6. Савецкая акупацыя Заходняй Беларусі

6. Савецкая акупацыя Заходняй Беларусі

Развал Польшчы й заняцьце Заходняй Беларусі балынавікамі ў верасьні 1939 г. спачатку падымала настроі беларускага насельніцтва, якое ня ведала сутнасьці бальшавізму й ягонай антыбеларускай палітыкі, быццам надышоў час вызваленьня ад нацыянальнага й рэлігійнага прыгнёту польскіх паноў. У шматлікіх мясцовасьцях насельніцтва само распраўлялася зь ненавісным палянізацыйным элемэнтам, праводзячы экзэкуцыі злоўленых агентаў. Гэтак былі расстраляныя дзясяткі праваслаўных сьвятароў, якія ў апошніх гадах існаваньня Польскай дзяржавы праявілі сябе актыўнымі служакамі навяртаньня ў „праваслаўныя" палякі. Многіх з пазасталых пры жыцьці пасьля (у 1940 г.) балыпавікі вывезьлі ў Сыбір.
Япіскапы Сава й Мацей (апора палянізацыйнай акцыі ў Заходняй Беларусі) уцяклі. Усе іншыя япіскапы (таксама й каталіцкія) асталіся на сваіх месцах. Такім чынам, становішча праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі пасьля 17 верасьня 1939 г. было наступнае: у Віленскай япархіі знаходзіўся архіяпіскап Феадосій (20),

20 (Феадосій (Феадосіеў Мікалай, 3.11.1864—1942). Нарадзіўся ўЧарнігаўскай губэрні, скончыўЧарнігаўскую духоўную сэмінарыю, затым (у 1890 г.) — духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбурзе. Быў настаўнікам у Чарнігаўскай духоўнай вучэльні, затым памочнікам дырэктара гэтай вучэльні, інспэктарам Менскай духоўнай сэмінарыі (1898—1899), рэктарам Тульскай духоўнай сэмінарыі. У1903 г. узьведзены ў сан япіскапа Кірылаўскага, вікарыя Ноўгарадзкай губэрні. Быў япіскапам Ціхвінскім, Смаленскім. 3 1922 па 1939 гг. — архіяпіскап Віленскі й Лідзкі ПАПЦ. 31939 г. не служыў, пражываў у Вільні. Пахаваны ў Сьвята-Духавым манастыры.)

у Пінскай — архіяпіскап Аляксандар (21);

21 Аляксандар (Іназемцаў Мікалай, 12.08.1882—09.02.1948). Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1913). 3 1922 г. — япіскап Люблінскі, з канца 1922 г. — Пінскі й Палескі. 3 1942 г. — мітрапаліт Аўтакефальнай Украінскай Праваслаўнай Царквы, адзін зь яе актыўных стваральнікаў. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Забіты ў Мюнхене ў лютым 1948 г. пры нявысьветленых абставінах.)

у Гарадзенскай япархіі адміністрацыя знаходзілася з даручэньня ўцёклага япіскапа Савы ў руках пратаярэя Рыгора Барышкевіча (22),

22 (Рыгор (Барышкевіч Георгі, 18.04.1889—26.10.1957). Нарадзіўся ў вёсцы Межрынскай (сёньня Ровенская вобласьць, Украіна). Скончыў Валынскую сэмінарыю (1910), Імпэратарскую духоўную акадэмію ў Казані (1914). Служыў на Валыні, быў настаяцелем сабора ва Ўладзімеры-Валынскім (1927 — 1932), затым у Крамянцы. Са студзеня 1939 г. — настаяцель сабора ў Гародні. У1942 г. пастрыжаны ў манахі пад імем Рыгора (Грыгорыя), узьведзены ў архімандрыты, а ў кастрычніку 1943 г. прызначаны япіскапам Гомельска-Мазырскім. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У1946 г. перайшоў у лона РЗПЦ. 3 1947 г. — япіскап Манрэальскі й Усходнеканадзкі, з 1954 г. — архіяпіскап. У 1954 г. узначаліў Чыкаска-Кліўлэндзкую япархію (з 1957 г. япархія Чыкаска-Дэтройцкая й Сярэдняга Захаду).)

сябры Гарадзенскага кансысторскага Сыноду.

Міма афіцыйнай бязбожніцкай акцыі ды канфіскацыі царкоўнай маёмасьці, а таксама накладаньня высокіх падаткаў на сьвятыні, у царкоўным жыцьці балыпавікі падтрымоўвалі расейскае духавенства, якое адмовілася ўключыцца ў польскую аўтакефалію ды было перасьледаванае польскімі ўладамі. Ніякія беларускія нацыянальныя меркаваньні не браліся пад увагу. Гэтак на паверхню выплылі два япіскапы: Панцеляймон і Элефэры (23) (Гл. спасылкі 4 і 5.).
Архіяпіскап Панцеляймон (Ражноўскі) пасьля рэвалюцыі (1921) атрымаў назначэньне ад патрыярха Ціхана на япіскапскую катэдру новаўтворанай Пінска-Наваградзкай япархіі. Дзеля таго, што Наваградак ня меў спрыяльных умоваў на адкрыцьцё катэдры, яна была сарганізаваная ў Пінску. У1922 г. патрыярх Ціхан надаў Панцеляймону тытул архіяпіскапа, магчыма, каб падбадзёрыць яго ў змаганьні з будучай аўтакефаліяй. Панцеляймон аказаўся верным расейскай царкве й ў аўтакефалію не пайшоў, за што быў высланы ў Мялецкі манастыр на Палесьсі бяз права кіраваць япархіяй. У гэтым манастыры ён пражыў да 1927 г., пасьля быў пераведзены ў Дэрманскі, а ўрэшце ў 1934 г. — У Жыровіцкі манастыр, дзе й дачакаўся развалу Полыпчы.
Міма старасьці (меў 73 гады), Панцеляймон карыстаў прыход бальшавікоў для пераняцьця япіскапскай улады ў Заходняй Беларусі й зараз жа зьвярнуўся пісьмова да мітрапаліта Сяргея, просячы прыняць яго й падуладныя парахвіі з усім духавенствам у юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі ды зацьвердзіць яго япіскапам Наваградзка-Пінскай япархіі. Адначасна ён паведамляў, што Гарадзенская япархія ня мае япіскапа, і што ён мае яе пад сваю архіпастырскую апеку.
Пасьля гэтага Панцеляймон разаслаў да ўсяго праваслаўнага духавенства Гарадзенскай япархіі свой абежны ліст, паведамляючы, што ён пераймае япархію пад сваё кіраўніцтва й што ўсе парахвіі яе пераходзяць пад юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі. Усе духоўнікі ад гэтай пары маюць памінаць у набажэнствах мітрапаліта Маскоўскага Сяргея, мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса ды яго (Панцеляймона). Некалькі дзён пазьней (7 кастрычніка 1939 г.), відаць схамянуўшыся, у чарговым абежніку ён забараніў памінаць варшаўскага мітрапаліта Дзяніса.
У іншым лісьце да пратаярэя Барышкевіча Панцеляймон загадваў яму сарганізаваць замест кансысторыі епархіяльную ўправу ды кіраваць япархіяй да часу ягонага прыезду ў Гародню.
Барышкевіч склікаў нараду гарадзенскага праваслаўнага духавен-ства (9 кастрычніка 1939 г.) дзеля абмеркаваньня становішча. На нарадзе большасьць прысутных выказалася за запросіны на Гарадзенскую катэдру япіскапа Сымона (Іваноўскага) (24)

24 (Іваноўскі Сымон (1.02.1888—1.02.1966). У1924 г. быў хіратанізаваны ў япіскапа Крамянецкага ПАПЦ, з 24 сакавіка 1941г. — архіяпіскап. У1942  1944 гг. — архіяпіскап Чарнігаўскі й Нежынскі. У1947—1955 гг. рэпрэсаваны. 3 кастрычніка 1955 па жнівень 1961 іт. — япіскап Вініцкі й Брацлаўскі (Украіна).)

ды даручыла кансысторыі зьвярнуцца ў гэтай справе да сяброў Сыноду праваслаўнай царквы ў Полыпчы архіяпіскапаў — Віленскага Феадосія, Палескага Аляксандра (Іназемцава) і ВалынскагаАляксея (25).

25 Аляксей (Грамадзкі Аляксандар, 3.11.1862—8.05.1943). 3 19281. — архіяпіскап Гарадзенскі, з красавіка 1934 г. — архіяпіскап Валынскі. У1940 г. перайшоў у юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі. У жніўні 1941 г. узначаліў Украінскую Аўтаномную Царкву. У 1943 г. забіты ўкраінскімі падпольшчыкамі, сябрамі Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў.)

У адказ на лісты Гарадзенскай кансысторыі адгукнуўся япіскап Валынскі Аляксей, які пісаў (18 лістапада 1939 г.): „Пасьля адпаведных зносінаў з уладыкам Аляксандрам, ад яго, ад сябе й пратаярэя Сымона паведамляю Вам (пакуль прыватна), што дзеля выняткавых абставінаў часу, мы ня бачым перашкодаў дзеля часовага фактычнага й ерархічнага пераняцьця Вашай япархіі пражываючым у Жырові-цах на супачынку архіяпіскапам Панцеляймонам. Інакш кажучы, ніхто не рызыкаваў супрацьставацца акцыі захопніцкага й саветафіль-скага Панцеляймона.
Маскоўская патрыярхія, са свайго боку, ахвотна зацьвердзіла яго дыямэнтавым крыжам на клабуку ды надала яму тытул экзарха патрыярхіі, даручаючы апеку над усімі занятымі землямі (беларускімі й украінскімі) ад імя патрыярхіі „пакуль ня будзе іншага праваслаўнага патрыяршага архіярэя".
На падставе ліста Маскоўскага патрыярха Панцеляймон разаслаў лісты ўсім япіскапам Заходняй Беларусі й Украіны, паведамляючы ім аб сваім прызначэньні на экзарха Маскоўскай патрыярхіі, ды прапанаваў неадкладна прыслаць свае дэклярацыі на яго імя аб прызнаньні гэтай патрыярхіі за сваю кананічную ўладу. Панцеляймону адпісаў толькі япіскап Астроскі Сымон, а ўсе іншыя япіскапы пераслалі верноподдатіческііе декларацыі беспасярэдна ў Маскву Сяргею, ігнаруючы такім чынам новапрызначанага экзарха.
Канчатковае афармленьне прылучэньня да расейскай царквы япіскапаў, што прыслалі свае дэклярацыі, адбылося ўлетку 1940 г. У Маскве, куды яны ўсе былі выкліканыя. Не паехалі ў Маскву толькі архіяпіскап Віленскі Феадосій, Пінскі Аляксандар і япіскап Луцкі Палікарп (26).

26 (Палікарп (Сікорскі Пётра, 20.06.1875—22.10.1953). Скончыў Кіеўскую духоўную сэмінарыю. У1919—1921 гг. быў віцэ-дырэктарам Дэпартамэнту агульных справаў ва ўрадзе Пятлюры. 3 1921 г. жыў у Полыпчы, з 1922 г. — япіскап Луцкі. 2 жніўня 1941г. мітрапаліт Варшаўскі Дзяніс прызначыўяго архіяпіскапам Луцкім і Ковельскім, а 24 сьнежня 1941г. — адміністратарам Аўтакефальнай Украінскай Праваслаўнай Царквы. 3 мая 1942 г. — мітрапаліт Кіеўскі. 3 1944 г. — за мяжой, жыў у Парыжы, кіраваў Украінскай Замежнай Праваслаўнай Царквой.)

Акт прылучэньня складаўся з чытаньня адпаведнай малітвы над кандыдатам, яго споведзі ды супольнай службы ў літургіі. Далучыліся: 25 чэрвеня 1940 г. архіяпіскап Аляксей і япіскап Камень-Кашырскі Антон; 10 ліпеня 1940 г. — архіяпіскап Панцеляймон; 21 жніўня 1940 г. — япіскап Астроскі Сымон.
Другі „мучанік" за справу расейскай царквы япіскап Віленскі Элефэры (Багаяўленскі), які ад 1923 г. жыў у Жамойці (Летуве) і застаўся ў юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі, цяпер за сваю вернасьць атрымаў тытул мітрапаліта й з прыходам балыпавікоў у Вільню прыбыў сюды ды абвесьціў сябе архіпастырам.
Дасюлешні архіяпіскап Феадосій прымушаны быў саступіць пасьля таго, як мітрапаліт Маскоўскі Сяргей ды новы мітрапаліт Віленскі Элефэры забаранілі яму выконваць духоўныя абавязкі. Ён тады перайшоў на спачын у Сьвята-Духаўскі манастыр і больш ня ўмешваўся ў царкоўныя справы.
У канцы 1940 г. мітрапаліт Элефэры памёр, а на яго месца быў вызначаны мітрапаліт Сяргей Васкрасенскі (27),

27 (Сяргей (Васкрасенскі Дзьмітры, 9.11.1897—29.04.1944). 3 1933 г. — япіскап Каломенскі. Быў найбліжэйшым памочнікам патрыяршага месцаахоўніка мітрапаліта Сяргея. У канцы 1940 г. прызначаны мітрапалітам Віленскім і Літоўскім, экзархам Латвіі й Эстоніі. Працаваў на акупаванай тэрыторыі. Забіты СД на шашы між Вільнюсам і Каўнасам.)

масквіч, з тытулам „мітрапаліт Віленскі й Літоўскі, экзарх Прыбалтыйскі", які падпарадкаваў Маскве землі, што ўваходзілі ў склад Жамойцкай (Летувіскай) рэспублікі, павялічанай савецкім падарункам ад 10 кастрычніка 1939 г. беларускай Віленшчыны.
3 далучэньнем Вільні й часткі Віленшчыны да Жамойцкай рэспублікі рэшта Віленскай япархіі апынулася ў БССР безь япіскапа. Пераняў яе пад сваю юрысдыкцыю архіяпіскап Панцеляймон, канцэнтруючы ў сваіх руках аграмадную тэрыторыю, цэнтрам якой зрабіў Жыровіцкі манастыр. Ягонымі супрацоўнікамі сталіся: архімандрыт гэтага манастыра Венедыкт (Бабкоўскі) (28)

28 (Венедыкт (Бабкоўскі Васіль, 28.02.1876—3.09.1951). 3 красавіка 1942 г. — архіяпіскап Гарадзенскі й Беластоцкі БАПЦ, экзарх Усходняй Прусіі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоўу РЗПЦ, кіраваў Нямецкай япархіяй. Памёр у Мюнхене.)

ды пратаярэй Аўген Катовіч.

Савецкія ўлады не заміналі архіяпіскапу Панцеляймону ў выконваньні адміністрацыйных функцыяў. Ен мусіў толькі плаціць ім адумысны падатак, так званы „культзбор”, якім было ападаткаванае ўсё духавенства. Гэты падатак быў даволі высокі, памер яго залежаў ад мясцовага фінансавага аддзелу. За няўплату падатку пагражала вязьніца або высылка ў працоўны лягер.
У красавіку 1940 г. Маскоўская мітраполія накіравала япіскапа Сяргея (Васкрасенскага), мітрапаліта Віленскага й Літоўскага, экзарха Прыбалтыйскага ў Заходнюю БССР і УССР з царкоўнай візытацыяй. Хутка пасьля яе адбыліся зьмены ў царкоўным кіраўніцтве. Савецкія ўлады ня мелі даверу да мясцовай ярархіі й духавенства й пачалі замяняць іх савецкімі расейцамі. Гэтак у ліпені 1940 г. Маскоўская патрыярхія прызначыла новага мітрапаліта Мікалая (29) (Ярушэвіч Мікалай (13.01.1892—13.12.1961), ярарх Маскоўскай патрыярхіі.) з тытулам экзарха Заходняй Беларусі й Украіны. Ен пераняў Валынска-Луцкую япархію, пакідаючы мясцоваму архіяпіскапу Аляксею невялікую колькасьць парахвіяў. Звольнены быў адначасова ад абавязкаў экзарха архіяпіскап Панцеляймон, якому перадавалася ў адміністрацыю новаствораная Гарадзенска-Вялейская япархія (Гарадзенская й пакінутая ў БССР частка Віленскай япархіі).
Гэта была вялізная япархія, што налічвала да 307 парахвіяў, кіраваць якімі цяжка было старому Панцеляймону. Таму ён прасіў мітрапаліта Маскоўскага Сяргея, каб высьвяціў яму ў дапамогу вікарыя, прапануючы Жыровіцкага архімандрыта Венедыкта. Маскоўская патрыярхія прыхільна паставілася да просьбы Панцеляймона. У сакавіку 1941 г. архімандрыт Венедыкт быў выкліканы ў Маскву, дзе ён быў хіратанізаваны мітрапалітам Сяргеем пры ўдзеле дзесяці япіскапаў з Заходняй БССР і УССР, што былі тады таксама ў Маскве. Венедыкт атрымаў тытул япіскапа Берасьцейскага й заняў становішча вікарыя Гарадзенска-Вялейскай япархіі, а архіяпіскапу Панцеляймону дазвалялася надалей жыць у Жыровіцкім манастыры ды ёй кіраваць.
Новавысьвячаны япіскап Венедыкт (Васіль Бабкоўскі) — па паходжаньні сын расейскага сьвятара з Апочыцкага павету Пскоўскай губэрні. Ад 1914 г. быў сьвятаром у Наваградзкім саборы, а ў пасьляваен-най пары благачынным Наваградзкай акругі. У Жыровіцкі манастыр паступіў у 1937 г. і тут быў архімандрытам аж да высьвячэньня яго на япіскапа. Выхаваны ў расейскім вялікадзяржаўным духу, падобна як і архіяпіскап Панцеляймон, належаў да старой расейскай гвардыі, якая замацоўвала русіфікацыю на Беларусі ва ўсякіх абставінах. Нічога дзіўнага, што абодвух лучылі таксама блізкія сяброўскія дачыненьні ды цеснае супрацоўніцтва ў супрацьдзеяньні беларусізацыі праваслаўнай царквы, аб чым будзе гутарка ніжэй.


Comments