БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манаства, і ўсіх богалюбных вернікаў нашых на Чужынае й на Бацькаўшчыне прабываючых КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ „ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ! ЯГО СЛАЎЦЕ!" (3 Каляднага Ірмасу). УЛЮБЛЕНЫЯ ДЗЕЦІ НАШЫЯ! „I сказаў пастыром Ангел: Ня бойцеся! Бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям: бо цяпер Нарадзіўся вам у месьце Давідавым Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Гасподзь" (Лк. 2, 10-11). I гэтая вялікая радасьць ізноў прыйшла да нас. Навекі вечныя будзе багаслаўленая тая Віфлеемская Ноч, у якую адбылася вялікая Тайна Прыходу зь Неба на зямлю Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нараджэньне Богачалавека. Ён, Валадар Неба й зямлі, Творца сусьвету, так панізіў Сябе, што Нарадзіўся як найбяднейшы чалавек у звычайнай пячэры, бо: „Ня было Яму месца ў гасподзе" (Лк. 2, 7). Ён з Ласкі Свае, „быўшы багатым, абяднеў дзеля нас, каб мы Яго ўбожствам разбагацелі" (2 Кар. 8, 9). Ён ўжо Нарадзіўся, каб памерці за нас дзеля нашага жыцьця й шчасьця вечнага. Ён прыйшоў зь Неба да нас, каб залажыць асновы Царства Божага ўжо тут на зямлі, як уступ да Ягонага Царства на Небе, каб ужо тут на зямлі запанавалі мір-супакой, праўда, дабро, любоў і свабода ў Духу Сьвятым. Таму ў гэтую багаслаўленую, ціхую, сьвятую Ноч над Віфлеемам воінства Ангелаў нябесных і засьпявала: „Слава на вьшынях Богу, і на зямлі мір сярод людзей добрае волі" (Лк. 2, 14). Ніякі розум людзкі ня можа належна пазнаць усю глыбіню гэтае сьвятое Тайны, гэтае бязьмежнае Любові Божае да нас: Нарадджэньне Богачалавека, Ісуса Хрыста ад Прачыстае Дзевы Марыі. Але як мы й закрыўшы вочы адчуваем сьвятло сонейка, так і душа нашая адчувае гэтую бязьмежную Ласку Божую да нас: Сьвятло Сонца Праўды, Радасьці й Спасеньня! Адчувае, і натхнёна весяліцца! Адчувае, і забываецца аб усім зямным, бо сьпяшыць спаткаць Тварца свайго, пакланіцца й прынесьці Яму дары свае: золата нязломнае Веры, фіміам палымяннае Лювові, і сьмірну Надзеі на бязьмежную й вечную радасьць у Нябёсах! I ня дзіва, што ў Сьвяты Калядны Вечар РАСТВА ХРЫСТОВАГА ўвесь наш пабожны Народ Беларускі ня толькі даўней, але й цяпер зь нявымоўнай радасьцю ладзіць ясьлі Дзіцятка ў дамох сваіх, высьцілае іх пахучым сенам, запальвае сьвечачкі, і ўсхвалявана чакае на зьяўленьне Зоркі Віфлеемскае, каб натхнёна спаткаць, прывітаць і аддаць хвалу Богу й Спасу нашаму! I душы шматміліённага й церпячага Народу нашага твораць у гэты слаўны мамэнт адну дружную, брацкую, Божую сямейку, поўную міру-супакою й шчырае ўааемнае любові. А каб гэтая іхная люббў была поўная, яна абыймае сабою ня толькі людзей, але й ўсе іншыя Божыя стварэньні: добрыя гаспадары нашыя частуюць сенам зь ясьляў сваю хатнюю хывёлу, каб і яна была ў кругу гэтае радасьці, супакою й любові вялікага Сьвята РАСТВА ХРЫСТОВАГА. Бо-ж у гэтую Сьвятую Ноч навет само Неба радуецца й дзівіцца, як гэта Бог Прадвечны мог так моцна палюбіць сьвет, што прьгаяў людзкі вобраз, і Нарадзіўся як Чалавек, зыйшоў на зямлю як малое Дзіцятка! Так, Бог стаў Чалавекам, каб ачысьціць, выбеліць, асьвяціць нас, зрабіць нас дзяцьмі Сваімі, падобнымі Ангелам сьвятым, годнымі ўдзельнікамі слаўнае й вечнае Гасьціны Свае! I таму навет нашыя любыя Браты й Сёстры, што церпяць і пакутуюць на катаргах і высылках, і яны ў гэтую слаўную, ціхую, сьвятую Ноч радуюцца й весяляцца, бо душы іх ведаюць, што: „Калі яны й церпяць з Хрыстом мукі, дык зь Ім і ўславяцца" (Рым. 8,17). А таму, што Хрыстос Нарадзіўся, памер і ўваскрос, цемру, зло й сьмерць перамог, напэўна ўжо блізкі час і нашага вызваленьня, нашае свабоды, як і кажа прарок: „Яшчэ крыху толькі, і ня стане бязбожніка, глянеш на ягонае месца, а яго й няма!" (Пс. 36,10). Дарагія Браты й Сёстры! Гэты самы прарок кажа: „На Госпада спадзявалася сэрца маё, і Ён успамог мяне. I ўзрадавалася сэрца маё, і песьняй маей буду дзякаваць Яму!" (Пс. 27, 7). Так узрадаваліся й нашыя сэрцы, асабліва-ж у гэтым годзе. Бо-ж так і мы спадзяваліся на Яго, і Ён ўспамог нас! Ён праявіў да нас вялікую Ласку Сваю: памог нам здабыць нашыя ўласныя сьв. Праваслаўныя Цэрквы! Гэтым Сам Гасподзь Міласэрны сьветчыць нам што Ён з намі, што Ён мае нас у Ласцы й Апецы Сваей. Як-жа ня радавацца сэрцам нашым! Ды асабліва цяпер у часе РАСТВА ЯГО! Будзем жа ўсе на Раство Хрыстовае радасна пяяць: „3 намі Бог, разумейце языцы й пакарайцеся, бо з намі Бог! Бо Дзіцятка Нарадзілася нам, і Сын дадзены нам, бо з намі Бог"! (Іс. 8:10, 9:6). „Велічаем Цябе, жьпцьцядаўча Хрысьце, дзеля нас сяньня народжанага ад безьнявестнае й Прачыстае Дзевы Марыі" (Вялічаньне на Утрані РАСТВА ХРЫСТОВАГА). I з гэтаю падзякаю, Вераю, Любоўю й Надзеяй на Нованароджанага Бога й Спаса нашага, вітаем вас усечэсныя Айцы й любыя Браты й Сёстры ўсюды: на выгнаньнях, удома, на катаргах і высылках зь вялікім і радасным Сьвятам РАСТВА ХРЫСТОВАГА й з надыходзячым НОВЫМ ГОДАМ. Жадаем усім вам радасьці незямное ў гэтыя цудоўныя Сьвятыя Дні, і пасылаем вам усім нашае Архіпастырскае багаславенства. Любеце Госпада Бога нашага, пазнавайце Праўду Яго, і гэтая Праўда зробіць вас свабоднымі (Іо. 8, 32), прывядзе да вызваленьня нашае любае, пакутнае й роднае Маці-Беларусі, і спасеньня на Небе. Ласка й Мір Госпада нашага Ісуса Хрыста, Любоў Бога й Айца, і Прычасьце Сьвятога Духа хай будзе з усімі вамі. АМІНЬ. Сьмірэнны Архіепіскап СЕРГІЙ Глава Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Сьміренны Архіепіскап ВАСІЛІ Сакратар Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў БАПЦ на Чужыне. Дана Году Божага 1957 месяца сьнежня Аўстралія - Амэрыка. ___________________________________________________________________________________________________________________ ПОМНІ... „I выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні ў Ерусаліме. I прыстушліся вучні Яго, жадаючы паказаць Яму будьгакі яе. Ісус жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэтае? Запраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на камені, усё будзе зьнішчанае. Калі-ж сядзеў Ён на гары Аліўнай, прыступіліся да Яго вучні насамоце й спыталіся: скажы нам, калі гэтае станецца, і які знак Твайго Прыходу й сканчэньня сьвету? — I сказаў ім Ісус у адказ: сьцеражэцеся, каб хто не падмануў вас, бо многія прыйдуць пад Маім імям і будуць гаварыць: я Хрыстос, і шмат каго падмануць. Таксама пачуеце пра войны, і ваенныя чуткі. Глядзеце, ня трывожцеся: бо гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец. — Бо паўстане народ на народ, і царства на царства. I будуць галады, моры, і зямлітрасеньні па мясцох. Усё-ж гэтае — пачатак гора. Тады будуць выдаваць вас на мукі й забіваць вас, і зьненавідзяць вас за імя Маё. I тады спакусяцца многія, і адзін аднаго будуць выдаваць і ненавідзець адзін аднаго. I многія фальшывыя прарокі паўстануць і многіх падмануць. I ад памнажэньня грэху гіімат у каго асьцюдзянее любоў. Хто-ж вытрымае да канца, спасецца. I абвяшчаць будуць Евангельля Царства па ўсім сьвеце дзеля свядоцтва ўсім народам, і тады прыйдзе канец... Малецеся, каб не прьпплося ўцякаць вам зімою, ці ў суботу. Бо тады будзе вялікая туга, якой ня было ад пачатку сьвету аж дасюль і ня будзе. I калі-б не скараціліся дні тыя, дык не спаслося-б ані воднае цела: але дзеля выбраных скароцяцца дні тыя. Тады, калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, ці там, ня верце. Бо паўстануць фальшывыя Хрысты, і фальшывыя прарокі, і дадуць вялікія знаменьні і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных. Вось Я наперад сказаў вам. Дык, калі скажуць вам: вось Ён у пустыні — не выходзьце, вось Ён у пакоі, ня верце. Бо, як бліскавіца выходзіць з Усходу й відаць яе да Захаду, такі будзе Прыход Сына Чалавечага... Ад смакоўніцы вазьмеце прыклад: калі галіны яе робяцца ўжо мяккімі й пускаюць лісьцё, дык ведайце, што блізка лета. Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, дык ведайце, што блізка пры дзьвярох. Запраўды, кажу вам: не праміне род гэты, як усё гэтае станецца. Неба й зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць. — Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня ведае, навет ангелы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін. Але, як было ў дні Ноя, так будзе й у Прыход Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад Патопам елі, пілі, жаніліся ды выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у карабель, і ня думалі, пакуль не прыйшоў Патоп і ня зьнішчыў усіх: так будзе й у Прыход Сына Чалавечага... Дык ня сьпеце, бо ня ведаеце ў якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе... Дзеля гэтага будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце" (Мц. 24, 1-44). Так гаварыў Гасподзь Бог наш Ісус Хрыстос сьв. Апосталам, а гэтым і нам усім, аб тых часох, якія будуць перад Ягоным Другім Прыходам на зямлю, каб аддаць кажнаму па ўчынках яго: радасьць і шчасьце, ці пакуты вечныя. Але паслухаем яшчэ, што Ён гаварыў за пяць вякоў перад Сваім РАСТВОМ, перад Сваім Першым Прыходам прароку Даніелю. ІІ Даніель бачыў у сьне дзіўныя рэчы: чатырох зьвяроў, зь якіх асабліва чацьверты страшны быў. Пасьля гэтага ён кажа: „I ўбачыў я ўрэшце, як пастаўленыя былі Прастолы, і заняў Пасад на іх Старэйшы днямі. Адзежа на Ім была белая як сьнег, і валасы галавы Яго як чыстая воўна, а Прастол Ягоны як полымя вагню. Вагнявая рэчка выходзіла й праходзіла перад Ім. Тысячы тысяч служылі Яму, і тысячы міліёнаў стаялі перад Ім. Судзьдзі селі, і раскрылі Кнігі. I ўбачыў я, як чацьверты зьвер быў забіты на маіх вачох, і цела ягонае адданае на спаленьне вагню. I бачыў я, як з воблакамі нябеснымі ішоў як бы Сын Чалавечы. Ён падыйшоў да Старэйшага днямі, і прыступіў да Яго. I дадзена Яму ўлада, слава й валадарства, каб усе народы й плямёны служылі Яму. Валадарства Ягонае — Валадарства вечнае, якое ня скончыцца, і Дзяржава Ягоная не зруйнуецца. Даніель пажадаў даведацца, што гэта за чацьверты зьвер, які быў зуоім іншы, чым другі і вельмі страшны, з зялезнымі зубамі й меднымі пазурамі, які ўсё пажыраў і нішчыў, а рэшткі таптаў нагамі. Ён меў дзесяць рагоў, а між імі яшчэ адзін, і гэты рог меў вочы й вусны, найбольшы, гаварыў пагардліва аб усім, вёў вайну з сьвятымі й перамагаў іх, пакуль не прыйшоў Старэйшы днямі. I быў даны суд сьвятым Усявышняга, і наступіў час, каб Дзяржаваю кіравалі сьвятыя. I пачуў Даніель у адказ на сваё пытаньне: „Чацьверты зьвер, гэта будзе чацьвертая дзяржава на зямлі, ува ўсім іншая, чым другія. Зьвер гэты будзе пажыраць усю зямлю, нішчыць і таптаць яе. I супраць Усявышняга будзе прамаўляць, і будзе перасьледваць сьвятых Усявышняга. Ён навет задумае скасаваць іхныя Сьвяты й Закон Божы, і яны будуць адданыя ў рукі яго да часу, часу й поўчасу. Пасьля засядуць Судзьдзі, і адыймуць ад яго ўладу перасьледваць і нішчыць усё да канца, а дзяржава, улада й веліч будуць пераданыя па ўсей паднябеснай народу сьвятых Усявышняга, і будзе гэта дзяржава вечная, і ўладары яе будуць служыць Богу й славіць Яго" (Дан. Гл. 7). Старэйшы днямі, гэта Бог Айцец, а Сын Чалавечы, Каторы прыступіў да Яго, і Катораму дадзена ўсякая ўлада й дзяржава на зямлі над усімі народамі й плямёнамі, гэта Сын Божы, Ісус Хрыстос, Каторы пяць вякоў пазьней зыйшоў зь Неба на зямлю як Чалавек, Нарадзіўся ад Прачыстае Дзевы Марыі ў Віфлееме, і перад Сваім Увазьнясеньнем сказаў сьв. Апосталам: „Дадзена Мне ўсякая ўлада на Небе й на зямлі" (Мц. 28, 18). Адносна першых зьвяроў, якіх бачыў Даніель, яму было сказана, што яны абазначаюць Мідзію, Пэрсію й Грэцыю. Адносна жа чацьвертага наступнае: гэта адноеіцца да ДАЛЁКІХ часоў! Так, запраўды, чытаючы апісаньне дзейнасьці гэтага страшнога зьвера, які касуе сьвяты й Законы Божыя, блюзьніць і ваюе з Богам, пралівае кроў, топча ўсё сьвятое, нішчыць вернікаў Хрыстовых ды сваею шатанскаю атрутаю апаганьвае ўсесь сьвет, бачым, што часы гэтыя былі для Даніеля запраўды вельмі далёкія, бо амаль паўтраці тысячы гадоў! Але адначасяа мы бачым тут, што зьвер гэты воляю Божаю будзе зьнішчаны, і наступіць улада сьвятых — праведных, пабожных людзей на чале з Тым, пра Каторага ўжо прарок Ісайя апавясціў: „Бо Дзіцятка нарадзілася нам, Сын даны нам. Валадарства на плячох Яго, і дадуць імя Яму: Цудоўны, Дараднік, Бог моцны, Айцец вечнасьці, Князь міру-супакою (Іс. 9, 6). Дарагія суродзічы! На гэтую, нязвычайна важную для нас, жыцьцёвую тэму, мы будзем пісаць далей, а тымчасам скажам: хто мае вушы, слухай, разумей і — ПОМНІ! Помні, што найдаражэйшы скарб твой, гэта ДУША твая, якая выйшла ад Бога, і да Яго мае вярнуцца для жыцьця й шчасьця вечнага. Як бачым, мы цяпер перажываем часы, калі кажнага дня можа прыйсьці Валадар Неба й зямлі, Гасподзь наш Ісус Хрыстос у славе Айца Свайго, каб даць нам заплату вечную. Якую? Такую, якую мы заслужылі. Чым? Ясна, не матар'яльнымі багацьцямі, становішчам, або славаю людзкою, а толькі чысьцінёю, красою, праведнасьцяю й святасьцю свайго жыцьця. Таму рабі дабро, ліобі Госпада Бога й бліжняга свайго, узбагачай перадусім душу сваю малітвамі, асабліва ў сьв. Царкве нашай, міласэрдзем, выбачэньнем ды іншымі Богу й людзям мілымі чынамі сваімі. Помні аб гэтым стала, штодзённа, на кажным кроку, і ты будзеш запісаны ў Кнізе Жыцьця ў Нябёсах, будзеш у вечным Валадарстве Сьвятых, у Валадарстве Славы Госпада нашага Ісуса Хрыста. С. Клім. ___________________________________________________________________________________________________________________ МІТРАПАЛІТ КЛІМЭНТ СМАЛЯЦІЧ (Працяг) СЛОВА НА СУБОТУ СЫРАПУСНУЮ (Памяці сьв. Айцоў). Хто можа зглыбіць, апісаць сілы Гасподнія, або пералічыць усе міласьці Яго, выразам якіх былі нашыя нязьлічоныя баганосныя Айцы, якія сваімі цнотамі зьзялі ясьней ад зорак і так ад зямлі перайшлі ў Нябёсы, ад часовага ў вечнае. Іх далі нам Эгіпт, і Фівы, і Лібія, і Нітрыя, і сьв. Сінайская гара, і ўсякае места, і краіна, абтокі, і Індыя, і пустыні, і сьв. чэсное места Ерусалім, і новы град Канстантына, і новазазьзяўшая на Русі Пячэра, у якой пахвалім начальніка (ігумена) Антонія Вялікага (нашага суродзіча), што спадобіўся ад Ангела прыняць сьвяты, вялікі іначаскі й ангельскі вобраз схімніка, і ад якога многія прынялі сьв. ангельскі вобраз. I адыйшлі яны ад сьвету гэтага, адныя ў пустыню, другія ў горы, іншыя ў манастыры, пячэры й ямы зямныя, пасьвяціўшы сябе любові Хрыстовай, адмовіўшыся ад усяго зямнога, часовага, ад пустое славы сьвету гэтага дзеля будучага жыцьця вечнага, і так Вераю сваею ўнасьледвалі Царства Нябеснае, і нятленны вянок Хрыстовы. Усіх іх мы пахвалім, супольна з Антоніем вялікага Еўфімія, і Паўла, і Афанасія, слаўнага началыгіка інакаў (манахаў), упрыгожыўшага ўсе пустыні нясьмягнучымі кветкамі — чэснымі Айцамі, засеяўшымі ўсю ўсяленную сваей навукай, ад якой і мы пажынаем каласы жыцьця. Радуйся й ты Аммоне дзіўны, і ты Аммоне слаўны, і Арсені з Агафодам, цудоўныя Афілай і Амой, Богам выбраныя. Радуйся Алоні з Амофанам і Анфам, поўныя жомчугу цнотаў. Радуйся й ты Арыю, і ты Апалосе з Архам і Акакіем, запраўды даўшыя нам узор Раю Божага. Весяліся й ты ойча Кір, усясьветлыя Аўксенці, Аўрам Вялікі, і Афрадыс з Анфідорам, прадзіўвы Аммоні сьвяты, і Анін чысты, і ты Анціёш з Гапітам, пабожнага жыцьця сьвяцільнікі. Весялецеся Вісары, Іаў новы, Васілі й Васілі, у Раі весялецеся, бо ўжо на зямлі вы Божым жыцьцём жылі. Славім і вас, Геласі з Гарасімам, бо для вас і зьвер папрацаваў. Бязупынна жа пяем аб вас, Яфіэм боганадхнёны, напаіўшы нас Боскакю маннаю свае навукі, і ты Даменцы з Еўлогіем цудоўным. Радуйцеся ўсе вы разам, чэсныя Айцы, якіх я ўспомніў на імя, і вы, ведамыя Богу, што добрымі чынамі сваімі зазьзялі: прэчэсныя Захарыя й Заіл, і Зынон і Сідар, і Прахор, і Феадул, і Хведар... і стоўпнікі Сымоны і Даніелі, што на зямлі вузка пражылі, у Нябёсах шырока весялецеся. А цябе як усхвалім, о, Васілію Вялікі, што зьявіўся як стоўп вагнявы ад зямлі да Нябёсаў з Пятром і Рыгорам, братамі сваімі. Радуйея й ты, Іоане Златавусны, што ўвесь сьвет напаіў сваею навукаю, на тваім языку, як на Херувімах, Сам Сьвяты Дух спачываў. Радуйся й ты, Клімэнт прэчэсны з абодвымі Кірыламі і Мефодзіем слаўным. Радуйся і весяліся ў Сьвятле й ты, Мікалаю Блажэнны, многімі цудамі зьзяўшы, і з улоньня маці сьвятым быўшы... Аб усіх нас малеце Госпада, малеце бязупьпша ўсеміласьцівага й ласкавага Бога аб спасеньні ўсяго сьвету. Праслаўляем і цябе, чэсны Ойча, сіла й моц і слава зямелькі нашае рускае (беларускае), Антоне, начальніку праведнага жыцьця на Русі, пачатак якога — вялікая Лаўра Пячэрская, што па табе збудаваў Феадосі, па шляху якога многія імкнуцца ісьці. I мы ўсе весялімся з вамі, з вамі-ж праслаўляем князя Ігара, прыняўшага вянок мучаніка. 3 вамі-ж разам праславім і чэсных жанчын, годных памяці нашае: Еўпраксію, Хвядору, Анастасію, Марыю, Пелагею, Феўронію, Усьціну..., іхняе жыцьцё насьлядаваць будзем, бо яны ня толькі пакінулі славу еьвету.гэтага, але й аб спаееньні душаў патрудзіліся: у працы, пастох, паклонах, вуснамі молячыся, сэрцам Праўду любячы, сьлёзы рэкамі праліваючы, вьшаўняючы слова Божае: Хто аставіць мужа, жану, дзяцей, і маёмасьці, і возьме Крыж Мой на сябе... Вось так Айцы гэтыя сьвятыя й чэсныя жоны аставілі славу сьвету гэтага, і, узяўшы Крыж Яго, атрымалі вялікую Ласку. Таму й мы аставім мамону, багацьці зямныя: вачом спакусу, душам патоп, целу руіну, сэрцу смутак, языку й горлу плач і крык, і палюбім Хрыста Бога нашага, і возьмем Крыж Яго на сябе, каб Ён і нас спадобіў той-жа славы. Некаторыя з нас узялі Крыж Яго на сябе, а гэтым і вобраз інакаў, як і Айцы сьвятыя, і сталі наступнікамі Апосталаў. Але мы не ідзем па шляху іхным, ды любячы пустату сьвету гэтага, хацелі-б унасьледаваць Царства, толькі мы не належна хочам Яго, бо больш любім сьвет гэты: золата, маёнткі, славу, гонар, таму нашыя мірскія забавы поўныя бываюць. Пахвалу мы любім. а дакору ня церпім, але сьмеху вартае такое жыцьцё нашае. Таму малю вас, людзі Гасподнія, маё стада Хрыстовае, богалюбівыя браты й сёстры, і Гавару гэта вам, сыном сваім: як тыя аставілі волю сваю, скора любоўю Божаю ўзьляцелі на крыльлях духоўных і ўнасьледвалі Рай, будучы ўжо падобнымі Ангелам. Яны, як магутныя арлы падняліся ў ваблокі супакою й задаваленьня, бо такіх ніхто ня зловіць у сеці срэбралюбства. I калі мы насьлядаваць іх будзем, заслужым радасьць і спасеньне. I гэта гавару й вам, князі. I вы спасецеся Праўдаю Божаю, адкінуўшы срэбралюбства, і вы, княгіні, спасецеся Праўдаю, а ня злобаю, і вы, багатыя, спасецеся міластыняю, і вы, бедныя, багацьцем Божым - цярплівасьцю, а ўвесь сьвет спасайся любоўю, спасайся ўся ўсяленная Вераю ў Хрыста Бога, у Прэсьвятую Тройцу: Айца і Сына, і Сьвятога Духа, Яму-ж Слава й Дзяржава айцоў і сыноў. Амінь. ___________________________________________________________________________________________________________________ НАШАЯ Сьв. БАПЦарква ў АДЭЛЯІДЗЕ БОГ БАГАСЛАЎЛЯЕ ДОБРУЮ ПРАЦУ. Настаяцелем нашае сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Адэляідзе ёсьць Пратаіерэй а. Міхаіл Шчурко. Скора па ягоным прыбыцьці сюда, бо ўжо 9-га ліпеня 1951 г., аўстралійскія ўлады зарэгістравалі нашую сьв. Царкву. Пачаткі нашага царкоўнага жьгаьця тут былі нязвычайна цяжкія. Нашая беларуская калёнія тут была вельмі малая, і першыя Службы Божыя адбываліся ў эмігранцкім лягеры Вудсайд. Пераехаўшы ў Адэляіду, а. Міхаіл спачатку ня мог мець свае Царквы й на працягу двох год служьгў разам з украінцамі ў іхнай сьв. УАПЦаркве. Дзякуючы гэтай ветлівасьці братоў украінцаў, а. Міхаіл даволі добра выконваў свае пастырскія абавязкі адносна групкі беларусаў. Аднак, гэта яго не задавальняла. Ён добра ведаў, што для запраўднага царкоўнага жыцьця, для належнае духоўнае апекі над сваімі суродзічамі неабходна мець сваю ўласную Царкву, свой асобны Беларускі Прыход. Першыя ягоныя заклікі, дзеля малое колькасьці беларусаў, засталіся, аднак, амаль бяз выніку. Усё-ж, ён заклікаў далей, і памалу ягоныя словы, як тыя зярняткі, пачалі падаць на ўраджайную глебу. Яны памалу закараніліся, узыйшлі, з дапамогаю Божаю закрасавалі, і ўжо на радасьць усіх беларусаў у Адэляідзе й ваколіцах яе прынясьлі прыгожыя плады свае. Першымі, што прынялі да сэрца словы а. Міхаіла адносна арганізацыі свайго ўласнага Беларускага Прыходу, былі Сп. інж. П. Трысмакоў і Сп. Ул. Акавіты, якія ахвотна пайшлі з а. Міхаілам шукаць адпаведнае памешканьне пад Царкву, і скора яго знайшлі. Такім чынам пачатак быў зроблены. Цяпер а. Настаяцель пачаў думаць аб Хоры ды аб псаломшчыку-дырыгенту. 3 Ласкі Божае скора й гэта ўдалося наладзіць, бо вось Сп. М. Словачэўскі, узмоцнены добраю сьпявачкаю, сваею жонкаю, Сп-няю Марыяй, ахвотна ўзяў на сябе гэтыя абавяэкі. Спадарства X. і Д. Бендес таксама ахвотна заапякаваліся гаспадаркаю Царквы. Такім чьгаам ужо былі створаныя асновы для Службаў Божых, і сьв. БАПЦарква ў нас распачала сваю дэейнасьць. Толькі лік прыхажан быў яшчэ надта малы, Таму а. Міхаіл склікаў сход сваіх парафіян у памешканьні Сп. У. Акавітага, дзе сказаў чулую прамову да сабраных адносна пашырэньня нашага царкоўнага й грамадзкага жыцьця. На ягоную прамову адклінуўся Сп. В. Зелянеўскі, які ня толькі сам запісаўся ў прыхажаны Царквы, але й заахвяраваў сваю машыну для росшукаў нашых расьцярушаных суродзічаў у ваколіцах Адэляіды. Мала гэтага, ён навет заахвяраваўся падвозіць іх у Нядзелю ў Царкву. Якая вялікая падзяка належыць яму за гэта, мы зразумеем толькі тады, калі будзем ведаць, што ў Нядзелю ў нас няма ніякага транспарту, усё стаіць. Але Сп. В. Зелянеўскі сказаў: я сам нязвычайна цешуся, калі чую сваю любую родную мову ў Царкве, тады я асабліва радасна малюся за сябе й за ўвесь наш шматпакутны народ, і мне хочацца, каб і ўсе нашыя суродзічы так маліліся, і такую самую мелі радасьць. Таму, вось, я ахвотна буду іх вазіць, каб малітвы нашыя былі яшчэ мілейшыя Богу. I вось так пачаў наш Прыход памаленьку расьці, мацнець. Любоў Божая пачала злучаць нашых суродзічаў у адну дружную, брацкую, Беларускую сямейку. Усе мы ня толькі натхнёна славім Бога ў нашай роднай сьв. Царкве, пяем хвалу Яму, але й жывем у згодзе, узаемнай любові й пашане, як запаведаў нам Спаоіцель наш. I гэтае нашае пабожнае жыцьцё праменюе кругом і на нашых суседзяў-аўстралійцаў, якія гавораць: запраўды хрысталюбівы Беларускі Народ! Запраўды, ён годны мець сваю Незалежную Беларускую Дзяржаву! Так, вось, нам здаецца, што мы гэтым таксама выконваем вялікую грамадзкую працу: славячы Бога, мы славім і нашую любую Беларусь! I пачалі далучацца да нас новыя браты й сёстры. Прыйшоў да нас Сп. Р. Шайпак, а ён таксама мае сваю машьгау, якою таксама падвозіць сваіх знаёмых у нашую сьв. Царкву, асабліва-ж ахвотна падвозіць нашых харыстых на сьпеўкі, чым добра ўзмацняе наш Хор, зь якога ўсе цешацца. Спачатку цяжка было навет і падумаць, што мы будзем мець такі прыгожы Хор, у якім, акрамя Спадарства Словачэўскіх, сьпяваюць: Сп. інж. Трысмакоў, Сп. У. Акавіты, Сп. Ранцэвіч з сваей Сп-няй Кацярынай, Сп. М. Кулага, Сп-ня Д. Сухаверха (мае вельмі прыгожае сапрана), таксама Спадарства Кадашэўскія, Спадарства Закрэўскія і Сп. Вайцяхоўскі, апошнія украінцы, за пгго ім належыць асаблівая падзяка. Але асабліва Гасподзь Бог багаславіў нам 1956 год. Запраўды, ён быў радасным для нас, бо ня толькі павялічыў наш Прыход, але й Хор, бо да яго далучыліся новыя сьпевакі: Спадарства М. і О. Буралом, абодвыя таленавітыя сьпевакі, і вельмі любяць нашую сьв. Царкву. Сп. М. Буралом зьяўляецца заступнікам дырыгента Царкоўнага Хору. Спадзяемся, што скора нашая сьв. Царква будзе мець зь яго новага дырывнта ды вельмі добрага, бо ён ня толькі сам прыгожа сьпявае, але й кажны тыдзень ладзіць сьпеўкі ды, маючы сваю машыну, абавязкава забірае кажнага харыстага, што недзе далей жыве, абы толькі Хор прыгажэй сьпяваў у Царкве. Далучыўся да нас і Сп. В. Ч., таксама харысты. Акрамя таго, ён, як вельмі пабожны чалавек, з радасьцю падрыхтоўваецца да прыняцьця сану сьвяшчэннаслужыцеля. Калі Богу будзе ўгодна, дык нашая сьв. Царква скора будзе мець а. дыякана. Наш Хор ня толькі радуе вернікаў у часе Службаў Божых, але й выклікае жаданьне сярод моладзі быць таксама харыстымі. Дзеля гэтага ў апошнім часе да яго ўжо далучыліся такія маладыя сьпявачкі й сьпевакі: Сп-шні Н. Шараевіч, О. Дзітман, Н. Навак, Ш. Кулініч ды Сп. У. К. Нашая сьв. Царква гэтым складае шчырую падзяку свайму прыхажаніну Сп. К. Станкевічу за прыгожае выкананьне малярскае працы: Расьпяцьце Хрыста на вялікім Крыжы. За гэтую сваю працу ён ня ўзяў ніякае аплаты. Няхай жа Сам Бог узнагародзіць яго Ласкаю Сваею. ___________________________________________________________________________________________________________________ СХОД ПАРАФІЯЛЬНАЕ УПРАВЫ БАПЦ Дня 3-га лютага 1957 г. адбыўся шосты чарговы Сход БАПЦ у Адэляідзе. Перад Сходам быў адслужаны Малебен, на якім Пратаіерэй а. Міхаіл прамаўляў на тэму: Значэньне Царквы й духоўнае апекі для Беларусаў. Прамова была вельмі чулая й карысная для ўсіх. Пасьля быў выбраны Прэзыдыюм Сходу ў складзе: Сп. інж. П. Трысмакоў — Старшьгая, Сп-ры А. Шараевіч і А. Сухаверхі — сябры, і Сп. I. Гадзіскас — сакратар. Пасьля прамовы Старшыні адбыліся выбары новае Парафіяльнае Управы. Дзякуючы згодзе й аднадумнасьці ўсіх прысутных, усе сябры Параф. Управы былі выбраныя аднагалосна. Заступнік Настаяцеля, тэхнічны Старшыня: Сп. інж. П. Трысмакоў. Сакратар: Сп. М. Буралом. Скарбнік: Сп. У. Акавіты. Царкоўны Стараста: Сп. П. Ханеўскі. Рэвізійная Камісія: Сп. I. Гадзіскас, Сп. Р. Шайпак і Сп. В. Ч. Ганаровыя сяброўкі: Сп-ні Д. Сухаверха і О. Буралом. Пастанова Сходу: Усе прыхажане сьв. БАПЦарквы ў Адэляідзе будуць працаваць для роднае нам Сьвятыні Хрыстовае дружна, аднадумна й мужна, як тыя пчолкі ў вульлі. Падобна ім і нашая Беларуская Царкоўная Грамада поўнасьцю й самаахвярна прыложыць усе свае стараньні для прыдбаньня свае ўласнае Царквы. Заклікаючы сваіх суродзічаў-Беларусаў да нашае роднае сьв. Царквы, Парафіяльная Управа будзе ўсьцяж імкнуцца да Яе ўзмацненьня й пашырэяьня. Царкоўная Каса: Увесь даход Царквы будзе ўкладацца на банкавае конта БАПЦ. Для гэтага ўпаўнаважаныя чатыры асобы: Прат. а. Міхаіл, Сп. інж. П. Трысмакоў, Сп. У. Акавіты і Сп. П. Ханеўскі. У вьшадку адыходу аднаго з сяброў, банк можа выдаць грошы за падпісам трох упаўнаважаных, але Парафія пастараецца зараз-жа выбраць новага сябру, каб ізноў былі чатыры ўпаўнаважаныя. ___________________________________________________________________________________________________________________ АМАТАРСКАЯ ГРУПА БЕЛАРУСКАГА АНСАМБЛЮ ПРЫ БАПЦ У ліпені 1956 г. Сп. В. Зелянеўскі запрапанаваў нашым прыхажанам распачаць падрыхтоўку да пастаноўкі пьесы „Суд". Усе ахвотна падтрымалі ягоную прапанову. Апрацоўку мастацкае часткі ўзяў на сябе наш дырыгент Сп. М. Буралом, на дапамогу якому прыйшоў Сп. інж. П. Трысмакоў. Шмат працы яны ўлажылі, але ня толькі яны, а й усе прысутныя цешыліся пладамі яе ў часе сьвяткаваньня ўгодкаў Слуцкіх Герояў. Акрамя ўспомненых сяброў, шмат папрацавалі й наступныя сябры: В. Зелянеўскі, Р. Шайпак і М. Кулага. Каб належна ўявіць сабе гэтую іхную ахвярнасьць, трэба ведаць, што многія нашыя артысты жывуць 10-15 міль адзін ад другога. Тым часам пробы адбываліся два разы на тыдзень. Вось жа, трэба было пасьля цяжкое працы на фабрыцы езьдзіць за імі, прывозіць на пробы, а пасьля ізноў развозіць дамоў. Аб гэтым усе нашыя людзі добра ведалі, таму й радасьць іхная ды падзяка для артыстаў была тым большая. Атрымаўшы такую прыгожую апрабату, маральна задаволеныя, нашыя артыстыя пастанавілі зараз-жа распачаць падрыхтоўку да новага выступу на Дзень 25-га Сакавіка. I гэтым разам выступ іхны быў нязвычайна ўдалы й радасны для ўсіх, а для іх хіба ў першую чаргу. Нашая мастацкая група працуе ў наступным складзе: Сп. інж. П. Трысмакоў: кіраўнік і суфлёр. Сп. М. Буралом: кіраўнік хору. Сп-ня О. Буралом: харыстка, дэкляматарка й салістка, пяяла народныя песьні. Сп. У. Акавіты: харысты, дэкляматар і артысты. Сп. В. Зелянеўскі: харысты, дэкляматар і артысты. Сп-ня Д. Сухаверха: харыстка, грыміроўшчыца, Сп-ня К. Ранцэвіч: харыстка, дэкляматарка й артыстка. Сп. У. К.: харысты, танцор, артысты. Сп. П. Ханеўскі: дэкляматар й артысты. Сп-шні: Н. Кушнір, О. Дзітман, Ш. Кулініч, Н. Навак, Л. Шараевіч і Н. Кіцік: харысткі й танцаўшчыцы. Сп. А. Садоўскі: харысты, танцор і артысты. Школьныя дзеці: А. і Т. Чарнагаловы: дэкляматары. Сп. В. Ч.: харысты, дэкляматар і танцор. Сп-ры: М. Кулага, К. Ранцэвіч і Р. Зозуля: харыстыя. Сп. В. Левановіч: музыкант (акардыён), чытаў рэфэрат. Сп. М. Цітовіч: конферансье. Сп-ня М. Шуба заслугоўвае на асаблівую падзяку за арганізацыю гаспадарскай часткі як першага, так і другога сьвяткаваньня, а таксама за ўладжньне ўпяршыню ў Адэляідзе Каляднае Ялінкі. Сп. П. Ханеўскі дазволіў праводзіць пробы Хору й танцаў для сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў сваім доме, за што ўсе мы складаем яму шчырую падзяку. Самаахвярнасьць усіх нашых вернікаў ды іхная любоў да свае роднае Сьвятыні праявіліся й у тым, што ўвесь даход з гэтых пастановак нашага Аматарскага Ансамблю быў ахвяраваны ў касу БАПЦ на пабудову свае собскае Царквы. 3 цьвёрдаю Вераю й палымяннаю любоўю да Госпада Бога мы непахісна верым, што Сьвятыня Хрыстовая Беларускага Народу будзе стала ўзрастаць, мацавацца й красаваць на Славу Божую й дабро нашае. Сам Гасподзь Бог багаславіць народ наш Беларускі Сваею дзяржаўнаю рукою, і праславіць яго сярод іншых народаў. Мы верым, што Гасподзь Бог прасьвятліць розум і тых нашых суродзічаў, што яшчэ блудзяць па чужых шляхох, служаць адвечным ворагам нашым і гэтым паглыбляюць раны нашае любае й пакутнае Маці-Беларусі. Яна чакае на іх, як той добры Айцец на свайго Блуднага сына. Нашая сьв. Беларуская Праваслаўная Царква жыве й працуе на аснове Боскае Навукі Хрыстовае, Ягоных сьв. Апосталаў і сьв. Айцоў. Яна стала поўная любові й прабачэньня, таму Яна радасна прыйме ўсіх сваіх суродзічаў, як міран, так і духаўнікоў, якія шчыра павернуць да Яе. Яна гаворыць да іх славамі Спасіцеля нашага: Прыходзьце да Мяне, і пійце Жывую Ваду. Прыходзьце да Мяне ўсе струджаныя й абцяжаныя, і Я супакою вас. Прыходзьце на Вясельле сыноў і дочак евайго народу, усё ужо прыгатаванае. Злучайцеся ўсе ў адну дружную, брацкую, Божую, Беларускую сямейку! Праслаўляйце імя Госпада й Спаса нашага ў родных вам сьв. Цэрквах, як родныя Браты й Сёстры. ПАРАФІЯЛЬНАЯ УПРАВА Сьв. БАПЦарквы ў Адэляідзе ___________________________________________________________________________________________________________________ ЗАЎВАГА. Усе народы ў ЗША будуюць сваё грамадзкае жыцьцё пры Цэрквах. Робім гэта й мы, і ўжо можам ганарыцца сваімі посьпехамі. Нажаль, ня ўсе нашыя суродзічы належна разумеюць гэта, і выносяць свае фальшывыя жалі на бачыны „Бацькаўшчыны". Апошняя, аднак, пайшла яшчэ далей: яна пазволіла сабе навет майстраваць фэльетоны на гэтую тэму. Больш таго, яна навет зьмясьціла на першай бачьше ня толькі поўны фальшу, але й абразы для царкоўных уладаў сьв. БАПЦ, артыкул. Спадзяваючыся, што „Бацькаўшчьша" належна зразумее гэтую сваю паважную памылку, мы паўстрымоўваемся ад далейшых выясьненьняў. CLERGY OF BYELORUSSIAN AUTOCEPHALIC ORTHODOX CHURCH (B.A.O.CH.). His Excellency Most Rev. Archbishop SERGIJ — The Head of B.A.O.CH. 43 Drynan St., Perth-Bayswater, W. A. Australia. Very Rev. M. MAKAREWICZ, 1234 Buhrer Ave., Cleveland 13, Ohio. His Excellency Most Rev. Archbishop VASILI — The Secretary of Holy Synod of B.A.O.CH. 108 Wyckoff St., Brooklyn 1, N. Y. Rev. B. YAKIMЕNKO, 1708 E. 31st St., Lorain, Ohio. Rt. Rev. Archimandryt DANIEL, Adelaide. Very Rev. A. KRYT, 14 Southey Place, Bradford 3, England. Very Rev. M. SZOZURKO, 8 John St., Flinders Park, S.A. Australia. Rev. M. MACUKIEVIСZ, 1000 Dundas St., W. Toronto, Canada. Very Dev. V. ZIELINSKI, 53 Aurelia St., Sidney-Toongabbie, N.S.W. Australia. Rev. Archdeacon K. SAVICKІ 2389 W. Tremont St, Cleveland 13, Ohio. Rev. B. KAMINSKI, Perth, Australia. CONDUCTORS OF CHOIRS: A. KARTUROVIСH, New York. M. TULEJKO, New York. F. RODZKO, New Brunswick. K. KISLY, Cleveland. P. SLAWKO, Toronto, Canada. P. NIESLUKHOVSKY, Cambridge, England. M. SLOVACHEVSKY, Adelaide, Australia. M. BURALOM, Adelaide, Australia. Very Rev. T. DANILUK, 379 Vermont St., Brooklyn 7, N. Y. Very Rev. St. WOJTENKO, 332 Mansfield St., Highland Park, N. J. ___________________________________________________________________________________________________________________ ХР0НІКА Самаахярна й мужна ўратавалі нашыя пабожныя суродэічы сваю сьв. Праваслаўную Царкву ў эміграцыі, аднавілі Яе Іерархію дый зь Вераю, Любоўю й Надзеяй на паслаўшага нам гэтую вялікую Ласку Сваю — Госпада Бога нашага Ісуса Хрыста ўсьцяж разбудоўвалі Яе, маючы на ўвазе мудрую пагаворку сваіх пабожнях продкаў: што пасееш. тое й пажнеш. Яны сеялі зярняткі Праўды й Любові Божае, і Гасподзь Міласэрны багаславіў і праславіў іх. Іхная добрая, Богу й людзям мілая праца ўжо прынясла свой плод стокротны. Да вашае сьвятое, роднае БАПЦарквы, як да свае любае Маці, пачалі далучацца новыя нашыя браты й сёстры, як міряне, так і духаўнікі. У гэтым годзе прыйшлі да нас дасьветчаныя й заслужаныя сьвяшчэньнікі: Пратаіерэй а. Мадэст Яцкевіч у Аўстраліі, які ўжо прьгаяў Манаства, і быў рукапаложаны Высокапрэасьвяшчэньнейшын Уладыкаю Архіепіскапам Сергіем у сан Архімандрыта. Хутка пасьля гэтага да нас далучыўся Мітрафорны Пратаіерой а. Мікалай у Кліўлэндзе, які там цяпер і зьяўляецца Настаяцелем нашае сьв. Праваслаўяае Царквы. Абодвыя яны шчырыя беларусы, прыгожа гавораць пабеларуску, таму й ня дзіва, што ўжо заслужылі пашану й любоў сваіх вернікаў, з чаго мы ўсе цешымся й сардэчна вітаем іх у нашай богалюбівай беларускай сямейцы. Гэты год Гасподзь Бог багаславіў нам таксама яшчэ іншай, жыцьцёва важнай для нас падзеяй. Усе мы ўжо даўно марылі аб тым, каб прыдбаць свае ўласныя Цэрквы. Справа гэтая ня лёгкая дзеля нашае матар'яльнае слабасьці. Але што немагчымае ў людзей, магчымае ў Бога. Ён з Ласкі Свае багаславіў гэтыя добрыя, сьвятыя нашыя імкненьні, і мары нашыя памалу пачалі рабіцца рэчаіснасьцю. У Нью-Ёрку нашыя самаахвярныя суродзічы здабылі не маленькую звычайную Царкву, а Кафедральны Сабор! Гэта запраўды вялікая Ласка Божая да нас усіх, бо мы тут будзем мець ня толькі свой прыгожы Дом Божы, але й наш Дом Беларускі, нашую малую Беларусь! Усе змогуць тут дзякаваць Богу й славіць Яго! Усе тут змогуць таксама адпачыць і Парадавацца ў кругу свае беларускае сямейкі, аддаць свае сілы й здольнасьці для дабра нашае любае й пакутнае Маці-Беларусі! Нашая радасьць прыгэтым тым большая, што ня толькі Беларусы ў Ню-Ёрку здабылі сабе свой уласны, родны прыпынак, свой грунт сярод іншых народаў, і гэтым узмацнілі свой нацыянальны гонар, але гэтае самае робяць ужо нашыя суродзічы таксама ў іншых месцах. У Кліўлэндзе нашыя пабожныя браты й сёстры таксама прыдбалі сабе ўжо пляц з Домам, у якім будуць тымчасам маліцца, а неўзабаве маюць цьвёрды намер пабудаваць сваю сьв. Царкву, з чаго мы ўсе вельмі цешымся, бо мы ведаем: Гасподзь Міласэрны багаславіць іх і паможа ім ў гэтай сьвятой справе. Таксама нашыя самаахвярныя суродзічы ў Пэрце, Аўстралія, ужо канчаюць будову свайго Дому, у якім бўдзе прыгожая сьв. БАПЦарква, за што мы таксама горача дзякуем Богу й ахвярным будаўніком. Глава нашае сьв. БАПЦарквы, Высокапрэасьвяшчэньнейшы Уладыка Сергій, які цяпер там прабывае, можа ганарыцца й радавацца з сваіх вернікаў. Да гэтых нашых самаахвярных і пабожных братоў і сёстраў далучаюцца й нашыя слаўныя суродзічы ў Адэляідзе й у Торонто: і яны прынялі пастанову пабудаваць свае сьв. Цэрквы. I мы пэўныя, што й яны асягнуць сваю добрую, сьвятую мэту, бо Гасподзь Бог багаславіць таксама й іхныя стараньні, бо гэтыя стараныі згодныя з словамі Яго: Шукайце перадусім Царства Божага й Праўды Яго, а ўсё іншае прыложыцца вам. Нашыя пабожныя суродзічы добра выпаўняюць гэтую сьвятую волю Божую, таму могуць цешыцца й радавацца! Яны з Богам, і Бог зь імі. Як і раней, і цяпер Ён творыць Свае цуды сярод нас, і створыць яшчэ большыя па Веры нашай, бо Ягоная ёсьць Улада й Дзяржава на Небе й на зямлі. Будзем жа асабліва радасна вітаць Ягонае РАСТВО ХРЫСТОВАЕ! Асабліва радасна славіць Нованароджанае Дзіцятка ў сваіх сьв. Цэрквах. КАНАНІЧНЫЯ ВІЗЫТАЦЬП УЛАДЫКІ ВАСІЛІЯ. Уладыка Васілі заўсёды радасна й натхнёна моліцца за ўсіх жывых і памершых нашых суродзічаў. Усе нашыя вернікі гэта добра ведаюць і бачаць, таму кажны стараецца запрасіць Уладыку Васіля асабліва на сьв. Таінствы Хросту й Шлюбу, каб зь ягонымі малітвамі распачаць новае жыцьцё. Балыпыня ягоных вернікаў зь Нямеччыны цяпер знаходзіцца ў Кліўлэндзе, далёка ад Ню-Ёрку. Але жаданьне памаліцца зь ім разам болыпае за ўсякія адлегласьці. У вьпніку гэтага ўсе кліўлэндцы ўсхвалявана спаткалі Яго Высокапрэасьвяшчэнства 3-га травеня сёлета, выяўляючы яму сваю любоў і пашану букетамі прыгожых кветак. Як і заўсёды, Уладыка Васілі перадусім зараз жа склікаў нашых Айцоў, каб супольна зь імі абгаварыць справу Службаў Божых: у суботу, 4-га травеня, Усенашнае, а ў Нядзелю, 5-га травеня, сьв. Літургіі. Сваім натхнёным служэньнем Богу Уладыка Васілі, гэтым разам у асысьце а. а. Еўфімія, Лявона й Калістрата, запраўды падняў душы ўсіх вернікаў на вьппыні Нябесныя, перанёс іх у Царства нявымоўнае радасьці й пацехі, Божага багаславенства, асабліва-ж прыймаючы на ўвагу цудоўны сьпеў нашага Царкоўнага Хору пад кіравецтвам запраўднага майстра — нашага ўсімі шанаванага Дырыгэнта, Сп. К. Кіслага. I ня дзіва, што з вуснаў усхваляванага Уладыкі Васілія палілася для душаў вернікаў Жывая Вада ягоных пропаведзяў як на Усенашнай, так і на сьв. Літургіі на тэму Жонаў Міраносіцаў. Асабліва нашыя жанчыны былі кранутыя да сьлёз і бясконца ўдзячныя яму. Пасьля сьв. Літургіі адна маладая пара мела гонар і шчасьце атрымаць Шлюб з рук свайго Уладыкі. Асабліва радасьць маладога была вялікая, бо-ж ён, Сп. А. Лукьянчык, свайго часу быў прыслужнікам Уладыкі, а ягоны тата быў сярод тых, што распачыналі веліч ную будову нашае сьв. БАПЦарквы ў Нямеччыне. Ясна, Уладыка Васілі аказаў гонар маладым сваею прысутнасьцю на вясельным абедзе, на якім сабралася ўся нашая калёнія. Кажны стараўся асабіста падзякаваць свайму Архіпастыру асабліва за ягоную Малітву за Беларусь у Амэрыканскім Кангрэсе, таму гэтым разам ён прабыў на абедзе на якую гадзіну даўжэй. Як ужо ўвайшло ў звычай у Кліўлэндзе, Уладыка Васілі мусіў застацца там на яшчэ дзьве Службы Божыя: на Усенашную й сьв. Літургію наступнае Нядзелі, 12-га травеня, якія адслужыў у асысьце тых жа Айцоў ды ізноў парадаваў душы ўсіх вернікаў як служэньнем, так і сваімі натхнённымі пропаведзямі, і толькі 17-га травеня разьвітаўся з намі. Але этым разам, на радасьць усіх вернікаў, не надоўга, бо ў Нядзелю Усіх Сьвятых, 16-га чэрвеня, ізноў прыбыў да нас, каб даць Шлюб другой нашай маладой пары: Сп. Валюкевічу й Сп-шні К. Меляновіч. Гэтым разам з Уладыкаю ўжо служыў наш новы Настаяцель, усімі паважавы Мітрафорны Пратаіерей а. Мікалай, таму радасьць нашая была яшчэ большая. ТОРОНТО, Канада. Тутэйшая нашая Парафія невялікая колькасна, але моцная духам, любоўю да Госпада Бога й да свае сьв. Праваслаўнае Царквы. Яе Настаяцель, а. Міхаіл, гэта прыклад запраўднага Пастыра з Ласкі Божае, таму й пашана да яго ідзе сьледам за ім, а ён не шкадуе ані сілаў, ані часу, каб усіх духова пацешыць, узмацніць, парадаваць, напоўніць надзеяй на Ласку Божую, ня гледзячы на тое, як далёка ад Торонто хто прабывае. Прыгожа дапаўняе яго наш паважаны Дырыгент Сп. П. Слаўко, які таксама натхнёна й радасна служыць Богу й сьпевам свайго Хору радуе ўсіх. Такою самаю ёсьць і ўся ягоная сямейка - самаахвярная, адданая Богу й нашай сьв. Царкве, таму шанаваная ўсімі. А каб нашая радасьць была яшчэ болыпая, нашая Парафія, на чале з сваім Настаяцелем, а. Міхаілам, стараецца часьцей запрасіць да сябе нашага Архіпастыра, Уладыку Васілія. I ў ггтым годзе, 30-га жнівеня, ён паслухаў нас і прыбыў у Торонто. Радасьць нашая была вялікая. Наш Дырыгент, Сп. П. Слаўко спаткаў свайго Уладыку пры ўваходзе ў дом сьпевам малітваў. а дзяўчаткі букетамі кветак. Ужо ў суботу ўсе мы цешыліся й радасна маліліся на Усенашнай, а ў Нядзелго, 1-га верасьня, натхнёна дзякавалі Богу на сьв. Літургіі за прыбыцьцё да нас нашага Уладыісі, які служыў у асысьце нашага Настаяцеля, а. Міхаіла. Папярэджаныя аб прыбыцьці Уладыкі Васілія нашыя суродзічы з бліжэйшых і далейтьгх ваколіцаў Торонто, пасьпяшылі прыбыць да нас, таму нашая сьв. Царква была перапоўненая вернікамі. Чулыя, натхнёныя пропаведзі Уладыкі глыбока западалі ў душы іхныя й многія забываліся аб тым, што мы на чужыне: усім здавалася, што мы ўдома, у нашай любай Беларусі. Пасьля Службы Божае адбыўся супольны абед, на якім было каля сотні вернікаў. Пасьля стравы матар'яльнае прыйшла страва духовая: распачаліся прыгожыя прамовы прысутных, зь якіх асабліва адзін наш суродзіч, які ўпяршыню пабачыў свайго Уладыку, у часе прамовы ня мог паўстрымаць сваіх сьлёзаў радасьці й пацехі, і гэтыя ягоныя сьлёзы не засталіся без адказу: у шмат каго зрасілася аблічча. Ясна, перадусім быў усхваляваны наш Уладыка, які ў даўжэйшай прамове натхнёна заклікаў усіх быць цьвёрдымі ў Веры Праваслаўнай, палымянна любіць Госпада Міласэрнага, нашую сьв. БАПЦаркву й нашую любую, пакутную Маці Беларусь, каб мы маглі атрымаць далейшую Ласку Божую: вызваленьне нашае Радзімы. Прыемны, радасны быў для ўсіх гэты наш баль духовы, за што няхай будзе падзяка й слава Госпаду Богу, нашай сьв. БАПЦаркве, ўсяму Яе Духавенству й усім самаахвярным будаўніком Яе. ДА УСІХ БЕЛАРУСАЎ ДОБРАЕ ВОЛІ У 1952 г. Праваслаўныя Беларусы г. Кліўлэнду (ЗША) заснавалі свой Прыход БАПЦ у чэсьць Цудатворнага Абраза Жыровіцкае Божае Маці. У вынанятай залі, упрыгожанай сьвятымі Абразамі, кветкамі й вышыванымі ручнікамі, быў пастаўлены Іканастас. I вось пяць з паловаю год тут узносяцца шчырыя малітвы верных Богу душаў у надзеі пасланьня Ягонае Ласкі й Апекі над імі, над Народам нашым Беларускім, і нашай Бацькаўшчынай Беларусяй. 29-га верасьня 1957 г., памаліўшыся Богу й папрасіўшы Ягонага багаславенства, агульны Сход прыхажанаў пастанавіў прыступіць да будовы свае собскае Царквы. Ужо куплены прыгожы пляц, і зьбіраюцца грошы ў прыхажанаў на пабудову Царквы. Але, каб нашая Царква магла стацца прыгожай Сьвятыняй, угоднай Богу, і вартай нашага беларускага нацыянальнага ймя ды магла годна рэпрэзэнтаваць нашую БАПЦ перад Цэрквамі іншых народаў у Кліўлэндзе, мы патрабуем дапамогі Беларусаў адусюль. Таму мы й зварочваемся да Вас з гарячай просьбай: дапамажэце нам у меру Вашых магчымасьцяў. Мы верым, што калі Усявышняму будзе ўгодна нашая ахвяра, то, ня гледзячы на ніякія перашкоды й цяжкасьці, Сьвятыня Божая будзе пабудаваная.і яна застанецца помнікам нашай Веры й працы на чужыне ня толькі для нашага пакаленьня, але й для нашых нашчадкаў. Ахвяры просім перасылаць на імя Камісіі для збору грошай на адрас Настаяцеля Прыходу: Rev. M. Makarewicz, 1234 Buhrer Ave. Cleveland 13, Ohio з увагаю: „на будову Царквы". Настаяцель Прыходу мітрафорны Пратаіерэй: Мікалай МАКАРЭВІЧ За Царкоўную Раду сакратар: Ул. ДУНЕЦ. Ад Рэдакцыі: Сьв. Царква, гэта аснова Царства Божага на зямлі. I багаслаўлены той, хто будуе Яго. Таму мы горача заклікаем усіх нашых Братоў і Сёстраў ахвотна й радасна памагчы нашым самаахвярным суродзічам у Кліўлэндзе штонайхутчэй зьдзейсьніць іхную й нашую велічную, слаўную й сьвятую мэту. УВАГА. 3 браку месца на першай бачыне, тут падаем надпіс пад фатаграфіяй нашага Кафедральнага Сабору сьв. БАПЦарквы: „Каб ты, Цімафею, калі забаўлюся, ведаў, як трэба жыць у Доме Божым, які ёсьць Царква Бога Жывога, стоўп і ўмацаваньне Праўды" (1 Цім 8,15). Вось так і нашыя самаахвярныя суродзічы тут, жадаючы стала жыць у Доме Божым, здабылі сабе гэтую велічную Царкву Бога Жывога. Тут яны будуць славіць Бога, цешыцца й радавацца, і працаваць для дабра нашае любае пакутніцы Маці-Беларусі. ___________________________________________________________________________________________________________________ Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў нашых, Архіепіскапаў СЕРГІЯ й ВАСІЛІЯ, Высокапрэпадобных Айцоў Архімандрытаў, Мітрафорных Пратаіерэяў, Пратаіерэяў, Прэпадобных Айцоў, дастойных Дырыгентаў, Хвальныя Царкоўныя Рады, грамадзкія арганізацыі, і ўсіх вернікаў сьв. БАПЦарквы сардэчна вітае з РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ і НОВЫМ — 1958 — ГОДАМ: Цяпер асабліва будзем радавацца й весяліцца, і натхнёна пяяць хвалу Нованароджанаму Госпаду Богу й Спасу нашаму Ісусу Хрысту! Царкоўна Рада сьв. БАПЦарквы ў Ню-Ёрку. |
Літаратура / Literature > Голас Царквы >