЗПЦ. Перамовы вяліся ў тым напрамку, каб разам зь епіскапатам уключыць у расейскае замежжа ўсё беларускае царкоўна-грамадзкае жыцьцё эміграцыі, што раўнялася перакрэсьленьню беларускага незалежніцкага руху.
Ажыцьцяўленьне гэтага пляну наступіла 10 (23) лютага 1946 г., калі Сабор япіскапаў РЗПЦ разгледзеў заяву япіскапаў зь Беларусі, што прасілі прыняць іх з духавенствам і вернікамі ў поўнае брацкае й малітоўнае злучэньне, і з радасьцю ўлучыў іх у свой склад, а япіскапа Сьцяпана ўключыў у архіярэйскі Сынод у якасьці іхнага прадстаўніка. Епіскапат зь Беларусі меў надалей існаваць як беларуская адзінка з заданьнем абслугоўваньня беларускіх нацыянальных асяродкаў ды патранату над усім беларускім культурна-нацыянальным рухам. У гэтым кірунку Філафей выяўляў асаблівую актыўнасьць, наведваў беларускія табары, арганізацыі моладзі, розныя ўрачыстасьці, быццам ад імя „беларускага” замежжа — гэта значыць кірунку царкоўна-палітычнага сужыцьця з расейскім эміграцыйным рухам.
Аб тым, што спачатку ніхто не арыентаваўся ў закуліснай палітыцы епіскапату й ня ведаў аб ягоным пераходзе да расейскай царквы, можа сьведчыць дробная зацемка ў часопісе „Скаўт" (№1, 1946), перадрукаваная рэлігійным праваслаўным часопісам „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі” (№2, 1946). У ёй згадвалася, што 15 лютага 1946 г. беларускі лягер у Ватэнштэце (ангельская зона) наведаў архіяпіскап Філафей, „намесьнік мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Царквы”. На гэтую зацемку ў наступным нумары „Званоў" даваў пратэст Венедыкт: „Поўная аўтакефалія Беларускай Царквы, згодна з канонамі праваслаўнай царквы, не адбылася ў 1942 г., архіяпіскап Філафей не зьяўляецца намесьнікам беларускага мітрапаліта, так як ён толькі ў Менску тымчасова заступаў мітрапаліта Панцеляймона, які быў арыштаваны немцамі й знаходзіўся спачатку ў Лядаўскім манастыры, а потым у Вялейцы ў арыштанцкім доме".
Дзіўнае захоўваньне епіскапату ды штораз мацнейшыя чуткі аб пераходзе яго ў РЗПЦ былі прычынай скліканьня Праваслаўнага Зьезду ў Рэгенсбургу 5 траўня 1946 г. На Зьезд прыбылі прадстаўнікі ад розных беларускіх асяродкаў і паселішчаў з трох заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Ад епіскапату былі Філафей і Апанас, сьвятары Мікалай Лапіцкі, Іван Жарскі й Леанід Стаднікаў. Усяго Зьезд налічваў 65 асобаў.
Прысутныя ўладыкі адмовіліся ад актыўнага ўдзелу ў нарадах, засьцерагаючы сабе толькі права гасьцёў. Заданьнем іх, відаць, было наглядаць за ходам Зьезду. Такім чынам, Зьезд меў сьвецкі характар і быў кіраваны выбраным прэзыдыюмам пад старшынствам доктара Міколы Шчорса (71)
71 (Шчорс Мікола (1913—22.12.1995), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў Новым Сьвержані (сёньня Стаўпецкі раён Менскай вобласьці). Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, быў старшынём Беларускага студэнц-кага саюзу (1935—1937). 19 чэрвеня 1941 г. у Бэрліне абраны старшынём Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, які ставіў за мэту ўзначаліць грамадзкае жыцьцё па нямецкай акупацыі Беларусі. У1941-1944 гг. жыў у Варшаве. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, жыў у Нямеччыне, дзе займаўся лекарскай практыкай, потым — у ЗША. Быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту (1950), ягоным старшынём. Рэдагаваў „Беларускую Трыбуну”, адзін з закладнікаў Камітэту Незалежнай Беларусі (1956), трэцяй сілы, якая намагалася супрацьпаставіць сябе Радзе БНР і БЦР.)
Пасьля ўступных рэфэратаў („Шляхі падзелу й шляхі спалучэньня хрысьціянства” Мікалая Лапіцкага й „Праваслаўе на Беларусі” Тодара Шыбута) ды справаздачаў зь месцаў аб ходзе й разьвіцьці царкоўна-рэлігійнага жыцьця разгарнулася гарачая дыскусія ў справе чутак аб далучэньні япіскапаў БАПЦ да РЗПЦ. Япіскапы ўхіляліся ад раскрыцьця ўсёй справы й давалі лявіруючыя адказы, быццам епіскапат існуе надалей, як існаваў, быццам беларуская аўтакефалія не была аформленая на бацькаўшчыне, быццам епіскапат, уключыўшыся ў царкоўную працу на эміграцыі, наладзіў шматлікія праваслаўныя парахвіі й г. д. Усе гэтыя тлумачэньні не былі пераканалымі. Зьезд пастанавіў паклікаць да жыцьця адумысную арганізацыю для разгляду царкоўных справаў — Беларускае Праваслаўнае Абеднаньне з выбранай часовай управай, а да епіскапату была прынятая рэзалюцыя, якая заклікала яго паўстрымацца ад пераходу ў РЗПЦ.
„Мы, праваслаўныя беларусы, прадстаўнікіўсёй беларускай эміграцыі з Заходняй Нямеччыны, — гаварылася ў рэзалюцыі, — на агульным Беларускім праваслаўным зьезьдзе з дня 5 траўня 1946 г. просім наш беларускі епіскапат, які знаходзіцца на эміграцыі ў Тырсгайме (Баварыя), каб ён захаваў усю тую поўную арганізацыйную самастойнасьць, зь якой прыбыў з Бацькаўшчыны, не ўліваючыся ані ў якой форме ў Расейскую Зарубежную Царкву, якая поўнасьцю нэгуе нашыя імкненьні да беларускай нацыянальнай самастойнасьці, просім, захоўваючы чыстым дагматычна-кананічны бок нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы, увайсьці ў малітоўную лучнасьць зь іншымі сама-стойнымі цэрквамі як адміністрацыйна самастойная адзінка”.
У гэтым духу была апрацаваная адозва „беларускай грамадзкасьці” да беларускага епіскапату ад 31 траўня 1946 г., у якой, між іншым, было дамаганьне аб высьвятленьні ў беларускай прэсе становішча Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі.
На „мяккацеласьць і наіўнасьць” беларускага актыву, што браўудзел у Праваслаўным Зьезьдзе й пісаў ветлівыя просьбы да даўно перавернутага на расейскі бок епіскапату, гэты апошні адказаў вострымі сродкамі: забараніў сьвятару Мікалаю Лапіцкаму адпраўляць набажэнствы, а Івану Касяку — прымаць сьвятое прычасьце на працягу трох гадоў.
Каб супакоіць грамадзкую насьцярожанасьць, епіскапат пачаўвы даваць рататарным спосабам свой інфармацыйны часопіс „Беларускі Царкоўны Голас” у беларускай мове. У №1 гэтага часопісу за студзень — чэрвень 1946 г. было надрукаванае „Палажэньне Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі” за подпісам архіяпіскапа Венедыкта. Гэта быў адказ на дамаганьне беларускага актыву ад 31 траўня 1946 г. У Палажэньні епіскапат не адмаўляўся ад таго, што ўчасе нямецкай акупацыі існавала БАПЦ (насуперак многім іншым япіскапскім выказваньням), падкрэсьліваючы толькі, што гэтага „катэгарычна жадала нямецкая акупацыйная ўлада”. Далейшыя высновы ішлі ў кірунку апраўданьня ўліцьця епіскапату ў расейскае замежжа. Лёгіка гэтых разважаньняў даволі прымітыўная, абапёртая на дзьвюх асновах: а) на заняцьці балыпавікамі Беларусі й падпарадкаваньні яе Маскоўскай патрыярхіі; б) на жаданьні не нарушаць „канонаў”.
„Ваенныя падзеі, якія здарыліся летам 1944 г., кардынальна зьмянілі стан праваслаўнай царквы на Беларусі. Беларуская мітраполія перастала існаваць як самастойная царкоўная адзінка, а ўсе створаныя ёй япархіі пасьля заняцьця іх Чырвонай Арміяй увайшлі ў склад Маскоўскай патрыярхіі, як ейная непадзельная частка... Ясна, што тут, за межамі Беларусі, Беларуская Царква не магла адасобіцца, гэта значыць лічыць сябе царквою самастойнаю (аўтакефальнаю), бо ў такім выпадку яна сьведама адарвала б сябе ад адзінства з Усяленскаю Царквою й упала б у раскол, і ніякая іншая праваслаўная царква не ўвайшла бзь ёй у малітоўную лучнасьць, як гэта сталася з так званай Украінскай Аўтакефальнай Царквой.
Тая акалічнасьць, што адзінай эмігранцкай царквой, прызнанай Усяленскай праваслаўнай патрыярхіяй, зьяўляецца Расейская Замежная Праваслаўная Царква, ачольваная мітрапалітам Анастазіем, а таксама й тое, што мы апынуліся менавіта на абшарах ёю кіраваных і што духоўна працуем зь першых жа дзён эміграцыі сумесна й у згодзе зь ёю, паставіла Сабор беларускіх япіскапаў у неабходнасьць і юрыдычна (кананічна) абяднацца зь ёю. Такое абяднаньне адбылося 6 траўня 1946 г. (на другі дзень пасьля Праваслаўнага Зьезду ў Рэгенсбургу — В. П.) на Саборы япіскапаў у Мюнхене. Сабор складаўся з расейскіх, украінскіх, беларускіх і прадстаўніка амэрыканскіх япіскапаў. На Саборы быў выбраны й зацьверджаны склад Сьв. Сыноду із прадстаўнікоў ад кожнай царквы, абумоўлены правы праўленьня кожнай нацыянальнасьцю, агавораныя агульныя мерапрыемствы дзеля разьвіцьця царкоўнага жыцьця ўсёй царквы ў галінах духоўнай асьветы, выдаваньня кніжак і духоўнай літаратуры, місіянэрства й г. д. Апошнія пастановы маюць асаблівую вартасьць, бо кожная народнасьць самастойна ня ў стане з розных прычынаў плодна працаваць...".
Інакш кажучы, у разуменьні епіскапату ня здарылася нічога благога, а наадварот: далучэньне да РЗПЦ зьяўляецца выключным дабрадзействам для беларускай эміграцыі, якая з гэтага часу мае „надзейную” апору ў цяжкай сваёй эмігранцкай долі. „Бяда толькі ў тым, — кажа япіскап Венедыкт у Палажэньні, — што беларускі актыў дзеіць самастойна й без удзелу беларускага епіскапату выступіў перад Галоўным Камандаваньнем з мэмарыялам у абарону беларускага народу. Угэтым мэмарыяле, як нам ведама, зусім не гаворыцца аб веры народу й аб тым, што на эміграцыіразам з народам знаходзяцца ўсе яго духоўныя вышэйшыя кіраўнікі ў асобах мітрапаліта й Сабору япіскапаў, а таксама шмат сьвятароў. Шкада, што аўтары мэмарыялу не знайшлі патрэбы ў такой важнай справе абяднацца са сваім епіскапатам, каб супольнымі сіламі бараніць правы свайго на-роду...”.
Як бачым, епіскапат зь Беларусі, абяднаўшыся з расейскім замежжам, меркаваў абяднаць зь ім і ўсю беларускую эміграцыю.
Далучэньне епіскапату да РЗПЦ ды імкненьне яго накінуць пры дапамозе царквы прарасейскі кірунак беларускай эміграцыі выклікалі востры супраціў вялікай часткі, што гуртавалася вакол Рады БНР з інжынэрам Міколам Абрамчыкам (72)
72 (Абрамчык Мікола (1903—1970), прэзыдэнт Рады БНР у 1947—1970 гг. Быў зацятым праціўнікам пераходу беларускіх япіскапаў у лона РЗПЦ. Адзін з ініцыятараў адраджэньня БАПЦ у 1948 г.)
на чале. Распачалася палемічная барацьба з так званым „зарубежніцтвам”, з прарасейскім ухілам, з прыхільнікамі епіскапату й БЦР (Беларускай Цэнтральнай Рады). Рэч у тым, што ўвосень 1946 г. на паверхню палітычнага жыцьця ў Нямеччыне выйшаў зноў Радаслаў Астроўскі, прэзыдэнт БЦР, які, абяднаўшы каля сябе пэўную групу прыхільнікаў, пагадзіўся з далучэньнем епіскапату да РЗПЦ ды перадаў япіскапам поўную ініцыятыву ў духовым правадніцтве беларускай эміграцыі ўзамен на падтрымку ў палітычным змаганьні з „крывічамі” — праціўнікамі „зарубежжа”.
Галоўная ўправа Праваслаўнага Абеднаньня на чале зь Мікалаем Лапіцкім, Іванам Касяком і іншымі „барацьбітамі” за аўтакефалію беларускай царквы ўжо пасьля трох месяцаў ад славутага Зьезду ў Рэгенсбурзе ня толькі не рабіла ніякіх захадаў супраць „зарубежніцтва” епіскапату, але замацоўвала гэтае „зарубежжа”, беручы сабе за заслугу, што „дапамагала нашым япіскапам застацца самастойнымі ў беларускім рэлігійна-грамадзкім жыцьці пры часовым уваходзе ў Праваслаўную Зарубежную Царкву” (слова „расейскую” мэтазгодна прапускалася).
12 верасьня 1946 г. наступіла поўнае ўліцьцё Беларускага Праваслаўнага Абеднаньня ў агульнае „зарубежніцкае” рэчышча. Вось як апісвае гэтую падзею орган БПА „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі” №6:
„У выніку далейшай працы Беларускага Праваслаўнага Абеднаньня 12 верасьня ў Рэгенсбурзе ў царкве Прэпадобнае Эўфрасіньні князёўны Полацкае адбылася нарада прадстаўнікоў беларускай ярархіі, духавенства й вернікаў. На гэтай нарадзе з блаславенства намесьніка мітрапаліта Панцеляймона архіяпіскапа Венедыкта Беларускае Праваслаўнае Абеднаньне ўзначаліў архіяпіскап Філафей. Гэтым самым была выкананая воля папярэдняга Зьезду, які тады прасіў беларускіх япіскапаў узначаліць Беларускае Праваслаўнае Абеднаньне. Ранейшая Галоўная Рада БПА была дакамплектаваная новымі сіламі – у яе ўвайшлі беларускія сьвятары”.
Цяпер не было ніякіх арганізацыйных перашкодаў да ачоленьня прыхільнікаў БЦР ды розных зборных прарасейскіх элемэнтаў „беларускімі” япіскапамі, зь якіх Філафей і Апанас, што валодалі беларускай моваю, асабліва выкарыстоўваліся: Філафей — у амэрыканскай, а Апанас — у ангельскай зонах Нямеччыны. Дзейнасьць япіскапаў не абмяжоўвалася толькі рэлігійнай сфэрай. Епіскапат браў самы актыўны ўдзел у палітычнай барацьбе беларускай „зарубежніцкай” групы супраць прыхільнікаў БНР, а ў 1947 г. паслаў адумыснае прывітаньне Кірылу Уладзімеравічу Раманаву, прэтэндэнту на расейскі царскі пасад у замежжы.
Гэтае духовае правадніцтва епіскапату зь Беларусі й яму падуладнага духавенства ў многіх лягерах Заходняй Нямеччыны трывала аж да 1951 г. — часу ліквідацыі ДП-лягераў і выезду балыпыні эмігрантаў у іншыя краіны.
Ведама, зь ім не магла пагадзіцца частка беларускай эміграцыі, дамагаючыся разрыву з расейскім зарубежжам і абвінавачваючы злучаны зь ім актыў у здрадніцтве беларускаму народу й ягоным незалежніцкім ідэалам.
(...)
5 чэрвеня 1948 г. беларускім незалежніцкім актывам, у паразуменьні з Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой і Радай БНР у Канстанцы (Нямеччына), быў скліканы Зьезд прадстаўнікоў беларускага духавенства й вернікаў, а таксама прадстаўнікоў ад Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы зь япіскапам Сяргеем (Ахатэнкам) (73)
73 (Ахатэнка Сяргей (12.03.1890—2.10.1971). Нарадзіўся ў вёсцы Малыя Га-рошкі на Жытоміршчыне (Украіна) у сялянскай сямі. Падчас нямецкай акупацыі жыў і працаваў на Ўкраіне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Перайшоў у УАПЦ. Спрыяў беларускаму аўтакефальнаму руху, быў узьведзены ў ранг архіяпіскапа БАПЦ. 3 1950 г. жыў у Аўстраліі. Памёр уАдэляйдзе.)
на чале. Зьезд супадаў з урачыстасьцю з нагоды сьвята Эўфрасіньні Полацкай, таму нарады Сабору папярэдзіла ўрачыстае набажэнства япіскапа Сяргея ў мясцовай царкве ў асысьце духавенства. У казаньні ўладыка падкрэсьліў значэньне гэтага дня ў беларускім царкоўным жыцьці. Ён нагадаў пастанову Сабору ў Менску ў 1942 г. і абвяшчэньне Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Далей уладыка згадаў мітрапаліта Пінскага Аляксандра (Іназемцава), які меў узначаліць у сваім часе Беларускую Праваслаўную Царкву, але хуткія ваенныя перамены, эвакуацыя, а потым заўчасная сьмерць не дазволілі яму пераняць кіраўніцтва БАПЦ. Цяпер гэта зробіць ён, япіскап Сяргей, згодна з просьбамі беларусаў і дзеля ажыцьцяўленьня думкі свайго добрага сябра мітрапаліта Аляксандра.
Далей япіскап Сяргей падкрэсьліў, што ўсе закіды, быццам кананічнасьць аўтакефаліі патрабуе існаваньня дзяржавы, — неабгрунтаваныя. Наадварот, царква ніколі не была зьвязаная зь дзяржаўнасьцю й не павінна падлягаць ды зьвязвацца з палітычнымі ўстановамі, якія становяць сабой дзяржаву. Як фактычны доказ, уладыка падаў існаваньне патрыярхальных аўтакефальных цэркваў на Блізкім Усходзе ў дзяржавах (і паміж дзяржавамі) магамэтанскіх, варожых хрысьціянскай веры.
Уладыка таксама нагадаў, што мітрапаліт Дзяніс атрымаў томас ад патрыярха Рыгора на аўтакефальнасьць праваслаўнай царквы ў былой польскай дзяржаве. Мітрапаліт Дзяніс перадаў гэтае прызнаньне са свайго боку й праваслаўнай аўтакефальнай царкве беларускай — мітрапаліту Аляксандру — ды Ўкраінскай — мітрапаліту Палікарпу. Ен таксама хіратанізаваў некаторых япіскапаў.
Дзеля таго, што кожная аўтакефальная царква ня можа існаваць безь япіскапа, дык ён, япіскап Сяргей, пераймае сёньня ўчасовую апеку й кіраўніцтва Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву й „апекі гэтай не здыму, — казаў уладыка, — пакуль гэтая царква ня будзе мець найменш двух сваіх япіскапаў, якія толькі здолелі б самаісна, без прашэньня ў некага дапамогі, весьці яе да велічы й сілы на векі вечныя, што хай і дасьць Усемагутны, які кіруе ўсякай дзейнасьцю вернікаў на зямлі”.
Для кіраўніцтва справамі БАПЦ уладыка запрысяжыў духаўнікоў і вернікаў у часовае кіраўніцтва, якое мае выконваць усе справы БАПЦ пад ягоным япіскапскім наглядам.
Адбыты пасьля Падсабор прыняў наступную пастанову, зацьвер-джаную япіскапам Сяргеем:
„1. Асноўваючыся на ідэі мітрапаліта Рыгора Цамблака (74) (Цамблак Рыгор, мітрапаліт Літоўска-Наваградзкі ў 1415—1420 гг.) й іншых высокіх беларускіх ярархаў у справе незалежнасьці Беларускай Праваслаўнай Царквы, завершанай мітрапалітам Менскім Мельхіседэкам 23 ліпеня 1922 г. абвяшчэньнем Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Падсабор прызнае правільнай пастанову Усебеларускага Праваслаўнага Сабору ў Менску ў 1942 г., які ўстанавіў Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву.
2. Падсабор сьцьвярджае кананічнасьць БАПЦ, якая атрымала дазвол на выдзяленьне й прызнаньне ад матчынай Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы, дадзенай Блажэньнейшым Дзянісам, мітрапалітам Варшаўскім усёй Польшчы, галавою гэтай царквы на рукі мітрапаліта Пінскага Аляксандра ў 1944 г. Падсабор падтрымоўвае пастанову мітрапаліта Пінскага Аляксандра трываць на шляху аўтакефальнасьці Беларускай Царквы й на чужыне-эміграцыі й з жалем успамінае прадчасную сьмерць мітрапаліта Аляксандра.
3. Падсабор пастанаўляе працягваць дзейнасьць БАПЦна чужыне-эміграцыі й змагацца за яе ў краі, пад часовым кіраўніцтвам Прэасьв. Сяргея, япіскапа Украінскай Аўтакефальнай Царквы.
Пераданьне часовага кіраўніцтва Прэасьв. Сяргеем наступіць з хвілінай наяўнасьці ня менш двух беларускіх аўтакефальных япіскапаў, якія жадалі пераняць кіраўніцтва БАПЦна славу Божую й згодна з найлепшымі пажаданьнямі праваслаўных беларусаў.
4. Падсабор прадставіў Прэасьв. Уладыку Сяргею кандыдатаў у часовае кіраўніцтва справамі БАПЦ, якія былі Уладыкаю й назначаныя й запрысяжаныя ў архіярэйскай царкве ў Канстанцы (23 траў-ня) 5 чэрвеня 1948 г.
5. Падсабор заклікае ўсіх праваслаўных беларусаў абяднацца каля адзінай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы й гэтым ушанаваць памяць і заслугу сваіх лепшых дзядоў і прадзедаў, што змагаліся за Аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай Царквы, пацярпелімукі ды панесьлімучаніцкую сьмерць, але здабылі аўтакефалію”.
Гэтак з днём Сьв. Эўфрасіньні Полацкай 5 чэрвеня 1948 г. скончылася часовае спыненьне дзейнасьці БАПЦ.
Неўзабаве япіскап Сяргей высьвяціў некалькі сьвятароў-беларусаў, а 19 сьнежня 1949 г. быў хіратанізаваны на япіскапа Віленскага Васіль (75).
75 (Васіль (Тамашчык Уладзімер, 15.04.1900—09.06.1970). Нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Быў сябрам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, за што перасьледаваўся. У1930 г. выехаў у Чэхію, скончыў Політэхнічны інстытут у Празе з дыплёмам інжынэра. Падчас нямецкай акупацыі жыў на Беласточчыне, працаваў у Беларускім Камітэце. Улетку 1944 г. эміграваў у Нямеччыну, браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці. Быў старшынём Беларускага Цэнтральнага Камітэту. У 1948 г. высьвячаны ў япіскапы БАПЦ пад імем Васіля. У1951 г. выехаў у ЗГПА, кіраваў БАПЦ у Паўночнай Амэрыцы й Заходняй Эўропе. Быў першым дырэктарам Беларускага Інсты-туту Навукі й Мастацтва. )
Акт хіратоніі выканалі 3 украінскія аўтакефальныя япіскапы ў праваслаўнай царкве ў Розэнгаймаўскім беларускім лягеры (Нямеччына).
Такім чынам быў утвораны Сьв. Сынод БАПЦ у складзе архіяпіскапа Сяргея й япіскапа Васіля.
Узнаўленьне БАПЦ выклікала зразумелы непакой у „зарубежніцкім” лягеры. Перш за ўсё зарэагаваў епіскапат зь мітрапалітам Панцеляймонам на чале. Панцеляймон выдаў 8 ліпеня пасланьне „да духавенства й верных дзяцей Праваслаўнай Беларускай Царквы”, у якім у зласьлівых словах напаў на „крывічоў” ды пастараўся ачарніць япіскапа Сяргея. „У беларускіх лягерах паўстала своеасаблівая палітычная група з асобаў, званых „крывічамі”, якія ненавідзяць праваслаўе і, удаючы зь сябе найбольшых абаронцаў беларускай нацыянальнасьці, з усіх сілаў працуюць на шкоду праваслаўя. 3 гэтай мэтай яны прыцягнулі на памочніка сабе ўкраінскага аўтакефаліста Сяргея Ахатэнка, які, будучы адкінуты палікарпаўцамі (76) (Маюцца на ўвазе прыхільнікі згаданага вышэй мітрапаліта Палікарпа (Сікорскага), два разы індывідуальна прасіў мітрапаліта Бэрлінскага аб прыняцьці яго ў склад Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы, а ня будучы прынятым, падпісаў заяву аб прыняцьці яго ў склад рыма-каталіцкага касьцёлу. Пазьней ён памірыўся з палікарпаўцамі. А цяпер... ён агласіў сябе галавой Беларускай Аўтакефальнай Царквы”.
У гэтым жа духу й стылі былі напісаныя „выясьненьні з канцылярыі Беларускай мітраполіі аб „канстанцкай аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы” з грубымі нападкамі на беларускі незалежніцкі рух.
Заварушыліся й сьвецкія „зарубежнікі”, як выканаўцы агульнай антыаўтакефальнай і антынезалежніцкай палітыкі русафільскіх элемэнтаў. Ад іх імя пад шыльдай Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва Аляксандар Русак (77) (Русак Аляксандар, грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Баранавічаў. Актывіст БЦР на эміграцыі.) пісаў пратэстацыйны ліст мітрапаліту Палікарпу, галаве УАПЦ, перасылаючы копію яго міністру вонкавых справаў украінскага ўраду на эміграцыі. У лісьце між іншым гаварылася:
„Усувязі з тым, што адзін зь япіскапаў, што належаць у сучасны момант да Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а менавіта — уладыка Сяргей Ахатэнка, тут на эміграцыі ад нядаўна пачаў умешвацца ў царкоўнае праваслаўнае жыцьцё беларускага народу, я дазволю сабе зьвярнуць увагу ВашагаВысокапрэасьвяшчэнства на гэтую справу....”
Зарубежнікі ў гэтым лісьце дамагаліся ад мітрапаліта Палікарпа ня ўмешвацца ў праваслаўна-нацыянальныя справы беларусаў, не падтрымліваць акцыі „крывічоў” і адклікаць уладыку Сяргея ад ачольваньня Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ліст гэты быў напісаны й высланы 20 жніўня 1948 г. і застаўся без адказу.
Урэшце „з прычыны пастановы Украінскага епіскапату аб высьвячэньні інжынэра Тамашчыка ў сан япіскапа для беларускай эміграцыі” яшчэ раз заварушыўся беларускі епіскапат, пастанаўляючы на сваёй нарадзе 14 і 15 сьнежня 1949 г. зьвярнуцца з пратэстам да ўкраінскага епіскапату з прычыны „ўмяшаньня іх у нутраное жыцьцё Беларускай Царквы”, быццам „ярархія Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі існуе й выконвае свае архіпастарскія абавязкі сярод беларускага народу на эміграцыі, кіруючыся ў сваіх унутраных справах самастойна, як было на Бацькаўшчыне”.
Дзесяць дзён пазьней епіскапат зь Беларусі апублікаваў архіпастырскае пасланьне да духавенства й праваслаўных вернікаў, у якім учынак украінскага епіскапату называецца нечуваным актам умешваньня чужой ярархіі ў нутраныя справы беларускай царквы. Адозва заклікала вернікаў не лучыцца з БАПЦ, кіраванай япіскапам Сяргеем, а гуртавацца каля „кананічнай” беларускай ярархіі зь мітрапалітам Панцеляймонам на чале.
Але ўжо заклік япіскапаў ставаўся эвангелічным голасам на пустыні. Кожнаму беларусу ставалася ясным, што „зарубежніцкая” прапаганда ня мае пад сабой грунту, што правадыры „зарубежжа” вядуць беларускую эміграцыю на расейскае бяздоньне, якое хісткае ў адносінах да чырвонай Масквы. Прычым ягоны епіскапат штораз часьцей пераходзіць пад юрысдыкцыю маскоўскага патрыярха Аляксея.
Беларускае „зарубежжа” зайшло ў тупік. Далейшае падтрымоўваньне япіскапаў раўназначнае было поўнай самаліквідацыі. У сувязі з гэтым 15 верасьня 1950 г. у „Беларускай Трыбуне” быў дадзены адбой, каб парваць зносіны зь епіскапатам і РЗПЦ.
„Прэзыдыюм пленуму й Калегія БЦР, — гаварылася ў пастанове, — ніколі не пагаджаліся й не пагодзяцца з царкоўнай палітыкай вышэйшай ярархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая сьвядома й добраахвотна прывяла да ліквідацыі ўсіх тых дасягненьняў на царкоўна-рэлігійнай ніве, якія былізробленыя на Саборы ў 1942 г. на шляху дарэалізацыі царкоўнага ідэалу беларускага народу, якім ёсьць аўтакефалія.
Вышэйшая ярархія БПЦ самачынна зьліквідавала арганізаваны пастановаю Сабору ў 1942 г. У Менску самастойны Беларускі Праваслаўны Сынод і добраахвотна ўвайшла ў склад Сыноду РЗПЦ, каторая служыць расейскім імпэрыялістычным інтарэсам і варожа ставіцца да пытаньня беларускай дзяржаўнасьці. Мала таго, вышэйшая ярархія БПЦ перайшла да актыўнага наступу на беларускі рух, духова інсьпіруючы выдавецтва часопісаў: „Праваслаўны Беларусі”, „Белая Русь”, якія ў недапушчальны ў культурным сьвеце спосаб абражаюць нацыянальныя пачуцьці нашага народу.
Прэзыдыюм пленуму й Калегія БЦР уважаюць, што гэтым самым вышэйшая ярархія БПЦ сьвядома й добраахвотна зраклася права нясеньня духовай апекі над беларускім народам і паставіла сябе па-за межы служэньня нашаму народу ў пэрыяд найбольшага ягонага нацыянальнага няшчасьця”.
Гэткая неспадзяваная для епіскапату пастанова БЦР, ведама, была недаспадобы яму. Епіскапат разумеў, што роля яго скончаная, тым больш, што не засталося ў жывых Панцеляймона й Венедыкта — стаўпоў беларускага „зарубежжа”. Эміграваўшы ў Аўстралію, япіскап Апанас два гады пазьней (11 лютага 1952 г.) яшчэ спрабаваў бараніцца перад закідамі сваіх нядаўніх супрацоўнікаў, пішучы на імя Радаслава Астроўскага свае тлумачэньні да публікацыі БЦР. Яны нічога новага ня ўносілі й былі перазвонам даўнейшых „аргумэнтаў” ды, ведама, не павярнулі старога кола.
БАПЦ на эміграцыі пасьля цяжкіх крызысаў узышла на паверхню эміграцыйнага беларускага жыцьця й гэтым самым сталася нацыянальным зьнічам адвечнай волі беларускага народу быць вольным і незалежным як у нацыянальна-палітычным, як і ў рэлігійна-культрным напрамку.