8. Паваротная бальшавіцкая акупацыя Беларусі

Адыход нямецкіх войскаў у чэрвені 1944 г. пад напорам савецкай афэнзывы аж да лініі Віслы выклікаў масавую эвакуацыю беларускага насельніцтва, што не жадала быць больш у бальшавіцкай няволі, на захад — у Нямеччыну. Разам з цэнтральнымі беларускімі ўстановамі й арганізацыямі выехаў увесь епіскапат ды шматлікае ніжэйшае праваслаўнае духавенства.
Такім чынам, бальшавікі знайшлі на зноўзахопленай беларускай тэрыторыі толькі рэдкае ніжэйшае праваслаўнае духавенства, а гэта значыць, вельмі спрыяльныя ўмовы для падпарадкаваньня яго Маскоўскай патрыярхіі. Неабходна было толькі абсадзіць япархіі сваімі япіскапамі ды зьліквідаваць духавенства, якое спрыяла беларускай аўтакефаліі й засталося на месцы, абвінаваціўшы яго ў супрацоўніцтве зь немцамі. Ачышчальная бальшавіцкая акцыя прайшла ў 1944—1945 гг., і ў выніку, як пісаў кіраўнік НКУС БССР Лаўрэнці Цанава, „бальшыня беларускіх нацыяналістых была вылаўлена й выкрытая ды панясла заслужаную кару”.
 

Бальшавікі, аднак, не вярнуліся да стану 1941 г., калі ва Усходняй Беларусі не было ніводнага япіскапа й дзейнага сьвятара. Выкарыстоўваючы рэлігію ў прапагандовых мэтах дзеля асягненьня перамогі над ворагам у яшчэ ня скончанай вайне, яны абсадзілі катэдры япіскапамі. У Смаленск быў вызначаны япіскап Сяргей (64),

64 (Сяргей (Сьмірноў Аляксандар, 19.12.1883—16.08.1957). Нарадзіўсяў Санкт-Пецярбурзе ў сям'і дыякана. Скончыў Пецярбурскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў. 3 1919 г. — настаяцель Ястрабінскай Сьвята-Мікалаеўскай царквы Ямбурскага павету (сёньня Кінгісэп Ленінградзкай вобласьці). У1944 г. пастрыжаны ў манахі, 19 лістапада таго ж году хіратанізаваны ў япіскапа Смаленскага й Дарагабускага. У1947 г. узнагароджаны мэдалём „За годную працу падчас Вялікай Айчыннай вайны”. У 1955 г. пайшоў на супачын. Жыў у Магілёве.)

у Менск — архіяпіскап Васіль (65),

65 (Ратміраў Васіль. У1921 г. хіратанізаваны ў япіскапа, далучыўся да абнаўленцаў (якія падтрымалі савецкую ўладу), узьведзены ў сан мітрапаліта Курскага. 31944 г. — архіяпіскап Менскі й Беларускі. У1947 г. З-за дрэннага стану здароўя склаў зь сябе паўнамоцтвы архіяпіскапа.)

у Гародню — Варсанофій (66),

66 (Варсанофі (Грыневіч Канстанцін, 1875—13.03.1958). Нарадзіўся ў сялянскай сямі ў Гарадзенскай губэрні. Скончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю, Казанскую духоўную акадэмію (1902). Служыўу цэрквах у Гомелі й Маскве. У1945 г. хіратанізаваны ў япіскапа Гарадзенскага й Баранавіцкага (пазьней тытул Баранавіцкі са зьнікненьнем Баранавіцкай вобласьці быў перайменаваны ў Лідзкі). У1948—1950 гг. — япіскап Сяміпалацінскі й Паўладарскі (Казахстан), 1950—1953 — Арэнбурскі й Бузулуцкі, 1954 — 1956 — архіяпіскап Калінінскі й Кашырскі.)

у Пінск — архіяпіскап Даніла (67)

67 Даніла (Юзьвюк Мікалай, 2.10.1880—27.08.1965). У1925—1939 гг. выкладчык Віленскай духоўнай сэмінарыі, у 1939—1940 іт. — сакратар мітрапаліта Віленскага Элефэрыя. 3 1942 г. — япіскап Ковенскі. Пасьля забойства экзарха Сяргея (Васкрасенскага) пераняўягонае месца кіраўніка Літоўскай япархіі й часовага экзарха Латвіі й Эстоніі. У1944—1945 гг. жыў у Чэхаславаччыне. Са сьнежня 1945 г. — архіяпіскап Пінскі й Берасьцейскі. У 1950 г. за „супрацоўніцтва зь нямецкімі ўладамі арыштаваны й да 1954 г. знаходзіўся ў турме. 3 1956 г. жыў у манастырах.)

рэпатрыяваны з Чэхаславаччыны. Адчыненыя былі спачатку душпастырскія курсы ў Жыровічах і Пінску, а ад 1947 г. — духоўная сэмінарыя ў Жыровіцкім манастыры.
Неразважна, аднак, было б думаць, што ў Саветах ад часу Другой Сусьветнай вайны наступіў паварот да царкоўнага жыцьця. Яно так выглядала ў ваенным і паваенным пэрыядзе, калі царква шырока выкарыстоўвалася для савецкай прапаганды. Ад 1947 г. пачаўся нанова стары антырэлігійны курс ды паступовая ліквідацыя царкоўнага жыцьця. Замест Саюзу ваяўнічых бязбожнікаў (зьліквідаванага на пачатку 1942 г.) было створанае ў Маскве ды ва ўсіх рэспубліках Таварыства па пашырэньні навуковых і палітычных ведаў. У1953 г. гетая новая савецкая бязбожная арганізацыя налічвала ў БССР звыш 18.000 сяброў, наладзіла за пяць гадоў свайго існаваньня 173.900 лекцыяў антырэлігійнага зьместу. Ад гэтага часу таксама пачаліся „перамяшчэньні” япіскапаў, якія выявілі сябе актыўнымі на царкоўнай ніве, як, прыкладам, япіскап Варсанофій. Архіяпіскап Менскі Васіль наагул быў пераведзены на спачынак, а на яго месца вызначаны мітрапаліт Піцірым (Сьвірыдаў), хіратанізаваны ў Курску ў тым жа 1946 г.
Япіскап Пінскі Даніла быў арыштаваны бальшавікамі ў 1950 г. і ад таго часу няма аб ім вестак. На яго месца быў прысланы япіскап Паісі (Абразцоў), але ён быў усьцяж перакіданы зь месца на месца — у Берасьце, Гародню, зноў у Пінск, двойчы на адпачынак.
У гадах 1950—1952 наступіла ліквідацыя япіскапскіх катэдраў у Гародні, Берасьці, Вільні, Пінску, не гаворачы пра Віцебск, Гомель, Магілёў, Мазыр, Полацк, Слуцак, Наваградак, Баранавічы, дзе бальшавікі пасьля апошняй вайны нават не рабілі ніякіх спробаў аб пастанаўленьні там япіскапаў. Такім чынам, ад 1952 г. у БССР асталася толькі адна Менская катэдра на чале зь Піцірымам — носьбітам ганаровага мэдаля „За годную працу падчас Вялікай Айчыннай вайны” ды верным маскоўскім служакам.

У 1953 г. у дапамогу архіяпіскапу Піцірыму быў хіратанізаваны архімандрыт Жыровіцкага манастыраМітрафан Гутоўскі (68)

68 (Мітрафан (Гутоўскі Міхаіл, 1897—12.09.1959). Нарадзіўся ў сямі сьвятара на Валыні. Скончыў Валынскую духоўную сэмінарыю, тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту са ступеньню магістра багаслоўя (1931). Быў пастрыжаны ў манахі пад імем Мітрафана. Працаваў у Пачаеўскай лаўры эканомам і скарбнікам. 3 1934 г. — настаяцель Яблачынскага манастыра. 3 1947 г. — рэктар Менскай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах, архімандрыт. 5 чэрвеня 1953 г. хіратанізаваны ў япіскапа Бабруйскага, вікарыя Менскай япархіі. У 1955—1958 гг. — япіскап Арлоўскі й Бранскі, Куйбышаўскі й Сызраньскі.)

з тытулам япіскапа Бабруйскага.

Бальшавіцкая прапаганда старалася прадставіць хіратонію вікарнага япіскапа Менскага як быццам вялікае дабрадзейства для беларускага народу. У прынагодных прамовах пасьля хіратоніі гаварылася аб „большай славе беларускага народу", аб „Беларускай Царкве”, аб „кроўным і духоўным зьвязку зь ёю” — у той час, калі былі зьліквідаваныя назаўсёды пасьляваенныя праваслаўныя япархіі.
Дзеля замежнай прапаганды ды для супрацьстаўленьня існуючай на эміграцыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве са сваёй ярархіяй у 1954 г. бальшавікі стварылі на тэрыторыі БССР мітраполію (без падзелу на япархіі) і далі архіяпіскапу Менскаму Піцірыму тытул мітрапаліта. Ад гэтага часу ён неаднойчы высылаўся за мяжу, а ў чэрвені 1955 г. бьіў галавою савецкай рэлігійнай дэлегацыі ў Англіі.


Comments