БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манаства, і ўсіх багалюбівых вернікаў нашых на Чужыне й на Бацькаўшчыне прабываючых КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ „РАСТВО Тваё, Хрысьце Божа наш, асьвяціла сьвет Сьвятлом Розуму". (Калядны Трапар) УЛЮБЛЕНЫЯ ДЗЕЦІ НАШЫЯ! I сказаў Хрыстос: „Я СЬВЯТЛО сьвету. Хто пойдзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але меціме Сьвятло жыцьця" (Іо. 8, 12). Сьвятло жыцьця, гэта ясны шлях, сьветлы розум, дабро й шчасьце нашае на зямлі й на Небе. Хрыстос зыйшоў зь Неба, НАРАДЗІЎСЯ як Чалавек, каб Сваім Сьвятлом Нябесным разьвеяць цемру грахоў нашых, зрабіць нас дзяцьмі Божымі. Ён, Хрыстос, Бог наш, мог гэта зрабіць, бо Ён Сам СЬВЯТЛО няпрыступнае, нявымоўнае, як сьветчыць нам сьв. Пісаньне: „I вось тое абвешчаньне, якое мы чулі ад Яго, і абвяшчаем вам: Бог ёсьць СЬВЯТЛО, і няма ў Ім ніякае цемры" (1 Іо. 1, 5). А вярхоўны Апостал Павал, якому перад Дамаскам зьявіўся Хрыстос; пасьля сказаў: „Я, Павал, убачыў ля Дамаску СЬВЯТЛО, ясьнейшае за сонца, якое асьвяціла мяне" (Дз. 26, 13). А ўжо прарок Давід натхнёна ўсклікнуў: „Ты, Госпадзі, сьветач для сгопаў маіх, і СЬВЯТЛО на сьцежцы маёй" (Пс. 119, 105). Як было на пачатку, калі Ббг Айцец праз Сына Свайго, Хрыста, як Сьвятло ад Сьвятла, прамовіў: Няхай будзе СЬВЯТЛО, і сталася Сьвятло, так і ў канцы веку гэтага ня „будзе патрэбы ані ў сонцы, ані ў месяцы, бо: Слава Божая асьвеціць усё, і Сьветач усяго — ЯГНЯ" (Адкр. 21, 23). I гэтае Ягня кажа: „Я, Ісус, паслаў Ангела Майго пасьветчыць вам гэта ў Цэрквах: Я — зорка сьветлая, ранічная" (Адкр. 22, 16). Тіму, быццам, да нас цяпер прамаўляе вярхоўны Апостал: „Каб быць вам без віны, чыетымі, дзяцьмі Божымі беззаганнымі сярод нявернага й распуснага роду, між якім вы зьзяеце як сьветачы на сьвеце" (Філ. 2, 15). Вось так цудоўна паказвае нам сьв. Пісаньне, што Бог ёсьць нявымоўнае СЬВЯТЛО, ды заклікае нас хадзіць у гэтым Сьвятле, славіць гэтае Народжанае Сьвятло — Хрыста, Спасіцеля нашага, разам з Ангеламі сьвятымі: „Слава на вышынях Богу, і на зямлі мір людзям добрае волі" (Лк. 2, 14). Віфлеемскія пастыры й тры мудрацы пасьпяшылі да Народжанага Боскага Дзіцятка з дапамогаю зьзяючае Зоркі Яго, і прынясьлі Яму дары свае: чыстыя, любові поўныя сэрцы ды золата, ладан і сьмірну. Пасьпяшым жа й мы ўсе да Яго, таксама станем на калені перад Ім, і прынясем Яму дары свае: нашыя сьветлыя, заўсёды верныя Яму душы, нашыя чыстьія, заўсёды гатовыя змагацца з усякім злом, сэрцы, нашую ўва ўсім Згодную зь Ім волю, нашае сталае імкненьне да Сьвятла й Праўды Яго, нашае выбачэньне ўсім, навет няпрыяцелям сваім, згодна з Навукаю Яго, нашую самаахвярнасьць, вытрываласьць, нашую палымянную любоў, адданасьць і служэньне Яму. Тады й мы будіем разам з пастырам і мудрацамі ў ясьляў Яго, і мір-супакой, задаваленьне й радасьць напоўняць душы й сэрцы нашыя. I гэтая нашая радасьць злучыцца з радасьцю ўсіх пакутнікаў — родных і блізкіх дома, на катаргах і высылках, бо тады мы ўсе будзем зь Ім, Богам і Спасам нашым, бо-ж Ён усюды прысутны, усіх людзей добрае волі Любячы й багаслаўляючы. Ён тады багаславіць нас як адну любую Яму сямейку, бо яна будзе падобнаю да Ягонае сямейкі ў Віфлеемё. I Ён будзе радавацца з таго, што мы так шчыра й прыгожа славім Ягонае Нараджэньне. Тады Ён багйславіць і нашае змаганьне за Праўду й Свабоду Яго, споўніць нашае жаданьне: паможа нам, каб нарадзілася да новага, вольнага й шчасьлівага жыцьця нашая любая пакутніца Маці-Беларусь! Бо-ж Ён і прыйшоў на зямлю для таго, каб абдарваць нас скарбамі Свае бязьмежнае Ласкі й Любові, і толькі чакае, каб да Яго прыходзілі, зь любоўю прасілі, і бралі, бралі стала й неабмяжавана, бо-ж ніколі ня вычарпаецца крыніца Міласьцяў Яго. Толькі прасем ня дробных, а вялікіх дароў, Ягоных каштоўных пэрлаў: Любові, Праўды, Свабоды, як СЬВЯТЛА Яго Нябеснага, бо толькі такія дары раздае Усемагутны й Міласэрны Валадар Неба й зямлі кожнаму, хто любіць Яго. Такія нашыя пажаданьні й просьбы складаем да ног Боскага Дзіцятка, Хрыста, праз рукі Прачыстае Маці Яго, Царыцы Нябеснай, каб Яна папрасіла за нас Сына Свайго: О, Сыне Мой, глянь ласкавым вокам Тваім на шматпакутны Народ Беларускі, каб пггонайхутчэй запанавала сярод яго Валадарства Твае Боскае Любові, Праўды й Свабоды! I з гэтаю Вераю, Любоўю й Надзеяй на Нованароджанага Госпада Бога й Спаса нашага Ісуса Хрыста вітаем вас, усечэсныя Айцы, і любыя Браты й Сёстры з сьветлым і радасным Сьвятам РАСТВА ХРЫСТОВАГА, і з надыходзячым НОВЫМ ГОДАМ. Пасылаем вам Нашае Архіпастырскае багаславенства, і ўсклікаем: Радуйцеся! Бог Прадвечны Нарадзіўся! Яго й Прачыстую Дзеву Марыю слаўце! Ласка, Мір і Багаславенства Госпада, для нас Народжанага, Князя Супакою, Правадыра жыцьця нашага Ісуса Хрыста разам з Богам Айцом і Богам Духам Сьвятым няхай будзе з усімі вамі. АМІНЬ. СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП СЕРГІЙ Глава Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП ВАСІЛІ Сакратар Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў БАПЦ на Чужьне. Дана Году Божага 1965 месяца сьнежня Аўстралія-Амэрыка. ЗОРК А Ноч была, як, здаецца, і ўсе у далінах сьсівелых Юдэі: стыг пуцінамі пыл пакрысе, і сьляды, і надзённыя дзеі. Брала моўчкі ў абдымкі сутонь гліну й камень парогаў... вугольля гэн і гэт недагаслы агонь ... студні... лозы ... пальмовае гольле, Найдаўжэй мо ня спаў Віфлеем: не хапіла вады там сяганьня ні людзям, ні вярблюдам, хай сем вадаёмаў у месьце, і ганіў, кляў уголас прыбылы народ доўга ўладу, парадкі, аж сьцішыў — сон прысталы Давідавы род: патанула і места у цішы... Ды няхай і была, як усе, гэта ноч, — а ў нябёсных сутоньнях, як лялея у срэбнай расе, зьзяла Зорка нязнаная сёньня. Хто тут бачыў такую калі? Нат дзяды, за свой век гаратлівы час-часом зрок узьняўшы зь зямлі, не злавілі шчэ гэткага дзіва. А яна зіхацела, маўляў само сонца, плыла й зіхацела, аж сьвятлом налілася зямля, хваляваньнем дзіўным затрымцела: палі пастыры ніцма ў палёх, пазьбіваліся ў статкі авечкі, ветры й тыя стулілі крыльлё, — Затрымалася — Зорка... і вечнасьць. Бо ў пячоры за мескай сьцяной гэтай ночай — сыйшліся ўсе згадкі, ўсе чаканьні, жылі што даўно: Нарадзіла Марыя — Дзіцятка! О, маленькая, сьветлая Зьзянь на трысьці ды саломе, Табою зь цемры, з вусьцішы чорнай рызьзя сьвет устаў, свайго шчасьця ня ўтоіць. Глянь, сагнулася зло, папаўзло ўноч спад сэрцаў людзкіх, спад парогаў ... Нарадзілася! Зьзяе Сьвятло! Слава слава на ўзвышшах — Богу! Наталя Арсенева ПОМНІ... I сказаў Хрыстос: „Працуйце-ж ня дзеля ежы, што зьнішчаецца, а дзеля ежы, што застаецца ў жыцьцё вечнае" (Іо. 6, 27). Амаль ува ўсім вольным сьвеце, асабліва-ж у Амэрыцы, працоўны чалавек здабыў столькі розных палёгкаў і выгодаў, аб якіх бацькі яго й ня марылі. Аднак, і цяпер застаецца адно пытаньне, якое вымагае належнага адказу: а для чаго ён працуе? Працуе ён толькі дзеля заплаты й выгодаў? Многія запытаюцца: а дзеля чаго іншага яшчэ трэба працаваць? Так запытаюцца навет многія хрысьціяне. I гэта якраз ёсьць пытаньне нашага часу, і яно зьяўляецца вялікім грэхам цяперашняга сьвету. Найболыным праступствам супраць працоўнага чалавека цяпер зьяўляецца тое, у якім ён сам вінаваты: працаваць ня дзеля чаго іншага, як толькі дзеля заплаты ды розных матар'яльных выгодаў. Чаму? Таму, што гэта абніжае чалавека да ўзроўня жывёлы. Здабыцьцё хлеба й выгодаў сталася мэтаю жыцьця. Усе свае Богам данныя таленты, духовыя сілы, розум ён пасьвячае на здабыцьцё ... грошай! Грошы, гэта ўсё. Для ніякіх вышэйшых, духовых ідэалаў месца няма! Чалавек працуе, каб мець грошы, і болып яму нічога ня трэба. Ягоныя юніёны маюць толькі адно заданьне: здабыць для яго яшчэ болын грошай і выгодаў. Сколькі тут укладаецца энэргіі, часам абману, і — грошай, каб здабыць яшчэ болып грошай! I яны сталіся сучасным ідалам, а ён асноваю многіх грахоў. Многія будуць уважаць проста дзяцінным' запярэчваць гэтыя матар'ялістычныя асновы ў сьвеце працы. Усе ўжо даўно прывыклі ўважаць іх за поўнасьцю зразумелыя, ясныя: чалавек мусіць працаваць для заплаты, выгодаў. Ён мусіць здабываць столькі грошай, сколькі можа, бо-ж гэта й ёсьць тое, для чаго ён жыве. Але Хрыстос, Бог наш, тут таксама нешта кажа, толькі гэта, нажаль, для сучаснага сьвету гучыць нечым ужо перастарэлым, аджыўшым, недарэчным. Ён вучыў народ так: Вы мусіце працаваць на дзеля ежы, што зьнішчаецца, а дзеля ежы, што застаецца ў жыцьцё вечнае. Але, калі-б мы прынясьлі гэтую Навуку Яго ў працоўны сьвет: на сходы юніёнаў, забастовачных камітэтаў, або навет гаварылі аб ёй паасобнаму работніку, то сталіся-б для іх чалавекам, які гаворыць незразумелаю моваю, бо-ж хто цяпер прыймае словы Хрыстовыя наагул пад увагу? А ўсё-ж Ён гаварыў гэта якраз працоўным людзям, якія таксама нічога іншага не хацелі акрамя заплаты, хлеба. Гэта й было прычынаю, чаму яны пайшлі за Ім на другі бераг возера, дзе Ён пяцю хлебамі насыціў 5 тысяч людзей. О, калі-б Ён цяпер прыйшоў на зямлю й зрабіў тое самае, то напэўна многія таксама пайшлі-б за Ім. Але Ён тады з дакорам сказаў тым людзям, што гэта ўся аснова іхнага зацікаўленьня. Вось словы Яго: Запраўды кажу вам, шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуд, але таму, што елі хлеб і насыціліся. А тымчасам вы павінны працаваць ня дзеля хлеба, што зьнікае, а дзеля Хлеба, што трывае й вядзе ў жыцьцё вечнае, якое вам дасьць Сын Чалавечы. Не, Ён ня быў нячулым на іхныя матар'яльныя патрэбы, бо ведаў, што яны неабходныя. Ён бачыў, што гэтыя ахвяры тыранаў жылі ў бядзе, галечы. Напэўна Ён мог павялічыць іхны дабрабыт, але Ён рабіў нешта іншае. Ён увесь час зьвяртаў іхную ўвагу на многа болыпыя, бо ГАЛОЎНЫЯ патрэбы: на хлеб ДУШАЎ іх. Бо Ён ведаў, што інакш іхныя матар'яльныя патрэбы зробяць іх назаўсёды матар'ялістамі, ворагамі сабе самым. Яны хацелі хлеба для цела, і гэтага вымагалі ад Яго, Сына Божага, жадалі, каб Ён стаўся іхным царом зямным, тады як Ён прыйшоў на зямлю даць нам Хлеб Жыцьця, і гэтым зрабіць нас запраўднымі людзьмі. Урэшце яны Яго ўкрыжавалі, калі пабачылі, што Ён не дае ім хлеба, якога жадалі. Калі Ён казаў, што Ён прыйшоў дапь нам Хлеб Нябесны, ды што Ён Сам ёсьць гэтым Хлебам вызваленьня ад грэху й гэтым шчасьцем нашым, то яны адкінулі Яго. Калі Ён вучыў іх працаваць для Хлеба Нябеснага, яны пыталіся ў Яго: што нам рабіць, каб выпаўніць Волю Божую? Ён адказаў ім: Вось Воля Божая, каб вы ўверавалі ў Таго, Каго Ён паслаў! Для многіх гэта можа паказацца дзіўным: гаварыць такія рэчы галодным людзям! Мы цяпер гэтага ня скажам. Мы галодных накормім. Не таму, што мы іх шкадуем, а таму, што галодныя становяцца ахвярамі бязбожнікаў, тыранаў. Вось так дзяржаўныя дзеячы цяпер стараюцца здабыць галодныя масы хлебам, і ўважаюць, што такім чынам яны ўзмоцняць дэмакратыю, свабоду. Таму навошта там яшчэ нейкая духовая ежа — Хлеб Нябесны! Аднак, дзіўна тое, што гэтым хлебам зямным яны нідзе нікога не здабылі. Бязумоўна, галодныя прыймаюць хлеб, але гэта й усё. Горш таго, гэтыя галодныя, прыняўшы падарунак, замест падзякі адпавядаюць... пагардай! А тымчасам, ізноў дзіўна, бязбожнікі здабываюць гэтых, хлебам свабодных краінаў накормленых, падпарадкуюць іх сабе. Чаму-ж гэта? Таму, што бязбожнікі даюць ім нешта БОЛЬШАЕ за хлеб, нешта духовае ў шатанскім сэнсе: нейкую ідэю, што здабывае, палоніць розум і душу, хоць гэта фальш, зло, катастрофа. Так, бязбожнікі дзеюць у духовай ПУСТАЦЕ, якую стварае матар'ялізм у душах людзей, бяз розьніцы, дзе яны жывуць, а хлеб зямны гэтае пустаты запоўніць ня можа. Так, Хрыстос не памыляўся, калі гаварыў галодным людзям, што іхнаю ПЕРШАЮ патрэбаю ёсьць Хлеб Нябесны ды што яны патрабавалі Яго, як Спасіцеля, болып за ўсё іншае. Так Ён шкадаваў іх, таму й даў ім нешта многа болыпае, для чаго варта жыць і працаваць: Хлеб Жыцьця й запраўднага шчасьця. Таму Ён і сказаў: Шукайце перадусім Царства Божага й Праўды Яго, а ўсё іншае, матар'яльнае, прыложыцца вам. Гэтым Ён паказаў, што толькі Ён належна разумее наш матар'яльны дабрабыт, а пакуль людзі не зразумеюць гэтага, Ён казаў ім: будзьце міласэрныя, накарміце галоднага, і ўжо за гэта атрымаеце нагароду. Толькі разумейце, што матар'яльны дабрабыт ня МЭТА вашага жыцьця, а ВЫНІК яе. Вось чаму Ён жадае ад нас ПЕРШЫЯ патрэбы паставіць на ПЕРШАЕ месца, а гэта ДУХОВЫЯ патрэбы, якія робяць нас людзьмі, цуды дзеючымі. Для паўнаты скажам: ці нашыя людзі дома здабудуць хлеб і дабрабыт тады, калі на першае месца паставяць яго, ці Хлеб Жывы, Хрыста: змаганьне за Божую Праўду й Свабоду? Адказ хіба ясны. Вось жа, гэты другі шлях, хоць і цяжэйшы, але адзіны да гонару, дабрабыту й шчасьця. Таму, калі-б Хрыстос цяпер, як Чалавек, прыйшоў на зямлю, то напэўна запытаўся-б у сучаснага працоўнага: А ТЫ ДЛЯ ЧАГО ПРАЦУЕШ? Толькі для хлеба зямнога, грошай? I на гэта ты аддаеш усяго сябе, і не разумееш які ты жабрак? Пытаюся ў цябе Я, Каторы Сам быў работнікам, таму ведаю ўсе твае патрэбы. Ці-ж ня дзіўна, што Хрыстос, Каторы Сам.быў работнікам, заклікае работнікаў працаваць для Хлеба Нябеснага? О, Ён мог зрабіць для людзей рэчы многа лягчэйшыя для Яго, і гэта не патрабавала-б Крыжа. Якім вялікім зямным правадыром Ён мог стацца! Але Ён выбраў цяжэйшы шлях, шлях, які адзіна адпавядае нашым патрэбам. Ён прыйшоў паслужыць ДУШАМ нашым, і гэтым адкрыць нам шлях да запраўднага шчасьця: прымірыць нас з Богам, і гэтым стварыць аснову для нашага супакою, радасьці, і ўсякага дабрабыту. Вялікую цану Ён запдаціў за гэтае нашае дабро! I ўжо уваццаць вякоў Ён, і як Чалавек працы, гаворыць да працоўнага чалавека. Ягоная збаўленная прысутнасыіь сярод нас можа даць вартасьць нашаму найменшаму заданьню сярод найбольшых цяжкасьцяў. Так, Ён дае нам нешта, для чаго варта жыць і працаваць, а кожны можа працаваць зь Ім у Ягоным радасным для нас Сьвятле. Ён адразу зьмяняе працоўнае жыцьцё для тых, што працуюць зь Ім, бо Ён тады зьмяняе сэрцы, думкі, імкненьні й чыны іх, зьмяняе толькі на патрэбу, дабро, радасьць, шчасьце. Таму, для таго, хто мае Яго ў сэрцы сваім, жыве й працуе згодна з Навукаю Яго, наш хлеб штодзённы гэта толькі й адзіна магчымасьць для асягненьня мэты: здабыцьця Хлеба Нябеснага. Гэтая мэта яго асьвячае, натхняе, умудрае, і той самы хлеб штодзённы ПАМНАЖАЕ, дабрабыт стварае, бо дае ўпэўненасьць, сілы. Такія ўжо ведаюць для чаго жывуць і працуюць. Яны ўжо маюць нешта болынае й слаўнейшае ад чэкаў за працу. I жыцьцёвыя выгоды іх ўжо многа вышэйшага парадку, бо: супакой, задаваленьне, радасьць, дабрароднасьць. Яны ўжо сталі вышэй матар'ялізму, бо на ПЕРШАЕ месца паставілі Хлеб Жывы, Хрыста. Гэта ўжо іхная Вера, і — шчасьце. Шчасьце, якога за чэкі ня купім. Шчасьце, для якога Хрыстос Нарадзіўся й памер, каб мы заўсёды былі зь Ім у Ягонай Боскай Гармоніі, Дасканаласьці, Красе, Мудрасьці, Супакоі, ня гледзячы на ўсе цяжкасьці й людзкое лакомства. А цяпер кожны запытай сябе: А Я ДЛЯ ЧАГО ПРАЦУЮ? Ці мае чэкі, дамы ды іншыя такія багацьці задавальняюць тугу душы мае? Ці яна часам не сумуе, ня плача, не пытаецца ў мяне: будуць гэтыя твае багацьці маім Хлебам Жывым, асноваю мае радасьці цяпер і навекі? Бо, помні, што Хрыстос сказаў: Дзе багацьці вашыя, там і сэрца вашае. Здабывайце сабе ў першую чаргу багацьці, што ня гінуць, багацьці ў Богу. Таму стала помні, і натхнёна прамаўляй: О, Хрысьце, Божа мой! Ты — адзіная мая радасьць і Хлеб душы мае! Ты Нарадзіўся як жабрак у беднай пячэры, каб мяне зраСіць багачом, мудрацом, ЧАЛАВЕКАМ! Ты мой Шлях, Жыцьцё, Сьзлтло. Ты, як Хлеб Жывы, мая радасьць бясконцая. Хто духам сваім злучыцца з Табою, той ужо шчасьлівы, багаслаўлены! О, Хрысьце, Хлебе Жывы, цемру грахоў маіх прасьвяглі, разьвей. У Ноч Народжэньня Твайго пашлі ангелаў Сзаіх, каб яны Сьвятлом Тваім разьвеялі цемру й жахі цяжкое бязбожнае няволі ў любай Беларусі нашай! Помні: калі мы ўсе будзем зь Ім як словам, гак і чынам, і так горача будзем прасіць Яго, то станецца нам, бо: Па Веры вашай будзе вам, Ён таксама сказаў. С. Клім ХТО МОЖА ЗЬМЯСЬЦІЦЬ ... Праграмы, усюды праграмы. А як-жа, без праграмаў цяпер ніхто ані кроку ня ступіць: навет розныя клюбы, таварыствы, не гаворачы ўжо аб партыях, а які-ж Урад можа быць без праграмы? I бяда ня ў гэтым. Бяда ў іншым: у зьмесьце. Але няхай толькі нехта наважыцца крытыкаваць гэты зьмест, адразу пачуем: рэакцыянэр! Злосьнік! А што сталася-б, калі-б мы наважыліся на такую думку: толькі тады ўсякія праграмы атрымаюць свой зьмест, калі ў аснове іх будуць такія два словы: ДОБРЫ ПАСТЫР? Зразумела? Ясна, не для тых, што матар'ялістычна думаюць і дзеюць. Значыць, не для нашага часу? Але. Прыдзецца пачакаць пакуль зьявяцца тыя, што ДУХОВА думаюць і дзеюць. А такія зьявяцца. Тымчасам усюды пануюць „лібэралізм", новыя „ідэі", усюды пашыраецца „сацыялізм". Як добра! Прагрэс! I ніхто не падумае, што гэта найгоршы рак сучаснасьці, бо рак ДУХА ўсюды, ад нізу да верху. А ён ёсьць вынікам сталага пагарджаньня духовымі праблемамі, калі засыхае й глохне ў сьведамасьці людзей імкненьне да сьвету адзіна рэальнага, бясконца вышэйшага за сьвет матар'яльны, да сьвету Другога, Дасканалага, Вечнага. Дзіўна? Незразумела? Незразумела й зразумела: людзі ўсюды выхваляюцца сваім розумам і не разумеюць таго, што гэты розум толькі ВЕДА, але ня МУДРАСЬЦЬ. Таму ня толькі ня могуць зразумець Рэальнага, Вечнага, але й яго стала топчуць. Г замест плакаць, ганарацца. Людзкі розум, як новы „бог", распачаў свой паход ад часу Французкае рэвалюцыі. Французкія „богі" сталіся заразаю для ўсяго цывілізаванага сьвету, але яны былі яшчэ поўдэманамі. Поўныя дэманы пайшлі далей: яны куляю, багнэтам, канцатракам пачалі „пераконваць" міліёны, што ніякага Духа-Бога няма. Як можна перамагчы гэтае Абсалютнае Зло? Таксама куляю, багнэтам? Не, гэтым яго можна толькі абмяжаваць. Бо можна забіць чалавека, але імкненьня, жаданьня, ідэі ня можна забіць, і навет перамагчы ня можна іначай, як толькі замяніўшы іх нечым лепшым, вышэйшым. ІДЭЮ можна перамагчы толькі ІДЭЯЙ. Іначай надарэмныя рэкі сьлёзаў і крыві, што ўжо пралітыя, а ў будучыні можа быць праліта яшчэ болын, бо чалавек усё яшчэ духова дзікі, грэшны, і дэманы маюць тут вялікія магчымасьці. Таму набходная пераацэнка цэннасьцяў. Усіх, бо выхаду з гэтага жахлівага палажэньня ня будзе. Цяпер дзеюць сілы матэрыі — дэманы. На іх месца неабходна паставіць сілы Духа: ангелаў у людзкім целе. Гэта можа выканаць толькі Хрысьціянства. Хрысьціянства як ЖЫЦЬЦЁ, ЧЫН. Па слову Хрыстоваму: Ня той, што гаворыць Госпадзі, Госпадзі, увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, што выпаўняе Запаведзі Мае. Выпаўняе, значыць, дзее ня толькі словам, але й ЧЫНАМ. Чынам змаганьня, а не пактазаньня з Абсалютным Злом, бо тады ён „ані халодны, ані гарачы". А яно так ёсьць. I ў выніку гатага пактаваньня праз людзкі гуманізм, лібэралізм, дэзэртырства мы й прыйшлі да сацыялізму, і камунізму. I сталася: замест страху перад Богам прыйшоў страх перад чалавекам. Страх жахлівы: валадарства чалавека-зьвера замест валадарства Чалавека-Духа. Матэрыя асягнула найвышэйшую моц і ўладу, зрабіла чалавека шрубкаю, лічбаю. Упалі людзі, брыдка упалі, тым болей, што навет пры гэтым упадку многія ўсё яшчэ адчуваюць балючыя дакоры Сумленьня, якое пратэстуе, бо-ж яно — голас Бога. Адчуваюць, непакояцца, але выхаду ня бачаць, бо маюць матар'ялістычныя акуляры. Але выхад, ратунак ёсьць. Гэта Улада Духа на зямлі. Але, каб гэтая ўлада прыйшла, неабходна зьняць цёмныя акуляры, нарадзіцца ад Духа. Тут няма месца на кулі й багнэты. Тут пануе толькі адзін прынцып: Любоў Божая, як аснова Навукі Хрыстовае, ды наш адзіны МАРАЛЬНЫ закон, гваранцыя перамогі навекі. У гэтым сэнсе атэістычная дзяржаўнасьць поўнасьцю амаральная. Дэмакратычная-ж дзяржаўнасьць бяз гэтага закону, без Хрыста, як Вучыцеля ўсяго нашага жыцьця, і асновы ўсіх законаў, толькі пераходная стадыя да гурту жывёлаў — камунізму, навет тады, калі-б цяперашняя форма яго й зьнікла, бо пасьля яе можа прыйсьці яшчэ горшая форма зь неміласэрным, мэханічным вокам па ўсім сьвеце. Бяз гэтага зразуменьня ўсякая свабода — дом на пяску. Бо й дэмакратычная дзяржаўнасьць бяз камяня вуглавога, Хрыста, дае ўсе магчымасьці амаральным сілам. Калі-х гэтая дзяржаўнасьць будзе прымушаная пайсьці на стварэньне ўсімі паняволенымі народамі свае Нацыянальнае Сувэрэннасьці, а гэтая возьме асноваю ўсяго свайго жыцьця Хрыста, як крыніцу нашага духа, то яна можа стацца асноваю для нараджэньня людзей ад Духа, як правадыроў будучага веку, і гэтым зьявіцца пераходнай стадыяй да стварэньня Улады Духа. Якраз гэтага й баяцца дэманы. Таму яны пашыраюць дэнацыяналізацыю, каб народы, як такія, зьніклі з паверхні раней, чым наступіць Улада Духа, як Жыцьцё для Хрыста й у Хрысьце па ўсёй зямлі. Такі сэнс нашых часоў. Так стаіць пытаньне нашага жыцьця, дабра й шчасьця. Хто можа зьмясьціць? Нашым заданьнем ёсьць, каб гэта зьмясьцілі мы, Беларусы. Бо толькі ад гэтага залежыць нашая сьветлая будучыня, а гэтага нам жадае Сам Хрыстос, наш Бог і Пастыр Добры. (Далей будзе) X. СЛУЖЭНЬНЕ НАРОДУ Такое паняцьце, як народ-нацыя, цяпер ужо ўсім ведамае й яснае. Амаль кожны народ ужо сьведамы самога сябе, сваіх інтарэсаў і заданьняў, таму й стаў нацыяй. Нацыянальны характар, нацыянальныя інтарэсы, нацыянальная культура, традыцыі й г. д. цяпер ужо таксама паняцьці агульна ведамыя. На працягу апошніх стагодзьдзяў балыпыня эўрапэйскіх народаў збудавала свае нацыянальныя дзяржавы, а рэіпта, ды па ўсім сьвеце, імкнецца да гэтага. I гэта няўхільны працэс людзкога разьвіцьця, таму ня толькі нармальны, але й добры, бо згодны з воляй Божай. Болын таго, Бог не стварыў дзьвёх кветак, ці жывёлаў, тым болей двох людзей поўнасьцю падобных да сябе. Навет два родныя браты ці сёстры ў нечым розьняцца між сабою, тым болей розьняцца між сабою два народы. Дзеля чаго Бог стварыў такімі людзей? Мы-ж ведаем, што ўсе людзі — дзеці Божыя, чаму-ж Ён так парозьніў іх? Ведаючы, што Бог стварыў усё цудоўна добра, мы можам сказаць: для нашага дабра й дасканаленьня. Аб гэтым гаворыць ужо такі мамэнт: нам нецікава, калі некалькі людзей гавораць ня толькі тое самае, але й тым самым спосабам. I наадварот, нам вельмі цікава, калі мы маем розньія думкі адносна розных пытаньняў, бо толькі так мы пераконваемся, ці мы разважаем правільна, ці фалыпыва: адна галава — добра, а дзьве лешн. Толькі так мы здабываем перакананьне, што мы належна пазналі сутнасьць таго ці івшага пытаньня, і гэтым ужо можам цьвёрда змагацца за свае ідэалы. Але гэта яшчэ ня ўсё. Боскую Прамудрасьць і Дабрату мы тут пазнаем толькі тады, калі запытаем: ці мы можам выказваць свае думкі безь ніякага страху, калі ўлада загадвае нам разважаць інакш у асноўных пытаньнях нашага жыцьця? Кожны скажа: не, бо страх тут не малы, бяда можа стацца з такім. Значыць, улада гэтая дзее супраць волі Божае? Так, бо воля Божая ясная: кожны розны, таму й думкі розныя, а гэта дзеля таго, каб кожны мог гэтыя свае думкі выказваць безь ніякага страху, свабодна. I так мы прыходзім да найболыпага скарбу нашага, скарбу, які робіць нас людзьмі, дзяцьмі Божымі, да: Свабоды. Свабода — дар Божы. Яна дае нашаму духу магчымасьць вольна, самастойна разважаць і тварыць, а гэтым дасканаліцца, станавіцца тым, чым Бог хоча нас бачыць: падобнымі ангелам ужо тут на зямлі, а гэтым будаўнікамі Царства Божага. Дзеля гэтага таксама Бог Айцец паслаў на зямлю Сына Свайго, Хрыста, каб Ён паказаў нам шлях і памог уступіць на яго. Болын таго, Хрыстос так палюбіў нас, так павысіў, што навет даў нам Сваю ўладу цуды тварыць, сказаўшы, што калі толькі мы будзем мець хоць маленькую Веру ў Яго, то будзем рабіць тое, што Ён рабіў. Калі будзем мець хоць маленькую Веру! Што гэта значыць? Гэта значыць, што мы будзем ведаць сваё становішча, свае заданьні й мэты, будзем ведаць, што безь Яго мы „ніколі нічога добрага ня зробім", ды што ўсё добрае паходзіць толькі ад Яго, што Ён — пачатак і канец усякага дабра, усякае мудрасьці, красы, дасканаласьці, таму мы безь Яго — нішто, а зь Ім — волаты, цуды дзеючыя. Словам, гэта значыць, што калі мы будзем зь Ім, то атрымаем неабмяжаваныя магчымасьці, станемся з Ласкі Яго — багамі, багамі ў сэнсе — Ягонымі супрацоўнікамі, болып таго — Ягонымі памочнікамі ў зьдзейсьненьні Плянаў Яго. Ці-ж не задрыжыць цяпер кожны з нас ад радасьці, ня ўсклікне: Божа, які Ты Прамудры й Чалавекалюбны! Як мы горача дзякуем Табе, што Ты зыйшоў зь Неба, Нарадзіўся як Чалавек, каб нас зрабіць ЧАЛАВЕКАМІ, супрацоўнікамі Тваімі! Запраўды, мы цяпер разумеем, што Ты жадаеш абожыць нас, а тое, што Ты Нарадзіўся ў нашым целе, сьветчыць нам, што Ты абожыў яго! Вось што гаворыць нам ужо нашая маленькая Вера ў Яго, Бога нашага, як нашае пазнаньне Яго. А сьв. Апосталы, якія мелі поўную Веру, хворых выздараўлялі, і памершых уваскрашалі! Ніхто ня мог абмяжаваць іх, запалохаць, або загадаць ім: яны былі поўнасыно СВАБОДНЫЯ, рабілі тое, што Хрыстос запаведаў ім. Але нехта можа сказаць: аднак, свабода павінна быць абмяжаваная, урэгуляваная законамі, бо-ж іначай можа паўстаць хаос, калі кожны пачне рабіць тое, што яму ўздумаецца. Так, нажаль, гэта праўда. Толькі чаму? Сьв. Апостал Павал казаў вернікам сваім, што людзкія законы існуюць не для іх, як народу багабойнага, сьвятога, а толькі для забойцаў, зладзеяў, самалюбаў, лгароў, абманцаў, насільнікаў, бязбожнікаў. I гэта праўда: у краінах ці гарадох, дзе людзі жывуць па Божаму, там злачынцаў няма, там турмы пустыя. Шчасьлівы такі народ! Вось што значыць Свабода: жыцьцё згоднае з Навукаю Хрыстоваю, Ягонымі Запаведзямі. Усе мы любім свой Народ Беларускі, ад усяе душы жадаем ему, бо гэтым і сабе самым, дабра й шчасьця. Як-жа мы можам асягнуць гэтае дабро й шчасьце? Якім служэньнем? Аб гэтым наступным разам. С. К. I ЦЕМРА НЕ АГУРНУЛА ЯГО ... „ХРЫСТОС У ФРАКУ" Як падала прэса вольнага сьвету, у Маскоўскім Дзяржаўным Тэатры сталася нязвычайнае здарэньне. Сёлета там была пастаўлена п'еса „Хрыстос у Фраку". Бязбожныя ўлады, у пляне свае злоснае антырэлігійнае прапаганды, загадалі школам і камсамольскім арганізацыям паслаць сваю моладзь на гэтае багахульства. Галоўную ролю меў выканаць артысты Алякс. Растоўцаў. У перапоўненым тэатры спачатку паказалі такі „вясёлы" абраз: на сцэне стаяў „прастол" з бутэлькамі гарэлкі й чаркамі. 3 парожніх бутэляк быў зроблены „крыж". П'яныя „папы" й „манашкі" танцавалі навакол „прастолу", і дзіка выкрыквалі „малітвы". На падлозе валяліся тоўстыя „манашкі", якія пілі гарэлку, гралі ў карты ды крычалі супраць Бога. У другім акце, у ролі Хрыста выступіў сам Растоўцаў. Ён быў адзеты як Хрыстос. У руках ён трымаў Евангельля, зь якога меў прачытаць два вершы Нагорнае Пропаведзі. Пасьля ён меў кінуць Евангельля ў кут, скінуць з сябе плашч, і крыкнуць: дайце мне фрак і цыліндр! Але сталася нешта неспадзяванае. Растоўцаў годна й урачыста прачытаў два вершы: Багаслаўленыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябесннае. Багаслаўленыя плачучыя, бо яны ўцешацца, і затрымаўся. Рэжысёр нэрваваўся, бо артысты далей не выконваў ролі. Глядачы адразу зразумелі, што з Растоўцавым штось сталася. У залі запанавала глыбокая цішыня. Крыху падумаўшы, артысты схіліў галаву, і пачаў чытаць усе далейшыя Запаведзі: Багаслаўленыя ціхія, бо яны ўнасьледуюць зямлю. Багаслаўленыя галодныя й прагнучыя праўды, бо. яны насыцяцца... I ўжо натхнёна прачытаў: багаслаўленыя вы, калі будуць зьдзекавацца над вамі, і перасьледваць вас, і ўсяляк несправядліва абгаворваць вас за Мяне. Радуйцеся й весялецеся, бо вялікая нагарода вашая на Небе, бо так перасьледвалі й прарокаў, якія былі раней за вас. I не затрымаўшыся, ён прачытаў усе вершы 5-га Разьдзелу сьв. Евангельля ад Мацьвея. У тэатры была магільная цішыня. Усе затаілі дыханьне, чакалі, што будзе далей. А Растоўцаў, скончыўшы чытаньне, нізка схіліў галаву, і ўдэрыўшы сябе ў грудзі, голасна ўсклікнуў: Памяні мяне, Госпадзі, калі прыйдзеш у Царства Тваё! Але, Сьвятло й у цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго! ГЭТА НАС НЕ ЎПРЫГОЖВАЕ. У савецкім часапісе „Навука й Рэлігія", № 5, 1964, Г. Філіповіч у сваім лісьце „Гэта нас не ўпрыгожвае" апавядае, як гэта ён, жадаючы даць абраз вёскі, дзе рэлігія ўжо, быццам, аджыла свой век, паехаў у Марыйскую ССР, каб там сабраць „пераконваючы" матар'ял. Ён заехаў у м. Волжск, дзе меў пагаварыць аб гэтым з кіраўніком атэістых. Размова Філіповіча адбылася, але не з кіраўніком, а зь ягоным падручным. Філіповіч апавядае: у карыдоры спатыкаю чалавека, і пытаюся ў яго, дзе я тут магу пабачыць старшыню сэкцыі атэістых? Яго няма тут, коратка адказаў таварыш. А будзе тут сяньня? Не, ня будзе й заўтра, і пасьлязаўтра ня будзе, бо да іспытаў рыхтуецца. Куды? У Духоўную акадэмію, чую ў адказ. Навошта такія жарты? Я навет моцна абразіўся, таму сказаў: я вас паважна пытаю. А я вам паважна адпавядаю. Ня верыце, запытайцеся ў таварыша Панамарова, сакратара па ідэалёгіі, ён на другім паверху. Г. Філіповіч прадаўжае: іду да сакратара па ідэалёгіі, і пытаюся ў яго пра старшыню сэкціі атэістых. Сакратар усё пацьвердзіў і зьбянтэжана сказаў: але, гэта нас не ўпрыгожвае. — Паводля вестак з прэсы, у Берасьцейскай вобласьці Заходняе Беларусі зьявіліся сваеасаблівыя партызаны. Яны бароняць Царкву й Рэлігію ад перасьледаў камуністых. А ГЭТА ШТО ІНШАЕ. Газэта „Кэтолік Дайджэст" зьмясьціла артыкул др. Кокса, прафэсара каталіцкага багасловія, які адведаў Усход. Нямеччыну, Чэха-Славаччыну й Полыпчу. У гэтым сваім артыкуле праф. Кокс кажа, што ня можна мяшаць камунізм з атэізмам. Камунізм, кажа ён, мае ў сябе многа чаго годнага пашаны. Таму нашае адношаньне да камунізму мусіць быць падвойнае: адкідаць трэба атэізм, а ўсё іншае трэба прыймаць. Дзеля гэтага трэба й маліцца як за камуністычныя ўлады, так і за камуністычных правадыроў, каб так прыпомніць ім, што Бог існуе, і накіраваць іх да вызваленьня ад атэізму, як, кажа ён, і вучаць нас Энцыклікі. Але, праф. Кокс ды падобныя яму, намагаюцца аддзяліць дыявала ад ... ад сатаны! Што гэта? Новае „багасловіе", ці што іншае? Хіба апошняе, бо, вось, Ватыканскія айцы звольнілі ад віны ўвесь Ізраэльскі народ за ўкрыжаваньне Хрыста, бо ў гэтым, кажуць яны, вінаватыя ўсе людзі. Бязумоўна, Хрыстос памер за грахі ўсіх людзей, таму тут усе вінаватыя. Але застаецца пытаньне: а ці асобна яшчэ не вінаватыя тут тыя, што ўкрыжавалі Яго? Віна Юды тут хіба ясная для ўсіх, а іншых? Паглядзім, што кажуць тут вярхоўныя Апосталы. Сьв. Пётра кажа: „Мужы Ізраэльскія... Яго, Хрыста, выданага паводля азначанай рады й прадбачаньня Божага, вы ўзялі, і рукамі беззаконных прыбіўшы цьвякамі, забілі. Пакайцеся, і няхай кожны з вас ахрысьціцца ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў" (Дз. 2, 22-23, 38). А сьв. Павал кажа: „У канцы веку спасеньне прыйдзе й для дому Ізраэля праз пакаяньне, I ЗДЫЙМЕ ЗЬ ЯГО ВІНУ ХРЫСТОС" (Рым. 11, 25-27). Што-ж тады ўжо здыймаць? Іншыя пастановы Ватыканскага Сабору: уводзяцца дыяканы, маладым зь іх дазваляецца жаніцца. Дазволеныя нацыянальныя мовы ў Багаслужбах. Дазваляецца кожнаму верыць паводля ягонага сумленьня. Каталіцкая царква ўваходзіць у супрацоўніцтва з сучасным сацыяльным жыцьцём незалежна ад ягонае палітычнае формы. Уводзіцца спэцыяльная Установа Епіскапаў пры папе, але ўлада апошняга застаецца непарушнаю. Мае адбыцца яшчэ чацьвертая сэсія Сабору ў 1965 г. Усеправаслаўная Канфэрэнцыя на Родосе, пад націскам Маскоўскіх прадстаўнікоў, справу пагадненьня з Каталіцкаю царквою адлажыла на два гады, быццам таму, што гэтыя прадстаўнікі яшчэ ня ведаюць, якое становішча тут зойме новая ўлада ў Крамлі. Але хутчэй хіба дзеля таго, каб паказаць Канстантынопальскаму Патрыарху, што й гэтую справу вырашыць ня ён, а Масква. Але, праз два гады яна хоча вырашыць ... „на адзін бок"... ХРОНІКА НЮ-ЁРК. ХРАМАВАЕ СЬВЯТА. Сёлета яно вельмі прыгожа адбылося ў нас 17-га травеня. Уладыка Васілі ў асысьце а. Юрыя адслужыў сьв. Літургію, а пасьля Малебен да нашага слаўнага Патрона сьв. КІРЫЛЫ Тудаўскага, ды ў сваёя натхнёнай пропаведзі парадаваў усіх красою Божаю ягоных твораў. I шматлікія вернікі нашага Сабору горача дзякавалі Богу за свайго вялікага Патрона, і шчыра маліліся да яго, каб ён сваімі сьвятымі малітвамі звступаўся за нас перад Прастолам Усявышняга. Вельмі прыгожа пяяў Хор пад кіравецтвам Сп. А. Каптуровіча. Пасьля адбыўся супольны традыцыйны абед, за які вялікая падзяка нашым добрьш гаспадыням. I гэтая нашыя традыцыя цешыла й радавала ўсіх, напаўняла любоўю да Бога, нашае сьв. БАПЦарквы й да сьв. Кірыла. СЬВЯТА НАШЫХ ГЕРОЯЎ. Вельмі прыгожа яно адбылося ў нас 6-га сьнежня. Уладыка Васілі ў асысьце а. Юрыя адправіў сьв. Літургію й Панахіду. Усе былі глыбока кранутыя Словам Уладыкі аб нашых Героях-Мучаніках, ахвяру крыві якіх Бог асьвяціў, і ўвесь наш Народ багаславіў. Яна сталася асноваю нашае сьв. БАПЦарквы й будучае Дзяржавы. Вельмі прыгожа пяяў Хор пад кіравецтвам Сп. М. Тулейкі. Наш Сабор зьзяў сьвятлом сьвечак у часе Паніхіды. Наперадзе стаяла ганаровая варта Вэтэранаў .з сваім сьцягам. 3 гэтага напэўна цешыліся Героі нашыя, бо бачылі, што мы ня толькі молімся за іх, але й стараемся зьдзейсьніць іхныя ідэалы. Пасьля адбылася Акадэмія пад кіравецтвам Старшыні ЗБВ Сп. К. Мерляка, якая пачалася Малітваю Уладыкі Васілія ды Амэрыканскім Гімнам. Акрамя зьмястоўных рэфэратаў, адбылася прыгожая мастацкая частка Хору „Каліна" пад кіравецтвам кампазытара Сп. К. Барысайца. Прыгожыя Беларускія народныя песыгі ды выступы салістаў былі ўзнагароджаныя доўгімі воплескамі. КАНАНІЧНЫЯ ВІЗЫТАЦЫІ УЛАДЫКІ ВАСІЛІЯ. КЛІўЛЭНД. Усім ведама, якая прыгожая ў нас Царква! Тут працуе наш заслужаны Настаяцель, прат. а. Аляксандар, ды наш прыгожы Хор пад кіравецтвам выдатнага рэгента й кампазытара Сп. К. Кіслага. Маем з чаго радавацца! Але радасьць у Богу бязьмежная. Таму, каб мець такую радасьць на нашым Храмавым Сьвяце, 24-га травеня, мы запрасілі да сябе Яго Высокапрэасьвяшчэнства Уладыку Васілія. На станцыі ў Кліўлэндзе Дастойнага Госьця спаткалі Айцы Аляксандар і Калістрат, рэгент Сп. К. Кіслы, Царкоўная Рада, многія вернікі ды дзяўчаткі з букетам жывых кветак. Уладыка быў узварушаны такім прыгожым спатканьнем і горача дзякаваў усім. У сыботу Уладыка адслужыў Усяночную, а ў Нядзелю сьв. Літургію з Малебнам да Прачыстае. Уладыка служыў у асысьце Айцоў Аляксандра, Калістрата й двох украінскіх сьвятароў. Цудоўна сьпяваў Хор пад кіравецтвам Сп. К. Кіслага. Як перад сьв. Літургіяй, так і ў часе яе Уладыка Васілі глыбока ўзварушыў сэрцы ўсіх сваімі пропаведзямі аб вялікай Ласцы Госпада нашага Ісуса Хрыста й Прачыстае Жыровіцкае Маці Божае да нас і да ўсяго нашага Беларускага Народу. I ўсе натхнёна маліліся й горача дзякавалі Госпаду Богу й Прачыстай Жыровіцкай Маці Божай, як нашай Нябеснай Заступніцы, і нашай надзеі на сьветлую будучыню. I гэтая радасьць усіх прадаўжалася на супольным традыцыйным абедзе, які быў прыгожа ўладжаны нашымі выдатнымі гаспадынямі. Радасна было слухаць шматлікія прыгожыя, любові й гонару поўныя прамовы, у тым ліку й казакоў, нашых прахажан, ды самога Уладыкі Васілія, а таксама й нашыя цудоўныя Беларускія песьні, якія многіх кранулі да сьлёз. Усе цешыліся й радаваліся тым, што мы ня блага працуем на Славу Божую, і на дабро нашае любае пакутніцы Маці-БеЛарусі, а таксама й Амэрыкі. I гэтую радасьць, і сілу духа Божага яны панясьлі ў далейшую працу свало. РОКФОРД. Тут ёсьць даволі вялікая праваслаўная грамада Беларусаў і Украінцаў. Яны разам моляцца ў сваёй сьв. Царкве Прэабражэныш Гасподняга. I вось, сёлета, яны запрасілі на гэтае сваё Храмавае Сьвята, 23-га жнівеня, Яго Высокапрэасьвяшчэнства Архіепіскапа Васілія. Уладыка не адмовіў, прыбыў. На аэродроме ў Чыкаго на яго чакала ўжо група Беларусаў і прывязла ў Рокфорд на кватэру Сп. В. Грышчука. Тут яго прывітала ня толькі гаспадыня дому, але й група Беларусаў. За такое мілае спатканьне Уладыка сардэчна дзякаваў усім, у першую чаргу, ясна, гаспадаром. Неўзабаве прыйшоў вечар, і прыбыў Настаяцель з дыяканам, ды скора Уладыка зь імі адслужыў Усяночную. У Нядзелю рана адбылося ўрачыстае спатканьне Уладыкі ў Царкве. Малыя дзяўчаткі пасыпалі перад ім дарогу кветкамі. Пры ўваходзе ў Царкву прывітаў яго Царкоўны Стараста з хлебам і сольлю, а ў Царкве Настаяцель, прат. а. Іван, з сьв. Крыжам і прыгожым словам. Пасьля малітваў Уладыка сказаў прыгожае Слова аб Любові Божай, у якім, між іншым, сказаў: Вось гэтая Любоў Божая ў нас сяньня й пяе Хвалу Яму, Хрысту-Спасу. I гэтую Любоў я прынёс вам у сэрцы сваім. Пасьля пачалася ўрачыстая сьв. Літургія, якую Уладыка служыў у асысьце Настаяцеля, прат. а. Івана, прат. а. Аляксандра з Кліўлэнду, а. Пракопа з Чыкаго, і дыякана а. Івана. Перапоўненая Царква натхнёна малілася як у часе сьв. Літургіі, так і Малебну, тым болей, што Уладыка глыбока крануў сэрцы ўсіх сваёю натхнёнаю пропаведзьдзю адносна Прэабражэньня Гасподняга, ды вельмі радаваў усіх цудоўны сьпеў Хору пад кіравецтвам Сп. К. Кіслага. Запраўды, усе натхнёна й радасна славілі Хрыста-Спаса! Пасьля адбыўся традыцыйны супольны абед, дзе таксама ўсе радаваліся з шматлікіх прыгожых прамоваў, у тым ліку й Уладыкі Васілія, а таксама з Беларускіх народных песьняў ды выступаў сьпявачкі Іркі Каляды. Тры дні яшчэ застаўся Уладыка Васілі ў Рокфордзе, у часе якіх наведаў некалькі беларускіх семьяў, і за гасьцінным сталом пазнаў і палюбіў многіх шчырых, сардэчных беларусаў там: акрамя ўспомненага Спадарства Грышчукоў, Спадарствы Ракуцяў, Вайтовічаў, Шыкалюкоў ды іншых. Усе яны горача дзякавалі Уладыцы за адведзіны іх, і прасілі не забывацца на іх, на што Уладыка горача адказаў: Маё сэрца з вамі, і я спадзяюся, што з часам яшчэ больш усе мы разам радавацца будзем. Дай Божа! Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў нашых, Архіепіскапаў СЕРГІЯ й ВАСІЛІЯ, Высокапрэпадобных Архімандрытаў, Мітрафорных Пратаіерэяў, Пратаіерэяў, Прэпадобных Айцоў, дастойных Рэгентаў і Харыстых, Хвальныя Царкоўныя Рады, Брацтвы й Сястрыцтвы, дзяржаўныя, навуковыя й грамадзкія Установы, усіх вернікаў сьв. БАПЦарквы, чытачоў „Царкоўнага Голасу", і ўвесь наш Беларускі Народ сардэчна вітае з РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ і НОВЫМ — 1965 — ГОДАМ: Хрыстос, Бог і Спас наш НАРАДЗІЎСЯ! Яго слаўце! Ён нашая сіла, перамога й свабода! ЕПАРХІЯЛЬНАЯ УПРАВА БАПЦ АМЭРЫКІ Й КАНАДЫ |
Літаратура / Literature > Голас Царквы >