7. Падрыхтоўка й арганізацыя БАПЦ у часе Другой Сусьветнай вайны

Маланкавай атакай 22 чэрвеня 1941 г. немцы пачалі паход на ўсход, ачышчаючы Беларусь ад балыпавіцкай акупацыі за прыблізна двух-тыднёвы пэрыяд. Ведама, немцы ў сваім паходзе на ўсход кіраваліся выключна собскімі меркаваньнямі, думаючы на аграмадных прасторах Усходняй Эўропы заснаваць нямецкую „жыцьцёвую прастору” як частку нацыянал-сацыялістычнай імпэрыі. Тым ня менш, яны былі вымушаныя лічыцца з нацыянальна-рэлігійнымі патрэбамі занятых земляў, каб, з аднаго боку, здабыць прыхільнасьць да сябе, а з другога — супрацьставіцца бальшавіцкай прапагандзе.

Беларускі народ і ягоная ацалелая ад балыпавіцкага й польскага перасьледу інтэлігенцыя прынялі выбух вайны з Саветамі зь немалымі надзеямі, што скончыцца жудасны пэрыяд балыпавіцкага панаваньня й што надыдуць лепшыя часіны, у якіх Беларусь зможа адбудаваць сваё вольнае жыцьцё.
У адносінах да рэлігійнага жыцьця нямецкія ўлады таксама кіраваліся собскімі інтарэсамі. Яны дазвалялі выконваньне рэлігійнага культу хутчэй з мэтай змаганьня з балыпавіцкай прапагандай, якая цяпер адкінула бязбожную прапаганду на чале зь Яраслаўскім (30)

30 (Яраслаўскі Емяльян (Губелынан Міней Ізраілевіч, 1878—1943), савецкі палітычны дзеяч, акадэмік АН СССР. Вядомы як актыўны змагар з рэлігіяй. Заснавальнік і кіраўнік Саюзу ваяўнічых бязбожнікаў.)

і выкарыстоўва-ла ў вайне мітрапаліта Сяргея (Страгародзкага) і падуладнае яму духавенства. Нацыянал-сацыялістычная ідэалёгія Нямеччыны ў сваёй сутнасьці была антыхрысьціянскай, схільнай да нэапаганізму ці рэлігійнага індыфэрэнтызму з асабліва варожым стаўленьнем да каталіцкай царквы.

Паколькі балыпавікі выкарыстоўвалі праваслаўную царкву ў вайне як адну з галоўных сілаў дзеля супраціву нямецкай інвазіі ды маланкавы паход нямецкіх войскаў быў спынены каля Ленінграду й Масквы, у нямецкага боку не было іншага выйсьця, як неадкладна арганізаваць праваслаўную царкву ў Беларусі, незалежную ад Масквы, і якая сталася б прыладзьдзем у нямецкіх руках, так як расейская царква ў руках балыпавікоў. Усе іншыя веравызнаньні ў Беларусі не заслугоўвалі на болыпую ўвагу нямецкіх уладаў (як баптысты, мэтадысты, эвангелісты й г. д.), бо яны ня мелі ніякага прапагандовага значэньня. А каталіцкая царква й яе духавенства адразу знайшліся пад нямецкім абстрэлам ня толькі таму, што многія сьвятары ў Заходняй Беларусі былі палякамі ці апалячанымі, але й таму, што Нямеччына варожа ставілася да Рыму наагул. Адначасова сама прапаганда вымагала спыненьня каталіцкага руху, асабліва сярод праваслаўнага асяродзьдзя. Адсюль нямецкія акупацыйныя ўлады перад ці ў часе праводжаньня праваслаўнай акцыі перабілі нават беларускае каталіцкае духавенства, якое пайшло сьле-дам за нямецкім войскам ва Ўсходнюю Беларусь зь місійнымі мэтамі.
Немцы знайшлі праваслаўную царкву ў Заходняй Беларусі ў сарганізаваным стане. У Вільні, Пінску й Жыровічах знаходзіліся праваслаў-ныя япіскапы са сваімі епархіяльнымі ўправамі, ва ўсіх прыходах былі сьвятары. Існавалі таксама манастыры, а насельніцтва масава наведвала сьвятыні. Але ўся гэтая праваслаўная царква была рэарганізаваная маскоўскім патрыярхам у часе кароткай савецкай акупацыі Заходняй Беларусі (1939—1941) і падпарадкаваная Маскве. Парваць лучнасьць з Масквой у кананічным сэнсе магла толькі беларуская ярархія праз узнаўленьне ідэі БАПЦ на асобным Саборы.
 

Ва Ўсходняй Беларусі рэлігійнае жыцьцё было цалкам разбуранае балыпавікамі. У сталічным Менску захавалася непарушаная толькі адна малая царква на Вайсковых могілках (31) (Ідзецца пра царкву Аляксандра Неўскага.). Усе астатнія былі пераробленыя на іншыя мэты — склады, клюбы, архівы й г. д. — або зьнішчаныя. Падобны стан існаваў ва ўсёй Усходняй Беларусі. Адрадзіць рэлігійнае жыцьцё на балыпавіцкіх папялішчах і супрацьставіць яго Маскве — вось супольная ідэя так беларускага нацыянальнага актыву, як і нямецкай прапаганды. Розьніца была тая, што беларусы сапраўды жадалі арганізаваць сваю нацыянальна-беларускую праваслаўную (і ня толькі праваслаўную) царкву, якая сталася б рычагом нацыянальнага адраджэньня народу. У нямецкіх жа інтарэсах былі выключна антымаскоўскія й антыбалыпавіцкія накіраваньні царквы, а нацыянальнае беларускае адраджэньне ўважалася за непажаданае.
Зь першымі часткамі нямецкіх войскаў прыбыў у Менск з Пружаншчыны ераманах Уладзімер Фінькоўскі (32).

32 (Фінькоўскі Уладзімер (13.02.1906 — пасьля 1960). Нарадзіўся ў Гальшанах (сёньня Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці). Высьвячаны ў сьвятары ў 1927 г. Быў асабістым сакратаром архіяпіскапа Віленскага Феадосія. За супраціў аўтакефаліі ў 1935 г. высланы зь Вільні. Працаваў у Пружанах. Падчас нямецкай акупацыі — у Менску, аднак з-за інтрыг беларускіх дзеячаў быў выдалены са сталіцы. Жыўу Варшаве. Пасьля Другой Сусьветнай вайны жыў у Заходняй Нямеччыне, Францыі. У1960 г. пераехаў у ЗГПА, быў настаяцелем у царкве Сьвятога Юрыя ў Чыкага. Браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Праз канфлікт з парафіянамі пакінуў царкву й вярнуўся ў Францыю.)

Вернікі спаткалі яго зь вялікай прыхільнасьцю й пачалі арганізоўваць царкоўнае жыцьцё. Быў створаны царкоўна-будаўнічы камітэт дзеля аднаўленьня, направы й адбудовы цэркваў. Першыя набажэнствы адбыліся ў Менску ў жніўні 1941г. У Прэабражэнскай царкве пры вялізным натоўпе вернікаў і моладзі. Фінькоўскі, маючы падтрымку нямецкіх ваенных уладаў ды будучы ў юрысдыкцыі мітрапаліта Дзяніса, уважаў сябе за незалежнага ад беларускага нацыянальнага актыву й патрэбаў беларускага народу й думаў арганізаваць царкоўнае жыцьцё ва Усходняй Беларусі, залежнае ад сябе й Варшавы. Гэта была спроба рэстаўрацыі расейскай царквы ў варшаўскім ці бэрлінскім выданьні зь перакрэсьленьнем нацыянальных патрэбаў беларускага народу. Фінькоўскі разьяжджаў па прасторы Усходняй Беларусі, вышукваў старых праваслаўных сьвятароў, што выходзілі са зьняволеньня або з падпольля, вызначаў іх на пасады ў новыя парахвіі. Уся гэтая арганізацыя насіла расейскі характар, і калі ў канцы жніўня 1941 г. з ініцыятывы беларускага актыву ў Менску (Радаслава Астроўскага (33),(Астроўскі Радаслаў (25.10.1887—17.10.1976), грамадзка-палітычны дзеяч, пэдагог. У1943—1976 гг. — старшыня Беларускай Цэнтральнай Рады.)

Івана Касяка (34)(Касяк Іван (1909—1989), грамадзкі дзеяч. Скончыў політэхнічны факультэт у Львове (1941). Зь лета 1941 г. — у Менску. Уваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы. Быў актыўным прыхільнікам БАПЦ. У 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 1949 г. жыў у ЗГПА, браў актыўны ўдзел у эміграцыйным руху (актывіст БЦР), быў сябрам розных антыкамуністычных арганізацыяў.)

Мікалая Лапіцкага (35) (Лапіцкі Мікалай (30.11.1907—08.08.1976). Нарадзіўся ў вёсцы Грэлікі (сёньня Вялейскі раён Менскай вобласьці) у сялянскай сямі. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Высьвячаны ў сьвятары ў 1934 г. Абараніў магістарскую працу „Праваслаўе ў Беларусі ў часы Ягайлы". Працаваў у прыходах у Ашмянах, Стэфанпалі (Дзісьненскі павет). 3 1942 г. — у Менску, актыўны прыхільнік БАПЦ. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Рэзка крытыкаваў сьвятароў, што далучыліся да РЗПЦ. Выкладаў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. 3 1950 г. — у ЗГПА, жыў у Саўт-Рывэры, быў настаяцелем царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай, рэдагаваў „Царкоўны Сьветач". Прыхільнік ідэі БАПЦ пад юрысдыкцыяй канстантынопальскага патрыярха.)

й інш.) Фінькоўскаму была зьвернута ўвага, каб ён пачаў беларусізацыю праваслаўнага жыцьця ў супрацы зь беларускай адміністрацыяй, той адказваў, што супрацоўнічае зь немцамі й не жадае болып нічыёй дапамогі ці парады.

Зь дзейнасьці й паводзінаў ераманаха Фінькоўскага вынікала, што ў першай фазе вайны немцы яшчэ ня мелі акрэсьленай царкоўнай палітыкі ў Беларусі. Дзейнасьць мітрапаліта Дзяніса ды супрацоўніцтва зь ім Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Варшаве падказвала думку аб падпарадкаваньні занятых земляў Дзянісу. Аднак ход падзеяў як на фронце, так і па-за фронтам дыктаваў неабходнасьць самастойных формаў для праваслаўнай царквы ў Беларусі.

У другой палове верасьня 1941 г., каб запазнацца на месцы з царкоўным становішчам ды магчымасьцямі царкоўнай працы ва Ўсходняй Беларусі, у Менск з Жыровічаў прыехаў япіскап Берасьцейскі Венедыкт. Адразу дайшло да канфлікту паміж Фінькоўскім, Аляксандрам (Іназемцавым), які меркаваўся Дзянісам на галаву праваслаўнай царквы ў Беларусі, і Венедыктам, прадстаўніком епіскапату Заходняй Беларусі, што знаходзіўся ў юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі. 
Венедыкт рабіў стараньні ў нямецкіх акупацыйных уладах у Галоўным Камісарыяце Беларусі аб прызнаньні архіяпіскапа Панцеляймона як галавы праваслаўнай царквы ва ўсёй Беларусі.
У адрозьненьне ад Фінькоўскага, што абмінаў беларускі актыў, Венедыкт зьвярнуўся таксама да Радаслава Астроўскага, намесьніка Менскай акругі з назначэньня нямецкіх вайсковых уладаў, з просьбай аб падтрымцы. Астроўскі, фактычна, у тым часе рыхтаваўся да выезду зь Менску ў Смаленшчыну ў сувязі зь пераняцьцем цывільнай улады ў Менску генэральным камісарам БеларусіВільгэльмам Кубэ (36) (Кубэ Вільгэльм (1887—21.09.1943), нямецкі палітычны дзеяч, генэральны камісар Беларусі ў 1941—1943 гг., прыхільна ставіўся да беларускага нацыянальнага руху.) ды ліквідацыяй вайсковай адміністрацыі. Тым ня менш, ён прыняў Венедыкта, згадзіўся падтрымаць стараньні епіскапату з Панцеляймонам на чале, жадаючы толькі, каб арганізацыя царквы ў Беларусі праводзілася ў нацыянальным беларускім напрамку.
Наступна Радаслаў Астроўскі напісаў заяву ў Генэральны Камісарыят Беларусі з просьбай прызнаць Панцеляймона галавой праваслаўнай царквы ва ўсёй Беларусі. Гэта быў вельмі неразважны крок, як будзе сьведчыць наступная цяжкая барацьба беларускага актыву зь япіскапам за справу беларусай аўтакефаліі. Сутнасьць памылкі Радаслава Астроўскага заключалася ўтым, што ён з апартуністычных меркаваньняў выступіў ад імя беларусаў у падтрымку непапраўнага, стойкага ды пры гэтым палітычна вырабленага русафіла й барацьбіта за суцэльнасьць Расейскай імпэрыі незалежна ад улады, што панавала ў Маскве. Вернасьць Маскве Панцеляймон дэманстраваў на працягу ўсяго свайго доўгага жыцьця, не схіляючы галавы перад зьняволеньнем ці перасьледам. Спадзявацца на зьмену ягоных поглядаў у час Отечественной вайны, на адбудову БАПЦ, незалежнай ад Масквы, было палітычнай наіўнасьцю.

Прапанова Радаслава Астроўскага ды заява Венедыкта, каб выкарыстаць епіскапат у Беларусі дзеля арганізацыі праваслаўнай царквы, падаліся нямецкім акупацыйным уладам лепшым праектам, чымся ранейшыя зь мітрапалітам Дзянісам, архіяпіскапам Аляксандрам ды Уладзімерам Фінькоўскім, падтрыманым нямецкімі вайсковымі ўладамі.
Акупацыйным цывільным уладам у Менску здавалася, што праваслаўная царква ў Беларусі зь епіскапатам, які быў у юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату, станецца добрай зброяй у руках нямецкай прапаганды. Таму яны неадкладна прыступілі да ажыцьцяўленьня гэтай ідэі.
У канцы верасьня 1941г. Вільгэльм Кубэ выклікаў да сябе Венедыкта ды падаў умовы, пад якімі можа арганізавацца праваслаўная царква ў Беларусі, — царква мае быць: а) аўтакефальнай; б) нацыянальна-беларускай; в) архіяпіскап Панцеляймон як яе галава не павінен падпарадкавацца ні мітрапаліту Маскоўскаму Сяргею, ні мітрапаліту Варшаўскаму Дзянісу, ні мітрапаліту БэрлінскамуСерафіму (37).

37 (Серафім (Лядэ Карл Георг Альбэрт, 1893—14.09.1950). Нарадзіўся ў Ляйпцыгу ў пратэстанцкай сямі. У1904 г. перайшоў у праваслаўе пад імем Серафіма. Скончыў Санкт-Пецярбурскую духоўную сэмінарыю, у 1912— 1916 гг. вучыўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. Служыў вайсковым капэлянам у царскай арміі. У1923 г. пастрыжаны ў манахі й хіратанізаваны абнаўленцамі (частка РПЦ, што падтрымала савецкую ўладу) у япіскапа Ахтырскага (горад у Сумскай вобласьціЎкраіны). 31930 г. жыў у Нямеччыне. Перайшоўу РЗПЦ. 31938 г. узначаліўяпархію РЗПЦу Нямеччыне, з 1942 г. узначальваў Сярэднеэўрапейскую мітрапалітальную акругу.)

Прапанаваныя ўмовы былі прынятыя архіяпіскапам Панцеляймонам, але з агаворкай, што выключала іх рэалізацыю, а менавіта, што абвяшчэньне аўтакефаліі беларускай царквы адбудзецца пасьля атрыманьня на гэта згоды ад маці-царквы расейскай (а практычна гэта не адбылося б ніколі), а таксама ад іншых аўтакефальных праваслаўных цэркваў.

Нямецкія ўмовы былі выкладзеныя ў лісьце генэральнага камісара Беларусі да архіяпіскапа Панцеляймона ад 3 кастрычніка 1941 г., Дзе пісалася: а) праваслаўная царква ў Беларусі мае кіравацца сваімі канонамі, і нямецкая ўлада ня будзе мяшацца ў яе нутранае жыцьцё; б) праваслаўная царква ў Беларусі мае называцца „Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Нацыянальная Царква; в) казаньні, навучаньне рэлігіі й адміністраваньне мае адбывацца па-беларуску; г) вызначэньне япіскапаў, сьвятароў і адміністратараў ня можа адбывацца бязь ведама нямецкіх уладаў; д) мае быць прадастаўлены нямецкім уладам статут БАПНЦ; е) служба Божая мае адбывацца на царкоўна-славянскай мове.

Пасьля атрыманьня названага вышэй ліста Панцеляймон правёў нараду зь Венедыктам, у часе якой было пастаноўлена, каб Панцеляймон называўся мітрапалітам Менскім і ўсёй Беларусі. Супольна таксама быў напісаны ліст генэральнаму камісару Беларусі з выказваньнем згоды з прапанаванымі ўмовамі, аднак адзначалася, што арганізацыя БАПЦ у Беларусі павінна адбывацца кананічным парадкам, бяз шкодных для царквы пабочных уплываў (разумелася дзейнасьць беларускага актыву), толькі так можа быць прыгатаваны й прадстаўлены статут царквы. Дзеля дабра царквы мітрапаліту неабходна пражываць у Менску, адчыніць там жа духоўную сэмінарыю ды кароткатэрміновыя курсы для падрыхтоўкі сьвятароў. Ужо ў гэтым першым афіцыйным лісьце змоўшчыкі, прысланяючыся „кананічнасьці”, стараліся як мага далей перасунуць справу апрацоўкі статуту й легалізацыі беларускай аўтакефаліі.
Немцы, не арыентуючыся ў сутнасьці справы, згадзіліся на прыезд абодвух змоўшчыкаўу Менск. Тут Венедыкт арганізаваў Часовую Мітрапалітальную Ўправу Беларусі ў складзе мітрапаліта Панцеляймона й сяброў: пратаярэя Язэпа Балая (русафіл), сьвятароў Мікалая Лапіцкага й Іаана Кушнера (38)

38 (Кушнер Іаан (22.06.1908—5.07.1943). Паходзіў зь Дзісьненскага павету Віленскай губэрні. Скончыў Віленскую праваслаўную духоўную сэмінарыю (1930), у тым жа годзе рукапакладзены ў сьвятары. У1930—1934 гг. вучыўся на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. У1934—1941гг. быў настаяцелем прыходу ў в. Ятвеск (Гарадзеншчына). 3 1941 г. — У Менску, служыў у Аляксандра-Неўскай праваслаўнай царкве. Актыўны дзеяч БАПЦ, ратаваў габрэйскіх дзяцей. Загінуў 5 ліпеня 1943 г. пад Ракавам (сёньня Валожынскі раён Менскай вобласьці), аўтамабіль сьвятара падар-ваўся на партызанскай міне. Пахаваны на Вайсковых могілках.)

Як бачым, ужо сама Мітрапалітальная Ўправа мела абсалютную перавагу расейскага элемэнту, бо Лапіцкі й Кушнер як звычайныя сьвятары не маглі мець вырашальнага голасу.
3 панцеляймонаўскай намінацыі былі таксама абсаджаныя адноўленыя Фінькоўскім праваслаўныя цэрквы ў Менску. Так, Мікалай Лапіцкі атрымаў Чыгуначную царкву, Язэп Балай — Кацярынаўскі сабор (потым пераняты Мікалаям Лапіцкім), Іаан Кушнер — царкву на Вайсковых могілках, а ў канцы 1941 г. Нічыпар Пыск — Чыгуначную царкву (на месца Лапіцкага). Фінькоўскі апынуўся ў непрыемнай сытуацыі: ён быў ужо лішні й неактуальны ў нямецкай царкоўнай палітыцы, а значыць, мог або перайсьці ў юрысдыкцыю мітрапаліта Панцеляймона (а гэтым самым — Маскоўскай патрыярхіі), або стацца ахвярай змоўшчыкаў. Наступіла гэтае апошняе. Не арыентуючыся ў ходзе царкоўнай нямецкай палітыкі, Фінькоўскі не ўступаў са свайго становішча, не аддаваў у распараджэньне Панцеляймона й ягоных япіскапаў архіярэйскага дому, а таксама некаторых цэркваў. У выніку, Фінькоўскі быў пазбаўлены мітрапалітам Панцеляймонам права адпраўляць набажэнствы. Супраць яго таксама была сарганізаваная сьледчая камісія, у якую ўваходзілі пратаярэй Язэп Балай, Іаан Кушнер, Іван Касяк, Юльлян Саковіч (39),

39 (Саковіч Юльлян (24.08.1906—13.06.1943), грамадзка-палітычны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — камэндант паліцыі Менскай акругі (1941), а затым гораду Менску. Сябра Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы. Належаў да радыкальнага праваслаўнага крыла нацыянальных дзеячаў. У траўні 1943 г. высланы ў Ліду на пасаду кіраўніка БНС на Лідзкую акругу, дзе адкрыта зрабіў некалькі правакацыйных заяваў супраць польскай інтэлігенцыі. Застрэлены 13 чэрвеня 1943 г. у Васілішках (Лідзкая акруга) польскімі партызанамі.)

Аркадзь Арэхва (40),

40 (Арэхва Аркадзь (нар. 1910), грамадзкі дзеяч, юрыст. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе (аддзел судоў), з 1943 г. — пракурор Менскай акругі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, сябра БЦР.),

што легкадумна пайшлі на супрацоўніцтва з Панцеляймонам. Камісія старалася абвінаваціць Фінькоўскага ў прысабечаньні некаторых публічных рэчаў зь Дзяржаўнага музэю. Справа гэтая потым разглядалася Саборам япіскапаў і нямецкім пракурорам, у выніку чаго ераманах Фінькоўскі мусіў выехаць з Генэральнага Камісарыяту Беларусі.
 

У тым самым часе, калі адбывалася перамена акупацыйнай нямецкай улады ў Менску (з вайсковай на цывільную) і калі на паверхню царкоўнага жыцьця Беларусі былі высунутыя мітрапаліт Панцеляймон і япіскап Венедыкт, у лягеры Фінькоўскага — у Варшаўскай мітраполіі — яшчэ былі надзеі на рэалізацыю пляну №1, гэта значыць пераняцьця Беларусі пад юрысдыкцыю Дзяніса. Дзеля гэтага 9 верасьня 1941г. У Варшаве мітрапаліт Дзяніс утварыў Беларускую Царкоўную Раду ў складзе: архімандрыта Філафея (Нарко) (41),

41 Філафей (Нарко Уладзімер, 21.02.1905—24.09.1986). Нарадзіўся ў вёсцы Занарач (сёньня Мядзельскі раён Менскай вобласьці), паводле іншых зьвестак, вёсцы Ільля (Вялейскі раён Менскай вобласьці) у сямі сьвятара. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, вучыўся ў грэцкай тэалягічнай школе ў Стамбуле (Турэччына). Атрымаў ступень магістра тэалёгіі. У1934 г. пастрыгся ў манахі пад імем Філафея. У 1941—1944 гг. жыў у Менску, выконваў абавязкі намесьніка мітрапаліта Панцеляймона. Неаднаразова падвяргаўся ціску грамадзкіх дзеячаў і нямецкіх уладаў. Зь лета 1944 г. — на выгнаньні. Далучыўся разам зь епіскапатам БАПЦ да Расейскай Замежнай Праваслаўнай Царквы, быў вікарыем Нямецкай япархіі РЗПЦ. Памёр у Гамбурзе.)

д-ра Івана Ермачэнкі (42),

42 (Ермачэнка Янка (13.05.1894—25.02.1970), грамадзка-палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Капачоўка (сёньня Барысаўскі раён Менскай вобласьці). У часе Першае Сусьветнае вайны — афіцэр расейскай арміі, у 1919—1920 гг. — у арміі генэрала Ўрангеля. 3 1922 г. жыў у Чэхаславаччыне. Скончыў мэ-дычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту (1929), заснаваў прыватную лекарскую практыку, якая была вельмі пасьпяховай. Браў дзейсны ўдзел у беларускім студэнцкім руху й працы беларускай эміграцыі ў Чэхаславаччыне. Заснаваў прыватнае выдавецтва ў Празе, узначальваў мясцовы камітэт самапомачы (1940—1941), фінансаваў розныя беларускія культурныя праекты. 3 кастрычніка 1941 г. — у Менску. Старшыня Беларускай Народнай Самапомачы (кастрычнік 1941 — красавік 1943 гг.). Спрычыніўся да аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Спрабаваў пры падтрымцы Вільгэльма Кубэ дабіцца беларускай аўтаноміі. 3-за канфлікту зь нямецкімі паліцыйнымі ўладамі ў красавіку 1943 г. пазбаўлены пасады й высланы зь Беларусі ў Прагу пад нагляд гестапа. 31946 г. — у ЗГПА. Памёр у Флорыдзе.)

д-ра Аляксандра Вітушкі, Івана Краскоўскага (43) (Краскоўскі Іван, грамадзкі дзеяч у Варшаве, сябра тамтэйшага Беларус-кага Нацыянальнага Камітэту) й Барыса Стрэльчыка (44)(Стрэльчык Барыс, грамадзкі дзеяч у Варшаве, сябра тамтэйшага БНК.). Рада гэтая апрацавала мэмарандум да цэнтральных нямецкіх уладаў у Бэрліне, у якім былі, між іншым, высунутыя пажаданьні, каб дзеля арганізацыі царкоўнага жыцьця ў Беларусі былі хіратанізаваныя 3 новыя беларускія япіскапы: Феафан (Пратасевіч), Філафей (Нарко) і Апанас (Мартас) (45).

45 (Апанас (Мартас Антон, 08.09.1904—03.11.1984). Нарадзіўся ў сялянскай сямі ў вёсцы Завітая Наваградзкага павету (сёньня Нясьвіскі раён Менскай вобласьці). Скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту (1930), атрымаў ступень магістра тэалёгіі. Падчас навучаньня быў пастрыжаны ў манахі пад імем Апанаса (Афанасія). У 1934—1939 г. працаваў выхавальнікам пры грамадзкім інтэрнаце для праваслаўных студэнтаў унівэрсытэту. У1938 г. высьвячаны на архімандрыта. У сакавіку 1942 г. у Менску высьвячаны на япіскапа Віцебскага й Полацкага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Перайшоў у лона РЗПЦ (1946), аднак не парываў зь беларускім рухам. У душпастырскай працы карыстаўся беларускай мовай, выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету на беларускай мове. Пад ціскам беларускіх дзеячаў у справе вяртаньня да БАПЦ пакінуў Нямеччыну й выехаў у Аўстралію, працаваў у Брысбэне (штат Квінслэнд). 3 канца 50-х гадоў — у Буэнас-Айрэсе (Аргентына). У1966 г. выдаў кнігу "Белорусь в исторической государственной и церковной жизни", якая выклікала нападкі расейскіх праваслаўных сьвятароў і сьвецкіх шавіністаў, якія не прымалі самастойнасьці беларускага праваслаўя. У 1971 г. Сынод РЗПЦ забараніў чытаньне й распаўсюд кнігі, а яе аўтара пазбавіў пасады й адправіў на пэнсію. Памёр у Буэнас-Айрэсе.)

Мэмарандум быў зложаны ў Бэрліне д-рам Ермачэнкам, якому нямецкі службовец сказаў, „што немцы ня толькі дазволяць высьвяціць трох беларускіх япіскапаў, але будуць усебакова падтрымліваць справу беларускай незалежнай царквы”.
Дзеля дакладнейшага вывучэньня беларускіх царкоўных справаў на месцы з даручэньня Беларускай Царкоўнай Рады зараз жа ў Беларусь паехалі архімандрыт Філафей і Барыс Отрэльчык. Але паехалі яны ня ў Менск, як гэта зрабіў у сваім часе Уладзімер Фінькоўскі, а ў Жыровічы да Панцеляймона й Венедыкта. Чым яны кіраваліся — ці весткамі, што Панцеляймон і Венедыкт маюць пераняць кіраўніцтва праваслаўнай царквой у Беларусі, ці проста цікавасьцю — сказаць цяжка. Магчыма, у Варшаве стала ведама аб акцыі генэральнага камісара пры падтрымцы Астроўскага й ягоных супрацоўнікаўпа ўстанаўленьні Панцеляймона галавой БАПЦ. Таму спрытны ды амбітны Філафей пасыгяшаўся ў Жыровічы, прыняў юрысдыкцыю ды быў хіратанізаваны 23 лістапада 1941г.3 тытулам япіскапа Слуцкага. Хіратонію выканалі Панцеляймон і Венедыкт.
На наступны дзень у Жыровіцкім манастыры адбылося пасяджэньне ўсіх трох япіскапаў пад старшынствам Панцеляймона. Сабор даручыў Венедыкту кіраўніцтва царквой у Гарадзеншчыне й Беласточчыне, якія далучаныя былі да Усходніх Прусаў ды аддзеленыя ад Генэральнага Камісарыяту Беларусі. Панцеляймон паслаўтуды свайго падручнага Венедыкта, каб не дапусьціць на пераход царквы ў юрысдыкцыю мітрапаліта Бэрлінскага Серафіма. Сам жа зь Філафеем 30 лістапада 1941г. прыехаў у Менск. Увесь ход дзейнасьці Панцеляймона сьведчыць аб грунтоўным абдуманьні ўсяго пляну пераняцьця адміністрацыі праваслаўнай царквы ў Беларусі й ягонай палітычнай хітрасьці.
Філафей, беларус, але з абмежаванай індывідуальнасьцю, баязьлівы, але амбітны, недасьведчаны ды прасякнуты, як амаль усё тагачаснае беларускае праваслаўнае духавенства, расейшчынай, — быў добрай апорай для змоўшчыкаў Панцеляймона й Венедыкта, свайго роду прыманкай для беларускага нацыянальнага актыву.
Беларускі нацыянальны актыў на чале менскіх арганізацыяў і мноства народу вітаў прыбылых у Менск (у Прачысьценскі сабор) япіскапаў Панцеляймона й Філафея, даючы веры, што наступіць аднаўленьне зьнішчанай балыпавікамі БАПЦ.
Дзеля навязаньня шчыльнейшага кантакту зь япіскапам Філафеем беларускі актыў на чале з прафэсарам Вацлавам Іваноўскім (46),

46 (Іваноўскі Вацлаў (7.06.1880—07.12.1943), палітык, культурны дзеяч, прафэсар хіміі. У пачатку XX ст. — заснавальнік Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а таксама выдавецкай суполкі „Загляне сонца й у наша аконца". У1921—1939 гг. выкладаў у Варшаўскай палітэхніцы. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Менску. Забіты ў Менску савецкімі падпольшчыкамі (па-водле іншай вэрсіі, напад быў інсьпіраваны немцамі ці беларускімі апанэнтамі). )

старшынём Менску, і іншымі наладзіў быў вячэру на кватэры Касякоў (47)

47 (Касяк Іван (гл. спасылку 34)Касяк Кастусь падчас нямецкай акупацыі працаваў на Вялейшчыне, быў акруговым кіраўніком БНС, кіраўніком гарадзкой управы ў Валожыне. У ліпені 1944 г. У Вялейцы савецкія ўлады пакаралі яго сьмерцю. Касяк Лявон працаваў у беларускай адміністрацыі на Вялейшчыне. Браты былі апантанымі прыхільнікамі аўтакефаліі.)

у Менску. Прысутныя выказваліся, каб кіраўніцтва царквы праводзіла беларусізацыю ў царкоўным жыцьці. Філафей запэўніваў, што ён разам зь беларускім грамадзтвам будзе працаваць на царкоўнай ніве для дабра беларускай справы. Гэта былі толькі прыгожыя словы, а сапраўднасьць сьведчыла пра іншае.
Прыбылыя ў Менск уладыкі не рабілі ніякіх распараджэньняў аб увядзеньні беларускай мовы ў казаньні й царкоўную канцыляршчыну, ані аб тварэньні асноваў незалежнай беларускай царквы. Панцеляймон (як і іншыя) навучаў па-расейску й памінаў у часе набажэнстваў маскоўскага мітрапаліта Сяргея, высьвячаў многіх стойкіх расейцаў на сьвятароў і абсаджваў імі новыя парахвіі ў Беларусі.

Беларускі царкоўны менскі актыў зразумеў, што справа арганізацыі беларускай аўтакефаліі ёсьць справай чужой для Панцеляймона, які ўсімі сіламі імкнецца ўтрымаць існы парадак у лучнасьці з Масквой. Так, напрыклад, калі прадстаўнікі гэтага актыву наведалі яго й Філафея й дамагаліся беларусізацыі царквы, Панцеляймон засланяўся ваенным часам, неадпаведным для царкоўных зьменаў, калі духавенства павінна толькі заспакойваць рэлігійныя патрэбы насельніцтва. Што да прапанаванай беларускай мовы, мітрапаліт пагаджаўся на ўвядзеньне яе ў сельскіх парахвіях, а ў гарадах адстойваў расейшчыну.
Філафей зноў пры спатканьнях зь беларускім актывам падкрэсьліваў, што ён, быццам, хацеў бы працаваць у беларускім напрамку ў царкве, але як вікарый нічога ня можа зрабіць бяз згоды мітрапаліта.
Тады распачалася барацьба беларускага актыву з Панцеляймонам і ягоным епіскапатам беспасярэдне або пры дапамозе нямецкіх уладаў за рэалізацыю беларускай аўтакефаліі, барацьба, якая каштавала нямала высілкаў і якая не прынесла поўнай перамогі.
Ход гэтай барацьбы быў розны. Перш актыў апрацаваў мэмарандум да мітрапаліта Панцеляймона, дамагаючыся: 1) паведаміць беларускаму народу пры дапамозе пастырскага ліста аб факце арганізацыі БАПЦ; 2) вызначыць кіраўніком тымчасовай мітрапалітальнай управы ў Менску япіскапа Філафея; 3) запрасіць да працы ў мітрапалітальнай управе беларускіх сьвятароў Мікалая Лапіцкага, Іаана Кушнера й інш.; 4) высьвяціць новых япіскапаў: архімандрыта Апанаса, пратаярэя Сымона Сеўбу (48),

48 (Стэфан (Сьцяпан) (Сеўба Сямён, 1872—25.01.1965). Нарадзіўся ў вёсцы Цялуша (сёньня Бабруйскі раён Магілёўскай вобласьці). Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю. У 1896 г. рукапакладзены ў сьвятара, служыў у Менскай япархіі. Пасьля падзелу Беларусі ў 1921 г. застаўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі ПАПЦ, за што падвяргаўся перасьледу, неаднаразова ўтрымліваўся ў турмах. У1942 г. па-стрыжаны ў манаства, пазьней узьведзены ў сан япіскапа Бранскага й Смаленскага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоў у РЗПЦ. Быў вызначаны япіскапам Венскім і Зальцбурскім. Памёр у Зальцбурзе)

ды запрасіць япіскапа Веніяміна Навіцкага (49)

49 Веніямін (Навіцкі Сяргей, 17.4.1900—14.10.1976). Нарадзіўся ў вёсцы Крывічы (сёньня Мядзельскі раён Менскай вобласьці) у сямі сьвятара. Скончыў агульнаадукацыйныя клясы Менскай духоўнай сэмінарыі (1919), працаваў вясковым настаўнікам у вёсцы Печураны (сёньня Капыльскі раён Менскай вобласьці). У1921—1924 гг. вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі: скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту (1929), ма-гістар багаслоўя (1937). У 1928 г. пастрыжаны ў манаства пад імем Веніяміна. Быў настаяцелем на Валыні, Галіччыне, кіраўніком справаў Пачаеўскай лаўры. У1934 г. узьведзены ў сан архімандрыта. 15 чэрвеня 1941 г. хіратанізаваны ў япіскапа Пінскага й Палескага, вікарыя Валынскай япархіі зь месцапражываньнем у Пачаеўскай лаўры. Падчас нямецкай акупацыі жыў на Валыні, далучыўся да Аўтаномнай Украінскай Праваслаўнай Царквы. Пасьля нямецкай акупацыі быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь немцамі й сасланы на Калыму, дзе знаходзіўся да 1956 г. Па вызваленьні — япіскап Омскі й Цюменскі, архіяпіскап Іркуцкі й Чыцінскі (1958), архіяпіскап Чабаксарскі й Чуваскі (1973).)

дзеля абсады япіскапскіх катэдраў у Беларусі; 5) абсадзіць япіскапскія кансысторыі сьвятарамі-беларусамі; 6) абсадзіць усе дэканаты беларусамі; 7) арганізаваць пры кожнай парахвіі царкоўны камітэт; 8) арганізаваць духоўную сэмінарыю ў Менску; 9) вызначыць камісію дзеля апрацаваньня статуту БАПЦ ды шмат іншых рэчаў меншага значэньня. Гэты мэмарандум уладыкі збылі маўчаньнем.
Зроблены быў тады й публічны прэсінг на Панцеляймона й ягонага памочніка Філафея. У канцы сьнежня 1941г. была арганізаваная нарада беларускага царкоўнага актыву з удзелам уладыкаў ды розных прадстаўнікоў ад беларускіх арганізацыяў і ўстановаў. На гэтай нарадзе выказваліся погляды аб неабходнасьці беларусізацыі праваслаўнай царквы ды арганізаваньня яе аўтакефальнасьці. Панцеляймон і Філафей паўтаралі ранейшыя аргумэнты аб ваенных цяжкасьцях.
Ставалася ясным, што Панцеляймон перашкаджае рэалізацыі беларускай аўтакефаліі. Двуаблічнасьць Філафея, ягонае жаданьне стацца галавой царквы й зманлівыя паводзіны ў кантакце зь беларусамі будзілі надзею, што, калі адсунуць ад кіраўніцтва мітраполіяй Панцеляймона ды перадаць адміністрацыйныя функцыі Філафею, справа кранецца зь месца. Дзеля гэтага ў Генэральны Камісарыят Беларусі беларускім актывам быў пададзены мэмарандум, у якім: 1) характарызавалася шкоднасьць ачольваньня беларускай мітраполіі Панцеляймонам, якога неабходна было адсунуць ад кіраўніцтва на карысьць Філафея; 2) выказвалася патрэба высьвячэньня новых япіскапаў: архімандрыта Апанаса й пратаярэя Сеўбы — ды запрашэньне на Беларусь япіскапа Веніяміна (Навіцкага); 3) прысьпешвалася апрацаваньне статуту БАПЦ ды рэалізацыя аўтакефаліі.
Дзеля таго, што справа беларускай аўтакефаліі ляжала ў інтарэсах нямецкай прапаганды, акупацыйныя ўлады падтрымалі дамаганьні беларускага актыву. На пачатку лютага 1942 г. Філафей быў запрошаны ў Генэральны Камісарыят Беларусі, дзе яго прыняў кіраўнік палітычнага аддзелу Юрда. Юрда прадставіў справу адхіленьня Панцеляймона ад кіраўніцтва мітраполіяй, якой прыдзецца кіраваць Філафею. Тут, аднак, выявілася русафільская гульня апошняга, які служыў туманнай завесай для мітрапаліта. Філафей адказаў, што ён ня можа кіраваць без паўнамоцтваў мітрапаліта й, калі Панцеляймон будзе вывезены зь Менску, адмовіцца ад рэлігійнай дзейнасьці ў Беларусі й выедзе ў Варшаву. Тады Юрда пагадзіўся, каб мітрапаліт застаўся ў Менску, але бяз права ўмешваньня ў справы беларускай царквы.
Япіскап Філафей неадкладна перадаў мітрапаліту гутарку зь Юрдам. На наступны дзень Панцеляймон зь Язэпам Балаем наведалі Генэральны Камісарыят Беларусі з мэтай самаабароны. Юрда быў няўступчывы й жадаў перадачы кіраўніцтва Філафею. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя Філафея распараджэньне наступнага зьместу: „Згодна з пажаданьнем генэральнага камісара, высказанага мне Юрдам у прысутнасьці пратаярэя Балая, даю загад: 1) казаньні й навука Закону Божага павінны адбывацца на беларускай мове; 2) забараняецца хрысьціць жыдоў; 3) пакідаю за сабой апрацоўку статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы; 4) кіраўніцтва Менскай мітрапалітальнай япархіяй і ўсімі парахвіямі на ўсходзе, апрача тых, якімі кіруе япіскап Венедыкт, даручаю япіскапу Філафею”.
Далей Панцеляймон запрасіў у Беларусь архімандрыта Апанаса. Той прапанаваў падзяліць Беларусь на япархіі ды прыняць нутраны статут Беларускай Праваслаўнай Царквы. Спачатку Панцеляймон супрацьстаўляўся гэтаму пляну, мяркуючы з усяе Беларусі ўтварыць адну мітрапалітальную япархію, у якой япіскапы былі б толькі вікарыямі.
Відавочна, Панцеляймон баяўся нутранага расколу, калі новавысьвячаныя япіскапы пайшлі б на супрацоўніцтва зь беларускім нацыянальным актывам. Але гэтая цэнтралістычная сыстэма царкоўнай адміністрацыі была не даспадобы япіскапам, якія жадалі скліканьня Сабору й узнаўленьня традыцыйнай формы падзелу Беларусі на япархіі.
Нарады гэтага Сабору пачаліся 3 сакавіка 1942 г. у Менску пры ўдзеле Панцеляймона (старшыні), япіскапаў Венедыкта, Філафея й архімандрыта Апанаса. Сабор япіскапаў заняўся вызначэньнем япархіяў і ўладыкаў на іх. Гарадзеншчына й Беласточчына, што былі далучаныя да Усходніх Прусаў, пакідаліся як аўтаномная адзінка пад кіраўніцтвам Венедыкта як япіскапа Беластоцкага й Гарадзенскага з катэдрай у Гародні. Беларуская Берасьцейшчына ў той час была далучаная да Рэйхскамісарыяту Украіны, і абсада берасьцейскай катэдры даручана япіскапу Венедыкту ў паразуменьні зь япіскапам Украінскай Праваслаўнай Царквы. Уся іншая беларуская прастора была падзеленая на 5 япархіяў: Менскую мітрапалітальную, Магілёўскую, Смаленскую, Віцебскую й Наваградзкую. Межы япархіяў пакрываліся зь межамі нямецкіх адміністрацыйных акругаў. На паасобныя япархіі былі прызначаныя япіскапы: на Менскую — мітрапаліт Панцеляймон з тытулам архіяпіскапа Менскага й мітрапаліта ўсёй Беларусі; на Магілёўскую — Філафей як япіскап Магілёўскі й Мсьціслаўскі; на Віцебскую — Апанас з тытулам япіскапа Віцебскага й Полацкага; на Смаленскую — пратаярэй Сымон Сеўба як япіскап Смаленскі й Бранскі; на Наваградзкую — Веніямін з тытулам япіскапа Наваградзкага й Баранавіцкага. Сабор пастанавіў выслаць запросіны да япіскапа Веніяміна, што знаходзіўся ў Пачаеўскай Лаўры на Валыні, з просьбай аб хутчэйшым прыбыцьці ў сваю япархію. Да часу яго прыбыцьця кіраўніцтва Наваградзкай япархіяй даручалася Апанасу.
8 сакавіка 1942 г. адбылася хіратонія Апанаса на япіскапа Віцебскага, выкананая Панцеляймонам, Венедыктам і Філафеем, але каб даць перавагу расейскаму элемэнту й мець кантроль над беларускімі япіскапамі, адначасова Панцеляймон надаў Венедыкту тытул архіяпіскапа.
Выклікала гэта зразумелае незадавальненьне беларускага царкоўнага актыву, які бачыў арганізаваную маярызацыю расейскіх элемэнтаў. Прадстаўнікі гэтага актыву яшчэ ў той самы дзень наведалі Панцеляймона й дамагаліся архіпастырскага тытулу для пратэгаванага імі Філафея. Панцеляймон адгаварываўся тым, што Філафей ня мае патрэбнага стажу й г. д.
На наступны дзень былі ўзноўленыя нарады Сабору япіскапаў. Быў прыняты нутраны статут Беларускай Праваслаўнай Царквы, адбыліся выбары заступніка мітрапаліта — Філафея (а не архіяпіскапа Венедыкта) — ды Сыноду як выканаўчага органу Сабору япіскапаў. Старшынём Сыноду станавіўся мітрапаліт Панцеляймон, а сябрамі Венедыкт і Філафей, кандыдатам — Апанас. Апрача гэтага былі прынятыя пастановы аб арганізацыі пастырскіх курсаў у Менску, Гародні й Жыровічах, стварэньні навучальнага камітэту пад старшынствам Апанаса й некаторыя іншыя. Па заканчэньні Сабору Панцеляймон паведаміў прысутным, што ён быў змушаны загадам генэральнага камісара Беларусі перадаць кіраўніцтва Менскай япархіяй (не мітраполіяй) япіскапу Філафею, што ён і зрабіў, а сам будзе займацца агульнымі справамі мітраполіі.
Як бачым, на Саборы зусім была абмінутая справа беларусізацыі царквы ды арганізацыі яе аўтакефаліі. Нават у самой назве старанна прапускалася слова „аўтакефальная”, ды замацоўвалася безаблічнае: „Беларуская Праваслаўная Царква”. Інакш кажучы, Панцеляймон кансаквэнтна й з жалезнай воляй праводзіў свой плян утрыманьня расейскай царквы ў Беларусі, умела лавіруючы сярод нямецкіх і беларускіх дамаганьняў.
Пасьля выезду Венедыкта ў Гародню Панцеляймон баяўся высьвячаць Сымона Сеўбу — відавочна, ня ведаў яго бліжэй, — мяркуючы, што можа наступіць перавага беларускіх уплываў сярод япіскапаў, калі іх лік павялічыцца. Таму ён імкнуўся не дапусьціць да высьвячэньня на япіскапа пратаярэя Сымона, не зважаючы на тое, што была адмысловая пастанова Сабору. Вельмі магчыма, што раней была дамоўленасьць Панцеляймона зь Венедыктам у гэтай справе, дзеля чаго апошні хутка выехаў зь Менску. Але выкруціцца ад хіратоніі япіскапа Смаленскага не было так лёгка, бо за ўсімі справамі сачыў беларускі актыў. На яго жаданьне Панцеляймон вызначыў тэрмін хіратоніі Сеўбы на 15 сакавіка 1942 г.
Кандыдат быў выкліканы з Ракава (45 км на захад ад Менску) у сталіцу, пастрыжаны ў манаства зь імем Сьцяпан ды ўзнагароджаны тытулам архімандрыта, але ня вызначаны дзень хіратоніі. Калі сабраліся духавенства й вернікі на ўрачыстасьць, мітрапаліт не зьявіўся, патлумачыўшы тое хваробай. Безумоўна, гэта быў дыпляматычны крок, поўны сабатаж непажаданых мітрапаліту дзеяньняў. Панцеляймон не дазволіў прысутным на „ўрачыстасьці” япіскапам Філафею й Апанасу безь яго ўдзелу хіратанізаваць Сеўбу й вызначыў новы тэрмін — 20 траўня 1942 г. У Жыровічах.
Знэрваваны беларускі актыў зноў пачаў пісаніну. Перш быў напісаны мэмарандум да Панцеляймона, у якім паўтараліся жаданьні, напісаныя мітрапаліту ў канцы 1941 г., і дадаваліся некаторыя новыя, як неадкладнае высьвячэньне Сеўбы, стварэньне мітрапалітальнай рады з духоўных і сьвецкіх асобаў для правядзеньня ў жыцьцё аўтакефаліі беларускай царквы й інш. Некалькі дзён пазьней (18 сакавіка 1942 г.) быў далучаны праект рэгуляміну мітрапалітальнай рады, „заданьнем якой было ажыцьцяўленьне справы арганізацыі й кіраўніцтва Беларускай Аўтакефальнай Нацыянальнай Царквы падчас вайны аж да поўнага ўпарадкаваньня царкоўнага жыцьця ў напрамку будуючайся Новай Эўропы”. Мітрапалітальная рада, як новая інстытуцыя, была задуманая беларускім царкоўным актывам як спроба інтэграцыі ў русафільскую дзейнасьць мітрапаліта з заданьнем рэалізацыі беларускай аўтакефаліі. Адначасова пісаліся справаздачы аб царкоўным становішчы ў Генэральны Камісарыят Беларусі.
Ведама, праект мітрапалітальнай рады, які быў накіраваны ў самае сэрца справы, ня мог знайсьці падтрымкі мітрапаліта Панцеляймона й ягонага епіскапату, таму давялося карыстацца загадамі нямецкай акупацыйнай улады.
19 сакавіка 1942 г. Вільгэльм Кубэ выдаў загад у справе назвы царквы: „Я лічу сябе змушаным зазначыць, — пісаў ён, — што адбудова праваслаўнага царкоўнага жыцьця ў Беларусі вяжацца маёй умовай, што царква павінна ўжываць урадавую назву — Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Нацыянальная Царква. Выбар іншай назвы не дазваляецца, так што далейшае ўжываньне — Сьвятая Праваслаўная Царква — ня можа быць дазволенае”. Мітрапаліт Панцеляймон не здаваў пазыцыяў, змагаўся ў шматлікай перапісцы, аж урэшце немцы згадзіліся прапусьціць у назве слова „нацыянальная”, так што мела замацавацца назва Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. У сапраўднасьці мітрапалітальная ўправа ў Менску карысталася гэтай поўнай назвай толькі ў перапісцы зь нямецкімі ўладамі, а ў сваёй нутранай перапісцы старанна прапускала слова „аўтакефальная”, каб не замацаваць ідэі самабытнасьці царквы ў народзе.
Іншай спробай мітрапаліта Панцеляймона не дапусьціць да стварэньня беларускай перавагі ў мітрапалітальнай управе быў плян разасланьня япіскапаў на япархіі, пакідаючы пры сабе прарасейскі элемэнт і архімандрыта Сьцяпана, якога меркавалася высьвяціць на япіскапа Слуцкага (а не Смаленскага). Відавочна, Панцеляймон уважаў, што ў гэткі спосаб атрымаецца шмат карысных рэчаў для ўтрыманьня расейшчыны: а) у Смаленшчыне ня будзе япіскапа-беларуса; б) ад мітрапалітальнай управы адыдуць япіскапы Філафей і Апанас; в) удасца новавысьвячанага япіскапа Сеўбу апрацаваць у прарасейскім напрамку. У той час, як япіскапы Філафей і Апанас выехалі ў Варшаву па свае рэчы, быў падрыхтаваны загад мітрапаліта неадкладнага выезду абодвух у Магілёў і Віцебск на свае катэдры.
Беларускі царкоўны актыў, а за ім Генэральны Камісарыят умяшаліся ў гэтую справу (на падставе адпаведнага рапарту актыву). Было пастаноўлена неадкладна высьвяціць архімандрыта Сьцяпана на япіскапа Смаленскага, а Панцеляймона ізаляваць ад кіраўніцтва беларускай царквой.
Дня 15 траўня 1942 г. кіраўнік палітычнага аддзелу Генэральнага Камісарыяту Беларусі Юрда выклікаў да сябе Панцеляймона й Філафея. Галоўнымі пытаньнямі былі прычыны невысьвячэньня Сьцяпана (Сеўбы) і непрыбыцьця ў Беларусь япіскапа Веніяміна. Мітрапаліт адказаў, што патрэбы высьвячаць Сьцяпана няма, а прыезд Веніяміна ў Беларусь залежыць толькі ад яго самога. Нямецкі чыноўнік катэгарычна зажадаў, каб у найбліжэйшую нядзелю адбылася хіратонія Сьцяпана. 17 траўня немцы прывезьлі архімандрыта Сеўбу ў Менск і Панцеляймон зь Філафеем вымушаныя былі высьвяціць яго на япіскапа Смаленскага й Бранскага, згодна з ранейшай пастановай япіскапаў.
Два тыдні пазьней (1 чэрвеня) Панцеляймон быў адхілены ад кіраўніцтва мітраполіяй. Яго й Філафея выклікалі ў Генэральны Камісарыят, дзе мітрапаліту падзякавалі за супрацоўніцтва пры арганізацыі БАПЦ. Панцеляймону заявілі, што, зважаючы на старасьць, яму належыць адпачынак, а кіраўніцтва царквой пяройме Філафей.
Месцам „адпачынку" вызначаны былі Ляды ў Смалявіцкім павеце. Відавочна, немцы хацелі поўнасьцю ізаляваць Панцеляймона ад уплыву на справы беларускай царквы, бо манастыр у Лядах быў пусты, у адрозьненьне ад Жыровіцкага, дзе знаходзіліся ягоныя паплечнікі.
У выніку гэтага нямецкага распараджэньня мітрапаліт Панцеляймон напісаў Філафею ліст наступнага зьместу: "Дзеля свайго выезду зь Менску на ўвесь час маёй адсутнасьці даручаю Вам усе справы Беларускай Праваслаўнай Мітраполіі. 1 чэрвеня 1942 г.”. На наступны дзень нямецкая паліцыя бясьпекі вывезла мітрапаліта ў манастыр у Лядах, забараняючы яму адтуль выяжджаць.
Але й Філафей ухіляўся ад правядзеньня беларусізацыі й аўтакефаліі на пасяджэньнях Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы, арганізацыі, якая займалася рознымі беларускімі справамі ў часе вайны. Беларускі царкоўны актыў пачаў націск на Філафея, як гэта рабіў на мітрапаліта. У першым мэмарандуме, уручаным Філафею, дамаганьні ішлі ў напрамку вызначэньня сьвятароў Мікалая Лапіцкага й Нічыпара Пыска сябрамі Менскай духоўнай кансысторыі й замены русафільскай часткі менскага духавенства згаданымі беларускімі сьвятарамі.
У другім мэмарыяле актыў дамагаўся: 1) заснаваць мітрапалітальную раду; 2) неадкладна выслаць япіскапаў на япархіі: япіскапа Сьцяпана Сеўбу ў Смаленск, а Веніяміна ў Магілёў; 3) высьвяціць япіскапа для Полацкай япархіі; 4) арганізаваць духоўныя кансысторыі пры ар-хіярэях па 3 сьвятары-беларусы; 5) да 10 ліпеня правесьці рэгістрацыю ўсіх благачынных у мітраполіі з мэтай замены расейцаў беларусамі; 6) у кожнай япархіі арганізаваць пастырскія курсы для падрыхтоўкі кандыдатаў-беларусаў у сьвятары; 7) пасылаць духавенства з Заходняй Беларусі ва Ўсходнюю на місійную дзейнасьць ды арганізаваць блага-чыньні на ўсходзе; 8) вызначыць камісію для перагляду й пераапра-цоўкі статуту Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, у якім нямецкія ўлады знайшлі некаторыя сабе непажаданыя пункты; 9) вызначыць камісію для перагляду гаспадаркі мітраполіі; 10) арганізаваць рэдакцыю для царкоўнага часопіса й выдаваць яго штомесячна.
Архіяпіскап Філафей пайшоў па лініі Панцеляймона — праводжаньня сабатажу справы беларусізацыі царквы й правядзеньня яе аўтакефаліі. Ён вызначыў Мікалая Лапіцкага сябрам менскай кансыс-торыі й перадаў ямуЧыгуначную царкву, але затое адхіліў ад яе Нічыпара Пыска. Выйшла так, што беларус замяняўся беларусам, а расейцы былі недакранальныя. На іншыя дамаганьні беларускага актыву Філафей бесцырымонна адказаў, што ён выканаць іх ня можа, бо яны належаць да кампэтэнцыі мітрапаліта, а ён не зьяўляецца мітрапалітам. Як бачым, адыход Панцеляймона быў выкарыстаны Філафеем для заслоны сваёй бязьдзейнасьці ў напрамку правядзеньня істотных пераменаў у царкве.
Пачаліся таксама інтрыгі з боку Філафея ў нямецкай паліцыі бясьпекі ды Генэральным Камісарыяце супраць як праваслаўных сьвятароў, што належалі да беларускага актыву (як, напрыклад, супраць сьвятара Нічыпара Пыска), так супраць беларускага каталіцкага духавенства (арышт і расстрэл экзарха Антона Неманцэвіча (50),

50 (Неманцэвіч Антон(8.02.1893—1942/43?). НарадзіўсяўСанкт-Пецярбур-зе. Скончыў Петраградзкую каталіцкую духоўную акадэмію (1918). У 1925 г., паводле абмену палітычнымі вязьнямі, выдалены ў Польшчу. У 1929 г. прыняў грэка-каталіцкі абрад, уступіўшы ў ордэн езуітаў. Працаваў ва ўніяцкіх парафіях у Альбэртыне (пад Слонімам) і Сынковічах (сёньня Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласьці), быў рэдактарам уніяцкага ча-сопіса „Да Злучэньня". У1939 г. львоўскі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі вызначыў яго экзархам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Увесну 1942 г. экзархат быў афіцыйна прызнаны генэральным камісарам Беларусі Вільгельмам Кубэ. У жніўні 1942 г. Неманцэвіч быў арыштаваны нямецкімі ўладамі й празь некаторы час зьнішчаны.)

ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (51) ),

51 (Гадлеўскі Вінцэнт (16.11.1888—24.12.1942), каталіцкі сьвятар і палітыч-ны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Шурычы (сёньня Сьвіслацкі раён Гарадзен-скай вобласьці). Падчас нямецкай акупацыі быў галоўным інспэктарам беларускіх школ, працаваў у Катэдральным касьцёле ў Менску. Актыўна выступаў за незалежнасьць беларускага касьцёлу ад Полыпчы й стварэньне на тэрыторыі Беларусі асобнага біскупства, падрыхтаваў у гэтай справе мэмарандум да нямецкіх уладаў. 24 сьнежня 1942 г. арыштаваны СД і ў гэты ж дзень расстраляны ў лягеры Трасьцянец (пад Менскам).)

Архіяпіскап Філафей думаў сваім супрацоўніцтвам зь нямецкімі органамі супрацьстаяць ціску беларускай царкоўнай групы ў Менску ды ўтрымаць пануючае становішча, якое падтрымліваў таксама й другі „беларускі” япіскап Апанас (Мартас). Гэты апошні (аўтар „Матэрыялаў да гісторыі Праваслаўнае Беларускае Царквы", 1948) знаходзіў іншае абгрунтаваньне, кажучы, „чаго вы хочаце, Беларуская Царква зараз існуе як самастойная — гэтага хапае, а афармленьне аўтакефаліі належыць праводзіць пасьля вайны, калі наступіць упарадкаваньне палітычнага палажэньня. Найважнейшым зьяўляецца ўтрымліваньне царквы ў поўнай згодзе з канонамі, а зь бягучых справаў найважнейшая — гэта паварот мітрапаліта Панцеляймона ў Менск для кіраўніцтва царквой. Праводжаньне расейскага напрамку ў Беларускай Царкве мітрапалітам Панцеляймонам – толькі ўяўленьне беларускіх нацыяналістых, якія наагул не павінны ўмешвацца ў царкоўныя справы”.
Справа крыху палепшала, калі 22 чэрвеня 1942 г. Вільгэльмам Кубэ была створаная інстытуцыя Беларускіх Мужоў Даверу з доктарам Янам Ермачэнкам на чале. Да кампэтэнцыі мужоў даверу ўваходзілі й царкоўныя справы. У склад інстытуцыі пры аддзеле культуры й палітыкі ГКБ быў вызначаны Іван Касяк, адзін з актыўнейшых сяброў царкоўнага менскага актыву. Вось жа названы муж даверу, карыстаючыся са свайго становішча, выклікаў у Менск Апанаса (Мартаса) са Слоніму й запрапанаваў яму пераняцьце кіраўніцтва беларускай царквой ад Філафея, на што Апанас не згадзіўся. Гэты апошні змог, міма ўсяго закалоту, пераканаць палітычна нявырабленага й наіўнага мужа даверу ў неабходнасьці павароту мітрапаліта Панцеляймона ў Менск і пераняцьця ім кіраўніцтва яшчэ перад скліканьнем агульнага Сабору дзеля правядзеньня аўтакефаліі ў жыцьцё, які заплянаваў Іван Касяк у паразуменьні зь нямецкім кіраўніком Юрдам.
Сам Іван Касяк баяўся поўнай сваёй кампрамітацыі перад нямецкімі ўладамі, калі б асабіста зьвярнуўся да іх у справе павароту ў Менск мітрапаліта Панцеляймона. Таму ён папрасіў гэта зрабіць Апанаса, выказваючы са свайго боку поўную падтрымку. Апанас ня толькі ўзяў на сябе гэтую місію, але нагаварыўяпіскапаў Сьцяпана ды Філафея, і на пачатку ліпеня 1942 г. Усе ТРЬІ „беларускія” япіскапы прынялі наступную саборную пастанову: ,,1) зьвярнуцца зь пісьмовай просьбаю да ге-нэральнага камісара Беларусі, беручы пад увагу 34-е правіла сьвятых Апосталаў і 9-е правіла Антыяхійскага Сабору, дазволіць мітрапа-літу ўсёй Беларусі Панцеляймону вярнуцца з адпачынку для выконваньня сваіх функцыяў мітрапаліта Беларускай Царквы, кабможна было склікаць Сабор япіскапаў і Усебеларускі Сабор для вырашэньня справы аўтакефаліі Беларускай Царквы згодна з канонамі; 2) зьвярнуцца зь пісьмоваю просьбаю да мітрапаліта Панцеляймона прые-хаць у Менск для выконваньня сваіх абавязкаў дзеля важнасьці й не-адкладнасьці царкоўнах справаў, а пераважна для вырашэньня справы аўтакефаліі”.
Згодна з гэтай пастановай быў скіраваны ліст да Вільгэльма Кубэ з подпісам трох уладыкаў, на што быў атрыманы вусны адказ, што ўсе справы Сабору павінен падрыхтаваць архіяпіскап Філафей як заступнік мітрапаліта ў паразуменьні зь япіскапамі.
Незадаволеныя гэтым япіскапы 16 ліпеня 1942 г. прынялі новую пастанову: ,,1) зьвярнуцца да генэральнага камісара Беларусі зь ліс-том, у якім зазначыць, што для правамоцнасьці пастановаў Сабору япіскапаў і Царкоўнага Сабору іх павінен ачольваць сам мітрапаліт, згодна з канонамі Праваслаўнай Усяленскай Царквы; 2) адначасна прасіць дазволіць мітрапаліту Панцеляймону часова жыць у Менс-ку ў мітрапалітальным доме падчас саборных нарадаў; 3) дазволіць мітрапаліту Панцеляймону прыехаць у Менск на 17 ліпеня г. г. на пасяджэньне Сабору”. На гэты ліст быў дадзены наступны адказ: “Я не магу пагадзіцца з Вашай думкай, — пісаў камісар, — аб кананічна-праваслаўнай кампэтэнцыі сабраньня япіскапаў. Я не лічу неабходнай асабістую прысутнасьць мітрапаліта Панцеляймона ў Менску для правядзеньня неабходных пастановаў, што кананічна не выключаюць супраціву для абвяшчэньня аўтакефаліі, і ўважаю Сынод у ягоным сучасным складзе дастаткова правамоцным прымаць адпаведныя пастановы. На выезд мітрапаліта Панцеляймона зь ягонага манастырскага месцазнаходжаньня я не магу дазволіць. Справы міт-рапалітальнага Сыноду абавязаны весьці архіяпіскап Філафей Нарко. Паколькі неабходная згода мітрапаліта Панцеляймона, я прапаную Вам зажадаць ад апошняга пісьмовую згоду на гэта й такую пры-няць за паўнавартасную замену ягонае адсутнасьці пры актах пастановаў”.
Як відаць з гэтага ліста, стараньні „беларускіх” япіскапаў вярнуць назад Панцеляймона, а гэтым самым місія Апанаса й Івана Касяка, ня мелі посьпеху. Нямецкія ўлады арыентаваліся, што прарасейскія элемэнты, рэпрэзэнтаваныя пратаярэем Язэпам Балаем ды сьвятаром Івашкевічам і іншымі, праводзілі ў шматлікіх мясцовасьцях лякальныя саборыкі з мэтай перашкодзіць справе правядзеньня беларускай аўтакефаліі, а таксама навязвалі дачыненьні зь мітрапалітам Дзянісам, каб далучыць беларускую царкву да ягонай юрысдыкцыі. 3 другога боку, пільна сачыў за ходам падзеяў у Беларусі экзарх Маскоўскай патрыярхіі ў Прыбалтыцы мітрапаліт Сяргей (Васкрасенскі) і рабіў захады, каб не дапусьціць беларускай аўтакефаліі. Прысутнасьць Панцеляймона, непахіснага абаронцы непадзельнасьці расейскай царквы, узмацніла б яшчэ болып расейскую апазыцыю, да якой належалі й „беларускія" япіскапы, якія рабілі ўсе магчымыя спробы, каб: 1) спаралізаваць ціск беларускага актыву; 2) не дапусьціць поўнай рэалізацыі беларускай аўтакефаліі.
У справе першага пункту япіскапы напісалі 30 ліпеня 1942 г. мэмарыял да Вільгэльма Кубэ, у якім нападалі на беларускі актыў, называлі яго „таямнічай сілай, варожай царкоўнай справе”, якая быццам сее атмасфэру недаверу нямецкага кіраўніцтва да праваслаўнай беларускай ярархіі. Далей рабіліся дамаганьні, каб у справах праваслаўнай царквы не лічыць актыву за кампэтэнтнага й адпаведнага, а беспасярэдна ўваходзіць у кантакт з прадстаўнікамі беларускай ярархіі. Пісалася таксама аб рэлігійным навучаньні дзяцей у школах і аб матэрыяльным забесьпячэньні духавенства, але аніводным словам ня згадвалася справа беларускай аўтакефаліі, хоць два тыдні раней д-р Юрда выклікаў усіх трох япіскапаў (разам з прадстаўнікамі Галоўнай управы БНС) і жадаў неадкладнага абвяшчэньня аўтакефаліі беларускай царквы. Юрда тады назваў акцыю япіскапаў сабатажам, якога ня будуць талераваць нямецкія ўлады.

У справе другога пункту ўладыкі выступалі супраць прапановы нямецкіх уладаў прыняць самімі толькі япіскапамі пастанову аб аўтакефаліі без скліканьня агульнага Сабору на падабенства таго, як была абвешчаная аўтакефалія ў Полыпчы й на Балканаху мінулым. Япіскапы, ізноў засланяючыся канонамі, відавочна, разьлічвалі, што пры агульным Саборы будзе абсалютная балыпыня ўдзельнікаў на іх баку, а голас беларускага актыву ня будзе мець вырашальнага значэньня.
Дзеля скліканьня гэткага Сабору Філафеем была створана перадсаборная камісія зь ведамых русафілаў Багаткевіча, Малевіча, Балая й інш. I трэба было зноў немалой барацьбы, каб у склад яе ўвесьці прадстаўнікоў ад беларускага актыву, як пратаярэя Іаана Кушнера, Мікалая Лапіцкага, д-ра Яна Ермачэнку, Павала Сьвірыда (52),

52 (Сьвірыд Павал (1886—1948), грамадзкі дзеяч, юрыст. У 30-х гадах працаваў у Наваградку, падчас нямецкай акупацыі быў старшынём Наваградзкага акруговага суду, што абядноўваў міравыя суды Баранавіцкай, Ганцавіцкай, Наваградзкай і Слонімскай акругаў. Сябра БЦР (1944). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Памёр у Равэнсбургу (Заходняя Нямеччына).)

Аркадзя Арэхву й іншых.


Пасьля падрыхтоўчых працаў камісіі й атрыманьня згоды на скліканьне Сабору ад мітрапаліта Панцеляймона (да якога зьезьдзілі Філафей зь Іванам Касяком) япіскапы ў далейшым вышуквалі штораз новыя перашкоды, відавочна, каб болып заблытаць усю справу. Гэтак яны 29 ліпеня 1942 г. пастанавілі зноў дэлегаваць Філафея да Панцеляймона ў справе тэрміну скліканьня Сабору япіскапаў і Ўсебеларускага Сабору й г. д., але найважнейшае яны ўстанавілі асновы выбарчага рэгуляміну кандыдатаў на агульны Сабор, практычна выключаючы шматлікіх нацыянальна сьвядомых беларусаў з чыста фармальных прычынаў, якія ў савецкіх умовах папярэдняга жыцьця не маглі зайснаваць. Япіскапы вымагалі ад кандыдатаў: 1) найменш 30-гадовага веку; 2) ведамай усім набожнасьці; 3) незганьбаванасьці судом; 4) беларускай нацыянальнасьці; 5) пражываньня ў дадзеным прыходзе ня менш за тры гады; 6) штогодняй споведзі.
Сутнасьць крутні япіскапаў раскрываў пратэст Галоўнай управы БНС і сам д-р Юрда. Галоўная ўправа БНС падкрэсьлівала, што япіскапы імкнуцца вылучыць ад удзелу ў Саборы сьвядомых беларусаў, якія ў змаганьні з балыпавіцкімі й польскімі акупантамі былі прасьледаваныя судамі й турмамі, былі дэпартаваныя са сваіх сталых месцаў жыхарства. Уся Усходняя Беларусь была пазбаўленая бальшавікамі магчымасьці выяўляць набожнасьць навонкі й штогод спавядацца, таму кваліфікацыя „набожнасьць" давала магчымасьць зрусіфікаванаму духавенству падбіраць сабе выгадных кандыдатаў.
Юрда ў сваім лісьце ад 14 жніўня 1942 г. пісаў: „Устаноўленыя Вамі ўмовы для выбару ўдзельнікаў Царкоўнага Сабору належыць зьмяніць. Умову нумар 1 належыць зьмяніць так, каб мінімальны век быў ня 30, а 21 год. Умову нумар 5 належыць зьмяніць так, каб удзельнік меў пражываць у дадзенай парахвіі найменш паўгады. Выстаўленае Вамі вымаганьне трох гадоў азначала б, што практычна кожны ўцёкшы ад бальшавіцкага панаваньня ня меў бы выбарчых правоў у Царкоўным Саборы, што як палітычна, так і ў інтарэсах царквы зьяўляецца некарысным. Далей зьяўляецца незразумелым, як Вы мо-жаце спраўдзіць нумар 2 і 6. Хоць вызнаньне праваслаўнай веры, зразумела, зьяўляецца ўмовай для ўдзелу ў Саборы, аднак няма ніякіх магчымасьцяў устанавіцьрэлігійнасьць за ўвесь час перасьледу царквы бальшавікамі. Такі ж закід можа зрабіць тым, хто пры бальшавікох ня меў магчымасьці бываць у споведзі”.
Тым часам мітрапаліт Панцеляймон спакойна выдаў ліст наступнага зьместу: „Ляды, 1-га жніўня 1942 г. Заступніку Мітрапаліта ўсёй Беларусі Высокадастойнаму архіяпіскапу Філафею. Жадаючы, каб фактычна праведзеная мной аўтакефалія атрымала й належнае афармленьне, я даручаю архіяпіскапу Філафею скліканьне Сабору беларускай праваслаўнай ярархіі разам з выбранымі прадстаўнікамі духавенства й вернікаў-міранаў. I гэтым я яшчэ раз пацьвярджаю сваю заўсёдную гатовасьць у напрамку пажаданым цывільнымі ўладамі. Мітрапаліт Панцеляймон”.
Апошні сказ гэтага ліста меў зьяднаць нямецкія ўлады, што быццам справа беларускай аўтакефаліі ня мае ніякіх перашкодаў.
Але нямецкія ўлады, як і беларускі актыў, не былі такія наіўныя, каб паверыць у шчырасьць ліста Панцеляймона. Крутня япіскапаў, каб падрыхтаваць сабе выгадны Усебеларускі Сабор, пацярпела няўдачу. Архіяпіскап Філафей змушаны быў перадаць падрыхтоўчыя працы да Сабору й сам Сабор пад кантроль Генэральнага Камісарыяту Беларусі. Ня мелі посьпеху таксама новыя просьбы аб павароце Панцеляймона ў Менск. 19 жніўня 1942 г. Вільгэльм Кубэ яшчэ раз адказаў япіскапам: „..Аб адчыненьні Царкоўнага Сабору мітрапалітам Панцеляймонам ня можа быць гутаркі, бо ягоная прысутнасьць у Менску застаецца непажаданай. Саборам кіруе заступнік мітрапаліта архіяпіскап Філафей”.
 

Нямецкія ўлады ў міжчасе перагледзелі таксама статут Беларускай Праваслаўнай Царквы, прыняты япіскапамі ў сакавіку 1942 г., і загадалі ў шмат якіх месцах яго паправіць. Між рознымі папраўкамі некаторыя мелі істотны характар і служылі справе аўтакефаліі. Як ужо было раней адзначана, мітрапаліт Панцеляймон і япіскапы ўсякімі спосабамі ўхіляліся ад назову „аўтакефальная” (царква), а ў ранейшым статуце (які меў быць зацьверджаны Ўсебеларускім Царкоўным Саборам) уводзілася назва: „Беларуская Праваслаўная Царква". Камісар зьвяртаў на гэта асаблівую ўвагу, сьцьвярджаючы: „Статут павінен мець выразную акрэсьленасьць —Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. Таму іншая назва царкоўнай арганізацыі недапушчальная. Тытул мітрапаліта, устаноўлены у п. 14, патрабуе зьмены дзеля таго, што мітрапаліт павінен тытулавацца наступным чынам — мітрапаліт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы".
Усебеларускі Праваслаўны Сабор быў прызначаны на 28 жніўня 1942 г. У Менску й на гэты дзень меліся прыбыць царкоўныя прадстаўнікі з усёй этнаграфічнае Беларусі. Аднак нямецкія ўлады, баючыся русафільскага засільля на Саборы, згодна з інтэнсіўнай падрыхтоўкай на месцах, забаранілі многім дэлегатам з тых ці іншых прычынаў ехаць у Менск.
Перш за ўсё ў Гародні быў затрыманы архімандрыт Венедыкт — правая рука Панцеляймона, далей дэлегаты зь Віцебску, Смаленску, Магілёва, Полацку, Бабруйску й іншых гарадоў Усходняй Беларусі.
Не было таксама прадстаўнікоў з Гарадзеншчыны й Беласточчыны, далучаных да Усходніх Прусаў; зь Берасьцейшчыны й Піншчыны, далучаных да Камісарыяту Ўкраіны; зь Вільні й ваколіцаў, далучаных да Камісарыяту Літвы.
Стрывожаны гэткім абаротам справы Філафей, а таксама й ягоныя памочнікі Апанас і Сьцяпан, не распачыналі Сабору 28 жніўня, але рабілі новыя захады перад нямецкімі ўладамі, каб змог прыехаць мітрапаліт Панцеляймон.
Калі ўсе гэтыя стараньні аказаліся безнадзейнымі, Панцеляймон даў згоду дэлегатам ад япіскапаў наступнага зьместу: „У выніку маёй немагчымасьці прыбыць на Сабор зь незалежных ад мяне прычынаў, на скліканьне якога, згодна з Вашым жаданьнем, я даў сваю згоду, даручаю Вам давесьці ўсю справу да канца й быць старшынём на Саборы, калі ён адбудзецца, як Вы мяне аб гэтым просіце. Давяраю Вашай япіскапскай сумленнасьці й мудрасьці, што, спадзяюся, дасьць мне магчымасьць зацьвердзіць пастановы, выпрацаваныя на Сходзе духавенства й міранаў пад Вашым старшынствам. Мітрапаліт Панцеляймон, 29 жніўня 1942 г., м. Ляды Смалявіцкага раёну”.
Такім чынам, Усебеларускі Праваслаўны Сабор (гэтая была афіцыйная назва) пачаўся з двухдзённым спазьненьнем 30 жніўня 1942 г. Нарады апярэдзіла ўрачыстае набажэнства ў Прачысьценскім саборы жаночага манастыра з прынародным казаньнем архіяпіскапа Філафея. На нарадах старшынём быў Філафей, а ў прэзыдыюм Сабору ўвайшлі япіскапы Апанас, Сьцяпан, архімандрыт Серафім (Шахмут) з Жыровічаў, пратаярэй Язэп Балай, пратаярэй Гарбацэвіч, судзьдзя Павал Сьвірыд, магістар Дземянчонак, сябра галоўнай управы БНС доктар Валькевіч. Сакратарамі — пратаярэй А. Апанасэвіч і сьвятар М. Сеўба.
На Саборы былі прысутныя (паводле справаздачы мандатнай камісіі) 17 духоўных і 22 сьвецкія дэлегаты ад Наваградзка-Баранавіцкай япархіі; 26 духоўных і 43 сьвецкія — ад Менскай япархіі; адзін сьвецкі дэлегат ад Смаленшчыны, а таксама па-за дэлегатамі ўдзел бралі япіскапы Філафей, Апанас, Сьцяпан — усяго 111 асобаў. Апрача таго, прысутнічалі шматлікія госьці, прадстаўнікі прэсы ды сябры перадсаборнай Камісіі з дарадчымі галасамі.
Склад Усебеларускага Сабору поўнасьцю спрыяў справе прыняцьця пастановаў аб афармленьні Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Русафільскі элемэнт быў вельмі малы, і ён практычна нават не спрабаваў падымаць апазыцыі. Нават пратаярэй Язэп Балай у сваім рэфэраце „Кананічныя асновы аўтакефаліі" выказваў думку, што цяпер маюцца ўсе асновы для кананічнага правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пасьля рэфэратаў (Язэпа Балая й Іаана Кушнера (53) (Іаан Кушнер падрыхтаваў рэфэрат на тэму „Пытаньні аўтакефаліі ў Беларусі) Філафей у сваёй прамове сьцьвярджаў, што фактычнае існаваньне аўтакефальнасьці Беларускай Праваслаўнай Царквы патрабуе кананічнага афармленьня й вынясеньня адпаведнай пастановы ды паведамленьня аб гэтым іншых праваслаўных аўтакефальных цэркваў. У гэтай справе разгарнулася шырокая дыскусія. 3 русафільскага боку забіралі голас толькі Язэп Балай і пратаярэй Гарбацэвіч, перасьцерагаючы аб небясьпецы посьпеху пры адбудове праваслаўнай царквы. Яны заклікалі справу аўтакефаліі перасунуць на паваенны час. Лягер аўтакефалістаў меў куды больш прамоўцаў — Нічыпар Пыск, Мікалай Лапіцкі, магістар Аркадзь Арэхва, Дзьмітры Касмовіч (54),

54 (Касмовіч Дзьмітры (21.09.1909—23.04.1991), грамадзка-палітычны й вайсковы дзеяч. Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў тэалягічны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту (1939). Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, дзе з прыходам савецкай улады працаваў у адміністрацыйным апараце ў Нясьвіжы. Удзельнік Народнага Сходу ў Беластоку (кастрычнік 1939 г.), які прыняў рашэньне аб далучэньні Заходняй Беларусі да СССР, дэлегат нечарговай сэсіі ВС СССР у Маскве. 3 прыходам немцаў некаторы час кіраваў менскай паліцыяй (ліпень—кастрычнік 1941 г.). 3 восені 1941 г. — у Бранску й Смаленску, дзе ўзначальваў акруговую Паліцыю ОД (службу парадку). Сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыўу Нямеччыне. Быў старшынём БНП, Беларускага Вызвольнага Фронту, сябрам разнастайных антыкамуністычных ліг.)

Павал Сьвірыд, Эмануіл Ясюк (55)

55 (Ясюк Эмануіл (1906—1977), грамадзкі дзеяч. Паводле адукацыі інжынэр. Падчас нямецкай акупацыі — старшыня Стаўпецкага раёну, удзельнічаў ва Ўсебеларускім Царкоўным Саборы (жнівень 1942 г.) і II Усебеларускім Кангрэсе. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад пачатку 50-х гадоў жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі, ЗША)

і інш. Яны патрабавалі неадкладнага прыняцьця пастановаў аб аўтакефаліі.

Аднак у галасаваньні па прапанове аб аўтакефаліі ўстрымалася толькі трох дэлегатаў, усе іншыя галасавалі за яе прыняцьце.
Не было затрымкі таксама ў разглядзе й прыняцьці статуту БАПЦ. Сабор далей прыняў тэксты лістоў да іншых аўтакефальных праваслаў-ных цэркваў ды да канстантынопальскага патрыярха з просьбай аб выданьні Беларускай Праваслаўнай Царкве томасу на самастойнае існаваньне.
Здавалася, што Сабор бяз большай апазыцыі служыў справе аўтакефаліі, аднак варожая рука й тут моцна зацяжыла й паралізавала ўзьнятыя яе крылы. Недасьведчаныя дэлегаты зь беларускага актыву пад агульным дзеяньнем „посьпехаў” Сабору ды пад гіпнозам праціўнікаў аб патрэбе кананічнасьці аўтакефаліі (што заўсёды была дымнай заслонай антыаўтакефальнай іх дзейнасьці) згадзіліся ўвесьці да статуту БАПЦ дадатковы 113 параграф наступнага зьместу: „кананічнае абвяшчэньне аўтакефаліі наступіць пасьля прызнаньня яе ўсімі Аўтакефальнымі Праваслаўнымі Цэрквамі”. Гэтая папраўка да статуту, фактычна, была ўбітым нажом у аўтакефалію беларускай царквы, бо ставіла яе ў стан неафіцыйны, пазапраўны, без надзеі поўнай рэалізацыі, што вынікае з самой фармулёўкі „пасьля прызнаньня яе ўсімі Аўтакефальнымі Праваслаўнымі Цэрквамі”. Ведама, Расейская Праваслаўная Царква зацікаўленая была ня даць прызнаньня беларускай аўтакефаліі.

Далей! Пасьля заканчэньня Сабору „беларускія япіскапы на сваёй нарадзе не знайшлі сябе кампэтэнтнымі падпісаць прынятыя Саборам лісты да аўтакефальных цэркваў у справе прызнаньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, засланяючыся тым, што толькі мітрапаліт мае права подпісу. Яны гэтым спосабам імкнуліся дасягнуць дзьвюх асноўных рэчаў: а) перашкодзіць хуткаму афіцыйнаму прызнаньню аўтакефаліі канстантынопальскім патрыярхам і б) вярнуць на сваё месца мітрапаліта Панцеляймона.
Справа зь непадпісанымі лістамі аб прызнаньні беларускай аўтакефаліі працягнулася аж да сакавіка 1943 г., калі беларускі актыў накіраваў яе да нямецкіх уладаў, дамагаючыся зрабіць адпаведныя захады адносна Філафея, які тармозіць высылку лістоў.
Калі нямецкія ўлады зажадалі неадкладнага падпісаньня названых лістоў, Філафей склікаў япіскапаў у Менск, але прыехаў толькі Апанас. Іншыя мэтазгодна не прыехалі. Лісты не былі падпісаныя, а ўладыкі Філафей і Апанас зьвярнуліся ў Генэральны Камісарыят Беларусі з новай просьбай (падтрыманай і беларускім царкоўным актывам з Іванам Касяком на чале) аб павароце Панцеляймона ў Менск. Немцы, маючы ўжо ў асноўным вырашаную справу беларускай аўтакефаліі агульным Саборам і прыняты яе статут, ня мелі перашкодаў для павароту Панцеляймона ў Менск, тым больш, што ім было лягчэй дамовіцца зь мітрапалітам, чымся зь ягоным заступнікам Філафеем. Таму яны 16 красавіка 1943 г. прывезьлі мітрапаліта Панцеляймона ў Менск і дазволілі пераняць кіраўніцтва мітраполіяй. На другі дзень ужо былі падпісаныя лісты ў справе прызнаньня беларускай аўтакефаліі да іншых аўтакефальных цэркваў і да канстантынопальскага патрыярха й перададзеныя ў Генэральны Камісарыят Беларусі дзеля перасланьня адрасатам за пасярэдніцтвам нямецкага дыпляматычнага апарату.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква сталася самастойнай і незалежнай царквой і патрабавала толькі багаслаўленьня канстантынопальскага патрыярха ды прыяцельскіх адносінаў ад іншых самастойных праваслаўных цэркваў.
Перамога бальшавіцкіх войскаў пад Сталінградам дала пачатак савецкаму наступу на захад. Вясной 1943 г. бальшавікі сталі перакідваць на тылы нямецкай арміі ў Беларусі (і ў іншых краінах) дывэрсійныя аддзелы, якія пачалі арганізоўваць пры дапамозе тэрору так званую „савецкую партызаншчыну”. Балыпавіцкая дывэрсія скіраваная была ня толькі супраць нямецкай арміі й акупацыйнай улады, але й супраць усяго беларускага руху, супраць усіх відаў адраджэньня беларускага нацыянальнага жыцьця. БАПЦ і ейнае беларускае духавенства сталіся абектамі варожай савецкай агрэсіі пры дапамозе партызанскіх бандаў.
Зьнішчэньне беларускага духавенства пачалося адразу пасьля Усебеларускага Сабору ў верасьні 1942 г. Былі расстраляныя дзясяткі беларускіх сьвятароў у розных сельскіх парахвіях так Усходняй, як і Заходняй Беларусі, прычым не было выпадку нападу партызанаў на русафільскае духавенства. У многіх цэрквах партызаны прымушалі сьвятароў прызнаваць маскоўскага мітрапаліта Сяргея, адчытываць ягоныя адозвы аб змаганьні з „фашыстамі” й г. д. Такія ж расправы зь беларускім нацыянальна-сьведамым насельніцтвам і праваслаўным духавенствам праводзілі ў Заходняй Беларусі польскія банды, падтрыманыя нямецкімі ўладамі.
3 другога боку, рост балыпавіцкай і польскай партызаншчыны ў Беларусі выклікаў лютыя ліквідацыйныя акцыі, якія білі, у першую чаргу, па беларускім насельніцтве, абвінавачваным у супрацоўніцтве з партызанамі. Немцы не разьбіраліся ў вінаватасьці ці невінаватасьці зтэрарызаванага насельніцтва: у часе „ачышчальных" акцыяў палілі вёскі, перабівалі насельніцтва, палілі яго жыўцом, загнаўшы ў цэрквы ці іншыя будынкі, ці, з „ласкі" ацалелае насельніцтва высылалі ў Нямеччыну на прымусовую работу.
Адбудова Беларусі й яе аўтакефальнай царквы сталіся немагчы-мымі. Трыюмфаваў абодвастаронны неабмежаваны тэрор зь мільённымі ахвярамі ў насельніцтве.
У гэткі трывожны ды страшны час варожага наступу на ўсе праявы нацыянальнага жыцьця „беларускі” епіскапат зь мітрапалітам Панцеляймонам на чале надалей праводзіў русафільскую сваю дзейнасьць, карыстаючыся цяжкім становішчам краіны. Адной з праяваў гэтай русафільскай дзейнасьці епіскапату было высьвячэньне Панцеляймонам і архіяпіскапам Філафеем архімандрытаПаўла Мяленцева (56)

56 (Павал (Мяленцеў Трафім, 15.11.1880—19.05.1962). НарадзіўсяўАрхан-гельскай губэрні ў сямі дыякана. Быў манахам Салавецкага манастыра займаўся місіянэрскай дзейнасьцю на поўначы Расеі. У 20—30-х гадах двойчы арыштоўваўся савецкай уладай, адседзеў у лягерах агулам 12 гадоў. Падчас нямецкай акупацыі працягваў займацца місіянэрскай дзейнасьцю. У 1943 г. хіратанізаваны ў япіскапа Бранскага. Зь лета 1944 г. — на выгнаньні. Дапамагаў перамешчаным асобам. Улетку 1946 г. перайшоў у каталіцтва, атрымаў тытул біскупа Гэракліопальскага. Жыў у Бэльгіі. Трагічна загінуў у Брусэлі — быў зьбіты аўтамабілем.)

на вікарнага япіскапа ў Бранск (11 ліпеня 1943 г.). Архімандрыт Павал быў расейцам, непрыхільна настаўленым да аўтакефаліі, і быў кандыдатам япіскапа Смаленскага Сьцяпана.
„Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква сягоньня паводле складу ерархічна-адміністрацыйнага апарату, — пісаў беларускі актыў нямецкім уладам, — паводле яго нацыянальнага настаўленьня ўстабілізавалася як расейская, з моцным антыбеларускім характарам і як такая праяўляе актыўную дзейнасьць. Сэнс гэтага той, каб і праз царкву ўтрымаць лучнасьць абшараў былой „адзінай недзялімай” Расеі".
“Праз царкву на Беларусі дзейнічаюць разнаякаснай афарбоўкі дзейнікі з мэтай праз расейскі характар царквы й царкоўнай работы затрымаць Беларусь у непадзельнасьці зь вялікім канглямэратам Расеі — з аднаго боку — ці з Савецкім Саюзам — з другога, — гавары-лася ў крыху пазьнейшым мэмарыяле. Антаганізм паміж мітрапалітам Беларусі Панцеляймонам і Філафеем базуецца выключна на асабістай падставе — за ўладу. Па зьмесьце працы абодва яны, карыстаючыся зь небывалай волі (свабоды) у адміністраваньні Царквой, дадзенай нямецкімі ўладамі, утрымліваюць яе расейскі характар, пакінуты бальшавікамі”.
У сувязі з мэмарыяламі беларускага актыву нямецкія акупацыйныя ўлады на Беларусі разаслалі праваслаўнаму духавенству апытальнікі пэрсанальнага характару, у якіх, між іншымі, было пытаньне аб нацыянальнай прыналежнасьці. На падставе гэтых апытальнікаў выявілася, што быццам бы 90 адсоткаўусяго праваслаўнага духавенства Беларусі залічвае сябе да беларускай нацыянальнасьці. Гэта выглядала на запярэчаньне абвінавачваньням у расейскасьці духавенства, аб чым была гутарка ў мэмарыялах беларускага актыву. У сапраўднасьці „беларуская” нацыянальная прыналежнасьць духавенства, пададзеная ў апытальніку, абсалютна не пярэчыла праўдзівасьці фактаў у мэмарыяле, бо ж сам япіскап лічыў сябе беларускім, а праводзіў русіфікацыйную акцыю. Гэтаксама й духавенства на месцах было пранікнута ідэалёгіяй „вялікай” Расеі й у гэтым напрамку нічым ня розьнілася ад чыста расейскага элемэнту.
Незвычайна моцная балыпавіцкая партызаншчына ў Беларусі й балыпавіцкі наступ змушалі немцаў адмовіцца ад ідэі падзелу Расеі на паасобныя краіны. Была створаная канцэпцыя фэдэратыўнай новай Расеі з Расейскай Вызвольнай Арміяй (РОА) і з генэралам Уласавым на чале.
Немцы сталі непрыхільна ставіцца да беларускага нацыянальнага актыву (57)

57 (Дастаткова спрэчнае цьверджаньне аўтара, бо падзеі наступных месяцаў паказалі адваротнае — нямецкія ўлады больш актыўна сталі супрацоўнічаць зь беларускімі дзеячамі й спрыяць нацыянальнаму руху. У прыватнасьці, далі згоду на стварэньне Беларускай Цэнтральнай Рады — беларускага ўраду пад нямецкім пратэктаратам.)

Выкарыстаў гэта становішча мітрапаліт Панцеляймон для павелічэньня ліку падуладных ярархаў. Так 24 кастрычніка 1943 г. быў высьвячаны на япіскапа Гомельскага настаяцель гарадзенскага сабору Рыгор Барышкевіч. Хіратонія яго адбылася ў Вене (Аўстрыя) і была выканана ярархамі РЗПЦ —Анастасіем (58),

58 (Анастасі (Грыбаноўскі Аляксандар, 6.08.1873—22.05.1965). У1906—1918 гг. займаў пасады япіскапа Серпухаўскага, архіяпіскапа Кішынёўскага й Хоцінскага. 31919 г. — на эміграцыі. У жніўні 1936 быў выбраны кіраўніком РЗПЦ. 3 1950 г. жыў у ЗГПА.)

мітрапалітамі Бэрлінскім Серафімам і Парыскім Серафімам (59),

59 (Серафім (Лук'янаў Аляксандар, 23.08.1879—18.02.1959). У 1927— 1945 гг. узначальваў Заходнеэўрапейскую япархію РЗПЦ (зь месцапражываньнем у Парыжы). У1945 г. вярнуўся ў Маскоўскі патрыярхат, узначаліў Заходнеэўрапейскі экзархат РПЦ. 3 1954 г. жыў у СССР.)

япіскапам Венскім Васілём (60),

60 (Паўлоўскі Васіль (21.11.1880—1945). Нарадзіўся ў Казані. У 1935— 1939 гг. — дэкан тэалягічнага факультэту Харбінскага Інстытуту Сьвятога Уладзімера. У 1939 г. хіратанізаваны ў япіскапа Венскага. Памёр у Лодзі (Полыпча).),

япіскапам Потсдамскім Філіпам (61)

61 (Філіп (Гарднэр Іаган фон, 912.1898—26.02.1984). Нарадзіўся ў Севастопалі ў сямі фабрыканта, выхадца з Шатляндыі. У дзяцінстве перайшоў у праваслаўе, у 1920 г. эміграваў з Расеі. Скончыў тэалягічны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту (1928). Выкладаў грэцкую мову, літургіку й царкоўныя сыіевы ў сэмінарыях у Бялградзе й Цэцінье (Чарнагорыя). У 1936 г. пастрыгся ў манахі пад імем Філіпа. Працаваў у Палестыне, Вене, Бэрліне. У 1942 г. быў узьведзены ў сан япіскапа Потсдамскага. У 1945 г. зьняў зь сябе манаскі сан і ажаніўся. 3 1954 г. выкладаў расейскае літургічнае музыказнаўства ў Мюнхенскім унівэрсытэце. Абараніў дысэртацыю пра старажытныя царкоўныя сьпевы. Доктар філязофіі. Іаган фон Гарднэр вядомы як кампазытар, аўтар духоўна-музычных твораў, адзін з найлепшых знаўцаў царкоўных сьпеваў на эміграцыі. Памёр у Мюнхене.)

і архіяпіскапам Гарадзенскім Венедыктам. Гэткі вялізны ўдзел расейскай ярархіі ў высьвячэньні Гомельскага япіскапа — адмоўны знак часу — прарасейскай нямецкай палітыкі, што думала паўстрымаць балынавіцкі наступ на захад уласаўскім рухам. Прыняцьце Рыгора ў юрысдыкцыю мітрапаліта Панцеляймона на пачатку 1944 г. належала толькі да простых фармальнасьцяў.
3 другога боку, немцы баяліся, што лішні спогад расейскаму руху можа перакінуць на бок антынямецкага супраціву ўвесь беларускі нацыянальны элемэнт. Таму яны сталі рабіць некаторыя ўступкі й прапагандовыя сугестыі. Гэтак 21 сьнежня 1943 г. была пакліканая да жыцьця Беларуская Цэнтральная Рада з Радаславам Астроўскім на чале.
Гэтая апошняя інстытуцыя за сваю асноўную задачу мела „змабілізаваць усе сілы беларускага народу для зьнішчэньня бальшавізму й праз гэта канчаткова вызваліць беларускі народ ад прыгону бальшавіцкага крывавага панаваньня”. Апрача таго, даваліся ёй некаторыя магчымасьці самастойнай дзейнасьці „ў галіне сацыяльнага, культурнага й школьнага жыцьця”.
Далейшай нямецкай прапагандовай сугестыяй было далучэньне да Генэральнага Камісарыяту Беларусі Берасьцейшчыны й Піншчыны, паводле ранейшай мяжы БССР.
Для царкоўных справаў быў створаны пры БЦР аддзел веравызнаньняў, які стараўся мець уплыў на справы БАПЦ. Радаслаў Астроўскі спачатку хацеў выкарыстаць сваё становішча прэзыдэнта БЦР для пераменаў кіраўніцтва мітраполіяй, наіўна думаючы, што замена непаслухмянага Філафея япіскапам Сьцяпанам (Сеўбам), зь якім ён супрацоўнічаў у Смаленшчыне, спрычыніцца да аздараўленьня беларускай царквы. Ведама, гэткі праект знайшоў супраціў Панцеляймона, і на ягоны загад Сьцяпан ухіліўся ад кантакту з Астроўскім.
Другой спробай Радаслава Астроўскага ўнезалежніцца ад Філафея, а таксама й ад Панцеляймона было жаданьне паставіць на чале БАПЦ мітрапаліта Пінскага Аляксандра (Іназемцава) у сувязі з далучэньнем Палесься да Генэральнага Камісарыяту Беларусі.
Дзеля рэалізацыі гэтай думкі Астроўскі запрасіў на пачатку траўня 1944 г. Аляксандра ў Менск і зладзіў банкет у ягоны гонар. На банкеце прысутнічалі таксама падуладны япіскап Берасьцейскі Іаан (62)

62 Іаан (Лаўрыненка, ?—12.10.1985), япіскап Ковельскі (1941), архіяпіскап Палескі й Берасьцейскі (1943). Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Быў настаяцелем Сьвята-Уладзімерскай царквы ў Марыенбадзе. У1946 г. вярнуўся ў СССР. Быў япіскапам Пермскім (1946), архіяпіскапам Алма-Ацінскім (1956), Чалябінскім і Златавускім (1957), Кастрамскім (1961). У1961 г. пайшоў на пэнсію.)

(прыняты раней у юрысдыкцыю БАПЦ). Сьвецкія прамоўцы горача віталі ўладыкаў, спадзеючыся на цеснае супрацоўніцтва.
Прыбыцьцё мітрапаліта Аляксандра ў Менск выклікала зразумелую трывогу сярод япіскапаў БАПЦ. У сувязі з гэтым абдуманая была новая тактыка: у адносінах да БЦР і Астроўскага — тактыка сугэстыяў і прыгожых словаў, а адносна Аляксандра — прыяцельскіх дачыненьняў.
Дзеля гэтага й дзеля прыняцьця антымаскоўскай рэзалюцыі ў зьвязку са сьмерцю маскоўскага патрыярха Сяргея ды пераняцьцем патрыярхату Аляксеем (63) (Аляксей I (Сіманскі Сяргей, 1877—1970), патрыярх Маскоўскі й усёй Русі.) (15 траўня 1944 г.) мітрапаліт Панцеляймон склікаў Сабор япіскапаў. На гэтым Саборы разгледжаны быў таксама ліст Радаслава Астроўскага ў справе актывізацыі й беларусізацыі БАПЦ ды прынятая рэзалюцыя, поўная патрыятычных выказваньняў. Вось некаторыя вытрымкі зь яе:
„Сьвятая Праваслаўная Беларуская Царква (усюды прапускаецца слова „аўтакефальная” — В. П.)стаўшы з восені 1941 г. на шлях самастойнага й незалежнага ад іншай замежнай царквы існаваньня й кіраваньня, хоць фармальна яшчэ непрызнаная іншымі Праваслаўнымі Аўтакефальнымі Цэрквамі аўтакефальнай, паводле самой істоты сваёй дзейнасьці ня можа быць іншай, як нацыянальнай Царквой беларускага народу, і дзеля гэтага павінна ўзгадоўваць беларускае праваслаўнае грамадзянства ў нацыянальным духу, прымаючы пад увагу гістарычнае мінулае нашага беларускага народу, яго шматгадовую сувязь з аднаго боку з Масквою, а з другога — з Польшчаю, якія спрычыніліся ў значнай меры да дэнацыяналізацыі нашага народу. Сабор япіскапаў Праваслаўнай Беларускай Царквы знаходзіць, што нацыянальнае адраджэньне беларускага народу зьяўляецца справай вельмі важнай і патрабуе шматгадовай і энэргічнай працы ўсіх здаровых нацыянальных сілаў беларускага грамадзтва.
Сабор япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы сваю царкоўную ахвярную працу над адраджэньнем беларускага народу й яго дзяржаўнага будаўніцтваразумее не іначай, як у добрым супрацоўніцтве з нацыянальнай беларускай дзяржаўнай уладай і пры наяўнасьці існага цяпер аддзяленьня царквы ад дзяржавы, і было б вельмі сумным і шкодным для справы адраджэньня нашага беларускага народу й беларускай дзяржаўнасьці, калі б адносіны гэтыя зьмяніліся на варожыя.
На падставе вышэйпададзенага пастанавілі: 1) Зь вялікім задавальненьнем прывітаць існаваньне Беларускай Цэнтральнай Рады як нацыянальнай улады беларускага народу. 2) Заклікаць усё духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы да энэргічнай і супольнай пастырскай працы, скіраванай да падняцьця так рэлігійна-маральнага, як і нацыянальнага ўзроўню праваслаўных сыноў Беларускай Царквы. 3) Забавязаць усіх сьвятароў авалодаць у магчыма кароткім часе беларускаю народнаю моваю. 4) Забавязаць усё духавенства Праваслаўнай Беларускай Царквы ў казаньнях, у школах і ў узаемаадносінах з парахвіянамі карыстацца выключна беларускай мовай”. 
Далейшыя пастановы датычылі падрыхтоўкі нацыянальна сьведамага маладога духавенства, рэлігійнай літаратуры й часопісаў, падручнікаў і іншых матэрыялаў, патрэбных для беларусізацыі царкоўнага жыцьця.
Каб не дапусьціць да эвэнтуальнай замены ў кіраўніцтве мітраполіяй, Сабор япіскапаў прызначыў Панцеляймону тытул Яго Блажэнства з нашэньнем перад ім крыжа й дзьвюх панагіяў.

Наступна Сабор япіскапаў уключыў акругі Палесься — Пінскую, Палескую й Берасьцейскую — у склад Беларускай мітраполіі, а мітрапаліту Аляксандру запрапанаваў разам з духавенствам і парахвіямі ўвайсьці ў юрысдыкцыйнае падпарадкаваньне Яго Блажэнству мітрапаліту Панцеляймону. Аляксандар на гэта згадзіўся з тым, што будзе захаванае за ім права пранясеньня Сьвятога Крыжа падчас багаслужэньняў на тэрыторыі яго япархіі, што дадзена яму Саборам япіскапаў Украінскай Аўтакефальнай Царквы, як старшыні гэтага Сабору. На гэта Сабор не зусім пагадзіўся. Ён зажадаў звальняючай граматы для Аляксандра ад мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса ды адмовы ад старшынства на Саборы япіскапаў Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ды ад кананічнай сувязі зь япіскапамі гэтай царквы.
Аляксандар наагул згадзіўся ўвайсьці ў Беларускую мітраполію, але патрабаваных граматаў не прыслаў, а хуткая эвакуацыя зь Менску перад балыпавіцкім наступам ды адыход нямецкай арміі зь Беларусі перарвалі ўсялякія пляны аднаго ды другога бакоў.
Масавую эвакуацыю беларускага нацыянальнага актыву зь Беларусі папярэдзіў Усебеларускі Кангрэс, скліканы БЦР 27 чэрвеня 1944 г. дзеля выражэньня нацыянальнага пратэсту перад бальшавіцкім наступам і новай маскоўскай акупацыяй Беларусі. На Кангрэсе зь япіскапаў прысутнічаў толькі Філафей, які ў сваёй вітальнай прамове ўспамінаў, што наладжваецца царкоўнае жыцьцё, сарамліва згадваў існаваньне беларускай аўтакефаліі, а заклікаў да рэлігійнага адраджэньня як ідэйнай абароны перад бальшавізмам.
Так скончыўся трохгадовы пэрыяд нямецкага вызваленьня ад бальшавізму, пэрыяд вялікага нацыянальнага беларускага ўздыму ў незвычайна цяжкіх умовах вайны: нямецкай акупацыі, балыпавіцкай і польскай дывэрсій ды расейскага царкоўнага засільля. Чужацкая школа (маскоўская й польская) зламала нацыянальную душу праваслаўнага духавенства, якое ў вырашальных момантах нацыянальнага адраджэньня беларускага народу схільнае было да здрадніцтва, да змовы з нацыянальнымі ворагамі.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў чэрвені 1944 г. мела ў сваім складзе 9 япархіяў і 9 уладыкаў (Панцеляймон, Венедыкт, Філафей, Апанас, Сьцяпан, Рыгор, Іаан, Павал і Аляксандар), аднак ніводзін зь іх ня быў верным сынам беларускага народу й не змагаўся за дзяржаўныя, нацыянальныя й царкоўныя інтарэсы Беларусі.

Падрыхтоўка да друку й камэнтары Алега Гардзіенкі.

 

Comments