5. У Заходняй Беларусі пад польскай акупацыяй

Паводле Рыскай польска-савецкай дамовы аб падзеле Беларусі й Украіны (18 сакавіка 1921 г.) іх заходнія часткі апынуліся пад польскай акупацыяй. Тут стварыліся наступныя праваслаўныя япархіі:

- у Заходняй Беларусі: Віленская, Гарадзенская й Палеская (з катэдрай у Пінску);
- у Заходняй Украіне: Валынская (з катэдрай ва Ўладзімеры), а таксама Варшаўска-Холмская (з катэдрай у Варшаве).
3 усіх праваслаўных япархіяў была сарганізавана ўлетку 1921 г. адна Варшаўская мітраполія на чале з былым архіяпіскапам Менскім Георгіем (1),

1 ( Георгі (Ярашэўскі Юры, 18.11.1872—8.02.1923). Нарадзіўся на Падольшчыне. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. У сакавіку 1900 г. пастрыжаны ў манахі й рукапакладзены ў сан ераманаха. Зь лістапада 1910 г. — вікарый Пецярбурскай япархіі, рэктар Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі, у 1916—1918 гг. — япіскап Менскі. У красавіку 1918 г. узьведзены ў сан архіяпіскапа. 3 1919 г. разам з Добраахвотніцкай арміяй Антона Дзянікіна эміграваў напачатку ў Сэрбію, затым — Італію. 3 1921 г. жыў у Польшчы. Патрыярх Расейскай Праваслаўнай Царквы (далей РПЦ) Ціхан узьвёў яго ў сан часовага экзарха, а затым мітрапаліта.)

 застрэленым у 1923 г. расейскім агентам архімандрытам Латышонкам (2).

2 (Цяжка вызначыць, што пераважала ў канфлікце Георгія й Смарагда: палітычнае ці асабістае. Смарагд, сьвецкае імя Павал Латышонак (Латышонкаў). Нарадзіўся ў сям'і сьвятара пад Гародняй. Скончыў на „выдатна" Віленскую духоўную сэмінарыю й за дзяржаўны кошт быў накіраваны ў Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію. За бліскучыя дасягненьні ў ву-чобе пакінуты пры акадэміі ўякасьці стыпэндыята з прысуджэньнем званьня прыват-дацэнта. Аднак адмовіўся ад пасады й прыняў манаства зь імем Смарагд. Быў інспэктарам, а затым рэктарам Холмскай духоўнай сэміна-рыі. Па сканчэньні Першай Сусьветнай вайны вярнуўся да абавязкаў рэктара. Заваяваў аўтарытэт сярод вернікаў і калег як выдатны знаўца сусьвет-най і царкоўнай гісторыі. Быў пасьлядоўным праціўнікам аўтакефаліі поль-скай царквы.
Увосень 1922 г. мітрапаліт Варшаўскі Георгі пазбавіў Смарагда пасады рэктара сэмінарыі. Але апошні, паводле сьведчаньняў царкоўных гісторыкаў, не атрымаў гэтага распараджэньня, бо гасьцяваў у бацькоўскім прыходзе. Георгі ж за грэбаваньне распараджэньнем наклаў на архімандрыта Смарагда забарону на багаслужбы.
Найвышэйшы праваслаўны клір Полыпчы — япіскапы Уладзімер, Элефэры й інш. — выступіў у абарону Смарагда й прасіў Георгія адмяніць рашэньне, у прыватнасьці, забарону на багаслужбы. Аднак Варшаўскі мітрапаліт быў непахісны. Каталізатарам канфлікту стала таксама распараджэньне маскоўскага патрыярха Ціхана аб прызначэньні Смарагда на пасаду япіскапа Слуцкага. Нягледзячы на тое, што фармальна польская праваслаўная царква яшчэ падпарадкоўвалася Маскве, Георгі забараніў польскім япіскапам рабіць высьвячэньне Смарагда.
Смарагд неаднаразова сустракаўся з Георгіем, просячы адмяніць рашэньне, але той быў непахісны. Гэтыя абставіны падарвалі псыхічнае здароўе архімандрыта. Падчас адной з сустрэчаў нэрвова хворы Смарагд некалькі разоў стрэліў у мітрапаліта Георгія са спэцыяльна набытага рэвальвэра.
Царкоўныя ўлады пазбавілі Смарагда духоўнага й манаскага сану й ён быў асуджаны як сьвецкая асоба (Павал Латышонак) Варшаўскім акруго-вым судом на 12 гадоў турмы. Тэрмін адбываў у Макатоўскай турме ў Вар-шаве. У1935 г. выехаў у Чэхію.)

 
Польшча ад самага пачатку стварэньня сваёй дзяржавы не пайшла на падпарадкаваньне праваслаўнай царквы (у межах сваёй улады) Маскоўскаму патрыярхату ці Расейскай Замежнай Праваслаўнай Царкве (далей РЗПЦ — рэд.) і пачала стараньні ў Канстантынопалі аб усталяваньні царкоўнай аўтакефаліі.
Супраць аддзяленьня праваслаўнай царквы вялі востры супраціў як япіскапы, так і некаторае падуладнае ім духавенства — пазасталыя тут былыя царскія стаўпы русіфікацыйнай палітыкі ў Беларусі й Украіне. У выніку гэтай барацьбы яшчэ на пачатку 1923 г. быў выселены з Полыпчы япіскап Бельскі Сяргей (3),

 3 (Сяргей (Каралёў Аркадзь, 18.01.1881—18.12.1952). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1905). 17 красавіка 1921 г. быў хіратанізаваны ў япіскапа Бельскага. У 1922 г. высланы з Полыпчы, жыў у Празе, быў вікарыем мітрапаліта Яўлогія, які кіраваў Заходнеэўрапейскім экзархатам РПЦ, затым перайшоў у юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярхату. У 1945 г. Сяргей і Яўлогій вярнуліся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 7.06.1946 г. — архіяпіскап Венскі РПЦ, а з кастрычніка 1946 г. — экзарх Сярэдняй Эўропы. Зь верасьня 1950 г. быў архіяпіскапам Казанскім і Чыстопальскім.)

арыштаваныя архіяпіскап Віленскі й Літоўскі Элефэры (4),

4 (Элефэры (Багаяўленскі Дзьмітры, 14.10.1870—31.12.1940), архіяпіскап Віленскі.)

ды япіскап Пінскі й Наваградзкі Панцеляймон 5.

5 (Панцеляймон (Ражноўскі Павал, 20.09.1867—30.12.1950), мітрапаліт. Нарадзіўся ў Кастраме ў сямі польскага афіцэра. Скончыў ваенна-інжынэрную вучэльню, афіцэр царскай арміі. У1897 г. прыняў манаства, скончыў місіянэрскія курсы пры Казанскай духоўнай акадэміі. У 1906—1913 гг. — настаяцель Маркава манастыра ў Віцебску. У1913–1920 гг. япіскап Дзьвінскі й Полацкі. 3 1920 г. — япіскап Пінскі. За супраціўленьне аўтакефаліі Польскай Праваслаўнай Царквы пазбаўлены катэдры. Падчас нямецкай акупацыі мітрапаліт Менскі й усёй Беларусі. 3-за супраціву беларусізацыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) выдалены пад нагляд паліцыйных уладаў у манастыр Ляды (Смалявіцкі раён Менскай вобласьці), потым — у Вялейку. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, жыў у Нямеччыне. Увесну 1946 г. перайшоў пад юрысдыкцыю РЗПЦ, быў кіраўніком Беларускай мітраполіі РЗПЦ. Памёр у Мюнхене.)

Беларускае й украінскае насельніцтва ў гэтым супраціве ня брала ніякага ўдзелу.
Стараньні аб заснаваньні Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (далей ПАПЦ — рэд.) скончыліся пасьпяхова, і 13 лістапада 1924 г. канстантынопальскі патрыярх Рыгор VII выдаўтомас (закон), у якім сьцьвярджаў: „Першае адарваньне ад нашага пасаду Кіеўскай мітраполіі й праваслаўных мітраполіяў Польшчы й Літвы, залежных ад яе, ды прылучэньне іх (1686) да Маскоўскай царквы адбылося нязгодна з кананічнымі правіламі, а таксама не былі датрыманыяМасквой умовы аб поўнай царкоўнай аўтаноміі кіеўскага мітрапаліта, такім чынам няма ніякіх перашкодаў да аднаўленьня страчанай аўтакефаліі. Гэтае асьведчаньне патрыярха мае асаблівую вагу, бо яно афіцыйна сьцьвярджае незаконнасьць пераняцьця Масквой праваслаўнай царквы Беларусі й Украіны, у абыход яе махінацыяў у гэтым напрамку".
Афіцыйнае абвяшчэньне ПАПЦ адбылося 17 верасьня 1925 г. на Саборы япіскапаў, духавенства й прадстаўнікоў ад вернікаў, у прыватнасьці, канстантынопальскага й румынскага патрыярхаў. Новапакліканым мітрапалітам стаў япіскап Варшаўскі Дзяніс (6)

(Дзяніс (Дзіянісій) (Валядзінскі Канстанцін, 4051876—15031960). Скончыў Казанскую духоўную акадэмію. 21.04.1913 г. хіратанізаваны ў япіскапа Крамянецкага. У1919 г. эміграваў. 27 лютага 1923 г. абраны мітрапалітам Варшаўскім — кіраўніком ПАПЦ. Падчас Другой Сусьветнай вайны ўзначальваў праваслаўную царкву ў Генэрал-губэрнатарстве. У1948 г. напісаў пакаянны ліст аб вяртаньні ў РПЦ і быў прыняты ў сане мітрапаліта. Памёр у Лодзі.)

ПАПЦ хутка прызналі ўсе іншыя аўтакефальныя цэрквы па-за выключэньнем РПЦ. Масква праз савецкага стаўленьніка мітрапаліта Сяргея (7)

7 (Сяргей (Страгародзкі Іван, 11.01.1867—15.05.1944). Зь лістапада 1917 г. — мітрапаліт Уладзімерскі й Шуйскі. 3 10 сьнежня 1925 г. — намесьнік патрыяршага месцаахоўніка, у лістападзе 1926 г. — сакавіку 1927 г. знаходзіўся пад арыштам. Па вызваленьні заклікаў сьвятароў супрацоўнічаць з савецкай уладай. Менавіта пасьля гэтай заявы РЗПЦ пакінула Расейскую Праваслаўную Царкву й абвесьціла сваю незалежнасьць. 3 1934 г. — мітрапаліт Маскоўскі й Каломенскі, 1 студзеня 1937 г. — патрыяршы месцаахоўнік. 8 верасьня 1943 г. на саборы РПЦ, які праходзіў са згоды савецкіх уладаў, абраны патрыярхам Маскоўскім.)

ў 1928 г. склала нават востры пратэст на рукі мітрапаліта Дзяніса, у якім падкрэсьлівалася, што аўтакефальная царква ў Полынчы незаконная, бо ня мае згоды маткі — царквы расейскай, да якой яна раней належала, а патрыярх Ціхан (8)

8 (Ціхан (Белавін Васіль, 19.01.1865—12.04.1925). 3 5 лістапада 1917 г. — патрыярх Маскоўскі й усёй Расіі. Востра крытыкаваў савецкую ўладу, за што неаднаразова перасьледаваўся й падвяргаўся арыпггу. У1989 г. кананізаваны.)

яшчэ раней згадзіўся быў даць Варшаўскай мітраполіі аўтаномію, але не аўтакефалію. Пратэст мітрапаліта Сяргея быў успрыняты ў Варшаве як савецкая спроба ўмешваньня ў царкоўныя справы Полынчы. У гэтым самым часе Масква спрабавала паралізаваць і дзейнасьць РЗПЦ пад кіраўніцтвам мітрапаліта Антонія (9).

(Антоні (Храпавіцкі Аляксей, 17.03.1863—10.08.1936), архіяпіскап Ва-лынскі й Жытомірскі (1906—1918). 17 траўня 1918 г. абраны мітрапалітам Кіеўскім і Галіцкім. У1919 г. эміграваў у Югаславію. 3 1922 па 1936 г. — старшыня архіярэйскага Сыноду РЗПЦ, які ў 1927 г. аддзяліўся ад Масквы. Пахаваны ў Бялградзе.)

Арганізуючы праваслаўную аўтакефалію, польскі ўрад зусім не кіраваўся нацыянальна-рэлігійнымі інтарэсамі беларусаў і ўкраінцаў, але перадусім сваімі вялікадзяржаўніцкімі асыміляцыйнымі інтарэсамі. Сутнасьць іх заключалася ў тым, што польскія вядучыя палітычныя колы імкнуліся ў якнайхутчэйшым часе спалянізаваць праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў ды зацерці сьляды незалежніцкіх настаўленьняў. Палітыка гэтая вялася: а) пры дапамозе ўзмоцненай каталіцкай акцыі, субсыдыяванай урадам; б) пры дапамозе недапушчэньня беларусізацыі й украінізацыі цэркваў і падтрымоўваньня русафільскіх элемэнтаў, варожа настроеных да нацыянальных патрэбаў вернікаў; в) пры дапамозе поўнай палянізацыі праваслаўнай царквы.
Міма канстытуцыйных і міжнародных забавязваньняў аб рэлігійнай і нацыянальнай талеранцыі, Полынча ніколі талерантна ня ставілася да праваслаўя, а наадварот, уважала яго за канечнае зло ды прытым небясьпечнае для шматнацыянальнай польскай дзяржавы.
Першым заданьнем гэтай палітыкі было падарваць эканамічную самастойнасьць праваслаўнай царквы. Наступна зьменшыць як толькі магчыма лік праваслаўных сьвятароў і парахвіяў, каб праваслаўных вернікаў паставіць ва ўмовы цяжкага кантакту са сваім духавенствам ды даць разгорненыя магчымасьці місійным акцыям рыма-каталіцкага духавенства, якое было носьбітам і правадніком нацыяналістычнай польскай думкі. Каталіцкае духавенства мела адыграць тую палітычную ролю ў Заходняй Беларусі, якую Масква ўскладала перад рэвалюцыяй на сваіх праваслаўных стаўленьнікаў у шырэньні русіфікацыі й расейскай вялікадзяржаўнасьці. Гэтак дэкрэтам ад 16 сьнежня 1918 г. былі забраныя ўсе царкоўныя й манастырскія (праваслаўныя) землі й перададзены ў калянізацыйны фонд. Ад 1921 г. аж да Другой Сусьветнай вайны (1939) працягваліся сыстэматычныя акцыі зачыненьня, бурэньня ці перарабленьня праваслаўных сьвятыняў і манастыроў. Аб гэтай зьнішчальнай польскай акцыі гэтак казаў беларускі сэнатар (у Сэнаце Полынчы)Вячаслаў Багдановіч (10)

10 (Багдановіч Вячаслаў (1878—1941), царкоўны дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся на Лепелынчыне (Віцебская губэрня) у сямі праваслаўнага сьвятара. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю й Кіеўскую духоўную акадэмію. Быў удзельнікам Памеснага Сабору Расейскай Праваслаўнай Царквы, ў 1917 г. Кандыдат багаслоўя. У1921—1922 гг. — адказны рэдактар "Ліітовских епархиальных ведомостей", у 20-х гадах выконваў абавязкі рэктара Літоўскай духоўнай сэмінарыі. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Сэнатар Рэчы Паспалітай (1922—1928). Тройчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Пры канцы верасьня 1939 г. арыштаваны балыпавікамі. 3 1941 г. лёс невядомы. Праўдападобна, расстраляны.)

у 1924 г.: “Дзяржаўны бюджэт для каталіцкага веравызнаньня ў 67 разоў перавышае праваслаўны бюджэт, хаця лічбовыя адносіны іх вернікаў выражаюцца, як 3 да 1. Апекай карыстаецца каталіцтва, а праваслаўе трактуецца як зло паступова зьнішчальнае. Для ўрадавага стаўленьня да праваслаўя характэрным зьяўляецца факт наступнай клясыфікацыі яго: Дэпартамэнт веравызнаньняў Міністэрства падзелены на 4 аддзелы — каталіцкі, эвангеліцка-лютэранскі, майсэевай веры (11) То бок юдэяў.) й на аддзел іншых веравызнаньняў, да якога належаць магаметане, пагане й праваслаўныя — урад не знайшоў месца для праваслаўя сярод хрысьціянскіх веравызнаньняў.
Урад праводзіць палітыку зьмяншэньня ліку праваслаўных прыходаў. Упершым годзе панаваньня польскай улады адабрана: на Хол-мшчыне каля 300 цэркваў, у Гарадзенскай япархіі каля 100, а да гэта-га даходзяць яшчэ Віленшчына, Палесьсе й інш. Адбіраюцца цэрквы, якія ніколі не былі каталіцкімі, ні уніяцкімі, як сабор у Лідзе, царква на Сьніпішках у Вільні, царква ў Крывічах, сабор у Беластоку, царква ў Новым Двары, у Васількове, у Сьвяткове, у Грабаве, Мікалаеўс-кая царква ў Ваўкавыску, царква ў Ялаве, у Самагрудзе й шмат ін-шых. Таку Новым Двары на сьвята нараджэньня Багародзіцы, у часе багаслужбы, у царкву ўварваўся польскі паліцыянт зь мясцовага застаўнага пункту Аляксандар Бацькоўскі, у шапцы на галаве й са стрэльбай на плячох, ён голасна запатрабаваў спыненьня Божай службы й апаражненьня царквы, якую ён мае зачыніць. Выгнаўшы гвалтам вернікаў з царквы, паліцыянт яе зачыніў, пасьля чаго царква была збураная.
Няпер гвалт над праваслаўнай царквой праводзіцца зь яшчэ большай сілай. Урад уводзіць у жыцьцё праект зьмяншэньня праваслаўных парахвіяў. Маюць быць зачыненыя парахвіі: на Гарадзеншчыне — некалькі дзясяткаў, у Віленскай япархіі касуюцца 53 парахвіі, зь якіх 20 маюць ператварыцца ў філіі. Зачыняюцца шматлюдныя парахвіі, як, напрыклад, у Кабыльніку — 3.000 парахвіянаў; у Гануце — 4.000; у Старым Мядзеле — 3.500; у Порплішчы — 3.000; Латыгалі — 4.500; у Грыгаравічах — 3.000; у Старой Шаркаўшчыне – 3.000; у Княгіні-не — 3.000 і г. д. На Гарадзеншчыне касуюцца прыходы ў Міжрэччы, Падароску, Сьвяціцах, Ляўшове, Бялавічах, Пяскох і інш. У Палескай япархіі касуюцца парахвіі ў Руцэ - 3.600 парахвіянаў; Морыне - 3.200; Дэлятычах – 3.000; Лаўрышаве — 36.300; Валяўцы — 3.700.
Далейшым спосабам аслабленьня праваслаўя польскім урадам ёсьць абмяжоўваньне праваслаўных, а перш за ўсё духавенства, у грамадзянскіх правох. На аснове Вэрсальскага дагавору ўсе асобы, што пражываюць на прасторы польскай дзяржавы ў часе ратыфікацыі дагавору, становяцца польскімі грамадзянамі. Аднак цяпер польскі ўрад стасуе практыку адумыснага непрызнаваньня грамадзянства праваслаўнаму духавенству й да цяпер прызнаў яго толькі для малой колькасьці духоўных...
Праваслаўны абмяжоўваецца ў правох усюды. Пры звальненьні службоўцаў першынство маюць праваслаўныя. Умінулую зіму звольнены амаль усе праваслаўныя чыгуначнікі, а таксама із судовай службы. Патаемны загад дырэкцыі Віленскай чыгункі ад 23 красавіка гэтага году (1924 – рэд.) гавора: „катэгарычна забараняецца прымаць праваслаўных на працу на ўсход ад лініі Вільня— Лунінец.
Польскі ўрад застасаваў да праваслаўнай царквы небывалы нутраны прыгнёт, адбіраючы ад яе нутраную свабоду й перадаючы кіраўніцтва над ёй Дэпартамэнту веравызнаньняў у Міністэрстве. Міністэрства ператварыла духоўнікаў у „дзяржаўных агентаў. Урад арыштаваў і пасадзіў у манастырскую вязьніцу або гвалтам вывез зь дзяржавы адных япіскапаў, а прымусам накінуў новых. Дачыненьне паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай урад акрэсьліў антыкананічнымі й антыканстытуцыйнымі „часовымі ўстаноў-камі. Грамадзкі дзейнік поўнасьцю адсунены ад угляду ў царкоўныя справы. Рады парахвіяльныя скасаваныя Сынодам пад уплывам Міністэрства; епархіяльныя рады замененыя антыкананічнымі кансысторыямі. Усе пастановы Сыноду падлягаюць зацьверджаньню Міністэрства, якое вызначае япіскапаў і кіруе імі, а паліцыя кіруе сьвятарамі ў парахвіях".

Пяць гадоў пазьней (1929) жніво польскай наступальнай акцыі на праваслаўную аўтакефальную царкву ў Беларусі было яшчэ болыпае. Той жа беларускі сэнатар Вячаслаў Багдановіч у сваёй прамове ў Сэнаце 9 сакавіка 1929 г. цьвердзіў: „Праваслаўных адабрана больш за 1.000 цэркваў, каля 600 стаяць зачыненыя. Міма просьбаў праваслаўных атрымаць дазвол на рамонт, нават за собскі кошт, гэтыя цэрквы па сягоньня стаяць парожнія, занядбаныя, з выбітымі вокнамі й падзіраўленымі страхамі... Адбіраньне цэркваў ад праваслаўных працягваецца".
Новы наступ на праваслаўную царкву ў Заходняй Беларусі павялі палякі ў 1937—1938 гг. — у тым самым часе, калі бальшавікі дабівалі на ўсходзе апошніх „нацдэмаў" і „аўтакефалістаў". Наступ гэты таксама выявіўся ў савецкай форме: бурэньні праваслаўных сьвятыняў. Гэтак на Падляшшы й Холмшчыне ў названым часе было зачынена, спалена або разбурана 150 цэркваў. Бурэньне цэркваў праводзілася адміністрацыйным парадкам пры дапамозе паліцыі, вайсковых памежных аддзелаў і мясцовай улады, а таксама каталіцкага духавенства. Агулам ва ўсёй Заходняй Беларусі палякі спалілі, узарвалі дынамітам ці разбурылі болып за 250 цэркваў, пераважна гістарычнага значэньня. Сотні былі замененыя на каталіцкія касьцёлы й капліцы або на іншыя польскія ўстановы, а частка перададзеная ўніяцкай царкве.

Стаўленьне польскага ўраду да ўніяцкай царквы ў Заходняй Беларусі было варожае. Унійная акцыя вялася пры падтрымцы Ватыкану як місійная спроба рэстаўрацыі даўнейшай царквы, але выключна з рэлігійнымі мэтамі. Вялі яе езуіты, якія мелі свой невялікі асяродак у Альбэртыне каля Слоніму й выдавалі часопіс „Да Злучэньня” (12),

12 (Да Злучэньня", беларускае рэлігійнае выданьне для грэка-каталікоў. Выдавалася ў 1932—1937 гг. У Вільні па-беларуску (рэдакцыя знаходзілася ў Альбэртыне). Галоўны рэдактар — ксёндз Антон Неманцэвіч. Выйшла 60 нумароў.)

а так-сама некаторыя сьвятары (усходняга абраду), што выйшлі з духоўнай сэмінарыі ў Дубне. Агулам перад Другой Сусьветнай вайной у Заходняй Беларусі налічвалася: у Віленскай мітраполіі — 4 парахвіі, 7 сьвятароў і каля 3.500 вернікаў; у Пінскай япархіі — 12 сьвятароўі каля 7.000 вернікаў; на Падляшшы — 10 сьвятароў, 2 дыяканы й каля 5.000 вернікаў; у Альбэртыне — каля 50 місіянэраў (айцоў і братоў) езуітаў і каля 1.000 чалавек парахвіянаў. Гэткі малы вынік унійнай акцыі — доказ адносінаў да яе польскіх уладаў ды пазбаўленьня яе беларускага нацыянальнага характару.
Польскі ўрад самымі вострымі спосабамі глуміў усе справы беларускага нацыянальнага жыцьця, уключаючы сюды перасьлед рыма-каталіцкага духавенства, якое адважвалася на ўвядзеньне беларускай мовы ў сьвятынях. Ен фінансаваў і пратэгаваў рэшткі царскага рэжыму — расейскіх чарнасоценцаў, праз захаваньне аж да 30-х гадоў расейшчыны ў цэрквах і перасьлед беларушчыны. Віленская праваслаўная духоўная сэмінарыя была калыскай расейскага выхаваньня й прапольскага апартунізму, а беларуская мова разглядалася як адна з чужых моваў малаважнага значэньня. Гэткія настроі панавалі й на багаслоўскім факультэце ў Варшаве. Палякі ведалі добра, што пераход з расейскай мовы на польскую ў цэрквах ня выкліча большага супраціву ў насельніцтве, бо абедзьве яму няродныя.
Аб беларускім праваслаўным руху можна казаць ня ў лучнасьці з аўтакефальнай праваслаўнай царквой, але ў лучнасьці зь невялікім гуртком праваслаўных (і часткова каталіцкіх) дзеячаў, пераважна віленскіх, якім польскія ўлады дазвалялі на далёка ізаляваныя формы беларускасьці. Гэтак у Вільні існавала Беларускае Дэмакратычнае Праваслаўнае Абяднаньне — зародак праваслаўнай палітычнай партыі, — якое ніколі не разгарнула шырэйшай дзейнасьці; Беларускі Праваслаўны Царкоўны Камітэт, які выдаваўчасопіс „Сьветач Беларусі”. Найболыы актыўнымі тут былі сэнатар Вячаслаў Багдановіч, сьвятар Аляксандар Коўш (13)

13 (Коўш Аляксандр (1885—1942). Скончыў Гандлёвы інстытут у Маскве, працаваў у філіялах Расейскага грамадзкага банку. У1915—1921 знаходзіўся ў эвакуацыі. У1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Высьвячаны ў праваслаўныя сьвятары, працаваў у прыходзе Дзяцёлавічы (Ваўкавыскі павет). 31925 г. жыў у Вільні, быў сьвятаром у Сьніпішках (пад Вільняй), галоўным бухгальтарам Беларускага каапэратыўнага банку, празь які праходзілі камінтэрнаўскія грошы, выдаткаваныя на дзейнасьць Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У 1927 г. арыштаваны па справе Грамады, аднак неўзавабе вызвалены. Браў актыўны ўдзел у беларускім дэмакратычным руху, быў рэдактарам часопіса „Беларуская зарніца", сябрам Беларускага інстытута гаспадаркі й культуры, Беларускага Дэмакратычнага ПраваслаўнагаАбяднаньня.У 1932 г. высланы зь Вільні, служыў у Вялейскім павеце, у мястэчку Кастыкі. У сакавіку 1942 г. расстраляны нямецкай ад-міністрацыяй.)

Сяргей Паўловіч (14)

14 (Паўловіч Сяргей (13.09.1875—16.9.1940), грамадзка-палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Асаўцы (сёньня Драгічынскі раён Берасьцейскай вобласьці). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1899), працаваў выкладчыкам настаўніцкай сэмінарыі ў Рагачове, інспэктарам народных школ у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. 3 1920 г. жыў у Вільні, актывіст Беларускага навуковага таварыства, Таварыства беларускай школы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам (1925—1928) Віленскай беларускай гімназіі. Пераклаў на беларускую мову Сьвяшчэнную гісторыю Старога, а затым — Новы Запавет (1926, 1936). Аўтар некалькіх падручнікаў для дзяцей.)

і інш. Усялякія спробы шырэйшай беларускай праваслаўнай дзейнасьці былі перасьледаваныя польскімі адміністрацыйнымі й паліцыйнымі ўладамі. У канцы 1938 г. былі зьліквідаваныя ўсе беларус-кія грамадзкія, нацыянальныя, палітычныя й царкоўныя арганізацыі, школы, арганізацыі моладзі й гаспадарчыя ўстановы. На газэты й часопісы ўстаноўленая вострая цэнзура й люты паліцыйна-судовы перасьлед. Палякі думалі, што ліквідацыя беларускага руху ў БССР і пануючая там „яжоўшчына” — час для гэткага ж татальнага наступу й на захад ад Рыскай мяжы, з чым лучыцца спроба поўнай палянізацыі праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі й Украіне.
Палянізацыя праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі й Украіне падрыхтоўвалася ад 1934 г. калі мітрапаліт Дзяніс выдаў загад аб перакладзе царкоўных кніг на польскую мову. У1936 г. ужо былі выдрукаваны па-польску літургічныя кнігі, якія дармова рассылаліся ва ўсе праваслаўныя парахвіі.
Каб ажыцьцявіць польскі палянізацыйны плян кансысторыі япархіяў, рассылалі адумысныя інструкцыі, каб кожную нядзелю для моладзі ў цэрквах адбываліся набажэнствы па-польску з адпаведнымі казаньнямі, а для ўсяго насельніцтва гэткія набажэнствы ў патрыятычныя польскія дні з агульнай патрыятычнай польскай песьняй на заканчэньнінабажэнства „Божа, што Польшчу...". Гэта быліўводныя мерапрыемствы, заснаваныя на меркаваньні, што моладзь, якая была ахоплена выключна польскім школьніцтвам і польскай патрыятычнай прапагандай, станецца галоўным памостам да ўвядзеньня палынчызны ў Божыя службы й для дарослых.
Галоўнай апорай палянізацыйнай акцыі стаўся, апрача мітрапаліта Дзяніса, япіскап Сава (15)

15 (Сава (Саветаў Георгі, 6.08.1898—21.05.1951). Паходзіў з патомных дваранаў Маскоўскай губэрні. У1916 г. скончыў паскораны выпуск корпусу пажаў. 3 1916 па 1920 гг. служыў у расейскім войску, меў некалькі баявых узнагародаў, разам з арміяй А. Дзянікіна браў удзел у Лядовым паходзе (1918). Эміграваў, жыў у Вялікай Брытаніі, Бэльгіі, Югаславіі. Скончыў багаслоўскі факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту. У1925 г. рукапакладзены на ераманаха, быў настаяцелем Сьвята-Мікалаеўскага падворя ў Бары (Італія), служыў у Мюнхене, Будапэшце. У красавіку 1929 г. у Варшаве ўзьведзены мітрапалітам Дзянісам у сан архімандрыта, быў дырэктарам Дзяржаўнага інтэрната для студэнтаў багаслоўскага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту. Браў удзел у розных міжнародных экумэністычных канфэрэнцыях. 3 1933 г. — япіскап Люблінскі, а ў 1937 г. ачоліў Гарадзенскую япархію. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны — у польскім войску, выконваў функцыі япіскапа на чужыне. Памёр у 1951 г. у Лёндане.),

расеец па паходжаньні, які пайшоў на службу да польскага ўраду, на падабенства маскоўскага Сяргея, і ад 1936 г. займаў Гарадзенскую япархію. Сава пры дапамозе падобнага да сябе сьвятара Леаніда Каспэрскага арганізаваў у Гародні Саюз Праваслаўных Палякаў (1937), адчыніў Дом Палякаў Праваслаўнай Веры імя Сьцяпана Баторага (1937) з мэтай „вырабіць" нацыянальную (ведама польскую) сьведамасьць сярод праваслаўных ды „абяднаць" усіх праваслаўных палякаў Гарадзеншчыны. У1938 г. у той жа Гародні быў сарганізова-ны „місійны" Праваслаўны Навукова-Выдавецкі Інстытут, зарэгістраваны беластоцкім ваяводам як арганізацыя асаблівага значэньня ды зацьверджаны Сынодам мітраполіі ў якасьці самастойнай адзінкі з правам выдаваць царкоўную літаратуру, падручнікі, малітоўнікі й г. д. у польскай мове. Гэты інстытут ад лістапада 1938 г. наладзіў выданьне адумыснай газэты для палянізацыйных мэтаў Hlos Prawoslawia, прапагандовыя брашуры й „Праваслаўны каляндар на 1939 г". Там жа, міма вострага супраціву насельніцтва, была адкрытая першая ў Заходняй Беларусі польская праваслаўная царква.
Уся гэтая падрыхтоўчая палянізацыйная акцыя была замацавана дэкрэтам прэзыдэнта Полынчы (16)(Маецца на ўвазе Масьціцкі Ігнацы (1876—1946), прэзыдэнт Полыпчы ў 1926—1939 гг.) ад 19 лістапада 1938 г. аб стаўленьні Польскай Рэспублікі да праваслаўнай царквы. Перш за ўсё ў гэтым дэкрэце быў зьменены сама назва — з Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы ў Полынчы ў Польскі Аўтакефальны Касьцёл Праваслаўны.
На падставе названага дэкрэту праваслаўная царква сталася поўнасьцю прыладзьдзем польскай палянізацыйнай палітыкі. Дэкрэт устанаўляў зямельныя наданьні для паасобных япіскапаў ды высокія платы япіскапам і духавенству (мітрапаліту – 1.875 злотых у месяц; япіскапам – 1.200, вышэйшаму духавенству – ад 300 да 500 злотых). За гэта, ведама, вымагалася ад іх шырыць абсалютную палянізацыю, ад-наўляць набажэнствы ў польскай мове, маліцца за Полыпчу й яе прэзыдэнта, увесьці грыгарыянскі каляндар.
Праз тыдзень пасьля абвяшчэньня дэкрэту прэзыдэнта Полыпчы адбылася хіратонія былых вайсковых сьвятароў, надзейных паляніза-тараў, Шрэтара й Сямашкі ў праваслаўныя япіскапы. Уся падрыхтоўка да высьвячэньня названых кандыдатаў адбылася маланкава. 12 ліста-пада 1938 г. кандыдаты прынялі манаства, Шрэтар пад імем Цімафея, а Сямашка — Мацея; на другі дзень былі яны ўжо архімандрытамі. Акт хіратоніі праведзены мітрапалітам Дзянісам у прысутнасьці ўсіх япіскапаў у Пачаеўскай Лаўры на Валыні (17) ( Сёньня ў Цярнопальскай вобласьці (Заходняя Ўкраіна).)Цімафей Шрэтар (18)

18 (Шрэтар Цімафей (1901—20.05.1962). Нарадзіўся на Валыні. Скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Служыў у прыходзкай царкве ў Ланаўцах на Валыні. У 1934—1938 гг. — вайсковы сьвятар, а ў 1938 г. хіратанізаваны ў япіскапа Люблінскага, вікарыя Варшаўска-Холмскай япархіі. Адначасова выкладаў у Варшаўскім унівэрсытэце гамілетыку (тлумачэньне Сьвятога Пісаньня, а таксама прынцыпаў прапаведніцтва). Падчас Другой Сусьветнай вайны жыў у Яблачынскім манастыры. 3 1944 г. — япіскап Холмскі, з 1945 г. — архіяпіскап Беластоцкі й Бельскі, намесьнік мітрапаліта Варшаўскага. У чэрвені 1948 г. вярнуўся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 1961 г. — мітрапаліт Варшаўскі й усёй Польшчы.)

быў прызначаны вікарным япіскапам у Варшаўска-Холмскую япархію, а Мацей Сямашка (19)

19 (Сямашка Мацей. Хіратанізаваны ў япіскапа ў 1938 г. Быў вікарным пры архіяпіскапе Віленскім і Лідзкім Феадосію. Падчас вайны пражываў у Рызе, перайшоў у юрысдыкцыю мітрапаліта Сяргея (Васкрасенскага), экзарха ў Прыбалтыцы. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Вялікай Брытаніі, дзе й памёр у 1955 г.)

— вікарным япіскапам у Вільню.


Адразу па прыезьдзе ў Вільню Сямашка адслужыў у Сьвята-Духавай царкве ўрачыстае набажэнства, а пасьля зьвярнуўся да прысутных з прапагандовай польскай прамовай. Вернікі адказалі дэманстрацыйным сьпевам, каб заглушыць прамоўцу, а перад царквой арганізавалі групу, каб выкінуць палянізатара. Тады Сямашка выклікаў польскую паліцыю, якая разагнала дэманстрантаў і арыштавала больш актыўных. У далейшым япіскап ужываў найгрубейшыя сродкі: пабоі й зьнявагу духоўнікаў за адмову ў праводжаньні палянізацыі, звальненьне з духоўных становішчаў, інтэрвэнцыю паліцыі й адміністрацыйных уладаў адносна вернікаў і г. д.
Віленская духоўная сэмінарыя, куды, міма пануючага там расейскага духу, пранікалі ўплывы беларускага нацыянальнага руху, была зьліквідаваная польскім урадам, а замест яе, у адпаведнасьці з палянізацыйным царкоўным дэкрэтам, заснаваны ў Варшаве Польскі праваслаўны ліцэй. Спалянізаваны быў поўнасьцю таксама багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту ды тамтэйшы інтэрнат для студэнтаў тэалёгіі. Студэнты абавязаны былі належаць да Акадэмічнага Саюзу Праваслаўных Палякаў. Толькі што скончыўшы навукі, маладыя й не-дасьведчаныя, але спалянізаваныя выхаванцы інтэрната ды факультэту багаслоўя зараз жа ішлі на кіраўнічыя пасады, а старых і заслужаных для праваслаўя духоўнікаў здымалі й пераводзілі ў глухія парахвіі або звальнялі наагул.
Усё праваслаўнае духавенства ператварылася ў дзяржаўных ураднікаў цывільнага стану й ставалася поўнасьцю залежным ад ваяводаў, старастаў і мясцовай паліцыі.
Рэкамэндавалася не застасоўваць яўнага гвалту, але праводзіць індывідуальны ціск ды даваньне дзяржаўных субсыдый тым, хто перайшоў на супрацоўніцтва. Субсыдыі прадбачваліся ад 60 да 120 злотых штомесячна, забясьпечвалася поўная дзяржаўная падтрымка духоўніку ва ўсіх ягоных дзеяньнях. На гэтую спакусу даволі ахвотна ішло праваслаўнае духавенства, не зьвязанае з народам глыбейшымі сувязямі, але прызвычаенае да дзяржаўнай службы ў царскай Расеі. Замена ж расейшчыны на пальшчызну была справай навукі й звычкі. У прызьме гэтага варожага наступу на ўсе праявы нацыянальнага й рэлігійнага жыцьця беларусаў польскім агрэсарам здавалася, што „празь дзесяць гадоў у Польшчы са сьвечкай ня знойдзеш беларуса”.
Засьлепленыя палякі ў сваім генэральным наступе на самабытнасьць беларускага народу не хацелі бачыць завіслага над імі мяча блізкага скону, не праявілі найменшай здаровай палітычнай думкі, каб абараніцца перад магутнымі суседзямі.


Comments