№ 18. Каляды, 1963 Год 9


БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ
СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ

Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манаства, і ўсіх багалюбівых вернікаў нашых на Чужыне й на Бацькаўшчыне прабываючых
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ

„Бог паслаў Сына Свайго, 
Каторы НАРАДЗІЎСЯ ад Дзевы 
(Гал. 4, 4).

УЛЮБЛЕНЫЯ ДЗЕЦІ НАШЫЯ!
Хрыстос раджаецца — Яго слаўце! Сколькі людзей славіла й славіць Хрыста кожны год у дзень РАСТВА Яго! Гэты дзень натхняе й надзеяй напаўняе ўвесь сьвет. Усе людзі добрае волі ўсклікаюць перад Ім голасам радаваньня, як усклікалі на працягу многіх ужо вякоў.
Багаслаўленае Дзіцягка, што радасьцю напоўніла Віфлеем! Багаслаўленае немаўлятка, нарадзіўшае новае чалавецгва! Ты — мора славы, што не патрабуе нашага праслаўленьня! Так усклікаюць сяньня Угоднікі Божыя. Аднак, мы ня можам не праслаўляць Яго, бо-ж Ён узьвялічыў нас, прыняўшы нашую прыроду, і Сваім паніжэньнем падняў нас з глыбіняў упадку на вышыні Нябесныя!
Як многавяковы досьлед гісторыі, так голас нашага сэрца гавораць нам аб тым, што толькі Ён нашая надэея, сіла й збаўленьне. ,,Я хлеб ЖЫЕЫ, шго зыйшоў зь Неба. Хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вэчна" (10.6, 51), бо: „Я Шлях, Праўда й Жыцьцё" (10.14, 6). Запраўды, зьмяняюцца пакаленьні, падаюць валадары зямныя, зьнікаюць цэлыя народы, а толькі Ён валадарна ўзвышаны над сьветам прабывае навекі, і Валадарства Яго непарушнае, і Сіла непаборная!
Безь Яго ўся людзкая гісторыя бясплодная пустыня, шэраг падзеяў бяз сэнсу, сувязі й мэты. А зь Ім цудоўнае й гарманійнае зьдзейсьненьне Адкрыцьцяў Божых, поўнае мудрасьці й любові выпаўненьне плянаў Яго. Уся старадаўняя гісторыя гэта падрыхтоўка чалавецтва да Прыходу Яго, а ўся новая гісторыя гэта тое, што Ён сказаў: ,,Я сьвятло сьвету" (Іо. 8, 12). Так, толькі ў Ім мэта нашага жыцьця, нашая чысьціня й сьвягасьць, наш супакой і нашае шчасьце.
Ніхто так глыбока не перажывае тугі за супакоем, свабодаю й шчасьцем, як наш церпячы Беларускі Народ. Таму асабліва ён радасна славіць Боскае Дзіцятка, натхнёна сыіявае разам з Ангеламі: „Слава на вышынях Богу, і на зямлі мір людзям добрае волі" (Лк. 2, 14). Зь якою радасьцю многія з нас, высока падняўшы Зорку Віфлеемскую, хадзілі з хаты ў хату, славячы Народжанага Хрыста, Спаса нашага! Асабліва нашыя чыстыя дзіцячыя сэрцы былі тады бліскучым сузор'ем навакол Зоркі Боскага Дзіцятка! А міліёны старэйшых, радуючыся з сваіх дзетак, падобна Віфлеемскім пастыром і тром каралём, таксама пабожна схілялі свае галовы перад ясьлямі Хрыста, і прыносілі Яму ў дар золата Веры, ладан Любові, і сьмірну-надзею на жыцьцё вечнае. А многія зь іх натхнёна прыносілі Яму ў дар таленты свае, складаючы цудоўныя, любові поўныя Калядныя песьні. Вось так наш пабожны народ ясна выказваў мудрасьць ўсяго свайго жыцьця, паказваў, што толькі ў Ім, Хрысьце, сьвятло й мэта нашага існаваньня, а безь Яго — цемра, безнадзейнасьць, галеча, загібель.
I гэтую цемру й галечу перажываюць цяпер нашыя суродзічы дома пад уладаю тых, шго адыйшлі ад Хрыста, шго падобна Іраду перасьледуюць Яго. Але надарэмна, бо: „Сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго" (10.1, 5). Ня гледзячы на ўсе перасьледваньні бязбожнікаў, наш пабожны Народ дома, і на катаргах, высылках і выгнаньнях радасна славіць РАСТВО ХРЫСТОВАЕ, натхнёна пяе хвалу Яму! Амаль усе нашыя сем'і, пакідаючы за сталамі месцы для сваіх адсутных родных у Сьвяты Вечар, на пачэснае месца запрашаюць Яго, Народжанага Хрыста! Зь Ім хочуць быць, зь Ім сьвяткаваць, зь Ім радавацца! А зь Ім можа быць толькі чыстая душа. Таму, любыя Браты й Сёстры, ачышчайце, упрыгожвайце душы вашыя асабліва цяпер, у часе Раства Хрыстовага, сьпяшыце ў Ягоную й нашую сьв. Праваслаўную Царкву перадусім у Цдхую Сьвятую Ноч, стала й горача любеце Яе, бо-ж Яна — Нявеста Яго! I Ён, Айцец наш Нябесны, будзе з вамі, як з дзяцьмі Сваімі. Ён багаславіць Вас і ўратуе ад усякіх магчымых цяпер катастрофаў, якія ніколі не пашкодзяць вам, калі толькі з вамі будзе Ён, Ісус Хрыстос, Бог і Спас наш, бо толькі Яго ёсьць Улада й Дзяржава!
Бо толькі Ён наш ратунак і збаўленьне! Для гэтага Ён і зь Неба зыйшоў, ад Дэевы ў Віфлееме Нарадзіўся! Няхай жа Ён вашаю Вераю й Любоўю да Яго народзіцца ў сэрцах вашых, якія стануцца ясьлямі для Яго. I Ён будзе вашым сьвятлом і шчасьцем навекі! Тады прыйдзе й адраджэньне нашае любае й церпячае Маці-Беларусі. Сілаю й Ласкаю Яго, Спасіцеля нашага, яна народзіцца да новага, вольнага й шчасьлівага жыцьця, бо й для гэтага Хрыстос Нарадзіўся!
Такія Нашыя перакананьні й пажаданьні вам перад ясьлямі Боскага Дзіцятка. I з гэтаю Вераю, Любоўю й Надзеяй на Нованароджанага Госпада Бога й Спаса нашага Ісуса Хрыста вітаем вас, усечэсныя Айцы, і любыя Браты й Сёстры зь вялікім і радасным Сьвятам РАСТВА ХРЫСТОВАГА, і з надыходзячым НОВЫМ ГОДАМ. Пасылаем вам Нашае Архіпастырскае багаславенства, і ўсклікаем: Радуйцеся! Бог Прадвечны Нарадзіўся! Яго й Прачыстую Дзеву Марыю слаўце!
Ласка, Мір і Багаславенства Госпада, для нас Народжанага, Айца Будучага Веку, Князя Міру-Супакою, Правадыра жыцьця нашага Ісуса Хрыста няхай будзе з усімі вамі. АМІНЬ.

СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП СЕРГІЙ 
Глава Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае
Царквы

СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП ВАСІЛІ
Сакратар Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў
БАПЦ на Чужыне.

Дана Году Божага 1963
месяца сьнежня
Аўстралія-Амэрыка

ПОМНІ...
ЗЬЛЁГКАВАЖАНАЕ ПЕРШАРОДСТВА

„I так Ісаў зьлёгкаважыў сваё першародства" (Быц. 25, 34).
Аднаго дня, калі Ісаў вярнуўся з поля галодны ды з пустымі рукамі, ён пачаў прасіць свайго малодшага брата Якуба даць яму есьці. Якуб адразу зразумеў палажэньне, і выкарыстаў яго. Ён сказаў Ісаву: добра, я дам табе міску сачэўкі, але ты аддай мне за гэта сваё першародства. Сачэўка паказалася вельмі смачнаю для галоднага Ісава. Карысьці першародства былі недзе далёка ў няведамай будучыні, а тымчасам міска сачэўкі была тут, перад вачамі. Будучы старшым сынам у сям'і, Ісаў меў вялікія прывілегіі ў будучыні: ён, па сьмерці бацькі, меў права на лепшае поле, быдла, будынкі, на ўсіх слугаў. Але галоўнае: ён меў права на бацькавае багаславенства, ягоную ўладу й гонар, як фактычны гаспадар роду. Для належнага зразуменьня прыпомнім сабе, што пазьней Якуб-Ізраэль стаўся роданачальнікам усяго сучаснага Ізраэльскага народу, дзякуючы здабыцьцю гэгага права першародства. Вось жа, аддаць усё гэта толькі за міску няхай сабе й смачнае сачэўкі было, бязумоўна, збоку Ісава надта неразважна, неразумна.
Аднак, раней чым асудзіць Ісава, глянем на тое, што робім мы з нашым уласным правам першародства. Створаныя па образу й падобе Божай, усе мы маем слаўнае Права першародства, як спадкаемства ў Нябёсах, ахвяраванае кожнаму з нас, як сыну Божйму, праз Нараджэньне й Сьмерць Ісуса Хрыста. Гэта значыць, усе мы маем духовыя магчымасьці ў той ці іншы спосаб карыстацца вялікімі дабрадзействамі Госпада: Ласкаю, Мудрасьцю й Сілаю Яго. Калі мы выпаўняем Запаведзі Божыя, ды шляхйм Веры й пакаяньня прыймаем заахвяраваяае нам спадкаемства, мы можам быць духова моцнымі й шчасьлівымі ня толькі на Зямлі, але можам мець і жыцьцё радасьці вечнае на Небе. Права першародства Якуба ці Ісава ня можа ані блізка зраўнацца з гэтым нашым правам, якое Гасподзь Бог ласкава ахвяруе кожнаму з нас.
А Цяйер падумаем на мамэнт аб тым, як лёгкаважна й неразумна мы адносімся да гэТага свайго права, як найбольшага скарбу нашага. Як слаба мы стараемся скарыьтаць з прапанаванага нам багаславенства й гонару! Як мала часу мы прысьвячаем для здабыцьця гэтае нашае сілы духовае, а таму й радасьці душаў нашых.
Разумны й амбітны юнак, які задумаў стацца нейкім выдатным фахаўцом, напэўна аддаеьць усе свае сілы й здольнасьці для здабыцьця Належных ведаў і Мудрасьці, каб пйсьля лёгка й годна нясьці сваю адказнасьць, быць карысным ня толькі для сябе, але й для іншых.
А як многа часу й увагі мы прысьвячаем таму, каб быць годнымі спадкаемцамі скарбаў Хрысговых як сыны Божыя? Няхай кожны з вас параўнае час, які ён праводзіць у Царкве з тым часам, які ён праводзіць каля розных дурнотаў у тэлевізара? Няхай кожны параўнае свой час, які ён прысьвячае слуханьню Слова Божага, пропаведзяў з часам, які ён праводзіць пры слуханьні розных сплетняў, або сам пашыраючы іх? Параўнай кожны з вас той час, які ты прысьвячаеш чытаньню сьв. Пісаньня, крыніцы мудрасьці нашае, пабожным разважаньням, шчырым малітвам дзеля пазнаньня Волі Божае й злучэньня зь Ім, з часам, які ты марнуеш у кінах, або пры чытаньні кніжак, якія часта руйнуюць твой характар, тваю душу, твае добрыя намеры. Параўнай час, які ты прысьвячаеш на зьбіраньне скарбаў вечных, нябесных, з часам, які ты прысьвячаеш на зьбіраньне багацьцяў часовых, зямных.
Бальшыня з вас прысьвячае амаль увесь свой час матар'яльным посьпехам: аўтам, прыгожаму ўладжаньню памешканьняў, або куплі й дагляду собскіх дамоў, але зусім мала часу евайму вечнаму дому ў Нябёсах. У сваіх матар'яльных дамох мы жывем некалькі год, а ў сваім духоўным доме мы будзем прабываць вечна.
Ці-ж не палягае нашая мудрасьць у тым, каб усе свае галоўныя высілкі скіраваць на здабыцьцё духовых, вечных скарбаў? Матар'яльны дабрабыг ня толькі пажаданы, але й неабходны, і кожны разумны чалавек сумленна й аддана працуе дзеля яго. Аднак, як часта людзі трацяць зямное толькі таму, што ня думаюць пра нябеснае! I гэта зразумела, бо першая нашая ўвага мусіць быць прысьвячаная вартасьцям першым, галоўным. Таму галоўная нашая ўвага й павінна быць зьвернутая на здабыцьцё багацьцяў тых, „што адзіна на патрэбу".
Ужо толькі тады, калі было позна, няшчасны Ісаў зразумеў сваю вялікую памылку, і горка заплакаў, і сказаў бацьку Ісааку: багаславі мяне, мяне таксама, о, мой ойча! Нажаль, ужо было позна. Ісаў ужо зрабіў свой выбар, і ён ужо ніколі ня мог павярнуць сабе той скарб, які так неразважна аддаў за міску сачэўкі.
Таму помні аб гэтым. Ніколі не давярай сваёй самаўпэўненасьці: я сам усё зраблю ды што хачу, бо людзкая самаўпэўненасьць часта зводзіць нас на фалыпывыя шляхі. Як часта нам здаецца, што мы робім добра, бо так нам радзіць наш розум людзкі, а пасьля бачым, як моцна мы памыліліся. Возьмем толькі пару вядомых прыкладаў. У свой час польскі міністар Складкоўскі самаўшўнена сказаў: праз 20 год ня будзе наагул ані беларусаў, ані украінцаў, бо ўсе яны стануцца палякамі! Бязумоўна, ён ня толькі быў перакананы, але й цьвёрда верыў, шю гэта адпавядае ,,рацыі стану" — дабру польскае дзяржавы, і так „разумна" думала бальшыня палякаў. Але скора яны пабачылі, што й яны падобныя да Ісава: за міску сачэўкі — руйнаваньне беларускіх і украінскіх школаў і арганізацыяў, яны страцілі сваё першародства: багаславенства Божае — дзяржаву. Тое самае было й з такімі самаўпэўненымі „героямі" як Напалеон, „фюрар" ды з многімі іншымі, падобнымі ім. Тое самае нямінуча будзе й з усімі сучаснымі бязбожнымі „фюрарамі". Іхная самаўпэўненасьць таксама закончыцца сграшною катастрофаю.
Прамудры й Міласэрны Бог дапускае такую фальшьівую самаўпэўненасьць на людзей як наш найбольшы Вучыцель і Айцец. Дзеля чаго? Дзеля навукі нашае, каб паказаць нам, што безь Яго мы нічога добрага ня зробім. Ён дапусьціў такую самаўпэўненасьць навет на Свайго Апостала Пягра, каб і яму паказаць абмяжаванасьць нашага розуму людзкога, а таксама спосабы перамогі над гэтым злом. „Горпадзі, калі й усе адракуяда ад Цябе, я не адракуся, я заўсёды гатовы памерці за Цябе!" А тымчасам зараз-жа сталася нешта зусім іншае: ,,Я ня ведаю гэтага Чалавека!"
Вось так навет вялікі Апостал за міску сачэўкі — магчымасьць пазьбегнуць арышту — амаль ня страціў свайго слаўнага першародства. Бязумоўна, сьв. Апостал Пётра нявымоўна любіў свайго Боскага Вучыцеля, і гэта ўратавала яго ад страты першародства. Ён шчыра пакаяўся, і тады ўжо здабыў адзіную й запраўдную самаўпэўненасьць, бо яна ўжо была пабудаваная на скале Веры — Хрысьце. Пётра стаўся ўжо новым чалавекам, чалавекам, якім Гасподзь Бог хоча бачыць кожнага з нас. Чалавекам, што горы перастаўляе, цуды чыніць, бо такая новая самаўпэўненасьць Пятра ды ягоная сіла непераможная мела ўжо ў аснове сваёй Самога Хрыста, Бога, а ня розум людзкі.
Таму, любы чытачу, помні аб гэтым пакуль жывеш тут і маеш час. Сгала разважай, усе сілы розуму й сэрца твайго аддавай на вырашэньне галоўнага заданьня жыцьця нашага: на ўтрыманьне й выкарыстаньне нашага першародства на духовыя багацьці, радасьць і шчасьце ўсіх тых людзей, што імкнуцца быць сынамі бясконца болей багатага, мудрага й слаўнага, чым Ісаак, Айца, бо — Госпада Бога! Таму стала помні на гэтае сваё першародства! Не аддавай яго нікому ня толькі за міску сачэўкі, але й за ніякія скарбы зямныя! I ты будзеш запраўды, як новы сьв. Пётра, самаўпэўненым і вялікія рэчы чыніць будзеш, бо з такою будзе Нованароджаны Хрыстос, Бог і Спас наш, як любы Айцец наш Нябесны, Каторы асабліва цяпер прамаўляе да нас: Прыходзьце да Мяне, і нічога ня бойцеся! Я нікога, што прыходзіць да Мяне, ня выжану вон.

С. Клім

БЕЛАРУСКІЯ КАЛЯДЫ

Ніжэй зьмешчаныя Калядныя звычаі Віцебшчыны падаюцца паводля кнігі П. Шэйна: „Беларусские народные обряды, обычаи и суеверия", С. Пецербург, 1874 г. Ад часу Шэйнавага запісу шмат што зьмянілася й у рэлігійным стане Беларусі, і ў ралігійных абрадах. Шмат што, аднак, засталося нябьменным, не зважаючы на шматгадовы перасьлед рэлігіі бальшавіцкімі бязбожнікамі. Засталіся ў васноўным няўмерлымі й нашыя прыгожыя Калядныя традыцыі, перахаваныя ў народнай душы, і перадаваныя з пакаленьня ў пакаленьне.
Калядныя Сьвяты, ці як іх у Віцебшчыне называюць, „Рыжцьвяныя Сьвяткі", сьвяткуюцца ад 24-га сьнежня да 7-га студзеня. Трэба адзначыць, што працягам усяго гэтага часу сяляне, верныя дзядоўскаму звычаю, нічога ня робяць, акрамя такіх штодзённых заняткаў, як кармленьне жывёлы, папраўка вупражы, калі гэта неабходна, і да г. п. Сваякі й прыяцелі сьпяшаюцца адны да адных у госьці, а часам ідуць далёка, каб там сьвяткаваць цэлыя два тыдні. Нарушальнікі гэтых звычаяў хоць крыху й працуюць, але работа гэтая трывае ня больш трох гадзін, ды выбіраецца работа неадкладная.
„Жаноцкая работа" ў гэты час палягае галоўна на прадзеньні кудзелі. Папрадуха прыгатаўляе кудзелю так, каб управіцца зь ёю за гэтыя дні, прыймаючы пад увагу сваю спраўнасьць і спрыт. Калі-ж дзеля нейкіх прычынаў яна ня можа ўправіцца з сваёю работаю да канца „рыжцьвяных сьвяткаў", то мае права запрасіць прыяцеляк, і яны супольна заканчваюць работу, не разьдзяляючы, аднак, кудзелі. Калі-ж немагчыма сабраць прыяцеляк, або ў выпадку недахопу іх, дазваляецца „разьдзяліць кудзелю": разьвярнуць яе тым парадкам, якім яна спачатку была зьвернутая.
„Рыжцьвяныя Сьвяткі" наступныя: 1. Куцьця, 2. Раство, 3. „Багатая" або „Тоўстая Каляда", 4. Васільле, 5. „Галодная Каляда" й 6. „Кшчэньне".
Дзень перад Нараджэньнем Хрыстовым называецца „Куцьця" й праводзіцца ўвечары. Пасьля дзённых клопатаў і вячорнай лазьні ўся сям'я сядае за стол, на якім сьцелецца спачатку сена, на ўспамін аб Нараджэньні Хрыста ў ясьлях на сене, на яго чысты абрус і тады ставіцца „сачыва" або салодкая куцьця. Уся сям'я моліцца, і, прыступаючы да куцьці, успамінае сваіх адсугных родных, перадусім памерлых, прыгаварваючы: Пашлі ім, Госпадзі, рай сьветлы, царства нябеснае!
Пад'еўшы куцьці й другіх патраваў на гэты дзень, сям'я малітваю дзякуе Богу. Недаедзеныя патравы застаюцца да раніцы на стале. Трэба дадаць, што перад куцьцёй галава сям'і адчыняе вакно й гаворыць: Мароз, мароз, хадзі куцьцю есьці!
Па вячэры гаспадар і гаспадыня выцягваюць спад абруса сьцяблінкі сена, і на аснове іх угадваюць рост збожжа, лёну або сена летам. Калі пападзецца сьцяблінка даўгая, то ўсё будзе высокае, калі-ж кароткая, то — нізкае. Падчас вячэры, як і пасьля яе, зьяўляюцца калядоўшчыкі й пяюць „калядкі".
Першая й галоўная яда пры разгаўляньні завецца „прыжаніца". Гэтая ежа прыгатаўляецца наступна: у „латку" (поўгаршчок), напоўненую рэдкім жытнім цестам, кладуць сьвіное сала, мяса, цыбулю, перац, колькі скрутаў каўбас. Усё гэта варыцца аж пакуль жытняе цеста добра ня згусьціцца.
Калі стол гатовы, уся сям'я моліцца перад абразамі, і сядае за стол па старшынству. Кутняе месца займае гаспадар. Гаспадыня кладзе перад кожным стог бліноў, пераважна аўсяных, і ставіць на стол „латку" з „прыжаніцай". Гаспадар здыймае з „латкі" каўбасу, мяса й сала, дробна кроіць іх на асобнай талерцы, і зноў кладзе ў „латку". Затым ён налівае чарку гаралкі, і, трымаючы яе ў руцэ, гаворыць: Будзьце здарогы вы ўсе! Дай Бог на прыбудучы год разгавецца нам у добрым здароўі! Вып'ўшы гарэлкі, сам гаспадар абдзяляе ёю ўсіх за сталом. Характэрна, што ўся сям'я за сталом маўчыць, пакуль гаспадар не абдзеліць кожнага гарэлкай.
Ядуць „прыжаніцу" так: адарваўшы кусок бліна й зьвярнуўшы ў трубачку, мачаюць у „прыжаніцу", і прыгэтым стараюцца, каб у трубачку абазязкава папаў кусок сала, мяса, або каўбасы, як кажа Колас у „Новай Зямлі": „3 аладкі дзядзька рабіў трубку, каб больш здаволіць сваю губку". Апрача „прыжаніцы" падаецца ўсё, чым хата багата.
Усе на розныя лады радуюцца з Сьвята, але асабліза дзяўчаты таму, што для іх прыйшоў час адгадваць свой будучы лёс: варажыць аб сваім суджаным. Дзень перад Новым Годам называецца „багатая" або „тоўстая Каляда" дзеля таго, што цэлы дзень, асабліва вечар праводзіцца пры ядзе мясных патраваў, на супрацьлежнасьць „галоднай Калядзе" перад Вадохрышчам, калі ўжываецца посная ежа. У гэтую апошнюю Каляду набожныя, асабліва пчалаводы, нічога не ядуць да вячорнай зары. Апошнія дзеля таго, каб лепш вяліся пчолы.
Трэба адзначыць, што паводля ліку зорак і яснасьці неба ў часе Калядаў, варожаць аб ураджаі грыбоў ды ягадаў летам. Першая Каляда адпавядае пачатку, другая — сярэдзіне, а трэйця — канцу лета.
У дзень Вадохрышча сяляне нічога не ядуць, ня выпіўшы перш
Ярданскай вады. Пчалаводы стараюцца дастаць вады з сямі Ярданаў і, зьліўшы яе разам, апырскваюць ёю вульлі звонку й у нутры
пры вясеньняй ачыстцы вульляў. У сам дзень Вадохрышча адважныя дзяцюкі, пасьля асьвечаньня вады, купаюцца ў прорубках у перакананьні, што гэтым яны ачышчаюцца ад грахоў. 

А. Будзіч.

ЕПАРХІЯЛЬНЫ ЗЬЕЗД СЬВ. БАПЦарквы

3 Ласкі Божае, дня 30-га лістапада, адбыўся ў нас Другі Зьезд сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы й Канадзе.
На Зьезд прыбыла нашае Духавенства на чале з Уладыкаю Васіліем: Мітраф. Пратаіерэй Айцец Сьцяпан Войтэнко, Пратаіерэй Айцец Аляксандар Крыт, Пратаіерэй Айцец Міхаіл Мацукевіч. Акрамя іх на Зьезд прыбылі сябры Епархіальнае Управы, сябры Царкоўных Радаў з сваімі Старшынямі, ды па два дэлегаты ад кожнае Парафіі.
Зьезд распачаўся ў суботу рана ўрачысгай сьв. Літургіяй, якую адправіў Высокапрэасьвяшчэньнейшы Архіепіскап Васілі ў асысьце ўсяго Духавенства ў Кафедральным Саборы сьз. Кірылы Тураўскага. У часе сьв. Літургіі Уладыка Васілі рукапалажыў у сан дыякана Сп. Прахора Марціновіча з Чыкаго, а ў Нядзелю ў сан сьвяшчэньніка. Пасьля быў адслужаны Малебен за памыснасьць Зьезду.
Пасьля кароткага перапынку распачаўся Зьезд пад кіравецтвам Высокапрэасьвяшчэньнейшага Архіепіскапа Васілія. Ён паклікаў у Прэзыдыюм усіх Настаяцеляў і Старшыняў Царкоўных
Радаў. Пасьля малітвы й зачытаньня багаславенства й прывітаньня Зьезду Главы сьв. БАПЦарквы Яго Высокапрэасьвяшчэнстза Архіеліскапа Сергія, былі зложаныя, або прачытаныя прывітаньні ад Епархіяльнае Управы нашае сьв. БАПЦарквы ў Аўстраліі, Царкоўных Радаў і Беларускіх нацыянальна-грамадзк'х Установаў і Арганізацыяў. Перад гэтым усе прысутныя мінутаю маўчаньня ўшанавалі памяць памерлых: Прэзыдэнта Кенэды, мітраф. прат. а. Хве дара й а. Евфімія.
Пасьля Зьезд выслухаў даклад свайго правячага Архіепіскапа Васілія, і кароткія справаздачы сяброў Епархіяльнае Управы, Настаяцеляў і Старшыняў Царкоўных Радаў аб сваёй працы.
Уладыка Васілі ў сваім дакладзе падаў Зьезду цяперашняе па лажэньне Праваелаўных Цэркваў па ўсім сьвеце, зь якога відаць, што бязбожнікі стараюцца ўсюды апанаваць царкоўна-рэлігійнае жыцьцё з мэтамі зьнішчэньня яго шляхам подсгупу й абману. Яны ўжо знайшлі доступ і да Ватыкану, які таксама пайшоў на супрацоўніцтва зь імі.
3 другога боку Уладыка Васілі прадставіў Зьезду агульнае па лажэньне нашае Епархіі, нашых Цэркваў, нашых посьпехаў і патрэ'баў. Ад часу першага Зьезду Епархіі прайшлі тры гады. За гэты час было шмат зроблена. Мы поўнасьцю выканалі пастанову першага Зьезду: здабыцьцё Чартару для нашае Епархіі на Амэрыку й Канаду. 3 дапамогаю Божаю мы гэта асягнулі: атрымалі ад амэрыканекіх уладаў спэцыяльны Закон для нашае Епархіі, параграф 18 і ўрадавую пячатку. Такім чынам нашая сьв. БАПЦарква ўжо праў на пастаўленая нароўні зь іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі тут.
Вельмі цешьпдь нас і тое, што нашыя суродзічы ў Ню Брансвіку прыдбалі сабе прыгожую, поўнасьцю ўладжаную Царкву з домам пры ёй.
Нас цешыць і тое, што за гэты час мы выканалі й другую пастанову першага Зьезду: зарганізавалі Пастырска-Рэгенцкія Курсы ў Кліўлэндзе, за што належыць вялікая падзяка прат. а. Аляксандру Крыту й псаломшчыку-рэгенту Сп. К. Кісламу. У выпадку патрэбы Курсы ўжо могуць даць нам пару адпаведных кандыдатаў для сьвяшчэньнікаў, дыяканаў і рэгентаў.
Мы вельмі цешымся, што з Ласкі Божае мы прыдбалі новага сьвяшчэньніка для Англіі: а. Івана Абабурку, за што шчыра дзякуем Уладыцы Мітрапаліту Ніканору, а таксама й для нас тут — а. Прахора Марціновіча, якіх шчыра вітаем і жадаем ім посьпехаў на ніве Божай.
Па меры магчымасьцяў мы стараліся таксама, як поўныя гаспадары ў сваёй сьв. БАПЦаркве, праводзіць беларусізацыю ў нашым царкоўным жыцьці: ня толькі частае чытаньне сьв. Евангельля, Пасланьняў Апостальскіх, навучаньне Закону Божага й Рэлігіі, але й уся адміністрацыя праводзяцца ў нас у нашай роднай мове. Бязумоўна, гэта яшчэ ня ўсё: нашаю мэтаю ёсьць усе Службы Божыя адпраўляць на сваёй роднай мове, і да гэтага мы будзем усякім спосабам імкнуцца.
Галоўную мэту нашую: утрымаць й ўзмацаваць нашую сьв. БАПЦаркву мы асягнулі. Але гэта яшчэ далёка ня ўсё. Мы павінны ўсьцяж імкнуцца да павялічэньня ліку нашых Прыходаў і Духавенства. У гэтым сэнсе мы распачалі перагаворы з тымі Беларускімі Праваслаўнымі Прыходамі, якія дасюль вонкі нас. Гэтыя перагаворы яшчэ не закончаныя, мы будзем іх прадаўжаць, бо ўсюды бальшыня Праваслаўных Беларусаў імкнецца да аб'еднаньня, што мы шчыра вітаем, бо гэта нашае ўзмацненьне. Бязумоўна, і бяз гэтага мы маем надзею павялічыць неўзабаве колькасьць нашых Прыходаў, доказам чаго ёсьць прыдбаньне новага сьвяшчэньніка — а. Прахора.
Перад першым Епархіяльным Зьездам мы мелі вялікае заданьне: прыдбаньне й умацаваньне сваіх собскіх Цэркваў. Гэта мы ўжо маем. Цяпер нашым заданьнем ёсьць: прыдбаньне новых Прыходаў, і мы верым, што Гасподзь Міласэрны багаславіць нас і тут.
Пасьля справаздачаў Настаяцеляў і Старшыняў Царкоўных Радаў адбылася рачовая дыскусія, і былі прынятыя карысныя для нас розныя пастановы. Асабліва важныя зь іх наступныя: 
1) Імкнуцца да аб'еднаньня ўсіх нашых Беларускіх Праваслаўных Прыходаў,
2) Выдаць падручнікі Закону Божага й Малітоўнік пабеларуску, і
3) Хіратанізаваць у магчыма хутчэйшым часе нашага новага Беларускага Епіскапа.
Наступна адбыліся перавыбары Епархіяльнае Управы й усіх ейных ворганаў. Новая Епархіяльная Управа была выбраная ў наступным складзе: Яго Высокапрэасьвяшчэнства Архіепіскап Васілі, як апякун. Старшыня Адміністрацыйнага Аддзелу: мітраф. прат. а. Сьцяпан Войтэнко. Місійна-Асьветны Аддзел: прат. а. Аляксандар Крыт, і: Сп. К. Кіслы, Сп. інж. В. Русак, Сп. К.Каляда, Сп. М. Міцкевіч. Судовы Аддзел: прат. а. Міхаіл Мацукевіч і Сп. мгр. П. Манькоўскі. Скарбнік: Др. В. В. Васілеўскі. Сакратар: др. М. Бакуновіч.
Рэвізійная Камісія: Сп-ры: А. Стагановіч, Д. Клінцэвіч і Я. Ніхаёнак.
Трасьцістыя: Сп. інж. Горошко й Сп. М. Тулейко.
Зьезд пацьвердзіў пастанову першага Зьезду адносна складак Парафіяў у касу Епархіі: па аднаму даляру ад кожнага верніка незалежна ад веку яго.
Зьезд выслаў прывітальныя тэлеграмы дзяржаўным кіраўніком і Уладыцы Сергію.
Такім чынам быў зроблены далейшы добры крок наперад у жыцьці й працы нашае сьв. БАПЦарквы ў Амэрыцы. Новая Епархіяльная Управа мае ўжо многа болыныя магчымасьці для свае працы, чым папярэдняя. Ня выключана, што яна прыдбае нам новыя Прыходы й дасьць нам новага Епіскапа на радасьць усіх нас. Таму ад душы пажадаем ёй удачаў і посьпехаў у яе дзейнасьці на Славу Божую, і на дабро, карысьць і радасьць як нас усіх, так і ўсяго нашага любага, вялікага, у няволі церпячага Беларускага Народу.
Зьезд закончыўся гарачым словам, супольнаю малітваю й багаславенствам Яго Высокапрэасьвяшчэнства Уладыкі Васілія. Памажы Божа! 

Дэлегат

Пару дзён пазьней Уладыка Васілі атрымаў зь Белага Дому ад Прэзыдэнта Л. Б. Джансона такі адказ:
Mrs. Johnson and I acknowledge with deep appreciation your thoughtful expression of personal interest and confidence during the hours of sorrow after the death of President John Fitzgerald Kennedy. We will cherish your prayers and support in the days ahead.

The White House November 1963. Lyndon B. Johnson

ВАТЫКАНСКІ САБОР

Другая сэсія Ватыканскага Сабору закончылася 4-га сьнежня. Ці наступная сэсія, вясною 1964 г., будзе апошняю, яшчэ невядома, бо колькасьць пытаньняў у міжчасе значна павялічылася. У зьвязку з гэтым была створаная навет новая, каардынацыйная Камісія. У часе другой сэеіі была ўведзеная навіна: на Сабор пакліканыя міране з правам дарадчага голасу. Наступна, у сувязі з тым, што на Саборы праявіліся два кірункі: лібэральны й кансэрватыўны, была створаная Камісія „мадаратараў".
Другую сэсію адкрыў сам Папа Павал VI. Ён тут зьвярнуў асаблівую ўвагу на справу адзінства ўсіх хрысьціян. Жадаючы паказаць сваю добрую волю, ён прызнаў, што віна за трагічнае, як ён сказаў, раз'еднаньне ў 1054 г. была па абодвых бакох, і прасіў выбачэньня за віну Рыму ў гэтай бядзе. Урэшце ён выказаў сваё перакананьне, што ,,тое, што сяньня зьяўляецца толькі надзеяй, заўтра можа стацца рэчаіснасьцю".
Галоўным пытаньнем другое сэсіі было: будучая нуграная будова Каталіцкае Царквы. Лібэральная частка Сабору жадае паважных зьменаў: дэцэнтралізацыі кіравецгва, болыпых правоў правячым епіскапам, і асабліва выбару епіскапаў для кіравецтва Царквою ў Ватыкане. Супраць гэтага моцна выступілі кансэрватыстыя на чале з кардыналам Оттавіані. Аднак, Папа, быццам, пагадзіўся на пакліканьне да кіравецтва таксама іншых епіскапаў. Але, адначасна з гэтым, афіцыоз Ватыкану „Оссэрваторэ Романо" дэманстрацыйна падчыркнуў тое месца з прамовы Папы, дзе гаворыцца пра прымат папаў.
Цікава зазначыць выступ украінскага мітрап. М. Германюка. Ён унёс прапанову стварыць спэцыяльную Калегію, ачоленую папаю, у склад якое ўвайшлі-б патрыархі, кардыналы й правячыя епіскапы. Такая Калегія дзеяла-б між Саборамі як кіруючы ворган Каталіцкае Церквы. Зусім супрацьлежнае становішча заняў мітрап. I. Сьліпы. На яго думку, ніякія епіскапы ня могуць тварыць такой Калегіі, бо: улада папы не паходзіць ад епіскапаў, а толькі ад Хрыста. Цікавая думка, бо-ж яна адразу выклікае пыганьне: ад каго-ж тады паходзіць улада епіскапаў?!
Асабліва мы, Беларусы, жадаем Адзінства Хрысьціянскіх Цэркваў, таму шчыра вітаем такія словы Папы Паўла: „Калі мы, каталікі, вінаватыя ў падзеле праз нашыя памылкі, то мы шчыра просім выбачэньня ў тых, каго мы скрыўдзілі!" Асабліва мы маглі-б выставіць даўгі ліст такіх крыўдаў еваіх! Нажаль, гэта толькі ФОРМА, а ДУХ-ЗЬМЕСТ туг іншы: сам папа на пацеху кансэрватыстых сказаў, шго ягоны прымат і далей непарушны. I далей ня толькі застаецца вунійная царква, але яшчэ й павышаецца тым, што папа вунійных патрыархаў зраўнаў у годнасьці з кардыналамі. Як жа тады асягнуць Адзінства, калі на шляху да яго сьцяна яшчэ ўзмацняецца?
Але й гэта на нашую думку не галоўнае. Галоўнае тое, што Адзінства Цэркваў не асягнецца словамі. Адзінства цяпер, калі перад дзьвярамі антыхрыст, можа быць асягнутае толькі шляхам Духа, Чаго вымагае цяпер готы Дух ХРЫСТОВЬІ? Дух Таго, Каторы сказаў: Я ня маю нічога супольнага з айцом ілжы. Дух Апосталаў, якія рашуча змагаліся з ілжывымі прарокамі. Хто гота цяпер ілжывыя прарокі? Гэта перадусім тьія, каго цэнтр Оагаборцаў высылае ў сьвет у расах. Высылае для апанаваньня ўсякіх цэркваў, ды для зьнішчэньня іх.
Таму якое можа быць цяпер „суіснаваньне" з такімі ілжывымі прарокамі, навет тады, калі яны прыкрываюцца словам „мір". Ніякага міру ня можа быць там, дзе няма Князя Міру — Хрыста. I ніякія словы, а навет і добрыя рэформы цяпер ня могуць уратаваць ад катастрофы. Цяпер неабходныя ЧЫНЫ! Якія? Даволі глянуць на Хрыста, што Ён зрабіў у Ерусалімскім Храме зь бязбожнікамі. Даволі глянуць на Апосталаў, што яны рабілі з ілжывымі прарокамі: па слову іх апошнія ў страху падалі на зямлю, і многія ўжо больш не ўставалі! Вось так перад Духам Хрыстовым ня толькі ілжывыя прарокі, але й гаспадары іхныя — дэманы дрыжаць і падаюць!
Вось шлях Духа Хрыстовага й Апостальскага, а гэтым і шлях да Адзінства Цэркваў Хрыстовых. Гэта: яднаць усе сілы ДУХА Хрыстовага на змаганьне з Абсалютным Злом, якое цяпер наступае, падманвае, дыктуе. Цяпер ня час дапасоўвацца да аблуднага вонкавага сьвету гэтага, а стаць на ЧАЛЕ яго, падпарадкаваць яго Адзінаму Валадару нашаму — Хрысту! Цяжка? Так, на першы пагляд надта цяжка, амаль немагчыма. Але гэта толькі для тых, што ня ведаюць словаў Хрыстовых: У Бога ўсё магчыма!
Таму, калі-б па гэтым шляху пайшлі ўсе цэрквы, у тым ліку й Ватыканскія айцы, дык адразу адпалі-б усякія цяжкасьці між Цэрквамі, бо шляхам ЧЫНУ, мілага Богу, на чале такога руху стаў бы Сам Хрыстос. I неўзабаве паўстала-б Адно стада, і Адзін Пастыр — Хрыстос, і ўпалі-б дэманы з сваімі ілжывымі прарокамі. Сьвятло невячэрняе, Зорка Віфлеемская, назаўсёды ўжо зазьзяла-б на зямлі!
Магчыма гэта? Зусім магчыма, бо-ж і для ГЭТАГА Хрыстос
НАРАДЗІЎСЯ! I калі-б усе кіраўнікі Цэркваў уступілі на гэты адзіна збаўленны шлях, то яны прынясьлі-б Боскаму Дзшятку большы
падарунак, чым тыя тры мудрацы. Нажаль, гэтага яшчэ ня сталася.
Ці станецца? Будзем надзеяцца й маліцца. Маліцца словам і ЧЫНАМ.

С. К.

РАДАСЬЦЬ СЬВ. БАПЦарквы

На просьбу Уладыкі Васілія ў днях 11-13-га кастрычніка ў Карлсруге, Нямеччына, Высокапрэасьвяшчэньнейшы Уладыка, Мітрапаліт Сьв. УАПЦарквы НІКАНОР правёў сьвячаньні нашага стаўленіка Сп. Івана Абабуркі з Манчэстару.
Да высьвяты ў дыякана падводзіў протарыякан а. Леанід Король, які ў 1949 г. прыймаў удзел у Хіратоніі Уладыкі Васілія ў Розэнгайме. Да рукапалажэньня ў Іерэя падводзіў Прат. др. а. Аўген Смаршчок. Частка Хору мітрапалічага Сабору ў Карлсруге пад майстэрнаю рукою Матушкі Прат. а. Ф. Лугавенкі ўпрыгожвала ўрачыстасьці. Беларускую грамаду ў Англіі рэпрэзэнтаваў Сп. А. Лашук.
За ласкавую й вялікую ўслугу Уладыкі Мітрапаліта Ніканора, за дапамогу ўсіх іншых, за брацкую атмасферу хрысьціянскага сэрца Мітрапаліта Ніканора й ягоную нязвычайную гасьцінвасьць да нас, гэтым складаем Яму, усяму Ягонаму Духавенству й Матушцы нашую глыбокую беларускую падзяку. Такую шчырую падзяку Мітрапаліту Ніканору Уладыка Васілі злажыў таксама на сваім Епархіяльным Зьезьдзе.
Новавысьвячаны а. Іван адразу выехаў у Манчэстар, і зараз-жа распачаў сваю сьвятарскую дзейнасьць, прыймаючы ў Нядзелю, 27-га кастрычніка, удзел у саборным служэньні Духавенства сьв. УАПЦарквы. Тут таксама шчыра дзякуем ВПрэпадобнаму Протапрэсв. а. Сергію Молчаніўскаму за брацкую ўвагу й дапамогу а. Івану.
Наш новы сьвяшчэньнік а. Іван ужо даўно актыўна працаваў у царкоўным жыцьці, памагаючы Прат. а. Аляксандру. Таму ён шчыра прыняў да сэрца просьбу Уладыкі Васілія й ягонага прадстаўніка ў Бэльгіі Прат. др. а. Аўгена ды голас нашага грамадзтва ў Англіі ўступіць на шлях служэньня Богу, сьв. БАПЦаркве й нашаму Народу. Ён перарваў сзаю зарабковую працу й прыехаў у Бэльгію, і там запраўды добра прыгатаваў сябе да сьвятарскага служэньня. Гэта сьцьвердзіла Камісія на чале з грэцкім Архімандрытам, магістрам і дактарантам Багасловія а. Максімосам. У Камісію ўвайшоў таксама а. др. Робэрт, як спэцыяліст усходняга абраду, і сакратар Прат. др. а. Аўген. У днёх 13-га й 20-га верасьня а. Іван здаваў пісьмовыя й вусныя іспыты, і Экзамінацыйная Камісія прызнала іх добрымі. Як бачым, ахвярнасьць, пільнасьць і любоў да Бога, свае сьв. Царквы й свайго народу могуць зрабіць усё. А такіх кандыдатаў сярод нас ня мала. Справа толькі ў добрай волі й ахвяры.
Таму не грамада ад БАПЦарквы, а Яна ад Беларускае грамады чакае кандыдатаў у сьвяшчэньнікі! Гэтае пытаньне павінна арганічна ўвайсьці ў жыцьцё й імкненні Беларускай веруючай грамады. Тады лёгка будзе разьвязанае й пытаньне нашае Іерархіі, і жыцьцё нашае сьв. БАПЦарквы закрасуе!
На гэтым месцы выказваем шчырую падзяку ўсім ахвярадаўцам у Амэрыцы за 105 даляраў, атрыманых намі ад Уладыкі Васілія, на пакрыцьцё часткі выдаткаў, зьвязаных з коштамі набыцьця неабходных рэчаў для а. Івана. Гэты добры прыклад заслугоўвае на вялікую ўвагу, бо ў грамадзе сіла! Акрамя таго, дзеля ахвярнасьці на Славу Богу, сваёй роднай БАПЦаркве, і дабро свае любае Бацькаўшчыны мы й знаходзімся ў вольным сьвеце. Іначай нашае існаваньне туг ня мае сэнсу. Толькі той добра робіць, асабліва нашая Моладзь, хто ведае, што не адзіным хлебам жызе чалавек!
Шчырая падзяка ўсім тым, хто словом і добрым чынам спрычыніўся да гэтае радасьці нашае сьв. БАПЦарквы. Асабліва-ж выказваю тут яадзяку й прызнаньне а. Івану за ягонае ахвярнае й натхнёнае імкненне плённа працаваць на ніве Божай, у што мы непахісна верым. Гэты ягоны прыклад ахвярнага служэньня Богу, Царкве й Бацькаёшчыне няхай натхніць нашую моладзь і выкліча насьлядаваньне, чаму шчасьці Божа!

Прат. др. а. Аўген Смаршчок

ХРОНІКА

НЮ-ЁРК. ВЫСЬВЯЧАНЬНВ РЭСОРТУ „МЕНСК". Гэтая нашая ўрачыстасьць адбылася ў суботу й у Нядзелю 6-7-га ліпеня. У суботу Уладыка Васілі ў асысьце Пратаіерэяў айцоў Аляксандра, Міхаіла й Сьцяпана адслужыў Малебен і сказаў натхнёную прамову да прысутных звыш 400 асобаў. У Нядзелю ён адправіў сьв. Літургію й асьвяціў рэсорт. Набыцьцё гэтага рэсорту вялікая здабыча ўсіх нашых суродзічаў. Таму гэтыя ўрачыстасьці былі вялікаю радасьцю ўсіх Беларусаў як у вольным сьвесе, так і дома. У часе сьв. Літургіі было сабрана 126 даляраў, а пасьля адна Спадарыня заахвяравала яшчэ 100 даляраў на пабудову Капліцы на рэсорце.
ХРАМАВАЕ СЬВЯТА. Сёлета яно адбылося нязвычайна ўрачыста 15-га верасьня. Уладыка Васілі адслужыў сьв. Літургію, а пасьля Малебен да нашага слаўнага Патрона й Златавуснага сьв. КІРЫЛЫ Тураўскага, ды сказаў натхнёную пропаведзь, у якой парадаваў усіх хараством, насалодаю й любоўю Божаю твораў сьв. Кірылы. Наш Кафедральны Сабор быў амаль запоўнены вернікамі, якія горача дзякавалі Богу ў сваіх малітвах да нашага вялікага Патрона сьв. Кірыла. Вельмі прыгожа пяяў Хор пад кіравецтвам Сп. А. Каптуровіча.
Пасьля адбыўся супольны абед, за які вялікая падзяка нашым зарадным гаспадыням. Гэтая нашая прыгожая традыцыя таксама цешыла й радавала ўсіх, і напаўняла любоўю да Бога, да нашае сьв. БАПЦарквы й да сьв. Кірыла.

ГАДАВЫ ЦАРКОУНЫ СХОД. Нашая дасюляшняя Царкоўная Рада пад кіравецтвам Сп. Я. Казьлякоўскага працавала два гады, і добра працавала, што відаць ужо з таго, што магла пахваліцца сальдам у 2.000 даляраў. Таму й зразумела, што яна атрымала абсалюторыюм з падзякай.
Новая Царкоўная Рада перавыбраная амаль у тым самым складзе: Старшыня: Сп. Я. Казьлякоўскі, заступнік: Сп. М. Тулейко, сакратар: Сп. В. Шчэцько, і царкоўны Стараста: Сп. В. Захаркевіч. Шчасьці Божа!

СЬВЯТА НАШЫХ ГЕРОЯЎ. Гэтае сьвята адбылося ў нас вельмі ўрачыста 8-га сьнежня. Уладыка Васілі адправіў Заўпакойную сьв. Літургіго й Паніхіду. Малітоўны настрой вернікаў быў яшчэ ўзмоцнены глыбокім і зьмястоўным словам Уладыкі Васілія аб нашых Героях-Мучаніках, ахвярная кроў якіх была багаслаўленая Госпадам Богам, і зьявілася асноваю нашае сьв. БАПЦарквы й нашае дзяржаўнасьці. Вельмі прыгожа пяяў Хор пад кіравецтвам Сп. М. Тулейкі. У часе Паніхіды наш Сабор зьзяў ад сьвятла сьвечак у руках усіх шматлікіх вернікаў. Наперадзе стаяла ганаровая варта Вэтэранаў з сваім сьцягам. Гэта яшчэ болей узмацніла ўрачыстасьць Службы Божае, і напоўніла сэрцы ўсіх падзякаю Богу й любоўю да нашых незабыўных, бо вечна жывых Мучанікаў-Герояў. 3 гэтага напэўна цешыліся яны, бо бачылі, што мы добра выпаўняем іхныя ідэі.
Пасьля адбылася Акадэмія пад кіравецтвам Старшыні ЗБВ Сп. Ул. Курылы. Акадэмія пачалася Амэрыканскім Гімнам і песьняй: Сьпеце ўсе вы... і закончылася Беларускім Гімнам. У міжчасе, акрамя зьмястоўных рэфэратаў, адбылася ўдалая мастацкая частка пад кіравецтвам Сп. М. Тулейкі.

КАНАНІЧНЫЯ ВІЗЫТАЦЫІ УЛАДЫКІ ВАСІЛІЯ. ТОРОНТО. Сёлета, нашая царкоўная грамада тут перажыла вялікую радасьць. Яе, на просьбу а. Настаяцеля Прат. Міхаіла й Старшыні Царкоўнае Рады Сп. В. Целеша, 25-26-га травеня, наведаў Уладака Васілі. Жыцьцё нашае Парафіі й Царквы сьв. Кірылы Тураўскага цяпер, дзякаваць Богу, добра наладзілася: мы маем, акрамя натхнёнага Настаяцеля, вельмі самаахвярнага й любячага сваю сьв. Царкву Старшыню Царкоўнае Рады, Сп. В. Целеша, а таксама, хоць і малы, але добры Хор пад кіравецтвам рэгента Сп. Ганько. Таму й Служба Божая Уладыкі Васілія ў асысьце Прат. а. Міхаіла ў ІІядзелю 26-га травеня была вельмі ўрачыстая. Ўладыка Васілі натхнёна гаварьіў аб нашым Патроне й Златавусным сьв. Кірыле Тураўскім. Прыгожа пяяў Хор. Усе радасна дзякавалі Богу й нашаму любаму, вялікаму Патрону, сьв. Кірыле. Сьв. Літургія закончылася Малёбнам і царкоўным гімнам: Магўтны Божа.
Пасьля адбыўся традыцыйны абед з шматлікімі прамовамі. Але асаблівую радасьць мелі ўсе з абшырнага рэфэрату Уладыкі Васілія аб жыцьці й творчасьці сьв. Кірыла Тураўскага. Цяжка нам было разьвітвацца з Ўладыкаю Васіліем, але ён пацешыў нас сваім абяцаньнем неўзабаве йзноў адведаць нас.

НЮ БРАНСВІК I САЎТ РЬІВЭР. Вялікая ўрачыстасьць была тут сёлета 9-га чырвеня. Гэта ня толькі таму, што мы мелі ХРАМАВАБ СЬВЯТА ЖЫРОВІЦКАЕ МАЦІ БОЖАЕ, але аеабліва таму, што Высокапрэасьвяшчэньнейшы Ўладыка Васілі прыбыў да нас ачоліць гэтую ўрачыстасьць у нашай ужо собскай прыгожай Царкве з домам пры йй. На гэтую нашую радасную ўрачыстасьць сабралася вялікая грамада нашых суродзічаў таксама зь Ню-Ёрку й ваколіцаў яго. Дзеля гэтага такеама Уладыка Васілі ў асысьце Мітраф. Прат. а. Сьцяпана ня толькі натхнёна служыў, але й парадаваў усіх сваёю чулаю пропаведзьзю. Вельмі прыгожа пяяў Хор пад кіравецтвам Сп. Ф. Родзько. А ўжо й ня трэба гаварыць аб тым, як горача й шчыра ўсе маліліся й дзякавалі Міласэрнаму Госпаду й Жыровіцкай Маці Божай за Іхную вялікую Ласку да нас. Сьв. Літургія закончылася Малебнам да Прачыстае й нашым царкоўным гімнам: Магутны Божа.
Пасьля адбыўся супольны абед у сваёй залі з шматлікімі радаснымі прамовамі. Усе нашыя вернікі тут ужо высока паднялі галовы свае, бо-ж і яны ўжо маюць як сваю ўласную прыгожую Царкву й дом пры Ей, так і свой грамадзкі цэнтр! Слава Богу й Прачыстай Жыровіцкай Маці Божай! Мы горача дзякуем і Уладыцы Васілію таксама за тое, што ён вельмі дапамог нам у набыцьці ўсяго гэтага нашага дабра, ды ўсім ахвярадаўцам і фундатарам. Нашая грамада тут мае ўжо з чаго ганарыцца! I мы цьвёрда верым, што Гасподзь Бог, праз нашую сьв. БАПЦаркву, будзе мець нас і далей у Ласцы Сваёй.

Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў нашых, Архіепіскапаў СЕРГІЯ й ВАСІЛІЯ, Высокапрэпадобных мітрафорных Пратаіерэяў і Пратаіерэяў, Препадобных Айцоў, Дастойных Рэгенгаў і Харыстых, Хвальныя Царкоўныя Рады, Брацтвы й Сястрыцтвы, Дзяржаўныя, Навуковыя й Грамадзкія Установы й Арганізацыі, усіх Вернікаў нашае сьв. БАПЦарквы й увесь наш Беларускі Народ сардэчна вітае з РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ I НОВЫМ — 1964 — ГОДАМ:
Хрыстос, Бог і Спас наш НАРАДЗІЎСЯ! Яго слаўце! ЁН нашая сіла й перамога!

ЕПАРХІЯЛЬНАЯ УПРАВА БАПЦ АМЭРЫКІ Й КАНАДЫ.

Comments