БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манаства, і ўсіх багалюбівых вернікаў нашых на Чужыне й на Бацькаўшчыне прабываючых ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ „ХРЫСТОС УВАСКРОС зь мертвых і стаўся Першаком сярод памершых" (1 Кар. 15, 20). УЛЮБЛЕНЫЯ ДЗЕЦІ НАШЫЯ! Так, ХРЫСТОС УВАСКРОС зь мертвых, стаўся Першаком і нашага уваскрасеньня! Але, у сьветлы й радасны мамэнт Ягонага Уваскрасеньня ўсё зазьзяла Сьвятлом Яго: Неба, зямля й пекла! Сьвятлом Нябесным, Усемагутным, бо-ж яно перамагло ўсякае зло, цемру, пекла й самую сьмерць, і даравала нам жыцьцё вечнае, несьмяротнасьць: ,,Я ёсьць Уваскрасекьне й Жыцьцё, і хто веруе ў Мяне, хоць памрэ, жыць будзе" (Іо. 11, 25). Так сказаў Хрыстос наперад, і на радасьць нашую так і сталася, бо-ж кожнае слова Яго сьвятая праўда, бо-ж Ён наш Бог Прадвечны! Хрыстос пайшоў на Крыж, аддаў Сябе за ўсіх нас (Рым. 8, 32) дзеля Свае бязьмежнае Любові да нас, як Ахвяру Богу (Эф. 5, 2), і дзеля послуху Айцу Свайму, дабравольна, як і сказаў: ,,Ніхто не адыйме жыцьця Майго ў Мяне, але Я Сам аддаю Яго. Такі загад Я атрымаў ад Айца Майго" (Іо. 10, 18). Але, Хрыстос узяў на Сябе грахі й немачы нашыя, і змыў іх Сваёю Чэсною Крывёю на Крыжы. Гэтым Ён злучыў нас з Сабою, ачысьціў, і прннёс Богу Айцу як дасканалую Ахвяру за грэх. Любоўю да нас Хрыстос злучыў нас з Сабою, а любоўю да Айца пры нёс нас Яму ўжо ачышчаных Сваёю любоўю. Так Ён зьняў з нас грэх, і зрабіў нас праведнымі перад Богам Айцом (2 Кар. 5, 21). Вось так усё нашае зло, як вынік грэху, было пераможанае ў Хрысьце, таму кожны, хто жывэ ў Ім, ужо не грашыць. Зло цяпер толькі там, дзе няма Хрыста. I таму, хто жыве ў Хрысьце, той ужо тут на зямлі разам зь Ім у Небе прабывае, бо жыве ў Царстве Любові Яго, і толькі дабро чыніць, красою Нябеснаю зьзяе. Ён ужо новае тварэньне, ён ужо на зямлі ня толькі зямны, але й Нябесны! I ў гэтым нашая радасьць нявымоўная! Праз Хрыста, як праз нашага Пасярэдніка й Заступніка (1 Іо. 2, 1), мы злучаемся з Богам! Праз Хрыста мы падымаемся да вышыняў Нябесных! Мы ўжо супрацоўнікі Яго, прыяцелі, будаўнікі Ягонага Царства Божага на зямлі. Такое новае, цудоўнае жыцьцё зазьзяла нам з Гробу: ХРЫСТОС УВАСКРОС, зло, пекла, сьмерць перамог! Перамог, бо ўпяршыню рукі, якія прынясьлі Ахвяру Богу, былі чыстыя, дасканалыя, бязгрэшныя, таму й Ахвяра гэтая была дасканалая й угодная Богу. I толькі гэтая Ахвяра прымірыла нас з Богам, зрабіла дзяцьмі Яго. I ў гэтым уся нашая радасьць. Гэта радасьць з перамогі над дэманамі, грэхам і сьмерцю ды з нашага богаўсынаўленьня. Гэта перамога Хрыстовая, адначасна й нашая, бо-ж Хрыстос ёсьць Сын Божы, а калі мы ў Ім, то й мы сыны й дочкі Богу! Але, у Хрысьце мы ўжо браты й сёстры, брацтва ангельскае. Вось чаму на Вялікдзень Неба й зямля, ангелы й людзі разам радуюцца й весяляцца! Вось чаму на Вялікдзень кожны пабожны чалавек радасьці свае паўстрымаць ня можа, і сьпяшыць падзяліцца ёю з кожным, навет з няпрыяцелем сваім, абдарыць і яго чыстым Вялікодным пацалункам, прывітаць: ХРЫСТОС УВАСКРОС! Таму нашыя пабожныя продкі так радаваліся на Вялікдзень, так весяліліся ўсе: старыя й маладыя, а навет і дзеці! Але, гэта было мора радасьці кругом, бо яны чыстымі душамі й сэрцамі сваімі адчувалі, што ў гэтыя слаўныя Вялікодныя дні Неба зыйшло на зямлю, і Сам Хрыстос цешыўся зь іх, калі бачыў і чуў, як яны ў любові Яго прабывалі, і натхнёна сябе віталі: ЗАПРАЎДЫ ХРЫСТОС УВАСКРОС! АЛІЛУЙЯ! Будзем жа й мы цяпер так радавацца, і любіць Яго ды Ягоную й нашую сьв. БАПЦаркву! Праўда, гэтая радасьць нашая цяпер ня поўная: нашыя сэрцы баляць, што наш пакутны народ усё яшчэ на Галгофе, у гробе. Аднак, бязбожная старожа ўжо дрыжыць пры гробе гэтым! Дрыжыць, бо бачыць, што наш пакутны народ ужо адчувае прыход свайго Трэйцяга Дня, уваскрасеньня, і ўсьцяж узмацняе сваю Веру ў Хрыста, Бога й Спаса нашага, і разам з намі натхнёна усклікае: ХРЫСТОС УВАСКРОС! Уваскрэсьне й нашая любая пакутніца Маці Беларусь! Уваскрэсьне, бо пасьля пакутаў і цярпеньняў, як гэта было й з Хрыстом на Крыжы, прыйдзе радасьць незямная: уваскрасеньне да новага, шчасьлівага жыцьця, па слову прарока: „Уваскрэсьне Бог, і рассыплюцца ворагі Яго, і ўцякуць перад Абліччам Ягоным усе, што ненавідзяць Яго" (Пс. 68, 2). Таму, усечэсныя Айцы, і ўвесь наш Вялікі Беларускі Народзе! Мы зь Вераю й Надзеяй, як Архіпастыры вашыя, у любові Божай і вітаем вас зь Вялікім, Радасным і Пераможным Сьвятам над Сьвятамі, нашаю радасьцю й спасеньнем: УВАСКРАСЕНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ — ВЯЛІКАДНЕМ! Неўзабаве споўняцца словы прарока: „Бязбожнікі зьнішчаныя будуць, а пабожныя возьмуць зямлю ў валаданьне, і жыць на ёй будуць да канца веку" (Пс. 37, 28-29). Так, закрасуе нашая вольная й любая Беларусь! Будзем жа радавацца й весяліцца! Ласка й Мір Госпада нашага Ісуса Хрыста, Любоў Бога й Айца, і Прычасьце Сьвятога Духа няхай будзе з усімі вамі. АМІНЬ. СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП СЕРГІЙ Глава Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП ВАСІЛІ Сакратар Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў БАПЦ на Чужыне. Дана Году Божага 1967 месяца красавіка Аўстралія-Амэрыка. Яго Высокапрэасьвяшчэнства Уладыкі Васілія, прачытаная ім у Сэнаце ЗША з нагоды 49-х угодкаў Акту 25-га Сакавіка У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Усемагутны Божа, Ойча наш Нябесны! Мы, дзеці Твае, нізка схіляем галовы свае перад Табою, славім Цябе за ўсю Ласку Тваю да нас, і прыносім Табе нашую глыбокую падзяку за ўсе багаславенствы, якімі Ты так шчодра абдарыў Амэрыку й яе народ. Госпадзі Божа, Спасе наш! Пашлі помач Тваю нашым улюбёным Прэзыдэнту й Віцэ-Прэзыдэнту. Прасьвятлі й узмацні багаславенствам Твае мудрасьці, пазнаньня й любові гэтую дабрародную Установу: пашаны годны Сэнат Злучаных Штатаў Амэрыкі, гэтую цьвярдыню супакою, справядлівасьці й свабоды. Прадвечны Божа, Спасіцелю наш! Мы горача молім Цябе сяньня: пашлі Тваю Боскую Ласку й апеку Беларускаму Народу, які 49 год таму абвесьціў Незалежнасьць свае Беларускае Народнае Рэспублікі, і які праз увесь гэты час не перастаў змагацца за сваё вызваленьне з цяжкое няволі бязбожных тыранаў, з цьвёрдаю надзеяй, што з Тваёю дапамогай і ён будзе цешыцда тою воляю й свабодай, якія зьяўляюцца асновамі жыцьця ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Мы молімся сяньня, каб дабрадзействы свабоды, якія прыносіць дэмакратычны лад усяму вольнаму сьвету, паслужылі добрым прыкладам і заахвочаньнем Беларускаму Народу, бо надзея на вячыстую свабоду ня згасла сярод яго, але як сьветач палымнее ў глыбінях ягоных сэрцаў, імкнецца да свабоды. Госпадзі Божа, Спасе наш! Мы зь Вераю молім Цябе: прыймі гэтую Малітву нашую, багаславі Злучаныя Штаты Амэрыкі й нашую Маці Беларусь! Няхай цудоўнае імя Тваё, Божа й Спасе наш, пануе й зьзяе ў сэрцах нашх, і будзе багаслаўленае цяпер і навекі. Амінь. ГАЛІЛЕЙСКАЙ ВЯСНОЮ I Сын Божы ўваскрос .. . На сьвітаньні, перацяўшы ў лялеях палі, паднялі Міраносіцы саван, але Цела пад ім не знайшлі. Статкам спуджаным, паўз усхліпы, узяліся яны ўспамінаць, як Нядзеляю Вербнаю сыпаць Яму бралася краскі вясна... Як Яго пераймалі „асаннай" людзі, вецер, і цёплая сінь ... Як плыла на Гальгофе з ранаў Кроў Сьвятая рунь траваў расіць ... Як віліся ўгары, над крыжамі, йстужкі выраяў ... Як суздром людзкі сьмех разрываў, і лямант, першы, весьні, пагрозьлівы гром ... А калі Ён сканаў, як на Грудзі ўпалі зь церняў вянец і Чало ... Як дыхнулі зьбянтэжана людзі, рэха як у вясну паплыло ... Паплыло, і дагэтуль трымцела, аж сьмерць сьмерцяй Хрыстос не раскуў, Марыя — утвар — ня сустрэла Уваскрослага ў белым садку... Колькі белі было там, і зьзяньня! Колькі пчолаў у золаце лоз! Бо-ж устаў, бо-ж ускрос на сьвітаньні Галілейскай вясною Хрыстос! Н. Арсеньнева ПОМНІ . . . НІХТО НЕ ГАВАРЫЎ ТАК, ЯК ГЭТЫ ЧАЛАВЕК Аднаго дня, у часе сьвятаў у Ерусаліме, Хрыстос навучаў народ. I, вось, першасьвяшчэньнік і фарысеі выслалі слугаў сваіх узяць Яго. Аднак, па пэўным часе слугі гэтыя вярнуліся безь Яго. Калі-ж разгневаны першасьвяшчэньнік запытаўся ў іх, чаму яны ня выканалі загаду, то яны разгубленыя, і ўсё яшчэ пад уплывам нявымоўнае красы й велічы словаў Ісуса, адказалі: „Ніхто яшчэ не гаварыў так, як гэты Чалавек" (Іо. 7, 46). I гэтыя словы слугаў былі выразам пачуцьцяў усіх тых, што слухалі Боскую Навуку Ісуса Хрыста. Так, згодна з сьветчаньнем сьв. Евангелістаў, Хрыстос заўсёды гаварыў як Законадаўца, як Той, Каторы мае Уладу звыш, ад Бога. Таму й ня дзіва, што навет ветры, хвалі ды самыя дэманы выконвалі загады Яго. Хто смагне, казаў Ён, прыходзь да мяне, і нап'ешся, і ніколі болей смагнуць ня будзеш, бо Я дам вам Жывую Ваду, што цячэ ў жыцьцё вечнае! Я Хлеб Жывы зь Неба, і хто есьць гэты Хлеб, ніколі галодны ня будзе! Запраўды, ніхто так не гаварыў! Ён казаў, што можа даць нам вялікую сілу й уладу: „Вось Я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на усю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам" (Лк. 10, 19). Хрыстос заклікае да Сябе ўсіх бедамі й смуткамі абцяжаных і кажа ім: „Я дам вам супакой" (Мц. 11, 28). Ён ня толькі спаўчуваў людзям у бедах, але й лячыў немачы й хваробы іх. Ён даў нам Сваю Малітву, у якой сказаў, што Бог — АЙЦЕЦ наш! Больш таго, Хрыстос кажа нам, што Ён наш Пасярэднік і Заступнік перад Богам Айцом: „Запраўды кажу вам, усякага, хто прызнае Мяне перад людзьмі, таго й Я прызнаю перад Айцом Маім" (Мц. 10, 32). А іншым разам Ён сказаў: „Хто веруе ў Мяне, той будзе рабіць тое, што Я раблю, бо ўсё, чаго толькі папросіце ў імя Маё, зраблю вам, каб уславіўся Айцец у Сыне" (Іо. 14, 12-13). Але, вось, яшчэ болыная радасьць нашая: „Мацуйся дзіця! Адпускаюцца табе грахі твае" (Мц. 9, 2). Так, толькі Хрыстос можа ачысьціць нас ад грахоў нашых. I калі Ён гаворыць гэтыя Боскія Словы Свае, заклікае да пакаяньня хворую ад грахоў душу нашую, і выбельвае яе, у гэты слаўны мамэнт Неба зыходзіць на нас, бо Дух Сьвяты пасяляецца ў душы нашай, і радасьць незямная напаўняе нас, і Сьвятло Хрыстовае зьзяе праз нас кругом. Так, цудоўнае, слаўнае, Нябеснае Сьвятло Хрыстовае прасьвятляе й натхняе душы й сэрцы нашыя, абожвае нас, бо-ж Ён Сам сказаў: „Я Сьвятло сьвету, і хто ходзіць у Сьвятле Маім, той ніколі не заблудзіць" (Іо. 8, 12). Ён і цяпер стала гаворыць нам: „Веруйце ў Бога й у Мяне. У доме Айца Майго многа сьвятліцаў, і Я йду прыгатаваць вам месцы там" (Іо. 14, 1-2). Таму Ён таксама сказаў, што калі толькі мы маем Веру ў Яго, то хоць памрэм, жыць будзем! Але, вялікая радасьць і слава нашая ў гэтых словах Яго, у гэтай Ягонай Сіле, Любові й Ласцы да нас! I гэтая слава й шчасьце нашае перавышае ўсё нашае разуменьне, аднак, мы ня толькі верым, але й ВЕДАЕМ, што гэта збаўленная для нас праўда! Бо, вось, Ён сказаў цяжка спараліжаванаму: „Вазьмі ложак твой і хадзі!" (Іо. 5, 11). А вось яшчэ болыная дзіва: „Лазар! Выйдзі!" (Іо. 11, 43). I Лазар, які ўжо чацьверты дзень ляжаў у гробе, ажыў і выйшаў! Так Ён уваскрасіў і сына беднае ўдавы й дачку Іаіра. I гэта ўжо ня тількі словы, але й ЧЬІНЫ Яго. Таму й кожнае слова Яго сьвятая праўда! I ня дзіва, што калі жаўнеры прыйшлі ў Гефсіманскі Сад узяць Яго, то Ён замест бараніцца, ці адыйсьці, запытаўся ў іх: „Каго шукаеце?" (Іо. 18, 4). I сталася: „Калі Ён сказаў ім гэта, то яны ў зьдзіўленьні й страху адступіліся, і пападалі на зямлю" (Іо. 18, 6). Але, па слову Яго яны ўжо маглі й ня ўстаць! Так: Ніколі ня будзеце мець голаду, смагі! Супакой, выбачэньне грахоў, ачышчэньне душаў і сэрцаў, сьвятліцы ў Нябёсах і жыцьцё ў радасьці вечнай! Запраўды, ніхто ніколі так не гаварыў, як гэты Чалавек! Богачалавек-Хрыстос! Усе мы ўважаем, што кожны, хто толькі мае здаровы розум і чуе словы Хрыста, з радасьцю прыймае іх. О, так, кожны, хто толькі належна, зь любоўю слухае іх, той прыймае гэтую свою радасьць у сэрца сваё. Нажаль, многія цяпер так перанятыя сваім штодзённым жыцьцём, шго проста ня маюць часу паслухаць голас Хрыста, Бога й Спаса нашага. Іншыя зноў ляныя духам, або слабыя розумам, каб скарыстаць з гэтых Боскіх словаў у сваім жыцьці. Яны ніколі не зразумеюць таго купца, які прадаў усю сваю маёмасьць, каб купіць цудоўную пэрлу, якую ён знайшоў на чужым полі. Бяда будзе нам, калі мы ня прыймем у сэрцы сзае словаў Хрыста, Ягонае Любові й Ласкі да нас. Помні аб гэтым асабліва цяпер у часе Ягоных пакутаў, сьмерці й Ягонага Уваскрасеньня для цябе. Ён памер і Уваскрос за нас і для нас, як і сказаў, адзін раз. А другі раз прыйдзе на зямлю ўжо як Судзьдзя наш, і тады выкрыецца, ці Ён і для цябе УВАСКРОС. Ці ты запраўды шчыра й натхнёна ЦЯПЕР веруеш у Яго, і зь вялікаю любоўю ўсклікаеш: ЗАПРАЎДЫ УВАСКРОС! Таму яшчэ раз паўтараем: помні! Бо, вось, згодна з сьв. Пісаньнем і з словамі Самога Хрыста, перад Ягоным Другім Прыходам на зямлю зьявіцца сын пагібелі, фальшывы хрыстос, анты-Хрыстос, антыхрыст. Паводля знакаў, якія даў нам Хрыстос у сьв. Езангельлі ад Мацьвея й Лукі, мы цяпер перажываем знакі гэтыя. Але, антыхрыст ужо адкрыта дзее ўсюды праз слугаў сваіх, і магчыма скора адкрые сябе сьвету, скажа: я — „хрыстос"! Я — цар, валадар усяго сьвету! Што-ж ты тады будзеш рабіць ? Помні, калі Хрыетос, Бог і Спас наш, не жыве ЦЯПЕР у сэрцы тваім, то туды лёгка ўвойдзе антыхрыст на вечную пагібель тваю. Таму з цьвёрдаю Вераю й палымяннай любоўю ўсклікай цяпер: Запраўды Хрыстос Уваскрос! I няхай Ён жыве ў сэрцы тваім як твой найболыпы Прыяцель, Спасіцель, Бог Прадвечны! Тады хоць бы ты й памер, жыць будзеш, і радасьць твая будзе вечная. ХРЫСТОС УВАСКРОС! С. Клім Драбіна Дабра Што найлягчэйшае ? Паветра? Не, бо й яно мае вагу, як і ўсё матар'яльнае. Найлягчэйшая нашая думка, якую ня можна зважыць, бо яна духовая. А тымчасам яна можа быць найцяжэншаю й наймацнейшаю, як для дабра, так і для зла. Гэтая думка можа падзеяць на нас як найцяжэйшы камень і поўнасьцю зламаць нас, а з другога боку яна, як магутнае крыло, можа даць нам дабро, супакой, радасьць, падняць нас да вышыняў Нябесных. Гэта ўжо даўно ведалі волаты духа, слугі Божыя: Прарокі, Апосталы, Айцы. I, жадаючы памагчы на,м у нашым дасканаленьні, узмацненьні духа, насьлядаваньні Хрыста для дабра й славы нашае, яны далі нам свае Драбіны Дабра, Дасканаласьці. Нажаль, асабліва цяпер, людзі ня маюць часу чытаць гэтыя- кнігі, вучыцца зь іх. Акрамя таго, гэтыя волаты духа далі нам тыя кнігі свае на аснове свайго рэлігійнага досьледу, сваіх сталых малітваў і пастоў, сваіх глыбокіх натхнёных думак пра крыніцу ўсякага дабра й красы, Бога, таму кнігі гэтыя часта незразумелыя для сучаснага чалавека. Але таму, што тут сіла й слава нашая, наш вялікі скарб, мы й падаем гэтта нашым чытачом іхныя думкі ў кароткай, простай і зразумелай мове, як Драбіну Дабра для кожнага сумленнага чалавека. Тут, як і там 30 ступеняў. 1) Не перашкадзаць нікому. 2) Не ачарняць нікога. 3) Не рабіць нікому ніякае крыўды, шкоды. 4) Бачыць у другім перадусім добрыя прыкметы. 5) Памагаць другому. 6) Здабываць прыяцеляў. 7) Супрацоўнічаць зь імі, маючы на ўвеце толькі дабро. 8) Выбачаць усякія крыўды. 9) Пашыраць згоду, пашану, любоў. 10) Быць стала аптымістым на аснове Веры й Любові. 11) Любіць панад усё Бога, як крыніцу дабра, праўды, красы, гармоніі. 12) Спрычыняць другім толькі радасьць. 13) Радавацца з радасьцяў другіх і сумаваць зь бедаў іх. 15) Ніколі не павышаць сябе. 16) Уважна слухаць тых, ад каго мы можам нечаму добраму навучыцца, і зьбіраць гэтае дабро, як аснову мудрасьці, у камору памяці свае. 17) Дзяказаць за ўсякае дабро й ласкавае слова. 18) Часьцей маліцца ў Царкве й дома. 19) Стала чытаць сьв. Шсаньне. 20) Набірацца мудрасьці Божае ў Хрыста, Прарокаў, Апосталаў, Айцоў. 21) Кожны дзень пытаць сябе: што я сяньня добрага зрабіў, і дзякаваць за гэта Богу. 22) Шукаць радасьць сваю перадусім у тым, што мілае Богу й карыснае душы нашай. 23) Стала разважаць: які я яшчэ недасканалы. 24) Стала назіраць за сабою, ці нам часам ня прыкра, што нас за нейкае нашае дабро не пахвалілі, каб так не палюбіць славу людзкую замест славы Божае. Таму ўсякую хвалу сабе адхіляць і зазначаць, што яна належыць Богу. 25) Як хваробу адкідаць ад сябе гнеў, злосьць, самахвальства, зайздрасьць, помсту. 26) Як вагню высьцярагацца подступу, ілжы, абману, роспачы, як сецяў шатанскіх. 27) Стала памятаць, што як вада перамагае вагонь, так дабро й любоў перамагаюць зло. 28) Стала прыпамінаць сабе Крыжовыя пакуты Хрыста, а гэтым і сваю сьмерць, і жыцьцё вечнае. 29) Радавацца з прыбліжэньня дня сьмерці. 30) Любіць усіх, навет ворагаў сваіх, калі яны ня сьведамыя слугі злога духа. Вось гэта Драбіна Дабра для звычайнага чалавека, калі толькі ён веруе ў Бога, мае жаданьне памагчы свайму народу, а гэтым і сабе. Калі-ж нехта думае толькі пра сябе, то гэтая Драбіна не для яго. Ён вонкі яе, а таму й вонкі запраўднага, Божага, дабра. Ён ужо стаўся жывым нябожчыкам, бяз розьніцы, якую асьвету мае, што робіць. Ён належыць да тых, каму Хрыстос у свой час скажа: Адыйдзеце ад Мяне, Я вас ня ведаю. Таму часьцей разглядай ступені гэтае Драбіны Дабра, і разважай: як высока ты падняўся на ёй, чаго табе яшчэ бракуе, і ты добра паслужыш Богу, свайму народу й сабе, бо здабудзеш славу вечную, і добрыя ўспаміны сваіх суродзічаў, а магчыма й многіх добрых людзей сярод іншых народаў, бо сьвягла Божага схаваць ня можна, яно ўсюды зьзяе. (Працяг) Так, добра служыць народу можа толькі той, хто навучыўся добра служыць Богу. Зьвернем увагу на слова: навучыўся. Гэтае слова прыводзіць нас да свае асновы: АСЬВЕТЫ. Так, толькі той належна навучыўся, хто належна асьвячаны. Мы ўжо пазналі, што хто з нас мае жаданьне памагчы вызваленьню, а пасьля й адбудове нашае Беларускае Дзяржавы, павінен мець ня толькі здаровы розум, але й мудрасьць, а яе можна здабыць толькі ў Бога. I, вось, скажам: мы ўжо здабылі сваю Дзяржаву. А што далей? Здабыць дзяржаву вялікая рэч, аднак, утрымаць і зрабіць яе багаславенствам для ўсіх, гэта можа яшчэ болыпая рэч. Мы маем ня мала прыкладаў у гісторыі, ды ўжо й на вачох нашых, калі навет магутныя дзяржавы спачатку маральна, а пасьля й фізычна ўпалі, зьніклі з паверхні зямлі. Вось жа, каб нашая будучая Дзяржава з часам ня сталася такою хвораю й ня ўпала, а наадварот, стала жыла ў дабрабыце й непарушнасьці, мы павінны паставіць яе на здаровым, непарушным фундаманце. Такім фундамантам звычайна ўважаецца матар'яльнае багацьце. Аднак, гісторыя вучыць нас, што гэта не заўсёды праўда. Бязумоўна, ён патрэбны, навет неабходны, аднак, не дастатковы асабліва на даўжэйшы час. Тут патрэбны яшчэ іншы, мацнейшы фундамант, а гэта ДУХОВЫ. Фундамант, які заложаны ў душах і сэрцах людзей. Фундамант, які ў аснове сваёй мае непарушную цьвярдыню: Госпада Бога. А каб гэтую цьвярдыню мець, па Божаму жыць, неабходна мець цьвёрдую Веру ды вучыцца, здабываць асьвету. Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам, усёю душою, і ўсім розумам тваім, сказаў Хрыстос. Аднак, розумы бываюць розныя: адзін зь іх творчы, будуючы, а другі разбуральны. Адзін можа зьнішчыць сьвет, а другі збудаваць шчасьце для яго. Вось жа, усё залежыць ад таго, якім духам асьвечаны розум гэты: духам Божым, ці духам шатанскім, духам любові, ці духам злобы, нянавісьці. Вось так мы падыйшлі да справы Асьветы. Цяперашні зматар'ялізаваны сьвет не разглядае справу асьветы ў гэтым значэньні, а ўважае яе толькі як сродак для здабыцьця ведаў, а гэтым і выгаднейшага жыцьця. А калі пасьля такі „выгодніцкі" доктар ці адвакат забівае сваю жонку, бо яму сподабалася другая жанчына, а студэнт ці студэнтка забівае свайго бацьку ці маці, то тут, кажуць, асьвета ні пры чым, бо-ж гэта, папершае, быццам толькі паасобныя выпадкі, а падругое, і сярод мала асьвечаных тое самае здараецца. Добра, схаваем тымчасам галаву ў пясок і паглядзім, што гэта наагул асьвета цяпер? Кожны народ цялер уважае асьвету як дапамогу маладому пакаленьню для добрага ўступу ў жыцьцё, а таксама для належнае разбудовы гаспадаркі, ды для лепшага сужыцьця ў дзяржаве й між дзяржавамі. Добра. Толькі аднаго тут бракуе, а гэта: ці тыя фахаўцы, што ўкладаюць пляны асьЕеты й кіруюць ёю, ведаюць куды сьвет цяпер ідзе, і што чакае на маладое пакаленьне? А калі яны самі гэтага ня ведаюць, то як могуць ведаць аб гэтым іхныя вучні, студэнты ? А калі студэнты гэтага ня ведаюць, то як могуць ведаць аб гэтым іхныя дзеці? Ці аб гэтым ня трэба ведаць, і жыць толькі тым, што маем сяньня? А калі гэты шлях фалыпывы, то тым болей дзеці нашыя пойдуць па фалыпывым шляху, і ўся іхная асьвета прывядзе іх толькі да катастрофы. Усе радуюцца цяпер, што веда ўсьцяж павялічваецца, і гэта, быццам, служыць для нашага дабра цяпер і на будучыню. Бяда, аднак, у тым, што сучаснае жыцьцё не пацьвярджае гэтых аптымістычных поглядаў, бо-ж крутом страх, і навет найбольшыя мудрацы сьвету гэтага ня ведаюць, што можа з намі стацца заўтра. Але, многа чаго бракуе ў сучаснай асьвеце. А гэта толькі таму, што яна забылася на галоўнае ў нашым жыцьці: на Веру ў Бога, на тое, што Рэлігія тут мае вялікае значэньне. Асабліва цяпер маладое пакаленьне разгубленае, яно як той параплаў без руля кідаецца па хвалях жыцьця, таму яно мусіць атрымаць ясныя погляды на жыцьцё, на сваю будучыню, здабыць той руль, а гэта: цьвёрдыя правілы-нормы маральна-духовага жыцьця. Яно мусіць пазнаць, што гэта чалавек, якоэ ён мае прызначэньне, што гэта гісторыя, праўда, справядлівасьць, права. Так, асабліва цяпер неабходна пайсьці за голасам прарока: Страх Божы — пачатак усякае веды, праўды, дабра, красы, мудрасьці. Нажаль, многія невукі цяпер кажуць: рэлігія й асьвета гэта дзьве розныя рэчы, таму асьвета мусіць быць сьвецкаю. Няпраўда гэта. Рэлігія многа болей прыродная нам рэч, чым біялёгія, матэматыка, фізыка, пеыхалёгія. Рэлігія галоўная частка нашае прыроды, і толькі яна робіць кожнага запраўдным чалавекам. Таму асьвета без рэлігіі гэта рыба без вады. Так, асьвету ніяк ня можна адлучаць ад рэлігіі, бо яна тады навет людзей з дыпломамі можа зрабіць звычайнаю жывёлаю, а часам і зусім зьверам. I прыкладаў тут ці до:сазаў болып, чым трэба. Навет у Амэрыцы памалу паўстае іншяя „рэлігія", рэлігія бяз Бога, рэлігія „свабоды й правоў чалавека". Тут на першым месцы чалавек і служэньне яму. Усё, і навуку, і гісторыю можна разумець бяз Бога, таму й сямейнае жыцьцё не патрабуе Навукі Божае, і можна жаніцца й разводзіцца хоць дзесяць разоў, бо ніякага Страху Божага няма. I гэтаю хваробаю заражаная ўся асьвета, якая мае на ўвеце толькі адно: матар'яльныя выгоды, цялесныя ўцехі сучаснага „бога" — чалавека. Але, новая „рэлігія". Пра „рэлігію" у краінах чырвонага молаха й пра асьвету там мы ня будзем тут гаварыць. Гэтая духовая чума страшное, але часовае зьявішча. Аднак, на вольны сьвет мы глянуць мусім, каб не будаваць асьветы ў вольнай Беларусі й па ягонаму прыкладу, бо бачым згубныя вынікі яго. А прычына такіх вынікаў у тым, што асьвета тут разлучаная з рэлігіяй, таму яна й прыводзіць да маральнага заняпаду, да хваробаў духовых, да бязмэтнасьці жыцьця й цемры ў будучыні. Такая асьвета ня служыць народу, ці дзяржаве, бо ня служыць Богу. Перад гэтым перасьцярагаў людзей сьв. Апостал Павал, калі казаў: „Вось жа, браты, вельмі прашу вас, аддавайце вашыя целы ў ахвяру жывую, сьвятую, угодную Богу, на разумнае служэньне вашае, не паддавайцеся ўплывам веку гэтага, але перамяняйцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам пазнаць, гпто воля Божая добрая, угодная й дасканалая" (Рым. 12, 1-2). Апостал разумее тут целы ня толькі ў фізычным сэнсе, а ў сэнсе ўсяго сябе ўключна з розумам сваім. I кожны хрысьціянін, які так разумее сваю ахвяру Богу, стала, ува ўсім сваім жыцьці, шляхам свае жывое дзейнае Веры служыць Богу. I калі ён сам так жыве, то хоча, каб і дзеці яго жылі тою самаю Вераю, і каб асьвета іхная была прасьветленая Вераю гэтаю. Таму такі хрысьціянін хоча, каб дзеці яго ведалі: хто стварыў сьвет гэты, якія законы яму даў, што Хрыстос Бог і Спас наш, Валадар над валадарамі, і ніхто не пазнае Праўды, а таму й ня можа мець запраўднае веды без прасьвятленьня розуму нашага Духам Сьвятым, таму й усякая кніга як пра будову сьвету гэтага, так і нашага жыцьця можа быць карыснаю толькі ў сьвятле Кнігі над кнігамі — Бібліі, як Кнігі Сьвятла, Сілы й Прамудрасьці Божай. I толькі асьвета ў сьвятле гэтым дае кожнаму вучню магчымасьць пазнаць: для чаго ён вучыцца, жыве, і куды йдзе. Бязумоўна, і такая асьвета ставіць перад вучнямі многа розных пытаньняў, і патрабуе ад іх высілкаў розуму, духа й сэрца. Аднак, яны тады многа лягчэй знаходзяць адказы на іх, і ніколі не заблудзяць, і ня страцяць радасьці жыцьця, і дзеля гэтага яны ўпэўнена йдуць наперад да яснае й сьветлае будучыні. Мы ведаем, асабліва цяпер многа такіх, што баяцца такой асьветы злучанай з рэлігіяй. Такая асьвета, быццам, пярэчыць сучасным дэмакратычным прынцыпам. Так, дэмакратыя вялікая здабыча, але й аўто вялікая здабыча, а яно часта забівае людзей, і ракета вялікая здабыча, а яна можа зьнішчыць міліёны. Таму, калі мы хочам мець сваю здаровую й дабрадзейную дзяржаву, мы павінны вучыцца з таго, шго бачым, усё добрае прыймаць, а ўсё благое адкідаць.І калі мы бачым, што сучасная асьвета прыводзіць да многіх бедаў, а гэта галоўна таму, што адлучае асьвету ад рэлігіі, і гэтым прыводзіць моладзь да маральнага заняпаду, духовае пустэчы й бязмэтнасьці, то мусім сказаць сабе: дэмакратыя добрая рэч, але калі яна сваёю асьветаю прыводзіць да бязбожжа, хваробаў духовых, а гэтым і цялесных, то гэта значыць, што яна ў справе асьветы замест служыць народу, шкодзіць яму, пагражае катастрофамі. Таму мы мусім рашуча сказаць: калі мы ня служым у першую чаргу Богу ўсёю сваёю істотаю, усім сваім розумам, то ніякая дэмакратыя не паможа нам, бо мы тады йдзем па фалыпывым шляху, будуем на пяску. Вось жа, калі мы жадаем дабра свайму народу, і хочам належна будаваць сваю дзяржаву, то мусім належна зразумець збаўленную для нас праўду: уся нашая асьвета мусіць будавацца на цьвёрдым фундаманце Навукі Божае, Рэлігіі. Дэмакраты цяпер кажуць: свабода сумленьня й рэлігіі мусіць быць захаваная ў кожнай дзяржаве. Добра. Але, як толькі мы возьмем другое іхнае цьверджаньне: асьвета павінна быць адлучаная ад рэлігіі, то зараз жа пабачым, што першае іхнае цьверджаньне пустое, ня мае сэнсу. Чаму? Таму, што ня можа быць захаваная свабода сумленьня й рэлігіі, калі моладзь, будучыя будаўнікі дзяржавы, здабывае асьвету, якая вучыць іх, што ня толькі прыродныя навукі, але й гісторыя, і сацыяльнае, а навет і сямейнае жыцьцё ня маюць нічога супольнага з Богам і Навукаю Яго! Так, мы добра бачым цяпер, куды вядзе такая асьвета: да запярэчаньня прынцыпу свабоды сумленьня й рэлігіі, а гэтым да гора й бяды. Мы гэтым ня хочам сказаць, што кожны мусіць думаць так, як мы тут думаем. Не, няхай кожны думае пасвоему. Аднак, калі мы хочам збудаваць запраўды здаровую дзяржаву сваю, то тут мусім сказаць: выбачайце, дарагія, але думкі вашыя мы рашуча адкідаем, бо хочам, каб нашае маладое пакаленьне навучылася разумець такія рэчы: што гэта жыцьцё, мараль, у чым гонар і сіла чалавека, для чаго мы жывем на сьвеце, і як мы павінны служыць Богу, каб добра паслужыць свайму народу й сабе. Але, прычынаю ўпадку многіх дзяржаваў быў маральны заняпад, а ён быў выкліканы адсутнасьцю адпаведнага рэлігійнага ўзгадаваньня, належнае Веры ў Бога. Гэты закон жыцьця ад вякоў, а таму вялікая навука для нас. Жыцьцё нашае ўсьцяж ускладняецца. Чым далей, тым болей цяжкіх праблемаў будзе паўставаць, таму й жыцьцё гэтае будзе вымагаць усё болей разумных, мудрых правадыроў. I сіла й слава кожнага народу будзе залежаць тут у першую чаргу ад колькасьці й якасьці такіх мужоў духа. Яно будзе вымагаць ад іх высокага маральнага ўзроўня, мудрасьці й добрага сэрца. Толькі такія правадыры належна выкарыстаюць багацьці свае краіны й сілу духа свайго народу для агульнага дабрабыту, культуры, непарушнасьці дзяржавы. А такіх мудрых мужоў зможа даць толькі асьвета злучаная з рэлігіяй, Навукаю Божаю. Бо толькі такія мужы будуць запраўднымі людзьмі, поўнымі гонару ў найлепшым, Божым, сэнсе, а таму й людзьмі мудрымі, добрымі, справядлівымі. Яны будуть працаваць не для славы людзкое, а для Славы многа вышэйшае, Божае, як і вучыць нас сьв. Апостал Павал. А гэта можа стацца толькі тады, калі ў нашай вольнай Дзяржаве асьвета будзе ў поўнай гармоніі з рэлігіяй. Тады нашая асьвета станецца вялікім скарбам нашым, бо яна злучыць наш народ з нашым слаўным Валадаром: Господам Богам. Аднак, каб нашая асьвета сталася такою, для гэтага будзе патрэбная законная аснова яе: адпаведная Канстытуцыя. Аб гэтым наступным разам. С. К. (Далей будзе) НА ЧАСЕ Будзе на часе, дарагія чытачы, падаць пад вашую развагу 2-гі Псальм прарока Давіда. Вось ён у малым скарачэньні: Чаму народы БУНТУЮЦЦА, і людзі ДАРЭМНАЕ задумалі? Падымаюцца цары зямныя, і князі радзяцца СУПРАЦЬ Госпада й ПАМАЗАНЬНІКА Яго. Парвем кайданы іх і путы іхныя скінем з сябе! Той, што жыве ў Небе, сьмяецца, і кажа ім у гневе Сваім: Гэта Я паставіў Цара Майго на Сыоне, на гары Маёй сьвятой. Дайце мне абвесьціць, што Гасподзь сказаў да Мяне: Ты-ж СЫН Мой, Цябе спарадзіў Я! Паліцай жалезнай паб'еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш. Таму апамятайцеся цары, зразумейце перасьцярогу судзьдзі зямныя. Служыце Госпаду з страхам, і радуйцеся разумна. Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб вы не загінулі на дарозе сваёй, бо наўзабаве разгарыцца гнеў Яго! Шчасьлівыя ўсе, што ў Ім супакою шукаюць. Мы тут падчыркнулі такія словы: БУНТУЮЦЦА, ДАРЭМНА, СУПРАЦЬ ПАМАЗАНЬШКА, СЫН. Вось жа, папершае ясна, што прарок тут гаворыць пра Хрыста Госпада, як пра Сына Божага. Аб гэтым ён у другім месцы сказаў: I сказаў Гасподзь Госпаду майму: Сядзі праваруч Мяне, пакуль усіх ворагаў Тваіх палажу да падножжа ног Тваіх. I тут перасьцярога для ўсіх тых, што выступаюць супраць Хрыста, Сына Божага. Усе яны будуць паложаныя да падножжа ног Яго, гэта значыць, будуць зьнішчаныя. А цяпер паглядзім на словы: Бунтуюцца, дарэмнае задумалі, радзяцца супраць Госпада, Хрыста. Рымскія імпэратары выступалі супраць вернікаў Яго. Аднак, не аб гэтым Еыступленьні гаворыць тут прарок, бо ніякімі ані путамі, ані кайданамі хрысьціяне для імпэратараў ня былі, ды яны наагул ня ведалі Хрыста. Прарок гаворыць тут пра сучасных бязбожных валадароў, якія запраўды злое й дарэмнае задумалі: востра выступілі супраць Памазаньніка, Хрыста, Сына Божага, змабалізавалі супраць Яго вялікую сілу, бо па засьлепленасьці сваёй уважаюць Навуку Хрыстовую не дабром і спасеыьнем нашым, а кайданамі, путамі духовымі! Але, даслоўна так! Ясна, багаборцы тут выпаўняюць волю шатана, каб прывясьці людзей да пагібелі вечнае. I шатан тут ужо многа зрабіў праз гэтых багаборцаў. Толькі, як прарок кажа, дарэмнае яны задумалі. Так, дарэмнае, бо хоць шатан і моцны дух, і багаборцы маюць вялікую сілу, аднак, уся іхная моц і сіла нішто перад сілаю Божаю! Таму Бог і сьмяецца зь іх! I ня толькі сьмяецца, але адначасна й гнеў Яго разгараецца, і паліцай жалезнай паб'е іх, як глінянае начыньне скрышыць. Як і калі гэта станецца, адзін Бог ведае, але мы ведаем адно: раней ці пазьней гэта станецца, а магчыма й скора, бо многае з гэтага прароцтва ўжо адбываецца на вачох нашых. Прарокі казалі народу іудэйскаму, што ён будзе раскіданы па ўсёй зямлі за грахі свае, але пасьля Бог паверне яго на зямлю сваю. I адно, і другое ўжо сталася. А ёсьць яшчэ й такое прароцтва Езекііла: Пасьля на гэты народ пойдуць з поўначы валадары зь вялікаю сілаю многіх народаў, і там усе яны сілаю Божаю будуць зьнішчаныя. Гэтае прароцтва яшчэ перад намі, але скора можа споўніцца, бо чырвоная Масква ўсьцяж думае аб ГЭТЫМ: аб сваім паходзе на Блізкі Усход. Езекііл падае тут навет імя гэтага галоўнага валадара з поўначы: Раш, Раша, Расея... Але, важныя падзеі мы перажываем, таму будзем добра назіраць за імі, і калі нешта новае станецца тут, мы напішам аб гэтым. Зь ніякіх іншых крыніцаў вы аб гэтым не даведаецеся, хіба толькі тады, калі ўжо станецца, але й тады многія ня будуць ведаць, што-ж гэта сталася? Бо гэта будзе пачатак яшчэ важнейшых, спадзяемся радасных для нас, падзеяў. С. К. X Р О Н I К А НЮ-ЁРК. АБХОД 3 КРАШЧЭНСКАЮ ВАДОЮ. Хрыстос быў на зямлі Бог і дасканалы Чалавек ува ўсім падобны нам, акрамя грэху. Таму, калі Ён увайшоў у воды Іарданскія, то Сваім Прачыстым Целам асьвяціў іх, каб і мы маглі карыстацца гэтаію Ласкаю Яго: асьвячаньнем Іарданскаю вадою ў часе Хросту, а таксама й у іншых патрэбах. Сярод гэтых іншых патрэбаў нашая сьв. Правасл. Царква кожны год, у дзень сьв. Вадохрышча, асьвячвае ваду сілаю Сьвятога Духа Хрыстозага для асьвячваньня дамоў сваіх вэрнікаў, а гэтым і для атрыманьня Ласкі Божае на радасьць душаў іх. I як раяей, так і цяпер Хрыстос, Бог і Спас наш багаслаўляў і асьвячваў ня толькі дамы, але й нашых прыхажан пры абходзе з Крашчэнскаю вадою праз Уладыку Васілія й а. Юрыя. Празь іх Хрыстоз быў слаўным Боскім Госьцем нашых вернікаў, а гэта-ж радасьць незямная. I запраўды, яны радаваліся, горача маліліся й натхнёна дзякавалі Спасіцелю пашаму, а таксама свайму Духавенству, ды тым, што памагалі яму пры гэтым: Спадаром М. Тулейцы, Б. Данілюку, Я. Ніхаёнку, Я. Казьлякоўскаму, Сп-ням Г. і А. Орса й іншым. Ясна, нашыя пабожныя прыхажане дзякавалі за малітвы й асьвячаньне сваіх дамоў ня толькі слова:лі й гасьцінаю, але таксама й сваімі шчодрымі падарункамі. Слава Госпаду Богу й Спасу нашаму, нашай сьв. БАПЦаркве, Духавенству Яе, а таксама й успомненым асобам і ўсім вернікам. НОВАЯ ЦАРКОУНАЯ РАДА ў КЛІўЛЭНДЗЕ. У лютым-сакавіку тут адбыўся Агульны Перавыбарчы Сход, які выбраў новую Царкоўную Раду ў складзе Спадароў: В. Радзюк, — Старшыня. В. Валюкевіч — Заступнік яго. М. Гумен — Сакратар. М. Ягаўдзік — Скарбнік. Я. Яраховіч, А. Лук'янчык і Я. Раковіч — Сябры. М. Пэнда — Царкоўны Стараста, А. Шэстак -- памочнік яго. У Рэвізыйную Камісію былі выбраныя: У. Літвінко, О. Міхальчык і А. Яраховіч. Уладыка Васілі, як правячы Епіскап, зацьвердзіў і багаславіў гэтую новую Царкоўную Раду й Рэвізыйную Камісію. Жадаем ім плённае працы на славу Божую, нашае сьв. ВАПЦарквы, і на дабро ў'Сіх вернікаў Яе. САКАВІКОВЫЯ ЎРАЧЫСТАСЬЦІ ў НЮ-ЁРКУ. 3 Ласкі Божае й добрае працы нашых патрыётаў, і цяпер гэтыя ўрачыстасьці папярэдзілі выданьні Праклямацыяў Губэрнатарамі Штатаў Ню-Ёрк, Ню-Джэрзі, Пэнсыльваніі, Огайё, Мічыган і інш., і мэра Ню-Ёрку аб тым, што Дзень 25-га Сакавіка зьяўляецца Днём Беларускага Народу. Далейшым радасным для нас здарэньнем тут было прачытаньне Малітвы за Амэрыку й Веларусь Уладыкаю Васіліем у Сэнаце Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэтае чытаньне Малітвы ў Сэнаце ЗША за Амэрыку й Беларусь для нас ужо слаўная традыцыя. Мы ўжо здабылі сабе тут многа выдатных прыяцеляў, як Віцэ-Прэзыдэнт дастойны Г. Гамфры, дастойны Пастар Сэнату др. Ф. Гаррыс, сэнатар зь Ню-Ёрку дастойны Дж. Джэвіц, лідар дэмакратаў дастойны Мэнфілд, лідар рэспубліканцаў дастойны Дірксан, сэнатар з Каліфорніі дастойны Кукель, беларус з паходжаньня, дастойны Карлсон сэнатар з Кензасу й іншыя. Гэтым разам, 23-га сакавіка, Віцэ-Прэзыдэнт ня мог быць у Сэнаце, і Сэсію яго адкрыў ягоны заступнік сэнатар Карлсон. Пару мінут перад 11-аю гадзінаю ён прыйшоў да Уладыкі Васілія й сказаў: сардэчна вітаю Вас, дарагі Архіепіскап, у нашым Сэнаце. Гэта мой гонар і мая радасьць прадставіцьВас Сэнату й паслухаць Вашую Малітву. Пасьля гэтага прывітаньня ён прывёў Уладыку на трыбуну Сэнату, прадставіў Уладыку Васілія, як Архіепіскапа БАПЦарквы ў Амэрыцы, і сказаў: а цяпер Архіепіскап Васілі прачытае Малітву з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі. Усе сэнатары й госьці на галёрцы ўсталі, і Уладыка ўрачыста прачытаў Малітву. Сэнатар Карлсон прыгожа падзякаваў яму й сказаў: а цяпер Вы наш госьць. Скора сэнатар Карлсон паклікаў да сябе Уладыку Васілія й сфатаграфаваўся разам зь ім, а пасьля гэтага былі зробленыя й іншыя фатаграфіі з Пастарам і нашымі дэлегатамі: Сп. інж. М. Горошко й др. С. Станкевічам. Вялікая падзяка Богу й нашым дэлегатам за гэты прыгожы й радасны чын для дабра-вызваленьня нашае пакутнае Маці Беларусі. УРАЧЫСТЫЯ СЛУЖБЫ БОЖЫЯ. Іх адправіў у Кафедральным Саборы Уладыка Васілі ў асысьце а. Юрыя цяпер для адных 19-га сакавіка, а для другіх 2-га красавіка. Асабліва першая Служба Божая была ўрачыстая: было многа вернікаў зь Ню-Ёрку, ваколіцаў яго, а таксама зь Ню Брансвіку ды вельмі прыгожа пяяў Хор пад кіравецтвам Сп. М. Тулейкі. Усе горача дзякавалі Богу за Ягоную Ласку да нас: за наш векапомны Акт 25-га Сакавіка. I гэтым натхненьнем і падзякаю Айцу нашаму Нябеснаму была й пропаведзь Уладыкі Васілія на тэму: Цэрквы, Замкі й Гарады нашыя ўжо выходзяць ЗПАД ВАДЫ. Службы Божыя закончыліся Малебнам за Беларускую Народную Рэспубліку, Многалецьцямі, і нашым царкоўным гімнам „Магутны Божа". Пасьля адбыліся ўрачыстыя Акадэміі. Асабліва першая зь іх была ўдалая: прыгожа гаварылі прадстаўнікі амэрыканскіх уладаў, кангрэсмэн, дэлегаты Антыкамуністычнага Інтэрнацыяналу й прадстаўнікі паняволеных народаў. Кіраваў Сп. інж. М. Горошко. У мастацкай частцы парадаваў усіх і наш новы сьпявак, таленавіты малады тэнар Сп. М. Стрэчынь. Пасьля кіравецтва Акадэміі, якую Уладыка Васілі багаславіў Малітваю, уладзіла скромны пачастунак для гасьцей. СВЕЖЫЯ МАГІЛКІ 3 сумам паведамляем, што адыйшлі ад нас у вечнасьць: дня 31-га каст-рычніка 1966 г. памерла ў Нью Брансвіку ўсімі паважаная Сп-ня СЬЦЕПАНІДА СТОМА. Дня 8-га студзеня 1967 г. у выніку нешчасьлівага выпадку памерла ў Мюнхене нашая выдатная сьпявачка й няўтомная культурна-грамадзкая працаўніца Сп-ня БАРБАРА ВЕРЖБАЛОВІЧ-ВЕРБІЧ. Дня 4-га сакавіка 1967 г. памер у Брукліне Сп. СЬЦЯПАН АНДРЭНЧЫК. Усе яны былі добрымі й ахвярнымі прыхажанамі нашае сьв. БАПЦарквы. ВЕЧНАЯ ІМ ПАМЯЦЬ! Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў нашых, Архіепіскапаў СЕРГІЯ й ВАСІЛІЯ, Высокапрэпадобных Архімандрытаў, Мітрафорных Пратаіерэяў, Пратаіерэяў, Прэпадобных Айцоў, дастойных Рэгентаў і Харыстых, Хвальныя Царкоўныя Рады, Брацтвы й Сястрыцтвы, дзяржаўныя, навуковыя й грамадзкія Установы, усіх вернікаў сьв. БАПЦарквы, чытачоў „Царкоўнага Голасу", і ўвесь наш. Вялікі Беларускі Народ сардэчна вітаем з радасным Вялікаднем: ХРЫСТОС УВАСКРОС! ЕПАРХІЯЛЬНАЯ УПРАВА БАПЦ АМЭРЫКІ Й КАНАДЫ. |
Літаратура / Literature > Голас Царквы >